Вогненныя вёскi: праўда i памяць




Дата канвертавання29.03.2016
Памер371.4 Kb.
Вогненныя вёскi: праўда i памяць

Колькi ix на нашай роднай Беларусi! Маленъкiх i вялiкiх, пры дарогах i ў ляс­ных гушчарах, чый лёс у ваенную часiну стаў аднолькава трагiчны. Усе яны сталi сёстрамi, ycix ix з'яднала адно гора, адна гiсторыя.

Вёскi Абразеева, Анiськава, Булы, Га­лоўчыцы, Гарбачэва, Забор'е, Жарнасекi, Калюты, Канстанцiнава, Клясцiцы, Ме­жава, Hiўe, Папаратнае, Пipaгi, Сяляў­шчына; Юхавiчы... Усе i не пералiчыць - ix на шматпакутнай Расонскай зямлi 199! Усе яны сталi вогненнымi: Так ix назвалi тыя, хто гарэў разам з iмi, каго забiвалi ў родных сценах. Вогненнымi яны сталi для загiнуўшых у агнi, для жывых, цудам уцалелых, яны таксама засталiся ў памя­цi вогненнымi. Ад ix гарачага болю няма спакою. Страшэнная памяць i праўда тых дзён - гэта юнацтва, лепшыя гады жыцця чалавечага для большасцi з тых сведкаў, што жывуць сёння. Пачатак i росквiт ix жыцця быў перакрэслены жудаснай смерцю родных, уласнай смерцю, у лапах якой пабывалi самi.

У раёне няма нiводнага сельсавета, населеныя пункты якога б уцалелi ад агню нарнiкаў. Пачынаючы з лета 1942 г., мiр­ныя жыхары Расоншчыны бесперапынна падвяргалiся расправам i знiшчэнню. На­сельнiцтва, а гэта ў асноўным жанчыны , старыя, дзецi, прынялi на сябе ўдар, нaкi­раваны на знiшчэнне партызанскага краю, сталi ахвярамi помсты i расправы за сувязь з партызанамi. Так, у вынiку прывядзення карных аперацый «Пантэра”, «Заяц-бяляк”, «Зiмовае чараўнiцтва», «Генрых” i iнш. на тэрыторыi Бiрузоў­скага селъсавета былi знiшчаны 224 мiрныя жыхары, Гарбачэўскага - 717, Два­рышчанскага - 129, Марачкоўскага - 185, Сакалiшчанскага --118, Расонскага пасялковага Савета - 526 жыхароў. Былi поўнасцю спалены i не адрадзiлiся вёскi Ваўкова, Велле, Гарэлая Яма, Гуйды, Плi­гаўкi, Ражнова. Усе яны ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь”. За­сталiся шматлiкiя сведкi вялiкай траге­дыi, якую перажылi людзi. Апошнiя свед­кi... Ix боль i страх перажытага ўска­лыхвае, прымушае бiцца сэрца, як тады - у сорак другiм, сорак трэцiм, сорак чац­вёртым...


ЯНКАВIЦКI СЕЛЬСАВЕТ

389 мiрных жыхароў Янкавiцкага сельсавета былi спалены, расстраляны, па-зверску забiты акупантамi. Вогненнымi сталi вёскi­-партызанкi Аверкава, Булгакi, Гараны, Пры­хабы, Рудня, Сяляўшчына. 36 чалавек не вяр­нулася з партызан, 423 жыхары сельсавета загiнулi, абараняючы Радзiму ў радах Чырвонай Apмii. Такой дарагой цаной заплацiлi людаi зa вызваленне роднай зямлi.


ВЁСКА РУДНЯ

Гэта вёска, як i дзве аднайменныя вёскi, што ў Дварышчанскiм i Заборскiм сельсаве­тах, таксама падзялiла лёс 199 спаленых вё­сак раёна. У жнiўнi 1942 г. i ў сакавiку 1943 г. каля 30 жыхароў в. Рудня былi расстраляны i па-зверску закатаваны.



З успамiнаў Акулiны Сямёнаўны Iвa­новай, 1908 года нараджэння, ураджэнкi в. Рудня1
«...Муж мой быў у атрадзе. Мы малако збiралi, вазiлi ў атрад. I гэта вярнулiся з атрада. Усе мы зносiлi малако партызанам. Завязлi i прыехалi дамоў. I толькi я пачала печку палiць - сяйчас прыбягае Шчадроў, сусед, i будзе гаварыць: «Нем­цы iдуць!” Тут я скарэй з хаты што-­небудзь вынесла, а тут i пачаўся стрэл.

А яны абайшлi кругом па ляску, па акраiне, гэтыя немцы, i начаўся стрэл. А мы тады з лесу да пад раз'езд. Селi там, паляжалi, i сяйчас немцы нас там акружылi. Узялi i паставiлi.

- Вот,- гавораць, вот калi вашы муж'я не ў партызанах, дык па вас пар­тызаны будуць страляць, а еслi ў парты­занах, дык па вас страляць не будуць. Партызаны сцiхлi. Там кулямёты iншыя папсавалiся, цi што. Сцiхлi страляць.

Немцы нас i пагналi...

П ы т а н н е: - А вас яны дзе, вы казалi, даставiлi?

- Тут, дзе наш раз'езд. I вот так па­ставiлi, на ўзмежак пры дарозе. Каб пар­тызаны бачылi. А самi стаяць. I Паўта­рэнка. Абняў ён, пацалаваўся з тым, у каторага какарда бальшая... Паўтарэнка хто такi? Ён здох нядаўна. Каторы нас прадаў немцам. Наш, пуцявой быўшы абходчык.

I вот пагналi нас у Рудню. I загналi ў байню. I сядзелi мы там.

Сталi запрашваць. I вот, каго дапро­сяць - выведуць туды i пачнуць сеч. Ся­куць у Восiпавай хаце. Там i сястра мая была. Сястру маю паймалi назаўтра з ка­ровай у полi i прывялi. I кароў прыгналi ўcix, забралi. Адну дапрасiлi, другую да­прасiлi i пусцiлi. Ну, думаем, пусцяць ycix. Нам з байнi ў акошка вiдаць. А потым пабеглi за iмi i ix вярнулi. Тут Дзюбенчыху вызвалi. Каждую сям'ю ад­дзельна. I сяклi плеццямi. Дзюбенчыху вызвалi, Шарпенчыху вызвалi, Быхаўцаву вызвалi... Каждую сям'ю аддзельна. 1-нет. Вызавуць - i нет... I мне прышлося з рабяткамi. Вызвалi.

П ы т а н н е: - Колькi гадоў было ва­шым дзецям?

Малъчык быў адзiн з трыццаць трэця­га года, другой - з трыццаць сёмага. Ну вот, як толькi вызвалi туды, у хату, так сразу:

- Гавары, дзе твой мужык!

Я гавару:

- Узят па першай мабiлiзацыi.

- Гавары, партызанская морда! Дзе ты была сягоння?

-Нідзе,- гавару.- Рабятам есцi га­товiла, бяллё сцiрала. Нiдзе не была.

- Гавары , сяйчас жа!

Цап за валасы - аб зямлю. Начаў лу­пiць. Прыняслi банку пяску, бальшую такую, сухога.

- Еш,- гавораць,- партызанская са­бачая морда!

На стол насыпалi. I гэты пясок ела я. Сухой, не лезе. Там i навоз, i ўсё. Нiяк не з'ем. I ўсё ж ела - захлiпалася, дышаць нечым. Усё з'ела. Шчэлачка там была. Расшчапiўся стол, а там пясок. Ён як пачаў лупiць па галаве плёткай.
(1)Друкуецца са скарачэннямi па кн.: А д а­мовiч А., Брыль Н., Калеснiк У. Я з вогненнай вёскi... Мн., 1975. С. 202 - 207.
- Вылiжы, сабачая морда, гэты пясок!

Языком вылiзала. Тады:

- Высалопвай язык! На стол!

Я так стаю, а ён як матанець галаву за валасы, выцягнуў язык i шаршаткай пачаў калоць. Проста абамлела ўсё, не чуствую нiчога. Тады - валасы... Пала­жылi... Адзiн накруцiць i другi накруцiць валасы - як дзёрнуць, як дзёрнуць!.. Вырвалi ўсе валасы з галавы. Тады па­лажылi, адзiн стаў на галаву, другi на нoгi i сталi сеч плёткамi. Секлi, секлi... Яны б засеклi да смерцi, так, як i сястру, i Зыбенчыху... Дык прынеслi iм есцi. Хлеб намазаны маслам i кацялочкi такiя. Яны зграблi гэтую яду i пайшлi на вулiцу.

А немец i пацягнуў нас у хлеў. Ажно туды прыцягнуў i паказвае – накрыў тра­пiшнiцай i паказвае: не падымайся. А сам пайшоў, i нет яго, i нет. Прыводзiць каня. Конь бальшушчы такi. Началi гэта вадзiць па людзях, таптаць. Рабят - гэтым ка­нём... Афiцэр прывёў, пераводчык. Не­мец.

Яшчэ людзi будуць гаварыць:

- Вы няправiльна дзелаеце... гаспадзiн пераводчык!

- Пачаму,- гаворыць,- няправiльна?

- Па первай мабiлiзацыi ўзяты мой... А што вы нас так казнiце?..

Патом пераводчык пачаў сматрэць, як кто ляжыць - хто жывой. Ужо было поз­ненька так. А гэтым паляцаям... Як ужо яны здзякалiся з нас!.. Перва-наперва ўзялi Быхаўцаву Лiду i пацягнулi. I маль­чыка штыком прабiлi. I прама ў яму - i стрэлiлi. Ну, а потым Шарпенчыху. Тады Дзюбенкiну сям'ю. А Дзюбенкiна дзяўчонка была, звалi Янiнай, шаснац­цаць лет ёй было. Прыйшоў немец, афi­цэр i будзе гаварыць:

- Еслi са мной сагласiшся,- будзеш жыць, а не сагласiшся,- уб'ём.

- А яна: - Бiце! - За матку зграбла­ся, ужо мёртвую.- Я нiкуды не пай­ду!..

Вось тады ix павялi к яме i расстра­лялi.

I вот мальчык гэты большы iдзець... А я ўжо не слышала нагамi - цi я па зямлi іду, ці па небе. Уся гару, iссечана ўся, валасы ўсе выдраны, язык распух. Вя­дуць к яме. А большы мальчык:

- Дзядзенькi, не страляйце!

I меншы... На руках несла... Не помню больш нiчога... Ачуцiлася ў яме. Толькi блiснула, агонь так... Большага мальчыка первага стрэлiў, мяне тады, а тады мен­шага. Ну вот, зарылi - не помню нiчога, а слышу - пясок уначале шу-шу, шу-шу, шу-шу... Пясок пачалi кiдаць. Папаўзлi мурашкi ў роту, у нос. Плоха мне стала пад зямлёй. Яны закапалi, слышна: дух – ­дух - дух - пайшлi!..

Гэта я тады помнiла ўродзе бы. А як вылезла i адпаўзлася, вот так як да таго домiка - нiчога не помню. Помню, што вылезла: “Папаўзу тапiцца ў рэчку». Гэта я помню. А тады ўжо, як звалiлася, паднiму галаву - не магу. Я ж не знала, што я прастрэлена. Не помню нiчога. Кажуць, што прастрэлена: во ў патылiцу стрэлена, а пуля вышаўшы.

Прывазiлi гэтага... урача з-за фронта, на Сяляўскi аэрадром. Ага. Я на дзевяты дзень прышла к памяцi толькi. Мне рас­казвалi гэта, у каго я ляжала - Бяль­кова.

Ну вот. Гэта немцы паехалi - парцi­заны сюды. А я адпаўзлася, лягла, i так кровi, гавораць людзi, як найшло... У кры­вi ў гэтай i ляжала. Слышу: дух-дух - нехта загаварыў. З саснёў там жыў такой. Вашэнь iхняя фамiлiя, Вашнёвы. Прыбег старык i будзе гаварыць:

- Якая-та баба ляжыць, жанчына забi­тая. Сямёнаўна! Калхознiкi, сюды!

Прыбеглi. А я ўслышала ягоны голас, паднялася во так назад - ударылася, па­лiлася кроў з рота, i з вушэй - усюды. Яны мяне падхвацiлi, на трапiчнiцу, паняслi к Бяльковым у хату.

Гэта помню ўжо - урача. Мой прыбег з атраду - вызваў. Урач гэты прыехаў, пясок выкачаў з мяне. Iрвала, а пясок iшоў. Ен усё выкачаў - i пясок i ваду... Раны гэтыя мне на языку памазаў, тады сюды рану гэтую... Прыходзiлi медсёстры з атраду, каб загнаення не было ў ране. А ў галаве ў мяне ўсё бом-бом, бом-­бом... Нiякi. А ён прыехаў патом, распер гэты чэрап, i на мазгавой абалочке была кроў, какой-та ложачкай даставаў ён гэ­тую кроў. Как дастаў кроў з мазгавой абалочкi...

П ы т а н н е: - Урач з-за фронту пры­ляцеў?

- У Сяляўшчыну на аэрадром. Яны мяне хацелi везцi за фронт. Сам гаворыць, хiрург гаворыць:

- Каб вы спаслiся тут, то нада вядро маку i мёду ўмесце. Мак цярэць, талоч i цярэць з мёдам i есцi. Вы саўсем з крывi сышлi. Вы тады паправiцеся i ўста­неце. А як не будзеце гэтага ўпатраб­ляць... За фронтам вам гэтага не да­дуць. Вайна.

Вот. Так я i папраўлялася. Прынясло мне насяленне вядро маку за адзiн дзень, а мёд свой быў, пчолы былi. Вот так. Я толькi на дзевяты дзень прышла к па­мяцi, стала есцi гэта i на пяты месяц толь­кi стала хадзiць. Вот...»

ГАРБАЧЭЎСКI СЕЛЬСАВЕТ
Найбольшыя страты па колькасцi загiнуў­шых мiрных жыхароў панесла насельнiцтва Гарбачэўскага сельсавета. У ваеннае лiхалец­це ахвярамi буйных карных аперацый супраць партызан i мясцовага насельнiцтва Расон­шчыны ў студзенi - лютым 1943 г. сталi жы­хары вёсак Вярацiна, Жулёнкi, Заблудоўе, Канашонкi, Куляшова, Старына, Скрабуны , а таксама Межава, Рылi, Шэвiна, Гарэлая Яма. Гэтыя вёскi былi спалены. Усе 22 двары згарэлi ў в. Гарэлая Яма. Не змагла яна ўзняцца з папялiшча i пасля вайны. Вёска Гарэлая Яма ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». 717 жанчын, дзяцей, старых былi расстраляны, спалены, заката­ваны. Гэта самыя вялiкiя страты сярод жы­хароў Гарбачэўскага сельсавета (на фронце, у партызанах было забiта адпаведна 424 i 60 чалавек).
ВЕСКА ХАРЫТОНАВА
6 лютага 1943 г.- трагiчны i страшны дзень у лёсе в. Харытонава. Усе 52 двары былi спалены, з 181 чалавека, якiя жылi да вайны, 45 было па-зверску знiшчана. У снеж­нi 1943 г. карнiкi зноў наведалi вёску. I зноў лiлася людская кроў. 49 жанчын, дзяцей, ста­рых былi расстраляны. На месцы расстрэлу насыпаны Курган Памяцi.

З успамiнаў Паўла Лазарэнкi, жыхара в. Харытонава1
“...Ну, гэта было ў сорак трэцiм гаду. У нас была партызанка. I немцы былi - i танкi, i самалёты, i арудзiя... I вот шостага феўраля сорак трэцяга года немцы ўварвалiся к нам, на нашу мес­насць.

Прыйшлi яны сюды, а людзi былi, ка­нечне, у бежанцах многа ўходзiушы. Бо яны ўжо зналi, што будуць здзека­вацца.

I вот калi яны прыйшлi, адразу, шоста­га, ycix людзей сабралi ў адзiн дом. Цесна там было, няўютна, вобшчам - людзi му­чылiся. Патом, на следуюшчыя суткi, сё­мага феўраля, нас раздзялiлi. На два до­ма. У адным невазможна было.

У ix былi cпicкi, нехта iм падаў, партызанскiх сямей. У нас такая байня была, i яны сагналi туды людзей. Мы думалi, што яны нас запальваць будуць. Жывых спаляць. У нас была адна вучыцельнiца. Драздова. Ёй проста i адзецца не далi дома. А мароз такi быў, мяцель. I што вы думаеце - яна там, у байнi - з ума сышла. Адзёжу ўсю на сабе рвала, валасы

рвала, ратунку крычала - вобшчам, сышла з ума. Не выдзержала. Патом яшчэ адзiн, Захарэнка Уладзiмiр, таксама... Вобшчам, усiм блага было, ва ўcix на­страенне нехарошае.

У дзесяць часоў утра раскрылiся дзве­ры, i гавораць:

- Выхадзi палавiна! Паедзем у Германiю на работу.

Нас вывелi. Кругом ахрана. Нiкуды не дзенешся. Яны не павялi нас дарогай, а на поле.

Павялi на поле, на полi нас выстраiлi ў рад ycix, самi зайшлi ў затылак, ну, i давай страляць па нас...

У мяне быў ацец, я i брат. Мацеры не было. А мацi наша была ў пасёлку: немцы рана ўзялi яе на кухню, гарох перабiраць.

Ну што, паставiлi нас у рад. Бальшын­ство было старыкоў, дзяцей было, наверна, чалавек сем iлi восем. Дзяцей на ру­ках дзяржалi. I вот яны як сталi стра­ляць... Я не знаю, як у мяне палучылася. Я адразу паляцеў, на мяне паляцеў ацец мой - яму адразу як далi пуляй разрыўной у бядро, так нагу i отняла. I брат мой паваліўся. А я як павалiўся - адразу сцiх...

Старыя бабы плачуць. Адна жанчына была з рабёнкам на руках, не забiлi, а рабёнак - поўзае па снягу... Немец пады­шоў i яго там сразу... Расстраляў на месцы.

Сцiхла нямнога, от, немцы пашлi, а ад­наго аставiлi дзяжурыць. I вот той немец хадзiў, кажнаму ў галаву бiў. Страляў. I ка мне падышоў. А я калi ляцеў, дык у мяне шапка звалiлася з галавы, з'ехала. Ён выстралiў, галаву зачапiў разрыўной пуляй, шапку ўсю разбiў, а я - астаўся жыў. I яшчэ адзiн парань. Ён i сяйчас жыве ў нас, у Харытонаве. Казючэнка Яўгенiй Аляксандравiч. Мы ляжалi, ля­жалi, замёрзлi. Потым ягоная мацi падня­лася. Яна старуха праваслаўная была, да­вай хрысцiцца.

П ы т а н н е: - А немец гэты пайшоў ужо?

- Не, не пайшоў. У ix ахрана была на гары, два пулямёты. Калi мы падня­лiся, пачалi бегчы - яны з пулямёта па нас. Як сталi бiць, як сталi бiць – ну што... Добра, што кусты недалёка. Мы ў кусты - пайшлi па кустах. Увайшлi ў лес Ляснеўскi. Ужо мы хадзiлi ўсю ноч. На­чавалi ў лесе. I мокрыя, i галодныя. Куды ж нам дзявацца? Дзе партызаны, дзе немцы?..

Пайшлi мы ў Mipaцiн, там у мяне бабушка жыла. Прыходзiм туды - там нiко­га нет... Спачатку зайшлi ў Скуратова. Там у адной хаце сядзяць дзевачкi. Мы папрасiлi ў ix есцi - яны нам не далi. Бо не было чаго. А калi мы ўваходзiлi ў дзярэўню, дык быў спалены сарай i людзi: ix, значыць, сагналi ў сарай i запа­лiлi...

А потым я дабраўся да Mipaцiнa, там мая бабушка жыла, i там адляжаў шэсць месяцаў.

П ы т а н н е: - А колькi, скажыце, вас там ляжала забiтых?

- У нашай гpyпe было дваццаць тры, а другая група была дваццаць два.

Ну вот усё. А як там дома случылася - я сам не бачыў. Расстралялi мацi i брата майго. Пакалолi лiцо ўсё... А бацьку, калi ён уцякаў... Ён жыў быў, толькi нага адарваная, после яны прышлi i ў галаву разрыўной пуляй. Нічога не было - уся галава...

А рабята, маленькiя дзецi - у галовы пабiты, страх было глядзець...»

__________________________________________________


(1) Друкуецца са скарачэннямi па кн.: Ада­мовiч А., Брыль Я., Калеснiк У. Я з вогненнай вёскi... Мн., 1975. С. 138 – 140.

ВЁСКА ГАРБАЧЭВА


10 лютага 1943 г. у вёску ўварваўся карны атрад. Фашысты сагналi жанчын, старых, дзяцей у хлеў быццам на допыт i 4 сутах катавалi ix: некалькi гадзiн ганялi раздзетых, босых па снезе, потым расстралялi. Трупы загiнуўшых спалiлi. Загiнулi 120 чалавек - 85 жанчын, 15 мужчын, 20 дзяцей. У 1960 г, на магiле пастаўлены абелiск.

З успамiнаў Любовi Сямёнаўны Iвановай, ураджэнкi в. Гарбачэва1

«...У партызанах мужык мой не быў, ён быў на фронце...

Быў такi час, што прышоў вораг у дзярэўню. Так мы плакалi ды гаравалi, але жылi на месцы, а ужо як вораг прышоў, дык мы з Лiдай - у мяне падружка бы­ла - у лес пашлi. У лясу цягалiся. Яна - настаўнiца, у яе двое дзяцей было, у мяне адзiн Вiця.

А тут caбipaлi, стралялi, вешалi...

Калi я з бежанцаў прышла, дык на маёй хаце было напiсана: “Партызанскi бандзiцкi дом”. Во, мой сынок, так было напiсана! Жэня, мой большы сын, прыйшоў з парцiзанаў - тапаром высякаў: нельга было сцерцi, а некрасiва было на­пiсана на хаце, каля парога. Caбipaлi тут людзей, стралялi...

У брата ў мяне сем душ узялi - брата, братавую i ixнix тры дочкi i ўнуч­ка... У мяне была адна сястра, i яе ўзялi. Тут яны ўжо распараджалiся, i стралялi, i палiлi...

___________________________________________________________

Друкуецца са скарачэннямi па кн.: Ада­мовiч А., Брыль Я., Калеснiк У. Я з вогненнай вёскi... Мн., 1975. С. 209-214.

Тут во яма была, i там яма была. Самi сабе людзi капалi ямы. Потым аўтаматам перавялi. Семдзесят чалавех было там. Ка­лi мы з лесу вярнулiся, то выкапалi ix, перавязлi на кладбiшча.

П ы т а н н е: - А як вы па лесе з сяб­роўкай вашай, з дзецьмi вашымi хадзiлi?

- Хадзiлi, сынок мой, хадзiлi... Усё раскажу.

Канашонкi ад нас недалёка. Прыбягаець мой хлопец большы. Вечарам. Яму толькi пачаўся шаснаццаты гадок, i яго ў партызаны прынялi. Гаворыць:

- Мама, немец у Канашонкi прый­шоў!..

Ен цяпер пахаваны ажно ў Алiтусе. А звалi яго Жэня. Жэня Iваноў Ягора­вiч. Дайшоў ён ажно да Алiтуса. I там yбiлi яго. Я ўжо разы два на магiлу ездзiла...

Ну, а тады сказаў сынок мой:

- Мама, немец у Канашонках!

Трапкi мы свае сабралi. Запрог ён каня i завёз у лес, у балота. Мы з падругай Лiдaй зямлянку выкапалi, у зямлянцы гэтай нядзелю сядзелi. А з харчамi ж як? У нас была картошка закопана. А снег жа быў! Ноччу хадзiлi мы картошку тую з ямы даставаць. Варылi яе там. А патом сабралiся ў ноч, пайшлi праведаць у дзя­рэўню. Нiкога няма. Мы ўдваёх прышлi з Лiдай у дзярэўню. Рабят у яе двое, i ў мяне адзiн мой, Вiця. Дзяцей пакiнулi ў зямлянцы, а самi пайшлi. Ходзiм па дзярэўнi - нiкагутка няма,

толькi адзiн... Ну, як гэта? I па-нашаму, i па-вашаму - бык. Бальшой-бальшой бык, i з цэпам. З цэпа сарваўся. Паглядзела я ў хлеў, там у мяне аставалiся авечкi. Hiкoгa няма. Хата - цэлая. Мы паглядзелi i пайшлi. Ну, а заутра, рашылi, пойдзем яшчэ раз дамоў. Hiкoгa нет - не будзе немцаў.

Пераспалi мы ноч у зямлянцы. Якi там сон на сырой зямельцы? Бо там жа ў нас нiчога не было. От, можа, трапка была якая. А раненька выбралiся i дамоў.

У яе там хата была такая маленькая. Фельчарская вошабiтка была, а яна, Лiда, патом прыехала з Вiцебска i там жыла. I супу наварылi мы нейкага. А потым гля­дзiм: снег белы-белы, i вiдаць, што людзi так iдуць - як цёмная хмара, чалавек ад чалавека, як вот ад гэтай сценкi да гэтай. Ехалi дарогай, а патом тут у нас возера, дык i па гэтаму возеру iдуць – плотна-плотна!..

А мы толькi што прышлi ў хату i па­селi. Каб нас заспелi там, у лесе, у зям­лянцы - так бы нам i ўсё было.

Мы як сядзелi ў хаце, так i суп наш i ўсё асталося. I рабяты гэтыя галодныя. Мы ужо i есцi не хацелi. I сядзiм...

Уваходзiць палiцай. А ў яе былi галё­шы, мокрыя палажыла на каптур, су­шыць. Ен галёшы бярэ i за пазуху. Мы нiчога не гаворым. Ага. За пазуху палажыў, а тут сяйчас уваходзiць немец.

- Матке, матке, матке!.. Партызан у вас ёсць?

- Нет у нас партызана.

- А вы,- гаворыць ён чыста на pycкi язык,- вы ўжо прачышчаныя?

А мы сядзiм i калоцiмся: i ў яе сын у атрадзе, i ў мяне...

Так яны ў лес i пайшлi ад нас.

А этат палiцай спужаўся, як немец прышоў. Зaxiнyў трохi гэтыя галёшы. А мы ўжо маўчым.

Потым глядзiм у акно – адтулечка едуць нашы людзi. На вазах з дзецьмi, бабы, старыя... Яны ўжо гэта прачышча­ныя. Iдуць, iдуць... I конi, i каровы, i людзi iдуць. А я кажу:

- Ну, Лiда Iванаўна, i мы пойдзем умесце.

Мой хлопчык так забалеў, крывавым паносам. Трэба гарачая яда, а ён не мог без гарачай. Так аслабеў... А ейчыня, Лiдзiны, здаравее рабяты. Дзяржу я гэтага на рукак i не знаю, што з iм дзелаць... Тут iдзе адна, Анюта Сцяпанiха. Яна дзе­та там у Латвii жыве цяпер. А я вяду малога i гавару:

- Анютка, вазьмi майго Вiцю. Можа, маё жыццё тое застанецца. А я,- гава­ру,- пайду куды мае глазы глядзяць. Лю­дзi прачышчаныя iдуць, i мы ззаду за iмi пойдзем, як прачышчаныя. Лiдa iдзець з рабятамi сваiмi, а мой валiцца...

А ў яе, у тое Анюты, значыць, дачка была, дзеўка гадоў шаснаццаць. I гэты мой партызан, Жэня мой, i гэтая дзеўка - яны, як у школу хадзiлi, то яны падруж­валi. Гэта Клаўдзiя яна, дай Бог ёй многа лет жыць i сягоння! Як я так сказала на яе матку, то матка мне нiчога не сказала, а Клаўдзiя гэтая падышла, майго Вiцю за руку i павяла ў хату. А ў яго крывавы панос быў, ужо ён icцi не можа...

А снег!.. Куды ж icцi? Невядома. А я падымуся - да аб зямлю: дзiця - адзiн глаз быў ва лбе, ды i той астаўся... Яна праўда, мая падружка Лiда, мяне пад руку:

- Як-небудзь шагу прыбаў, як-небудзь шагу прыбаў!..

А мы сюды во... Адсюль вулiца якраз, той вулiцай нашай i - на шашу. Адтуль немцы едуць i едуць на конях. I шкапы, i свiней, i авец вязуць з-пад Старыны. Старына гарыць, i Куляшова гарыць - усё, усё гарыць!.. А мы адсюль ужо напро­цiў плывём.

А з нашай ды дзярэўнi быў палiцай. Ну, не палiцай, але ён тожа быў не са­вецкi чалавек. Я толькi яго i баялася. Так мяне тут нiхто не знаець, а ён знаець. Ну, думаю, еслi ўжо ён сустрэцiць мяне, то мне не жыць...

Але ўжо нада icцi. Не, чым ужо тут пападаць у pyкi саўсем, на якую вiсель­нiцу, то лепш icцi. Iдзём мы. Iдзём удзвюх, а яе рабяты з ёю, i мы iдзём. Яна мяне пад руку падвяла трохi, бо я ўжо не маг­ла - ад таго, што рабёнка кiнула... А гyc­та-густа конi так iдуць, адзiн за адным, санi за саньмi. Каторыя людзi iдуць, каторыя едуць. Кароў вядуць. А нас на са­нi нiхто не бярэ. А я ўжо санi падпiх­ваю,- учаснiца!.. (Смяецца). А Лiдзiных рабят на caнi тожа не бяруць... А немцы, а палiцаi напроцiў нам едуць да едуць. Яны ўсё едуць, густа, густа, а мы напро­цiў. Прыехалi туды , пад Байдзiна пад наша, нас астанаўлiваюць:

- Што, вы? - прачышчаныя?

- Прачышчаны.

- У вас нет партызан?

- Нет.

- Ну, то едзьце.



Павярнулi мы - яны адсюль, а мы так - у дзярэўню.

А сумёт!.. А снег!.. Выехалi на азяро. Марыя Калдубей нам у лiцо гаворыць: - З-за вас нас застрэлюць. Вы з намi не едзьце.

Яны паехалi на тую старану, а мы самi не знаем куды... З гэтай маладзiцай i двое рабят ужо. Ну што ж. У мяне быў палу­шубак пакрыты, а на галаве - так ужо, знаеце, без памяцi - белая простынь.А снег!.. Я гавару:

- Ну, Лiда Iванаўна, застанёмся мы тут у снягу гэтым!..

Ужо вечарэець. Падышлi пад Вяруся­лiмку, селi. А дзяўчонка гэтая спаць хоча. Мальцу было гадоў дванаццаць, а дзяўчон­цы гадоў дзесяць. Селi мы так удзвюх з ёй радам. Тады гэтую дзяучонку... А яна толькi што яе пераабула, здзела нейкiя там валёнкi, а бацiначкi абула. Я - гэтую дзяўчонку - галаву к сабе прыхiнула, а яна - ногi. I тады гэты мальчышка сеў у кучачку. Прастынёй - я адвізала з га­лавы - накрылiся. А мы гэта прышлi к азяру, нада цераз азяро, лес у нас тут недалёка. Ну, i сядзiм. Сядзiм. Гэтая дзяўчонка драмлець, а яна яе пад бaкi б'ець усё. А знаеце - на снягу i не пра­студзiлiся...

Усталi потым - пойдзем цераз азяро. Усе мокрыя, а тады абмерзлi, iдзеш, i шумiць усё каля цябе. Яна за руку гэтую дзеўку, а мальчышка iдзе. Цераз азяро прайшлi, там лясок нешырокi, а там ляс­нiк жывець. Пойдзем к леснiку к гэтаму ўжо. Iдзём па лесе, а немцы як кiнуць ракету - вiдна-вiдна! - стаiм на месцы,

а пацямнеець - iдзём.

Прыйшлi, а тут ужо байня яго неда­лёка, пойдзем у тую байню; бо ў хаце, можа, немцы, мы ж не знаем. Стаялi, стаялi - ужо дужа да цёмнага. У байню пайшлi. А самi - усё мокрае. Госпадзi, не нада i гаварыць, якое гора!.. Глядзiм - ляжыць ахапак дроў. А я i спiчак купiла летам, у Троiцу яшчэ, i так у пiджак ушы­ла. А гэта ўжо калi было - зiмой, i ўсё я гэтую каробачку насiла. I затапляць байню нам якраз дровы ёсць. I якраз у акно леснiковай хаты нашы дзверы. « Ну што ж,- гаворым,- еслi толькi немцы, а мы затопiм, то ўжо ж недалёка». Але так даў Бог, што не было ў ix немцаў. У леснiка. Ну вот, затапiлi. Я гэтыя дзве­ры закрываю. Рабяты на зямлi пазаснулi. Дровы не гараць. Я глазы спорцiла, гла­зы мае засадзелi. А дровы гэтыя толькi тлелi. Tpoxi яны грэлi гэтую байню. Дровы сатлелi, i дзiрачку мы такую кiну­лi, каб iшоў дым. Ну, тады рабят на палок з зямлi пацягалi, яна каля ix, а я так на наменку, яна цёпленькая была, лягла на каменку, уся мокрая, і заснулi мы.

Ну, а назаўтра даў Бог, што сняжком абкiнула гэтую байню. Нада ж ужо нам уставаць, icцi к гэтаму чалавеку. Я гавару:

- Лiда Iванаўна, еслi немцаў нет, то мы дзiрачку гэтую адкрыем - i вiдна бу­дзе, што слядоў нет, што яны не xaдзiлi.

Сядзелi-сядзелi, глядзелi-глядзелi - нет... (Плача).

Ну, пойдзем. Праўда, немцаў няма. Там Анюта ў сенях сядзела, етага мужчыны сястра... (Плача). Налiлi нам мiску капус­ты i бульбы. Можа, тры днi не еўшы былi. Нейкi гарох быў: Лiда троху гароху узяла, рабяты там жавалi.

А ў Скарбунах, ужо яны пабiлi баб. I паехалi са Скарбуноў. А у мяне глазы садзяюць - не вiжу нiчога. Прыйшлi мы ў Скарбуны, а там дзеўкi плачуць: ма­ладых не бiлі, а толькi старух пaбiлi. Тады папрасiла я мыла. Мне далi, i я прамыла глазы. Пашлi мы ўжо ў Вера­цiна. Прышлi ў Верацiна - у брата май­го толькi так во шатаюцца аканiцы. У ха­ту я ўвайшла, а там нiкога - пуста: ycix палiлi... ой!..

Ну, што ж. А ў мяне ж, сынок мой, сэрца б'ецца,- адзiн рабёнак, глаз ува лбе, i той застаўся там... Вiця. Цяпер я ўвiдзела б яго - пацалавала б толькi - i усё... I не страх мне... (Плача).

А ейныя рабята з ёю.

I я пайшла сама. Iду i не знаю, куды iду... Iду ў Гарбачэва. Прышла, сустракаю аднаго чалавека. Ён гаворыць:

- Не iдзі, Сямёнаўна, там цяпер якраз самы пурым iдзець. Нiяк не iдзi. Папа­дзеш - там цяпер сама расправа iдзе...

Прышла я ў cocнiк i стаю. А што ж я выстаю?..

Потым сястру сваю сустрэла. Сястра мая радная, помершы ўжо. Я ёй сказала, у якой хаце мой мальчышка. Тады яна пайшла, узяла мальчышку i апяць назад. I так даў Бог, што немец нiчога,- як стаяў вартавы, так нiчога ёй не сказаў, i яна прайшла мiма. Як увiдзела я сыноч­ка - ну, цяпер усё!..

I гэты сынок у мяне адзiн. А той, што быў у атрадае, таго ўбiлi. А гэты ў Кавалях прарабам работаецъ. (Плача.) Iваноў Вiктар Ягоравiч...”

ВЁСКА РЫЛІ
57 жыхароў вёcкi пахаваны на заходняй ускраiне вёскi. У брацкай магiле слачывае прах яшчэ 23 нявiнных ахвяр суседнiх вёсах Гарбачэва i Канашонкi. Усе яны былi знi­шчаны 11 лютага 1943 г. у час карнай апера­цыi пад кодавай назвай “Заяц-бяляк”.
З успамiнаў Я. Чапкоўскага, былога жыхара в. Рылi

Калi пачыналася вайна, я быў яшчэ пад­леткам. Жыў разам з мацi ў вёсцы Рылi. Старэйшыя брат Вячаслаў i сястра Ядвiга пайшлi ў партызаны. У лютым 1943 г. акупанты асаблiва азвярэлi. Яны знішчалi мiрнае насельнiцтва i найбольш сем'i пар­тызан. У адзiн з марозных дзён кapнiкi з'явiлiся i ў нашым доме. Загадалi збi­рацца. Уcix жыхароў вёскi сабралi ў адзiн з дамоў, па cпicy выклiкалi тых, у каго родныя былi ў партызанах, аддзялiлi больш 80 чалавек i павялi да павецi, што стаяла на беразе Шэвiнснага возера. Загналi ў яе, а потым выводзiлi па ад­наму i расстрэльвалi. Былi забiты ўжо мацi, сямiгадовая сястра Hiнa i дзевяцi­гадовы брат Валодзя. У павецi засталося чалавек дзесяць. Вельмi не хацелася па­мiраць, i я рашыў уцячы. Калi падышла мая чарга, адзiн з фашыстаў загадаў сесцi на снег i зняць боты, тады я хуценька нырнуў яму пад рукi i пабег. Кулi свiсталi над галавой, здаецца, цэлую веч­насць, але наперадзе быў хмызняк, за iм лес, i я ўцёк. Больш сутак шукаў парты­зан, знайшоў у в. Лямно. Там сустрэў сястру Ядвiгу. Шмат гора мы яшчэ пера­жылi. Я шукаў магчымасць трапiць на фронт i на наступны год пайшоў у армiю ў падрыхтоўчы полк, там сустрэў i светлы Дзень Перамогi.


БІРУЗОЎСКI СЕЛЬСАВЕТ
224 мiрныя жыхары Бiрузоўскага сельсавета сталi ахвярамi распраў акупантаў. 338 мужчын прызыўнога ўзросту загiнулi, зма­гаючыся на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. Яшчэ 33 чалавекi таксама не вярнулiся дамоў - яны абаранялi свой край у радах партызан. Такiя страты панеслi жыхары Бiрузоўскага сельсавета ў мiнулую вайну. Самыя горкiя з гэтых страт - гiбель безабаронных жанчын, старых, дзяцей. Засталася ў памяцi карэнных жыхароў сельсавета в. Шлях, якая цяпер не icнye. Не змаглi пусцiць трывалыя каранi яе жыхары пасля трагедыi 7 лiстапа­да 1943 года. У той дзень кapнiкi спалiлi жывымi 43 чалавекi... Толькi aбeлicк на магi­ле ахвяр фашызму стаiць нязменным дазор­ным у цэнтры былой вёскi.

Такое ж гора перажылi i жыхары в. Альбрэхтава.


ВЁСКА АЛЬБРЭХТАВА
Першымi ахвярамi вайны гэтай вёскi сталi вучні васьмiгадовай школы Васiль Прыбыткоў, Генадзь Кузякоў i Уладзiмiр Драздоў. 17 лiпеня 1941 г. юныя патрыёты сустрэлi гранатай машыну, у якой ехалi афiцэры. Ва­сiль быў схоплены i закатаваны фашыстамi. Пазней загiнулi Генадзь i Уладзiмiр.

11 лютага 1943 г. жыхароў в. Альбрэхтава напаткаў лёс многiх ix землякоў - у гэты дзень, як i ў iншых вёсках, было расстраляна 9 жыхароў Альбрэхтава - членаў партызанcкix сем'яў. Усе яны пахаваны ў адной магiле. У 1978 г. на магiле ахвяр фашызму пастаўлены абелiск.


З успамiнаў Соф'i Пятроўны Сокалавай, ураджэнкi в. Альбрэхтава

...Спачатку нiкога не чапалi. Толькi на сход клiкалi, быццам для таго, каб расказаць, як далей жыцъ. А там ycix людзей паставiлi ў шарэнгу i пачалi выбiраць. Партызанскiя сем'i адводзiлi ўбок, iншых адпускалi. Потым ycix дзевяцярых завялi ў хлеў Бэркi Сульмана, хлеў стаяў якраз на тым месцы, дзе цяпер стаiць помнiк. I ўcix расстралялi. Так, у Л. М. Лапенкi, а ён быў у партызанах, расстралялi яго жонку Марыю Сцяпанаўну з дачушкай Верай, ёй было два гады, i цесця. Самай маленькай ахвярай сярод расстраляных была трохмесячная Вера Iльюшэнка. Яе мацi партызанская сувязная Лiда Iлью­шэнка да вайны працавала сакратаром у Расонскай раённай газеце. Трымаючы на руках сваё дзiця, Лiда плюнула фашыс­там у вочы. Гэта была вельмi смелая, прыгожая жанчына, цудоўнай душы чалавек.

У той дзень карнiкi не паспелi спалiць вёску - ix напалохалi выстралы парты­зан, якiя наблiжалiся да Альбрэхтава.

Пасля расстрэлу людзей, калi вакол сцiхлi выстралы, выпаўз з хлява Iлья Восiпавiч Голубеў - бацька камандзiра атрада iмя В. Я. Лапенкi Сцяпана Iльiча Голубева. Ён расказаў, як фашысты рас­стрэльвалi людзей. Адзiн з ворагаў выстралiў у яго. Куля трапiла ў плячо. Аднак ён павалiўся на зямлю, быццам за­бiты. Чуў потым, як фашыст выстралiў Лосеву ў рот, i той крычаў ад бо­лю, як потым вораг дабiў яго. Бачыў i мужную смерць Лiды, якая трымала на руках трохмесячнае дзiця. Калi яна па­валiлася, хлопчык закрычаў. Фашыст па­дышоў да яго, сцiснуў рукамi горла, узняў i выстралiў дзiцяцi ў вока...

Потым Iлья Восiпавiч жыў яшчэ некаторы час. Аднак ад ранення хутка памёр. I яго прозвiшча высечана на пом­нiкy...
ЗАБОРСКI СЕЛЬСАВЕТ

Не абмiнулi гора i смерць жыхароў самай усходняй часткi раёна, дзе ў Заборскiх лясах размяшчалiся партызаны. У час правядзення карных аперацый у 1942-43 гг. былi спалены вёскi Антонава, Аўсюкова, Баканiха, Забор'е, Шнiтаўка. Дарагой цаной заплацiлi жыхары за Перамогу: 424 нявiнныя жыццi былi загуб­лены, 464 мужчыны прызыўнога ўзросту не вярнулiся з франтоў Вялiкай Айчыннай вай­ны, 57 чалавек, што змагалiся ў партызан­cкix атрадах, таксама не вярнулiся дамоў.


ВЕСКА БАКАНIХА

Вёску Baкaнixa знiшчалi двойчы. Першы раз 1 лютага 1943 г. у час правядзення кар­най аперацыi “Заяц-бяляк». У той трагiчны дзень было спалена i расстраляна 40 мiрных жыхароў. Восенню 1943 г. фашысты зноў не абмiнулi вёску. Яны сагналi людзей у двор М. I. Iванова i, здзекуючыся над ахвярамi, спрабавалi прымусiць людзей сказаць, дзе знаходзяцца партызаны i хто з iмi трымае сувязь. Hiчoгa не дабiўшыся, кapнiкi расстралялi 22 чалавекi. На наступны дзень яны са­гналi ў адну хату 86 жыхароў i падпалiлi...

...Да зiмы 1942-43 года на паляне сярод гушчару стаяла вёска Баканiха. У ёй была сорак адна сядзiба. А засталася пасля вайны адна. На ўзгорачку каля лесу. Жыў у ёй з да­рослымi дзецьмi дзед Apxiп Жыгачоў, ахвяра i сведка расправы.
З успамiнаў А. Жыгачова, ураджэнца вёскi Баканiха1

...Калi быў тут прышодшы атрад ня­мецкi, то мы былi забраны ў дзярэўню Мамолю. З атрадам. I ранiцай, у гэтат жа дзень, як палiлi нас, прышлi мы ў Лапаткi, а там смотрым - Заўсвецце гарыць. Мы не астанавiлiся, прышлi ў сваю вёску. Сюды, у Баканiху.

Як толькi прышоў я ў кварцiру - са­бралiся жанчыны, пытаюцца, дзе мы былi. I пасматру я - ужо палiцэйскi пабег це­раз мой двор. I шаравары абматваець вакруг спiны: мае шаравары былi выбра­шаны ў сад. А ён ужо забраў сабе.

I тады сяйчас жа каманда нам пасту­пiла, усёй дзярэўнi, сабрацца ў адну квар­цiру. І сабралi нас, шэсцьдзесят чатыры чалавекi, туды, дзе цяпер памятнiк стаiць. Адзiн палiцэйскi бег i камандаваў, штоб iшлi ўсе туды. Не на сабранне якое, а так папросту гаварыў:

- Iдзiце ў тую хату.

Нас ужо туды пагналi, а тут падвадчыкi, палiцэйскiя - выганяюць наш скот. Угнaлi за дзярэўню.

Калi мы сабралiся ў адну кварцiру, увайшоў нямецкi афiцэр i стаў абглядаць, у каго што адзета. Еслi харошы тулуп iлi валёнкi, застаўлялi раздзяваць i выбрасываць на волю, а там падбiралi падвод­чыкi. Тагда афiцэр гэты ўзяў i папрашчаў­ся з намi. Гаворыць:

- Да свiдання. Давайце спасiба сваiм гэтым партызанам!

А для чаго ён так сказау, я не па­няў.

Как толькi ён так сказаў, так кварцiру закрылi i ў два акны бpociлi к нам гра­наты. Гранаты гэтыя сiпелi доўга. Еслi б быў адчайны - ix можна было б назад выбрасiць. Ну, нiчога. Узарвалiся грана­ты - многа пабiла там людзей, але адхiнулiся ўсе, у адну сторану. Тады з аўта­мата па гэтай кучы. Кагда з аўтаматаў бpociлi страляць, тады яшчэ многа было жывых. Bыбiлi людзi акно i началi пры­гаць з акна. Палiцэйскiя стралялi, хто выскачыць з акна. Стаялi кругом квар­цiры.

Яны падпалiлi. Паталок абсыпаўся. Bi­жу, што мне некуда... З суседам мы процiў гэтага акна пад канапку схавалiся. Ага. Ужо яны нас не вiдзелi. Тады сусед гаво­рыць, Фёдар Лук'янавiч:

- Пасматру ў акно, можэт, яны ады­шодшы.

Толькi прыпадняўся, а яму какраз пу­ляй сюды, у лоб,- ён назад i звалiўся.

А я ляжу. Паталок ужо стаў абсы­пацца. Тады я ўжо вiжу, што мне дальша некуда ляжаць - упёрся ў прасценкi, у акно прыгаць, i прасценкi пасыпалiся. Тагды я ў снег - снег быў глыбокi каля кварцiры. I сразу ў мяне з рук кожа далой. Тагда я нямножка адпоўз i ляжу. А ў мяне ўсё фуфайка са срадзiны га­рыць i гарыць. Я снегам затру.

Немцы хадзiлi. Када зацёр - уцiх. I яны ўжо адышлi ўсе.

Адзiн мой таварыш ляжаў. Ахрэм быў Бурнасенка. I яго пуляй сустрэлi. I мелка хвацiлi вот тут па рабру - не ўрэдна дужа. Ён адышоўся к забору, лёг i ля­жыць. I вот немцы як прахадзiлi з ацап­лення дарогай, увiдзелi, што ён шавелiц­ца - прышоў адзiн немец i яму ва ўпор вiнтоўкай сюда ўдарыў. Пуля прайшла вось так вось. Я падышоў к яму - после ўжо, як адышлi ўсе,- дык ён мне гаво­рыць:

- Чаго ты тут ходзiш, яшчэ ўвiдзяць. Ён яшчэ жывы быў. Толькi кроў тут была, ага.

Праўда, Пашкоў быў, вучыцель, здзесь, адступiўшы так нямнога, прапоўзшы,­ астаўся цэлы.

Тады мы з Пашковым пайшлi ў сарай здзесь начаваць. А яго, Ахрэма, так i аста­вiлi. А ён тады падняўся i - авiн быў такi, што хлеб сушылi,- у гэтую печку за­браўся i трое сутак ляжаў. А мы з Паш­ковым пайшлi ў Перавоз... У Заўшчу то есць. У Заўшчы там у Пашкова сястра заставалася, забрала яго ў Перавоз. А я ў старухi жыў трое сутак.

Ну, а старуха гаворыць:

- Как хочаш - iлi ты iдзi з кварцiры, iлi мы пайдзём, а то немцаў баюся.

I я пайшоў адтудава. На азяро выйшаў, глазы запухшы ўсе, не вiжу нiчога. Вот так веечкi падыму, пасматру - не ў той бок iду. Лiцо ж усё абгарэўшы было, i галава была абгарэўшы. I вярнуўся ўсё­такi сюды , дабраўся да сваёй дзярэўнi.

Ужо некаторыя з адступлення прышлi. Ужо там рабяцiшкi. Адзiн такi Пётра Мядзведзеў. Мяне яны к сабе ўзялi. I тут мы астанавiлiся. Тады дачка прышла. Тады адна кварцiра з усяго пасёлка за­сталася не згарэўшы. Мы тады сабралiся ў тую кварцiру. Тады мяне сястра ўзяла на iзлячэнне, я ў сястры быў месяц. Больш. Яна мяне там посным маслам лячыла, трапкамi ўвёртвала. I так я згаiў скора...

П ы т а н н е: - А вас з вашай хаты забралi аднаго?

- Усю сям'ю. У мяне была жынка, i дочке чатырнаццаць лет, i яшчэ маль­чышка Коля быў, паўтары гады. I гэтых яны там унiстожылi. Усех. А сын вот этак, i дачка яшчэ была. Сын у

партызанах быў, а дачка з партызанамi адступала, цераз дня чатыры вярнулася ўжо.

Цяпер мы тут жывём адны. Вот наша хата.

П ы т а нне: - Вам i не хочацца адгэ­туль ехаць?

- Не. Здзесь радзiўся, так i думаю ўжо здзесь дажыць...»

__________________



  1. Друкуецца са скарачэннямi па кн.: А д а­мовiч А., Брыль Я., Калеснiк У. Я з вогненнай вёскi... Мн., 1975. С. 149-152.


КРАСНАПОЛЬСКI СЕЛЬСАВЕТ
Разам з жыхарамi Юхавiцкага, Сакалiшчан­скага, былых Мiлавiдскага i Сяляўшчынска­га сельсаветаў мiрнае насельнiцтва Красна­польскага сельсавета трапiла ў кальцо карных экспедыцый, якiя праводзiлiся зiмой 1943 года. Неймаверныя пакуты перажылi людзi - 303 жанчын, старых i дзяцей каpнікi спалiлi. У лютым 1943 г. кapнікi закатавалi 140 жы­хароў вёсак Байдзiна i Тродавiчы. Усе ахвяры пахаваны на паўночна-усходняй ускраiне в. Байдзiна. На месцы масавай загубы людзей стаiць абелiск.
ВЕСКА КАРПIНА
Да вайны ў в. Карпiна стаялi 32 хаты, у якiх асталявалiся 192 жыхары. Няшчасце ў гэтую вёску прыйшло 10 лютага 1943 года. У той дзень у лікy iншых населеных пунктаў Краснапольскага, Заборскага i Дварышчанскага сельсаветаў была спалена гэта мiрная вёска. Пасля вайны ў цэнтры вёскi, на тэрыто­рыi калгаснага саду насыпаны курган Памяцi на ўшанаванне больш як 30 загiнуўшых у агнi жыхароў.
З успамiнаў Генадзя Iванавiча Котава, 1936 года нараджэння, жыхара вёскi Карпiна

Гэта было 10 лютага 1943 года. Мне ў гой час споўнiлася 7 год. У той дзень гiтлераўцы, якiя знаходзiлiся ў нашай вёс­цы, пачалi выязджаць у в. Дрэтунь. Жы­хароў папярэдзiлi, што калi ў вёсцы з'я­вяцца партызаны, мы павiнны iм паведа­мiць пра гэта. Iнакш абяцалi спалiць вёску i забiць ycix. Хутка пасля ix ад'езду пры­былi партызаны. Яны паставiлi пасты, астатнiя адпачывалi. Прыкладна каля 5 гадзiн вечара партызаны заўважылi ня­мецкiх разведчыкаў, якiя наблiжалiся да нашай вёскi. Партызаны арганiзавалi за­саду каля в. Краснаполле, дзе разлiчвалi расправiцца з iмi, аднак у сутычцы былi забiты тры акупанты, дваiм жа ўдалося ўцячы. Праз нейкi час гiтлераўцы пачалi абстрэльваць вёску з боку Краснаполля, а праз паўгадзiны занялi нашу вёску. Ix было чалавек 50, не меней. Яны сабралi ўcix жыхароў вёскi, якiя не паспелi ўцячы, у адзiн дом. Гэта былi старыя, жанчыны, дзецi. I пачалася жудасная расправа. Спа­чатку яны забiлi мужчын - гэта былi 5 старых, прозвiшчы якiх я не памятаю. Потым жанчын i дзяцей, чалавек 40, са­бралi ў адну хату i запiсалi прозвiшча кожнага. Пасля гэтага выклiкалi некалькi жанчын, у тым лiку i маю мацi, i загадалi прынесцi ў хату салому. Мацi адмовiлася гэта зрабiць, тады немец выстралiў ёй прама ў грудзi, мацi павалiлася, яна была цяжка паранена. Жанчыны кiнулiся да яе гуртам i ўнеслi ў хату. Разам з мацi быў мой малодшы брат, гадоў трох-чаты­рох.

Нас ycix запёрлi ў хаце. Была ўжо глы­бокая ноч. Многiя дзецi спалi, дарослыя сядзелi, аб нечым гаварылi. Збегчы не было нiякай магчымасцi, хата была акру­жана. Раптам адчынiлiся дзверы i на нас паляцелi гранаты. Усё змяшалася, салома загарэлася, дым еў вочы. Чулiся стогны, крыкi людзей, якiя клiкалi на дапамогу, але дапамога не магла прыйсцi. Фашысты зайшлi ў хату i пачалi дабiваць з аўта­матаў тых, хто яшчэ стагнаў цi крычаў ад болю цi адчаю. Я ўбачыў жанчыну, якая старалася як-небудзь выкiнуць сваiх дзяцей праз вакно. Гэта была Луферава. Я падбег да яе, яна i мяне разам з дзецьмi выкiнула праз вакно. Я кiнуўся бегчы да лесу, але снегу было вельмi многа, i я завяз у iм. Чуў, што нехта крычаў, але я iмкнуўся як мага хутчэй выбрацца з сумё­таў i збегчы ў лес. Мяне заўважыў сал­дат, падбег да мяне i стрэлiў у твар. Я павалiўся i пачаў трацiць прытомнасць. Ён яшчэ раз падышоў да мяне, каб пера­канацца ў маёй смерцi i ўдарыў мяне на­гой. У гэты час я канчаткова страцiў прытомнасць.

Колькi часу я праляжаў на снезе, не ведаю, але калi апрытомнеў, хата ўжо да­гарала, нiхто не стагнаў. Мне было вельмi холадна, хацелася спаць. Я пайшоў да папялiшча. Побач з iм ляжала забiтая Луферава, а побач - яе дзецi, таксама мёртвыя...

На досвiтку прыехалi партызаны, з iмi - муж Луферавай. Я падышоў да яго i нешта казаў яму - не памятаю. Мне зрабiлi перавязку правай шчакi. Куля прайшла праз шчаку, пашкодзiла чэрап. У гэты час партызаны зноў заўважылi наблiжэнне кapнiкaў. Мяне паклалi на caнкi i павезлi ў Бярозаўку, дзе жыла мая бабуля. У гэты час фашысты зноў занялi вёску.

ЮХАВIЦКI СЕЛЬСАВЕТ

381 мiрны жыхар Юхавiцкага сельсавета стаў ахвярай вайны - быў расстраляны, спа­лены. 27 загiнулi ў радах народных мсцiўцаў. 136 вoiнaў-землякоў не вярнулiся ў родныя мясцiны. Увянчаныя зоркамi абелiскi на Юха­вiцкай зямлi напамiнаюць нашчадкам пра мi­нулую вайну, якой дарагой цаной заплацiлi землякi за вызваленне.


ВЕСКА ЮХАВIЧЫ

Размешчаная на аўтамабiльнай дарозе Се­беж - Полацк, яна апынулася ў горне ваен­ных падзей. У першыя месяцы акупацыi ў вёсцы былi створаны гiтлераўскi гарнiзон, лагер ваеннапалонных, у якiм за калючым дротам акупанты трымалi каля 150 чалавек. Вяскоўцы, нягледзячы на моцную ахову, па­дыходзiлi да агароджы i перадавалi вязням няхiтрую ежу. Зiмой 1942 г. у наваколлях вёскi з'явiлiся партызаны атрада Сяргея Май­сеенкi з Себежскага раёна, у хуткiм часе яны распачалi актыўныя баявыя дзеяннi ў гэтым раёне. У маi 1942 г. партызаны знiшчылi юхавiцкi гарнiзон, а таксама з дапамогай ваеннапалонных лiквiдaвaлi лагер. Некалькi разоў нападалi на вёску гiтлераўцы i палiлi яе. Большая частка вёскi была спалена 6 лiста­пада 1942 с, калi кapнiкi дзейнiчалi пры падтрымцы самалётаў. Канчаткова, да апош­няга будынка вёску знiшчылi ў лютым 1943 года. Тыя, хто застаўся ў жывых, сышлi далёка ў лясы. У глухiх урочышчах Святая Гара i Чортавы Бары ў зямлянках перажылi зiмовыя халады ўцалелыя жыхары в. Юхавiчы i iншых населеных пунктаў сельсавета. 10 красавiка 1944 г. карнiкi дабралiся да лагера мiрных жыхароў i акружылi яго. Адбылася страшная трагедыя - у той чорны дзень было закатавана 250 жанчын, дзяцей i старых. У 1966 г. на месцы расправы жыхары сель­савета паставiлi абелiск.


З успамiнаў Кацярыны Мiкалаеўны Кор­шун, жыхаркi в. Юхавiчы

Як i ўсе нашы людзi з вёскi, я з мацi i сястрой жылi ў лесе ў зямлянках. Многiя вельмi хварэлi, людзi галадалi. Вельмi радавалiся прыходу вясны. Спадзявалiся, што цяпер будзе лягчэй. Аднойчы рап­тоўна пачулi стралянiну. Я выбегла з зям­лянкi i ўпала непадалёк, як мёртвая. Ба­чыла, як фашыст заглянуў у нашу зям­лянку, дзе ляжалi хворыя мацi i сястра. Ён стрэлiў у цемру, падпалiў у зямлянцы салому, адзенне i пайшоў да наступнай. Як толькi кapнiк адышоў, я кiнулася ў зямлянку. Мацi i сястра былi жывыя - кулямётная чарга прайшла якраз памiж палацяў, што стаялi ля сцен.



У суседняй зямлянцы жыла вялiкая сям'я Кудашовых. Туды фашыст кiнyў гранату. Ад яе ўзрыву загiнулi бацька i мацi, трое ix дзяцей ад 4 да 14 гадоў i двое ix родзiчаў. Такi ж лёс напаткаў сем'i Mixaiлa Цветнiкава, Ягора Кавалён­ка i Аляксандра Тыкуна. Стралянiна, не­выносныя крыкi, стогны разносiлiся па ўсiм лесе. Дым ад стрэлаў, узрываў i тлею­чых зямлянак засцiлаў наваколле. Калi ланцуг кapнiкaў стаў адыходзiць, я стала шукаць людзей. Цудам уцалелi толькi Ганна Аляксандраўна Галяш i Лiдзiя Фё­дараўна Кутузава; у яе загiнула шэсць родзічаў. Неўзабаве пасля вайны тыя, хто застаўся жыць, склалi спiсы загiнуўшых людзей. Пазней самi ўзвялi помнiк на месцы трагедыi.

Падрыхтавала Ф. I. Кiтаева.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка