Выявы-2009: дыялог зорак




Дата канвертавання17.03.2016
Памер57.41 Kb.
ВЫЯВЫ-2009: ДЫЯЛОГ ЗОРАК”
Прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС

прадстаўляе:


5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры рускага рамансу

(вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2)
штогадовы літаратурна-мастацкі праект
Выявы-2009спалучэнне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.
Вас чакае “Дыялог зорак”:
Людміла Рублеўская і Вераніка Шніп,

Віктар Жыбуль і Джэці,

Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч,

Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака,

Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч,

Барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч,
А таксама:

Госць на біс” – зорка ўсходняга танца, паэтка Ганна Федарук,

Спецыяльны госць” – вядомы блюзмэн Юры Несцярэнка,

Дэбют Выяваў”фотамастак і паэтка Ірына Агеева.


У праграме — прэзентацыя творчасці мастака Аляксея Раўскага (Беларусь – Францыя) і дэма-фільм Джонатана Дрыскола (Канада) пра беларускі рыцарскі рух.
Кошт квітка 7000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529 5607793, +37529 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.
Увага! Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак унікальную самаробную электронную кнігу коміксаў “Блакітны Свін і яму падобныя”. Не прапусціце!
Схема праезду да Тэатра рускага рамансу: ад ст. м. Інстытут культуры (Дом быта) тр. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”
КГУ "Золотое крэсиво", УНП 190403869, удостоверение № 1258 от 02.11.2009 г., выдано УК Мингорисполкома
Каардынатары “Выяваў” – Юлія Новік і Віка Трэнас.
Юлія Новік нарадзілася ў 1985 годзе ў Салігорску. У 2008 годзе скончыла МДЛУ (факультэт міжкультурных камунікацый). Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, газеце “Літаратура і мастацтва”, у калектыўным зборніку “Свет для дваіх”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Вікай Трэнас ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар кнігі вершаў “Сонца за тэрыконамі” (2007). Прыхільніца актуальнага мастацтва і эксперыментаў у паэзіі. Піша і на французскай мове.
Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Эўропа” http://www.n-europe.eu/, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Мінск: Логвінаў, 2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (Мінск: Галіяфы, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы.
Нашы кантакты:

Юлія Новік Тэл. +37529 5627427, +37529 3497398,

E-mail: novik.julia@gmail.com,

http://julienovik.unblog.fr
Віка Трэнас Тэл. +37529 5607793, +37529 1354495,

E-mail: trenas007@gmail.com,



http://vika-trenas.livejournal.com/ 

Выявы-2009: Дыялог зорак
Штогадовы некамерцыйны літаратурна-мастацкі праект “Выявы” з’яўляецца ініцыятывай наймаладзейшага пакалення беларускіх творцаў, якія працуюць у самых розных відах мастацтва (літаратуры, музыцы, тэатры, фатаграфіі, жывапісе, кіно, танцы) і яднаюцца дзеля стварэння актуальнай культурнай прасторы, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва з новымі талентамі. Першае мерапрыемства было паспяхова праведзена 6 снежня 2008 года. На сцэне Тэатра рускага рамансу выступілі паэты Юлія Новік, Аксана Спрынчан, Валерыя Кустава, Ганна Федарук, Воля Чайкоўская, Вольга Гапеева, Рагнед Малахоўскі, а таксама знаныя музыкі Юры Несцярэнка і Алесь Камоцкі. Кожнаму наведніку імпрэзы быў падораны мультымедыйны дыск пад назвай «Выявы-2008: Анталогія найноўшай беларускай літаратуры», куды ўвайшлі літаратурныя творы, фотаздымкі, відэасюжэты ды іншыя цікавыя матэрыялы, датычныя праекта.

Сёлета ў падрыхтоўцы “Выяваў” задзейнічана болей за дваццаць (!) творцаў, сярод якіх – пісьменнікі, мастакі, фатографы, дызайнеры, рэжысёры, музыканты. Прома-група ВЮ прапануе гледачам адмысловыя рубрыкі: “Спецыяльны госць”, “Удзельнік на біс”, “Дэбют “Выяваў”. Шаноўныя госці змогуць атрымаць кружэлку “Блакітны Свін” і бліжэй пазнаёміцца з арыгінальнымі беларускімі коміксамі.


Удзельнікі «Выяваў» – творцы новай фармацыі, людзі нестандартнага мыслення. Яны гатовыя да смелых эстэтычных штукарстваў, яны здатныя даказаць актуальнасць найноўшай беларускай літаратуры і яе перспектыўнасць. Многія ўдзельнікі праекта практыкуюць сінтэз розных відаў творчай дзейнасці, што з’яўляецца на цяперашні момант найбольш жыццяздольнай стратэгіяй развіцця ва ўмовах агульнаеўрапейскай стомленасці культурай. “Выявы” чакаюць новых адкрыццяў і запрашаюць далучыцца ўсіх цікаўных да стварэння прасторы прафесійнага мастацтва.
Колькі словаў пра нашых сяброў.
Асобная падзяка нашаму дызайнеру Дар'і Бельскай (dariabelska.ask@gmail.com), да якой можна звяртацца, калі Вам неабходна з густам і ў сучасным стылі аформіць інтэр’ер кватэры або офіса, а таксама стварыць дзейсную, функцыянальную і арыгінальную рэкламную прадукцыю (лагатыпы, афішы, вокладку дыска коміксаў нашай прома-групы стварала менавіта Дар’я).
Калі Вы жадаеце мець і развіваць уласны сайт з арыгінальным запамінальным дызайнам, распрацаваць фірмовы стыль, лагатып ці візітоўку, Вас чакаюць у дызайн-студыі PIX http://pix.by, маладой, але вельмі крэатыўнай.
Раздрукаваць фотаздымкі ў любым фармаце ў выдатнай якасці, набыць і аформіць фотаальбомы і атрымаць увесь комплекс фотапаслуг можна ў прафесійным фотасалоне "FotoMAX studio. Kodak ProFoto Центр" (вул. Рэвалюцыйная 1, http://www.fotomax.by/, тэл. (017) 306-21-85, (017) 306-21-88).
На сайце Родныя вобразы http://www.rv-blr.com/ Вы знойдзеце прыгожыя краявіды, унікальную падборку сучасных і класічных твораў, цікавыя інтэрв’ю, анонсы і фотарэпартажы з культурных мерапрыемстваў і многае іншае.
Інфармацыйная падтрымка забяспечвалася таксама сайтамі:
Тэатр рускага раманса http://rusromans.com/

Суполка “Сучасная беларуская літаратура”



http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/

Выдавецтва “Галіяфы” http://www.goliafy.com/

Галерэя "Подземка" http://podzemka.org/

Галерэя сучаснага мастацтва Ў http://ygallery.by/

Урбан: часопіс пра гарадскую культуру http://www.urban.by/

Рэсурс “Будзьма!” http://budzma.org/

Паэтычны тэатр АРТ.С. http://art-s.by/

"Новая Эўропа" – часопіс для тых, хто думае па-еўрапейску http://www.n-europe.eu/ 


Літара http://litara.net/ 
Часопіс "Дзеяслоў" http://www.dziejaslou.by/ 
Маладзёжны рэсурс http://generation.by/   

“МЫ” — культурныя навіны http://mi.by

Інфармацыйны партал http://naviny.by

Сайт барда Таццяны Беланогай http://www.bielanohaja.org/

ЗАБЕЙ!ИНФО http://zabej.info/

Беларуская афіша http://community.livejournal.com/afisha_by/



Натхнення дзіўныя праявы --
У Беларусь прыйшлі Выявы.
Пакіньце дробныя вы справы --
У Беларусь прыйшлі Выявы.

Падзею гучнай зробім разам.


Спявае гук, шыкуюць сказы.
У Беларусь прыйшлі Выявы:
І справа нам, і вам цікава!!!







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка