вытворчасць ганчарных вырабаў гаспадарчага i дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з глiны




Дата канвертавання28.05.2016
Памер27.82 Kb.
Ганчарства – вытворчасць ганчарных вырабаў гаспадарчага i дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з глiны. Назва паходзiць ад слова "горн" ("гран", "гарно"). Першапачаткова вырабы ляпiлi ад рукi з фармовачнай масы без абпальвання. Паступова асноўным кампанентам фармовачнай масы стала глiна, у якую для павелiчэння трываласцi дадавалi сухую траву, лубяныя валокны, тоўчаныя ракавiны, пясок. 3 ХІХ ст. фармовачную масу рабiлi з аднаго або двух-трох розных гатункаў глiны, шляхам працяглай пластычнай апрацоўкi (нагамi, рукамi, таркай). Падрыхтаваную масу дзялiлi на невялiкiя кавалкi, дастатковыя для вырабу адной пасудзiны (камякi, галкi, галушкi, грудачкi, клёцы). Фармавалi пасудзiну на нажным або ручным ганчарным крузе. Спосабы фармоўкi: выцiсканне, налеп, выцягванне або спалучэнне гэтых спосабаў.

У эпоху Кiеўскай Русi асноўнымi цэнтрамi ганчарства былi гарады Полацкай, Тураўскай i Смаленскай зямель, Панямоння. Выраб глiнянага посуду быў пашыраны i ў шматлiкiх вёсках. Сведчаннем высокага ўзроўню ганчарства быў вываз керамiкi на продаж за межы Беларусi. Беларускiя ганчары поўнасцю забяспечвалi сваiмi вырабамi насельнiцтва Беларусi. Вясковыя рамеснiкi прадавалi або абменьвалi сваі вырабы на збожжа ў навакольнай мясцовасцi. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi былi створаны ганчарныя арцелi. Выраб глiнянага посуду ў якасцi дапаможнага промыслу iснаваў у некаторых калгасах. У 1930-я г. саматужная ганчарная вытворчасць прыкметна скарацiлася, а ў многiх месцах зусiм спынiлася. У Заходняй Беларусi ў перадваенны перыяд шмат ганчароў займалiся промыслам iндывiдуальна. У Гродне, Дзiсне, Жалудку, Iвянцы, Ракаве i iнш. працавалi майстэрнi, у якiх выкарыстоўвалася наёмная праца. У наш час ганчарная вытворчасць iснуе на некаторых прадпрыемствах мясцовай прамысловасцi i камбiнатах будаўнiчых матэрыялаў, у тым ліку на Барысаўскiм камбiнаце прыкладнога мастацтва.


Ганчарныя вырабы




Збан

Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам – ручкай.

Выраблялі збаны чорна-задымленыя і паліваныя на ўсёй Беларусі. Часта аздаблялі лінейна-хвалістымі контррэльефамі, глянцаваным арнаментам у елачку і клетку, спіральныя лініі, геаметрычнымі і расліннымі размалёўкамі і каляровымі фарбамі.



Гарлач

Ганчарны выраб і гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). Выраблялі гарлачы гартаваныя, чорназадымленыя і паліваныя. Упрыгожвалі глянцаваннем, прачэрчаным на сырой паверхні лінейна-хвалістым арнаментам, геаметрычнай і расліннай размалёўкай, каляровымі фарбамі.

Гліняная цацка



Прадмет прызначэння для дзіцячых гульняў. У Беларусі найбольш старажытныя і пашыраныя цацкі-свістулькі. На думку даследчыкаў, у першабытныя часы такія цацкі мелі таксама рытуальнае прызначэнне: свіст і бразгаценне павінны былі адганяць “злых духаў”.

Масавы выраб глінянай цацкі пачаўся 11-13ст. Сярод знаходак 16-17 стагоддзя сустракаюцца вырабы, упрыгожаныя зялёнай, карычневай, празрыстай палівай.

Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула ў 19-ым стагоддзі. Цацкі-свістулькі мелі самы разнастайны выгляд: жывёл, птушак, людзей.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка