Выступленне на канферэнцыі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер52.05 Kb.
ВЫСТУПЛЕННЕ НА КАНФЕРЭНЦЫІ




Каця

Як часта мы марым пра захапляльныя вандроўкі ў далёкія краіны! Там столькі цікавага, нязведанага ! Але ж каб адкрыць для сябе штосьці новае ,часам не трэба ехаць за свет. Колькі таямніц, дзівосаў, выдатных мясцін можна знайсці побач.





Лена

У 2010 годзе ў вёсцы Казлы насупраць помніка мірным жыхарам, расстраляным фашыстамі 17 ліпеня 1942 года, пабудавалі вятрак. Не сапраўдны, а стылізаваны. І мы зацікавіліся : ці многа іх захавалася , калі наогул млыны з’явіліся на Беларусі ?





Каця

Тэма нашай даследчай работы :

Аб чым думаеш стары вятрак.?






Лена

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца з дзясятак ветракоў , якія яшчэ можна аднавіць. Адзін з іх у вёсцы Калядзічы Пружанскага раёна.





Каця

Млын — гаспадарчае збудаванне, абсталявае механізмам для абмалоту зерня. Галоўным элементам млына з'яўляюцца жорны ў выглядзе двух цыліндрычных камянёў, якія непасрэдна і мелюць зерне,
і рухаючы механізм.




Лена

Паводле рухаючага механізма млыны падзяляюцца на тры тыпы: вадзяныя, ветраныя (ці ветракі) і паравыя.





Каця

На тэрыторыі Беларусі першымі з'явіліся вадзяныя млыны, прыкладна ў ХІІ ст. У Беларусі, дзе моцныя вятры дзьмулі не часта, спачатку доўгі час будаваліся выключна вадзяныя млыны, хаця з тэхнічнага боку яны былі больш складаныя за ветракі.

Масава ставіць ветракі ў нас пачалі толькі ў XIX ст., калі з імклівым развіццём гандлю вытворчай моцы адных толькі вадзяных млыноў ужо не хапала, каб забяспечыць патрэбы ўнутранага і знешняга рынкаў.







Лена

На Поўначы і Усходзе Беларусі былі пашыраны гэтак званыя ветракі-«шатроўкі» («галандскія»), якія рабіліся на ўзор заходнееўрапейскіх. Менавіта з такімі ветракамі калісьці зацята змагаўся вядомы нам па літаратуры хітрамудры іспанец Дон Кіхот. «Шатроўкі» называліся так, бо мелі над сабою шапку-шацёр, якая паварочвалася разам з ветрам.

Будаваліся ветракі-«казлоўкі», сістэма мацавання якіх нагадвала па сваёй канструкцыі козлы. У адрозненне ад «шатровак», разам з ветрам паварочвалася ўсё цела «казлоўкі». Можна ўявіць сабе ўвесь той магнетызм рухаў драўлянай канструкцыі вышынёй да 18 метраў, калі круціліся не толькі крылы млына, але «танцаваў» і ўвесь яго корпус.







Лена

Ветраны млын у в. Калядзічы, помнік архітэктуры і дойлідства , пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя.Вятрак-«казлоўка»

Жыхар вёскі Калядзічы Карпыза Сяргей Фёдаравіч паведаміў нам гісторыю пра юнака-сірату, які вельмі прагнуў знайсці сябе , займець сваю справу, дзеля чаго да 30 гадоў парабкаваў у заможных гаспадароў-зарабляў на ўласны млын. Урэшце ён сабраў неабходную грашовую суму, яшчэ нешта пазычыў і пабудаваў млын. Але літаральна праз год Заходнюю Беларусь далучылі да БССР, і яго раскулачылі, канфіскавалі млын, а самога саслалі ў Сібір. Калі ён вярнуўся сталым нядужым чалавекам, яго млын ужо не працаваў, але мара дзяцінства была настолькі непераможнай, што ён знайшоў у сабе сілы адрамантаваць яго. Год папрацаваў і … памёр. А млын працаваў да канца 70 гадоў. К гэтаму часу быў пераведзены на электрычнасць. Карысталіся ім не толькі мясцовыя жыхары . Зерне вазілі сюды кіламетраў за 10. І млын малоў як след. Кажуць, ягоны зычны голас чуваць было аж у в. Руднікі. Гледзячы на сённяшні стан млына, так і паўстае перад вачыма гаротны вобраз млынара-рамантыка.










Як атрымліваецца мука сёння , мы даведаліся ,калі наведалі камбікормавы завод у вёсцы Клепачы ААТ “Жураўлінае”





Каця

Сёння вельмі актуальнае пытанне развіцця аграэкатурызму. У 10 км ад млына будуецца аб’яздная дарога вакол Белавежскай пушчы, з узводам якой плануецца прыцягнуць у нашу мясцовасць сотні турыстаў. Побач, у вёсцы Руднікі, знаходзіцца раённы цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства. У вёсцы Мокрае аграгарадка “Жураўліны” ўзводзіцца турыстычны комплекс. Турысты мелі б магчымасць падчас пешаходных, веласіпедных экскурсій наведаць унікальны помнік земляробчай працы -сапраўдны дзеючы вятрак.





Лена

Сваёй даследчай працай мы хочам звярнуць увагу кіраўнікоў мясцовых гаспадарак , раённыя ўлады, багатых прадпрымальнікаў, наогул дарослых людзей , якімнеабыякавы лёс адзінага на Пружаншчыне ветрака і які яшчэ магчыма адрэстаўрыраваць . Бо каб захаваць млын для нашчадкаў, патрэбны немалыя фінансавыя затраты.



Лена

У раённай газеце “Раённыя будні ад 15 студзеня 2009 года мы знайшлі заметку, дзе было сказана былым Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь падчас яго прыездуў Пружанскі раён, што будзе весціся аднаўленне млына ў вёсцы Калядзічы . На жаль прайшло два гады, а стары млын так і стаіць нібы сірата пры дарозе і з папрокам глядзіць на людзей, якія калісьці мелі з яго, а цяпер пакінулі паміраць. На наш запыт у аддзел культуры Пружанскага райвыканкама быў дадзены адказ: ”Лёс млына не вызначаны. Адзін прадпрыймальнік з Івацэвіцкага раёна хацеў выкупіць млын і перавесці на радзіму, але атрымаў адказ.”





Каця

Як тут не прыгадаць беларускую народную прыказку “ Млын меле –мука будзе , язык меле-бяда будзе”

Бяда , калі мы не зберажэм спадчыну нашых дзядоў і прадзедаў, калі мы будзем раўнадушнымі да яе сёння . Мы можам згубіць не толькі помнік прамысловай архітэктуры беларусаў, але і магчымасць адчуваць непараўнальную асалоду яднання з нашымі продкамі , якія жылі ў гармоніі з прыродай , якія любілі і шанавалі сваю працу. І калі Дон Кіхот змагаўся з ветракамі, дык нам трэба змагацца за захаванне апошняга ветрака на Пружаншчыне.








Лена

За вёскай, у полі, на ўзгорку,

Дзе ўецца гасцінец-бальшак,

Аб долі задумаўся горкай

Стары, спарахнелы вятрак.



Пад музыку “Дажалі жыта”(ансамбль “Крэсіва”)

„Найбольш адзінокі на свеце,

Аджыў, як відаць, я свой век.

З мяне насміхаецца вецер,

Пакінуў мяне чалавек.

Не рвуцца ў палёт мае крылы,

Іх шуму мне больш не пачуць.

Не хопіць, напэўна, мне сілы,



Каб жорны хоць з месца крануць.





Каця

А так хочацца ў канцы жніўня пачуць музыку раскінутых крылаў сапраўднага прыгажуна –ветрака

Пад музыку “Дажалі жыта”(ансамбль “Крэсіва”)-выходзім



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка