Водгук-рэкамендацыя на кнігу Брытун А. А




Дата канвертавання08.05.2016
Памер41.91 Kb.
БРЭСЦКАЯ ГАРАДСКАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ СІСТЭМА

БІБЛІЯТЭКА-ФІЛІЯЛ №7 “ЮНАЦТВА” імя У, КАЛЕСНІКА


Водгук-рэкамендацыя на кнігу

Брытун А. А. Пах мускусу : раман / Анатоль Брытун. ― Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2012. – 328 с.



Складальнік:

Ігнацьева Е. А.

бібліёграф

бібліятэкі-філіяла №7 “Юнацтва”

імя У. Калесніка

Брэст, 2013

Прэзентацыя кнігі Брытуна А. А. Пах мускусу: раман
Анатоль Брытун нарадзіўся 7 лістапада 1957 года ў в. Баранцы Жабінскаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў Верхалескай школы ён вучыўся ў Пінскім гідрамеліярацыйным тэхнікуме, затым паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Атрымаўшы дыплом аб вышэйшай адукацыі, Анатоль Брытун працаваў інжынерам у дырэкцыі "Галоўпалессеводбуда". Потым працягваў вучобу ў Брэсцкім педінстытуце імя А.С.Пушкіна на факультэце грамадскіх прафесій. Пасля вучобы ў гэтай навучальнай установе яму прапанавалі працу гіда-перакладчыка ў БММТ "Спутнік", "Інтурыст" і "Інтурбюро".

Зараз Анатоль Арцёмавіч працуе старшым інспектарам на мытні ў Брэсце. Пісьменнік піша раманы і аповесці, рыхтуе да друку старыя паданні для рэспубліканскіх перыядычных выданняў і літаратурных часопісаў “Полымя”, “Маладосць”. Летась у свет выйшаў ягоны прыгодніцкі раман “Пах мускусу”. Да друку рыхтуецца чарговая кніга “Сяліба”.


«Пах мускусу»: раман
Пра тое, як з’явіўся твор на свет, пісьменнік расказаў так:

“У той час я даглядаў маці, мы шмат з ёй пра мінулае размаўлялі. І аднойчы пачуў ад яе, што мой дзед і прадзед раней жылі ў Белавежскай пушчы, працавалі там ляснічымі, стражнікамі. А мая бабуля зрэдчас мянушыла дзеда "упартым ятвягам" (ятвягі жылі паміж Нёманам і ракой Нараўкай, там дзе Белавежская пушча). Але якія ятвягі ў XIX стагоддзі? З інтэрнэта даведаўся, што пры першым перапісе насельніцтва 1863 года 25 тысяч чалавек запісаліся ятвягамі”.

Так я даведаўся аб сваіх цікавых каранях.

Акрамя таго, мяне заўсёды здзіўляла… Ёсць Аляска, і Джэк Лондан напісаў дзесяткі кніг пра яе. Ёсць прэрыі, і Фенімор Купер напісаў шмат прыгодніцкіх кніг пра іх. Ёсць фільмы і кнігі пра Шэрвудскі лес, дзе жыў Робін Гуд. А ў нас самы лепшы і прыгожы лес на ўсю Еўропу, але няма ніводнай прыгодніцкай кнігі. І я пачаў фантазіраваць... Так з’явіўся раман "Пах мускусу"”.

Адкрыўшы першую старонку гэтага твора, мы трапляем ў адзін з куткоў Белавежскай пушчы, які мае сваю таямніцу. Пра яе ведаюць толькі стражнік Рыгор, яго брат Ціхан і іх бацька, які і паказаў ім гэтае запаведнае месца, даведаўшыся пра гэта ад свайго бацькі. Пад раскідзістай кронай волата-дуба прыкрыты мохам і апалай лістотай ляжаў урослы ў зямлю камень з запоўненым вадой адбіткам жаночай ступні. Тая вада валодала нейкай цудадзейнай сілай – летам яна не награвалася нават пад самым гарачымі промнямі сонца, а зімой не замярзала пры самых моцных марозах. Раз-пораз наведваліся сюды стражнікі, каб глытком гаючай вады падмацаваць свае сілы.

Так было і на гэты раз. Стражнік Рыгор прыйшоў да векавога дуба, каб праверыць, ці не замерзла вада ў адбітку, як казаў пра гэта яму бацька. І сапраўды, ваду мароз не крануў. Зрабіўшы глыток, стражнік адчуў, як адступіла стомленнасць. Ён зірнуў у гору, пакланіўся дубу, прыклаў свае рукі да яго кары і пачаў прабірацца назад. І тут да яго прыйшла думка, што на снезе застануцца яго сляды, а гэта можа раскрыць іх таямніцу. Рыгор вырашыў, што больш такога промаху не дапусціць, будзе асцярожны. Ён направіўся дадому, разважаючы пра свае найдзённыя справы. А яшчэ яго ўвагу прыцягнулі незвычайныя сляды, непадобныя на сляды жывёл, якія сустракаюцца ў пушчы. А раптам хто паляваў на зуброў, а ён, Рыгор, правароніў. Ды за такі промах можа страціць працу. А ў яго сям’і павінна вось-вось нарадзіцца дзіця. І пакаранне за забойтсва зубра вельмі вялікае – штраф дзве тысячы рублёў, або Сібір. А каб зарабіць такія грошы, патрэбна было працаваць дваццаць гадоў...

З такімі думкамі ішоў Рыгор дахаты, як раптоўна на яго абрынулася нешта цяжкае. Ён знянацку страціў раўнавагу і зваліўся тварам у снег. Невядома, як закончылася б для старжніка гэтая схватка з рыссю, каб нечаканая дапамога. Адагнаў звера ад Рыгора сабака, якога ніколі і ні ў кога з мясцовых гаспадароў стражнік не бачыў. Ды выгляд у выратавальніка быў незвычайны – вялікі, з шырокімі грудзьмі, на высокіх лапах. Нягледзячы на тое, чалавек і сабака бачылі адзін аднаго першы раз, між імі ўзніклі паразуменне, якое можа быць у дадзеных абставінах. Рыгор забраў сабаку да сябе...

Так закончыўся працоўны дзень пушчанскага стражніка Рыгора.

Але на гэтам не закончыўся твор, на старонках якога апісана Белавежская пушча з сярэдзіны ХІХ да пачатку ХХ стагоддзя. І трэба адзначыць, што задачу, якую ставіў перад сабой пісьменнік – напісаць прыгодніцкі твор пра “самы лепшы куточак нашай радзімы” ён выканаў. Пра Белавежскую пушчу есць мноства навуковых прац, альбомаў, карт – словам, звестак пра гэты старажытны лясны масіў дастаткова. Але нішто так захапляльна не падасць матэрыял, як прыгодніцкі твор. Менавіта ён абуджае жаданне наведаць тую ці іншую мясцовасць і разам з героямі перажыць тыя ці іншыя прыгоды.

Чытаючы раман “Пах мускусу”, пераносішся ў жыцце Белавежскай пушчы, якім яна жыла многа гадоў назад, і адчуваеш сябе не назіральнікам, а ўдзельнікам гэтага жыцця. Адчуваецца, што аўтар вельмі добра ведае гісторыю пушчы, звычаі і традыцыі пушчанцаў, а таксама звычкі пушчанскіх звяроў, якія разам з людзьмі з’яўляюцца героямі гэтай кнігі.



Добры пазнавальны матэрыял пададзены аўтарам так, што ператварае раман ў захапляльны прыгодніцкі твор. Так што сустрэча з “Пахам мускусу” Анатоля Брытуна запоўніць вольны час карысным і цікавым чытаннем. Гэты раман не будзе модным чытаннем, і ніколі не выйдзе з моды. Чытачамі кнігі могуць быць і школьнікі сярэдніх класаў, і старшакласнікі, і студэнты, і людзі больш сталага ўзросту. А для тых, хто захапляецца гісторыяй свайго роднага краю, даражыць ім, то раман “Пах мускусу” надоўга стане настольнай кнігай. Таму што адносіны пісьменніка да сваёй малой радзімы, адчуваюцца ў кожным радку гэтага твора. Як зазначае сам аўтар: “Можа, гэта будзе гучаць трохі пафасна, але варта зведаць свой, самы для нас прыгожы край і аддана любіць гэтую сваю святую зямлю. Іншай нам не дадзена, дый непатрэбна”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка