Вызваленне раёна вачыма ўдзельнiкаў былых баёў з успамiнаў былога камсорга 673-га арт­палка 219-й Ідрыцкай Чырванасцяжнай дывiзii А. М. Дарафеева




Дата канвертавання15.03.2016
Памер189.17 Kb.
Вызваленне раёна вачыма ўдзельнiкаў былых баёў
З успамiнаў былога камсорга 673-га арт­палка 219-й Ідрыцкай Чырванасцяжнай дывiзii А. М. Дарафеева

5 лiстапада 1943 г. дывiзiя атрымала загад: непрыкметна перайсцi лiнiю фрон­ту i выйсцi ў Pacoнскi раён, ва ўзаема­дзеяннi з партызанамi ўтрымаць, а пры магчымасцi расшырыць партызанскi раён, сваiмi баявымi дзеяннямi скаваць знач­ныя сiлы працiўнiка.

У ноч з 5 на 6 лiстапада дывiзiя ў супра­ваджэннi партызан-праваднiкоў выйшла на марш. Асабовы састаў быў папярэджа­ны, прычым даволi строга: у час маршу не скрыпець, не курыць, не шумець i нават не размаўляць, быць гатовымi ў любую мiнуту прыняць бой. Рухаючыся такiм чынам перад самым носам ворага па вузкiх лясных i забалочаных сцяжын­ках, часцi дывiзii незаўважанымi выйшлi ў тыл фашыстаў.

Позна ноччу з 6 на 7 лiстапада часцi дывiзii падышлi да невялiкай вёсачкi Перавоз. Далей шлях перагарадзiлi два вялiкiя возеры, што злучалiся 40-метро­вай пратокай. З вёскi даносiўся шум, асобныя крыкi, брэх сабак, скрып паво­зак. Пасланыя разведчыкi прынеслi ня­добрую вестку - жыхары вёскi эвакуiравалiся ў сувязi з наблiжэннем фашысцкiх карнiкаў. З'яўленне нашых салдат для сялян было поўнай нечаканасцю. Адбы­лася хвалюючая сустрэча. Воклiчы прывiтанняў, крыкi радасцi - усё злiлося ў людскiм вадавароце.

Часу для мiтынгаў не было. Неаб­ходна было тэрмiнова наводзiць пераправу цераз мiжазёрную пратоку i рухацца далей. Дарагая была кожная мiнута. Пры актыўнай дапамозе жыхароў вёскi, якiя спынiлi эвакуацыю, пераправа была хутка наладжана. Першымi пераправiлiся батальёны 710-га стралковага палка, за iмi батарэi 673-га артпалка. Арганiзавана пераправiлiся i астатнiя часцi i падраздзяленнi. Да свiтання 7 лiстапада дывiзiя закончыла пераправу.

Пасля кароткага адпачынку зноў марш, дывiзiя iмкнулася апярэдзiць ворага. Да 10-00 гадзiн 7 лiстапада яна выйшла на рубеж Антонава, Ерамеева, Mypaгi, Юзэ­фава, Лiсiцы i сiламi двух стралковых палкоў - 710-га i 375-га - перайшла ў наступленне супраць фашысцкiх кар­нiкaў.

Iмклiвай атакай нашы часцi ў першыя ж гадзiны наступлення авалодалi населе­нымi пунктамi Пунiшча, Жары, Байдзiна i ў раёне в. Hiўe асядлалi шашу Варо­нінa - Гарбачэва, знiшчыўшы каля 300 варожых салдат.

Многiя салдаты i афiцэры паказалi мужнасць i адвагу з гэтых баях. Вый­шаўшы ў зададзены раён на паўночны захад ад в. Галубова, воiны 7-й батарэi 673-га артпалка на ўскраiне лесу сутыкну­лiся з вялiкай групай фашысцкiх аўта­матчыкаў. Сустрэча для абодвух бакоў была зусiм нечаканай. Поспех бою зале­жаў перш за ўсё ад хуткасцi дзеянняў, вытрымкi i знаходлiвасцi. Камандзiр 3-га артдывiзiёна капiтан Уладзiмiр Рзянiн, якi знаходзiўся на батарэi, хутка падаў каманду: “Да бою, немцы справа!», а сам з гарматнымi разлiкамi ў лiчаныя секунды разгарнуў дзве гарматы i прамой наводкай ударыў па фашыстах. Пакiдаю­чы забiтых, немцы рассыпалiся па лесе, шукаючы выратавання.

Цiкавы выпадак адбыўся з камандзiрам 673-га артпалка падпалкоўнiкам Е. Ф. Са­лiным. Прабiраючыся на НП палка, ён лiтаральна твар у твар сутыкнуўся з фашысцкiм аўтаматчыкам. Карыстаю­чыся разгубленасцю фашыста, Салiн абяз­зброiў ворага i ўзяў яго ў палон.

Мужна змагалiся пехацiнцы. Вялiкi гераiзм праявiў парторг 2-й стралковай роты 710-га стралковага палка, памочнiк камандзiра ўзвода Змееў. Ен першы пад­няўся ў атаку i павёў за сабой увесъ узвод. Уварваўшыся ў траншэю працiўнiка перад в. Пунiшча, ён асабiста знi­шчыў 5 фашыстаў, каля дзесятка знi­шчылi байцы ўзвода. Астатнiя кiнулiся наўцёкi.

Чырвонаармеец 375-га стралковага пал­ка камунiст Мельнiкаў першы ўварваўся ў в. Пунiшча i ўзняў там чырвоны сцяжок.

Адступiўшы пад нацiскам нашых час­цей на захад i паўночны захад, працiў­нiк, маючы колькасную перавагу, ака­паўся на рубяжы Заблудоўе - Куляшова - Жары - Bapoніна - Парэчча-2 i аказваў упартае супрацiўленне.

На працягу дня 8 лiстапада 1943 г. гiтлераўцы 12 разоў кiдалiся ў контрата­кi, спрабуючы аднавiць ранейшае стано­вiшча сваiх войск, але поспеху не мелi. Адбiўшы ўсе варожыя атакi, дывiзiя за

дзень да бою знiшчыла каля батальёна варожай пяхоты, падбiла 2 танкi, знi­шчыла 2 зенiтныя гарматы, больш за 50 павозак з рознымi грузамi.

Вялiкую дапамогу нашым часцям аказ­валi партызанскiя брыгады, якiя дзей­нiчалi на флангах i ў тыле фашысцкiх войск. Яны не толькi знiшчалi фашысцкiх захопнiкаў, але i забяспечвалi нашы часцi каштоўнай iнфармацыяй аб руху нямецкiх вайсковых часцей.

На працягу 9-12 лiстапада працiўнiк спрабаваў яшчэ некалькi разоў збiць нас з занятага рубяжа. Цаной вялiкiх страт фашыстам удалося нязначна пацяснiць 1 батальён 710-га стралковага палка.

У гэтым бai вызначылiся воiны 3-й артбатарэi нашага палка, што знаходзi­лiся разам з камандзiрам старшым лейтэ­нантам Крыловым на НП батарэі. Сувя­зiсты i разведчыкi былi акружаны фа­шыстамi на невялiкай вышынi. Нашых воiнаў было 6-7 чалавек на чале са старшым лейтэнантам Крыловым. Бое­прыпасы скончылiся. Ужо выразна даносiлiся з боку гiтлераўцаў крыкi: “ Рус, здавайся!». Крылоў зняў трубку тэлефона. Сувязь з батарэяй працавала. Ен выклi­каў агонь на сябе.

Азвярэлыя фашысты, якiя ўварвалiся на вышыню, былi змецены агнём 122-мi­лiметровых гаўбiц. Пакiдаючы груды трупаў, фашысты адкацiлiся. У гэтым баi асаблiва вызначыўся чырвонаармеец 710-га палка Самозiн. Нягледзячы на раненне, ён замянiў выбыўшага са строю камандзiра i ўзначалiў атаку ўзвода. Пад яго кiраўнiцтвам узвод знiшчыў больш за 20 фашыстаў, астатнiя ўцяклi. Старшы лейтэнант Крылоў i некаторыя воiны цудам засталiся жывымi.

Пераканаўшыся ў беспаспяховасцi сва­ix атак, фашысты перайшлi да абароны. Замацавалiся на занятых рубяжах i нашы часцi. У вынiку пяцiдзённых баёў на тэрыторыi партызанскага краю дывiзiя выканала пастаўленую задачу.

З успамiнаў былога камандзiра батарэi 76-мм палкавых гармат 1188-га стралковага палка 357-й стралковай дывізii палкоўнiка ў адстаўцы Мiкалая Сцяпа­навiча Якiменкi

357-я стралковая дывiзiя пад каман­даваннем генерал-маёра Аляксандра Геopгіевiчa Кудраўцава адной з першых пачала вызваленне шматпакутнай зямлi Беларусi. Восеиню 1943 г. палкi дывiзii - 1188-ы, 1190-ы, 1192-i стралковыя, 923-i артылерыйскi - i спецыяльныя часцi i падраздзяленнi пасля паспяховага завяр­шэння Невельскай аперацыi ў складзе 3-й ударнай армii наблiзiлiся да гранiцы Беларусi.

Мясцовасць у паласе дзеяння дывiзii на гранiцы Невельскага i Расонскага раёнаў лясiста-балоцiстая, узгорыстая, са слаба развiтай сеткай прасёлачных дарог.

Працiўнiк, хоць i не меў у гэтым раёне доўгачасовай пазiцыйнай абароны, але, умела выкарыстоўваючы мясцовасць, доб­ра падрыхтаваў яе да абароны. Асновай яе сталi апорныя пункты, што размяшча­лiся на асобных вышынях. Яны былi, як правiла, добра ўмацаваны, а танкадаступныя ўчасткi - замiнiраваны.

Пераадолець абарону фашыстаў у раёне вёсак Бухава i Уклеенка з ходу не ўда­лося. Генерал А. Г. Кудраўцаў, баявы, спрактыкаваны камандзiр дывiзiі, меў вялiкi вопыт баёў у лясiста-балоцiстай мясцовасцi, хутка разабраўся i ацанiў становiшча. Ён прыняў рашэнне не даць магчымасцi працiўнiку падцягнуць рэзер­вы, каб узмацнiць сваю абарону, i толькi ўласнымi сiламi, зрабiўшы манеўр, ава­лодаць апорнымi пунктамi ў Бухаве, на безыменнай вышынi на ўсход ад яго i ва Уклеенцы.

Перад Бухавам былi спынены i вялi агнявы бой 1-ы 124 стралковыя батальёны (камандзiры маёр I. А. Шатохiн i капiтан М. А. Струкаў) 1186-га стралковага палка, якiм камандаваў падпалкоўнiк А. Н. Кашкараў, не мог рухацца напе­рад i левафланговы полк дывiзii падпал­коўнікa М. I. Кусяка, якi залёг перад

апорным пунктам Уклеенка.

Камандуючы артылерыяй дывiзii пад­палкоўнiк М. Дз. Зacoўcкi, як нiхто iншы, разумеў, што лёс ў многiм зале­жыць ад артылерыйскай падтрымкi, i таму пастаянна прыспешваў артылерыйскiя часцi i падраздзяленнi дывiзii, а таксама прыдадзены дывiзii артылерыйскi дывi­зiён.

Асаблiва цяжка прыйшлося службам артылерыйскага забеспячэння на чале з нястомным iжэўскiм iнжынерам-збройнi­кам.маёрам М. П. Паповым. Трэба было ў кароткi тэрмiн падвезцi на новыя агня­выя пазiцыi запас боепрыпасаў. Вялiкую дапамогу аказалi самi артылерысты i мiна­мётчыкi, якiя пераносiлi на руках сна­рады i мiны там, дзе не мог прайсцi транспарт. У лепшым становiшчы ў гэтых умовах была палкавая i батальённая артылерыя, таму што тут падвозiлi снарады i мiны на конях, а яны маглi паспяхова icцi i без дарог.

Вельмi шмат паспелi зрабiць разведчыкi дывiзii, асаблiва камандзiр узвода разведкi 1188-га стралковага палка лей­тэнант Г. Г. Андросаў.

У 12 гадзiн 30 мiнут камандзiр дывiзii, пераканаўшыся, што стралковыя палкi 1-га эшалона дывiзii падпалкоўнiкаў А. Н. Кашкарава i М. I. Кусяка гатовы да наступлення, а артылерыя дывiзii - да адкрыцця агню,загадаў падпалкоўнiку М. Дз. Засоўскаму пачаць артылерыйскую падрыхтоўку. Палкавыя артылерыйскiя групы, створаныя загадзя ў страл­ковых палках 1-га эшалона дывiзii, друж­на адкрылi агонь па разведаных цэлях у апорных пунктах Бухава, на безыменнай вышынi, што на ўсход ад яго, i ва Уклеен­цы, а таксама па агнявых пазiцыях мiна­мётаў працiўнiка, якiя былi разведаны на пачатку боя. Палкавыя i батальённыя мiнамёты ў гэты перыяд знiшчылi жывую сiлу i агнявыя сродкi працiўнiка перад фронтам сваiх стралковых падраздзя­лeнняў. Прамой наводкай вялi агонь гарматы палкоў 1-га эшалона.

Артылерыйская падрыхтоўка была ка­роткай. А паколькi наша пяхота знахо­дзiлася перад апорным пунктам працiўнiка на адкрытых участках на адлег­ласцi каля 500 м, то яна пачала рух на­перад яшчэ да заканчэння стральбы ар­тылерыi, каб пад яе прыкрыццём падысцi на бяспечную адлегласць ад агню сваёй артылерыi. Наша пяхота атакавала пя­рэднi край апорных пунктаў працiўнiка.

Найбольшага поспеху адразу дасягнуў 2-i стралковы батальён 1188-га стралко­вага палка пад камандаваннем капiтана М. А. Струкава, якi наступаў на паўноч­на-заходнюю ўскраiну Бухава. Ён ава­лодаў 1-й траншэяй апорнага пункта i, не спыняючыся на ёй, рухаўся ў глы­бiню, умела манеўруючы i абыходзячы ачагi супрацiўлення працiўнiка, добра выкарыстоўваючы агонь пры дадзенай палкавой батарэi 76-мм гармат i сваёй мiнамётнай роты. А вось 1-ы стралковы батальён маёра А. I. Шатохiна вымушаны быў залегчы перад апорным пунктам на безыменнай вышынi, што на ўсход ад Бухава, i весцi агнявы бой з месца. Нязначнага поспеху ў першую гадзiну бою дасягнуў i полк падпалкоўнiка М. I. Кусяка, яго левафланговы батальён усё ж авалодаў 1-й траншэяй i, ведучы агнявы бой, павольна рухаўся на поўдзень, абыходзячы апорны пункт Уклеенка з усходу.

Генерал А. Г. Кудраўцаў ацанiў ста­новiшча i вырашыў акружыць працiўнiка ў раёне Уклеенкi, Бухава, паўночных схiлаў вышынi, што знаходзiлася на паўднёвым захадзе ад Уклееннi, i знi­шчыць яго, у далейшым наступаць у напрамку Слабады i заходняга берага возера Вядзета.

Для выканання прынятага рашэння быў узмоцнены батальён капiтана М. А. Стру­кава яшчэ адным артылерыйскiм дывi­зiёнам 923-га артпалка i вылучаны нанапрамак яго дзеянняў 2-i эшалон палка - 3-i стралковы батальён. Амаль ана­лагiчныя меры ўзмацнення былi прыняты i для левафланговага батальёна 1190-га стралковага палка. Праз 2 гадзiны ка­мандзiр 1188-га стралковага палка пад­палкоўнік А. Н. Кашкароў далажыў ка­мандзiру дывiзii: “Батальён капiтана М. А. Струкава, абышоўшы апорны пункт Бухава з захаду i знiшчыўшы шэраг агнявых сродкаў працiўнiка на яго паўднёвай ускраiне, агнём артылерыi з закрытых пазiцый, а таксама гарматамi батарэi 76-мм гармат палка прамой на­водкай, паспяхова рухаецца на поўдзень па ўсходнiм беразе ракi Дрыса, не сустракаючы супрацiўлення працiўнiка. Я зна­ходжуся з 2-м эшалонам палка - 3-м стралковым батальёнам за 1 км на поў­дзень ад Бухава. Батальён маёра I. А. Ша­тохiна, сустракаючы слабае супрацiў­ленне працiўнiка, авалодаў апорным пунктам на безыменнай вышынi, што на ўсход ад Бухава, i рухаецца на поўдзень. Думаю, што працiўнiк, баючыся акружэння, пачаў адыход”. Хоць i менш паспяхова дзейнiчаў у пачатку бою левафланговы 1 190-ы стралковы полк дывiзii, але потым, выкарыстоўваючы поспех свайго правага суседа, таксама дабiўся станоўчых вынiкаў. Баявая за­дача была выканана.


З успамiнаў М. I. Нiкалаева

Мiкалай Iванавiч Нiкалаеў нарадзiўся ў 1918 г. у Старарускiм р-не Наўгародскай вобл. У 1942 г. скончыў паскораны курс 2-га Ульянаўскага танкавага вучылiшча. З красавiка 1943 г, камандзiр узвода на Калiнiнскiм, 1-м Прыбалтыйскiм франтах. Прымаў удзел у вызваленнi ўсходняй часткi Расонскага р-на. Пасля вайны жыў у в. Антонава Гарбачэўскага сельсавета Расонскага р-на. Памёр у 1990 г.

Правае крыло Прыбалтыйскага фрон­ту, у якi ўваходзiў наш ударны танкавы батальён, восенню 1943 г. у iмклiвым наступленнi на захад наблiзiлася да паў­ночна-ўсходняй мяжы Расонскага раёна. На ўчастку памiж Невелем i Вiцебскам склалася напружаная сiтуацыя. Мена­вiта гэты ўчастак з важнейшымi даро­гамi, якiя iдуць на Прыбалтыку, фашысты iмкнулiся ўмацаваць. Яны кiнулi вялiкiя сiлы на лiквiдацыю свабоднага партызанскага краю. Наша ваеннае камандаванне аддало загад прарваць лiнiю фронту i злучыцца з партызанскiмi бры­гадамi. Танкавы батальён прыбыў у наваколле станцыi Жалезнiца. Трэба было фарсiраваць чыгунку Вiцебск - Невель i рухацца далей на захад, на Расоншчыну, дзе партызаны вялi жорсткiя бai з нася­даючымi карнiкамi.

Аднойчы вечарам да нас з-за лiнii фронту прыбылi партызанскiя развед­чыкi. Яны паведамiлi пра мiнныя палi i ўмацаваныя лiнii ў раёне нашага на­ступлення. З ix дапамогай сапёры змаглi размiнiраваць праходы каля станцыi Жа­лезнiца i каля в. Турпчына. Днi за два жорсткiх баёў мы прарвалiся да гранiцы раёна i адваявалi вёскi Аўсюкова, За­бор'е, Лакцi, Грышына, Галубова i iншыя. Крыху не дайшлi да возера Нешчарда. Партызан мой узвод упершыню сустрэў у лесе каля вёскi Лакцi. Радасць была вялiкая. Далей наступалi з падвоенымi сiламi. Партызаны дапамаглi нам харчаваннем. В ызваленае насельнiцтва сустра­кала воінаў Чырвонай Apмii вельмi ра­дасна.

Кожную вышыню, кожную нiзiну пры­ходзiлася браць з баямi. Асаблiва цяжка давялося на ўчастку памiж Галубовам i Мурагамi. Працiўнiк выкарыстаў зруч­насцi мясцовасцi. На паўночным беразе возера Нешчарда ва ўрочышчы Гiрына i памiж Гарбачэвам і Старыной захоп нiкi ўстанавiлi артылерыю i трымалi пад абстрэлам многiя кiламетры нашых па­зiцый.

У маёй памяцi назаўсёды застанецца жорсткi бой на подступах да в. Люцькава. Батальён нёс страты, у нашай роце амаль не засталося танкаў, нямала маiх сяброў засталося на полi бою. Часова прыйшло­ся прыпынiць наступленне, а потым нас перакiнулi на Cipoцiнcкi напрамак.


З успамiнаў А. Крываротава, гвардыi маёра ў адстаўцы

Танкiст Мiкалай Аляксеевiч Пляханаў, Герой Савецкага Саюза (31.5.1945), асаблiва вызначыўся ў баях за вызваленне Польшчы. Але нямала геройскiх учынкаў зрабiў ён i ў баях на тэрыторыi сваёй краiны, у тым лiку на Беларусi, пра што i апавядае ў cвaix успамiнах А. Крываротаў.

У час баёў за землi Расоншчыны на дапамогу нашай 26-й стралковай дывiзii прыбылi танкiсты. Сярод ix быў i меха­нiк-вадзiцель Т-34 М. А. Пляханаў.

У раёне в. Клясцiцы iшлi жорсткiя баi лiтаральна за кожны ўзгорак. На ўча­стку, куды прыбыў батальён, рыхтава­лася контрнаступленне. Быў атрыманы загад: правесцi разведку боем. Хто быў на вайне, той ведае, што гэта такое. Танкi з'яўляюцца перад пазiцыяй ворага, каб прымусiць яго “адкрыць» свае агнявыя пункты. Тым самым яны выклiкаюць увесь агонь на сябе. Нямногiя вяртаюцца пасля гэтага назад. Тут трэба ўмела манеўраваць, круцiцца ваўчком, каб yxi­лiцца ад снарада, i ў той жа час весцi агонь самiм, каб стварыць уражанне, што менавiта тут наносiцца галоўны ўдар.

На пярэднiм кpai сваёй абароны ў раёне Запруддзе фашысты закапалi ў зямлю танкi, замаскiравалi таксама артылерыю i мiнамёты. Прабiцца праз такую абарон­чую лiнiю было няпроста. Пасля артыле­рыйскай падрыхтоўкi батальён пайшоў у наступленне. За танкамi iшла пяхота. Немцы адкрылi шалёны агонь. Кругом рвалiся снарады, мiны. Дыхаць было цяжка, навокал дым i смурод. Бачнасць дрэнная. Мiкалай, манеўруючы, наблi­зiўся да перадавой, засякаючы пункты ворага, i раптам адчуў страшэнны ўдар па корпусе машыны. На нейкi час танк спынiўся. Аказваецца, снарадам знесла вежу. З членаў экiпажа жывым застаўся толькi ён.

Вораг не звяртаў увагi на паранены танк, палiчыўшы, што ён выйшаў з гуль­нi. Мiкалай абмацаў сябе. Здаецца, pyкi і ногi цэлыя. Паспрабаваў на малых абаротах праверыць работу матора - пра­цуе! Спраўная i хадавая частка. I вось танк без вежы стралой паiмчаў да варо­жых пазiцый.

Мiкалай кiдаў машыну ў розныя бaкi, падмiнаючы гусенiцамi варожых салдат, кулямётныя гнёзды. Ен уварваўся ў раз­мяшчэнне ворага, збiў на дарозе два транспарцёры з пяхотай, 6 аўтамашын, з тылу зайшоў на пазiцыi мiнамётнай батарэi i раздушыў 4 мiнамёты. Заўва­жыўшы вялiкую зямлянку са штырамi антэн i трыма легкавымi машынамi побач, накiраваўся туды. Усяго ён знi­шчыў у гэты дзень больш за 60 варожых салдат i афiцэраў. За гэты бой М. А. Пля­ханаў быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступенi.

У хуткiм часе Мiкалая выклiкаў да сябе камандзiр батальёна Солахаў.

- Сынок, каля вёскi Барыскава цяж­ка прыходзiцца хлопцам з нашай роты i пехацiнцам. Трэба дапамагчы,- ска­заў ён. I Мiкалай ужо ў якасцi каман­дзiра новага экiпажа накiраваўся на чар­говае баявое заданне. Ноччу па лясных лагчынах “трыццацьчацвёрка» выйшла ў тыл ворага. Калi развiднела, Пляханаў разам са стралком сяржантам Бiбiкавым пайшоў на разведку мясцовасцi. У гаёчку непадалёку ўбачылi ў засадзе 8 варожых танкаў. Далей была адкрытая мясцо­васць, адтуль i павiнны былi атакаваць свае. “Яны ж адсюль ycix нашых пе­раб'юць, бо ў ix выдатная пазiцыя»,­- падумаў Мiкалай i сказаў пра гэта сяр­жанту. Ён тут жа вырашыў, што будзе атакаваць з тылу, адкуль фашысты не чакаюць удару.

Скарыстаўшы артылерыйскi абстрэл, густы туман i тое, што нямецкiя тан­кiсты ў гэты час знаходзiлiся ў зямлян­ках, экiпаж Пляханава цiха наблiзiўся да танкаў i адкрыў прыцэльны агонь. Хутка загарэўся адзiн варожы танк, другi, трэцi. Фашысты, вiдаць, рашылi, што нашы атакуюць буйнымi сiламi i рыхтуюць акружэнне, таму сталi хутка адыходзiць, пакiнуўшы 4 танкi з поўным камплектам боепрыпасаў.

Нашы падраздзяленнi, якiя хутка пайшлi ў атаку, лiтаральна на плячах фашыстаў уварвалiся ў Барыскава.

З успамiнаў Аляксея Антонавiча Кажа­рына, былога сяржанта 421-га стралко­вага палка 119-я стралковай дывiзii

Незабыўны выпадак здарыўся, калi наш полк пераходзiў дарогу, якая вядзе з Расонаў на ст. Дрэтунь. Па гэтай жа дарозе наперарэз нашаму палку, iшоў нямецкi танк. Камандзiру 2-й гарматы старшаму сяржанту Шарыкаву быў да­дзены загад развярнуць гармату i знi­шчыць фашысцкi танк. Аднак з варожага танка выстралiлi раней. Снарад трапiў у кола гарматы i разарваўся. Зaгінуў увесь разлiк - 5 чалавек.

А ў нас тады служыў Аляксей Ку­дзелькiн, якi прыбыў з артылерыйскай школы. Мiрная спецыяльнасць у яго была шавец. А рамантаваць абутак было неабходна i не было каму. Так што Аляксей быў вельмi дарэчы. За справу ён узяўся з энтузiязмам, старшына бата­рэi не мог на яго нарадавацца. Але адной­чы Кудзелькiн парушыў воiнскую дыс­цыплiну i камандзiр батарэi старшы лейта­нант М. I. Мураўёў прачытаў яму “ма­раль» i адправiў у аддзяленне разведкi. Кудзелькiн нi разу да rэтага не быў на перадавой i вырашыў на ўсялякi вы­падак мець пры сабе шмат боепрыпа­саў.

Калi фашысцкi танк знiшчыў нашу гармату, Аляксей моўчкi зняў з-за плячэй рэчмяшок, выцягнуў процiтанкавую гра­нату, уставіў запал i кiнуўся да дарогi, па якой працягваў рухацца ў напрамку нашай падбiтай гарматы з намерам раздушыць яе разам з загiнуўшым экiпажам фашысцкi танк. Грымнуў глушальны


выбух, i танк спынiўся. Аляксей вярнуўся ў строй да сваiх таварышаў, i толькi тады яны апамяталiся i пачалi падкiд­ваць хлопца. Вестка пра яго геройскi ўчынак абляцела ўсю калону, даведаўся аб гэтым i камандзiр батарэi. На канi прыскакаў у галаву калоны, дзе заўсёды iшлi разведчыкi. “Ранiцай я гразiў яму трыбуналам, а зараз трэба прадстаўляць да ўзнагароды”,- сказаў камандзiр i аб'явiў Аляксею Кудзелькiну падзяку. А потым мы даведалiся, што за здзейсне­ны подзвiг адважны салдат узнагароджа­ны ордэнам Славы III ступенi.
З успамiнаў былога лiтсупрацоўнiка ды­вiзiённай газеты “Красное знамя”

П. В. Пятровiча

...Спробы гiтлераўцаў абысцi роту з правага фланга наткнулiся на знiшчаль­ны агонь кулямётчыкаў сяржанта Mi­хаiла Мiхайлавiча Шанялёва.

Раззлаваныя стойкасцю савецкiх воi­наў гiтлераўцы адкрылi па кулямётчыках моцны артылерыйскi агонь. Разлiк нёс страты, але выбыўшага падмяняў тава­рыш, i кулямёт заставаўся недасягаль­ным для ворага. Аднак сiлы былi няроў­ныя - хутка ля кулямёта застаўся толькi адзiн камандзiр, якi працягваў трапнымi чэргамi касiць ланцугi фашыстаў. А во­раг быў усё блiжэй i блiжэй. Камсамолец Шанялёў змагаўся да апошняга патрона i загiнуў як герой, не адступiушы са свайго баявога рубяжа нi на крок. Калi вышыня зноў была ўзята нашымi байцамi, яны знайшлi на ёй мёртвага сяржанта з дзвюма нажавымi ранамi на горле.

Мужна трымалiся, абараняючы адну з вышынь, i байцы другой роты на чале з лейтэнантам Сцяпанам Сцяпанавiчам Педзiчам. Гiтлераўцы вырашылi адбiць гэту вышыню. Нягледзячы на шмат большыя сiлы ворага, нашы воiны стойка абаранялi свае рубяжы. Параненыя байцы не пакідалі поля бою i змагалiся да апошняга. Але з кожнай гадзiнай радзелi ix рады. Лейтэнант Педзiч, якi таксама быў паранены, з некалькiмi знясiленымi байцамi працягваў стрымлiваць нацiск фашыстаў.



Час цягнуўся марудна, усё цяжэй бы­ло стрымлiваць ворага. Мiнула яшчэ паў­гадзiны i на вышынi застаўся толькi адзiн яе абаронца - лейтэнант Педзiч. Сцякаючы крывёю, ён змагаўся з ворагам да апошняга, пакуль pyкi маглi трымаць зброю, пакуль не страцiў прытомнасць. Калi нашы салдаты зноў адбiлi ў ворага гэту вышыню, яны знайшлi мёртвага камандзiра, знявечанага фашыстамi.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка