Выставка будет работать с 4 июня по 20 июня Река времени. Графика Из цикла “Наши коллекции”




Дата канвертавання27.06.2016
Памер41.72 Kb.
Выставка будет работать с 4 июня по 20 июня
Река времени. Графика

Из цикла “Наши коллекции”

На выставке из собрания музея представлены более 60 произведений 37 художников Беларуси – юбиляров 2016 года, от 70 до 130 лет. Крайние даты экспонируемых работ – 1918–2009. В основном это произведения 1960–1980-х годов, особенно полно представленные в коллекции музея. Цель выставки – показать творчество художника, его эстетические качества, напомнить историю искусства и увидеть отражение исторических эпох в нём. Каждый художник запечатлевает свою картину мира, но такая “конспективная” выставка не даёт возможности целостно показать видение каждого экспонента. Это только отрывки, цитаты из творчества, не “собрания сочинений”, а “сборник афоризмов”. Но, может быть, контрастом непосредственных сопоставлений подчёркивается индивидуальность каждого, и мозаика времени становится тем более очевидной.

Самые ранние работы на выставке 1910–1920-х годов – это произведения Н. Михолапа, первого директора музея; А. Астаповича, учившегося в школе Общества поощрения художеств в Петрограде; Е. Рояка, витебского ученика М. Шагала и К. Малевича; К. Гедды, последнюю часть жизни проведшего в Аргентине. Они демонстрируют стилевое разнообразие художественной жизни того времени. Более поздние работы Н. Дучица имеют как несомненные художественные достоинства, так и ценность исторических документов, запечатлевших уже несуществующие виды Минска. В 1940-е годы создан ряд произведений Б. Звиногродского, П. Погодина, П. Любомудрова, В. Закревского, судьба которого была связана в основном с Польшей. В этих работах изображается или ощущается военная эпоха. В 1950–1980-е годы основными темами советского искусства были мирная жизнь, преподносившаяся преимущественно идиллически (Е. Бусел, Л. Зеневич), война (Ю. Выходцев, Б. Кузьмичев), строительство (К. Петров, В. Ткачук), производство (Е. Иванешко, И. Капелян, А. Рыбчинский), история (В. Клименко, Н. Купава). Они решаются в традиционых жанрах сюжетной композиции, портрета (С. Абрамов, Е. Батальонок, Б. Первунинских, В. Пименов), пейзажа (Ф. Киселев, Л. Покаташкина, Л. Марченко, В. Ральцевич, Г. Сурма, Э. Фокина), натюрморта (Ф. Гумен, Л. Кальмаева, А. Голод) и, в целом, реалистическими приёмами, которые с течением времени вновь обретают всё большее разнообразие и изощрённость, как и графические техники. Очевидно преобладающей была взволнованно или созерцательно романтическая, возвышенная интерпретация действительности, при этом передача драматизма бытия почти целиком отдавалась военной теме, а для изображения негативного в жизни оставлялась карикатура (В. Шматов). Романтизм, безусловно, преобладал над декларированным реализмом. Так проявлялась и духовная способность художника видеть прекрасное в жизни, и идеологически обусловленная мечта об идеальной жизни и идеальных героях советского толка, и надежда или уверенность, что эта мечта уже или почти осуществилась здесь и сейчас.

Некоторые из представленных художников известны не только как талантливые мастера, но и как замечательные педагоги, долгие годы преподававшие в Минском художественном училище (Л. Лейтман, Ю. Выходцев), Белорусском театрально-художественном институте (П. Любомудров), Витебском педагогическом институте (Ф. Гумен).

Работы ряда экспонентов выставки – А. Астаповича, Н. Михолапа (декоративные вазы), Л. Марченко, Ф. Киселева – представлены в постоянной экспозиции музея.
Плынь часу. Графіка

З цыкла “Нашы калекцыі”

На выставе са збору музея прадстаўлены больш за 60 твораў 37 мастакоў Беларусі – юбіляраў 2016 года, ад 70 да 130 гадоў. Крайнія даты экспануемых работ – 1918–2009. У асноўным гэта творы 1960–1980-х гадоў, асабліва поўна прадстаўленыя ў калекцыі музея. Мэта выставы – паказаць творчасць мастака, яе эстэтычныя якасці, нагадаць гісторыю мастацтва і ўбачыць адлюстраванне гістарычных эпох у ім. Кожны мастак увасабляе сваю карціну свету, але такая “канспектыўная” выстава не дае магчымасці суцэльна паказаць бачанне кожнага экспанента. Гэта толькі ўрыўкі, цытаты з творчасці, не “зборы сачыненняў”, а “збор афарызмаў”. Але, магчыма, кантрастам непасрэдных супастаўленняў падкрэсліваецца індывідуальнасць кожнага, і мазаіка часу cтановіцца тым больш відавочнай.

Самыя раннія работы на выставе 1910–1920-х гадоў – гэта творы М. Міхалапа, першага дырэктара музея; А. Астаповіча, які вучыўся ў школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Петраградзе; Я. Раяка, віцебскага вучня М. Шагала і К. Малевіча; К. Геды, які апошнюю частку жыцця правёў у Аргенціне. Яны дэманструюць стылёвую разнастайнасць мастацкага жыцця таго часу. Больш познія работы М. Дучыца маюць як несумненныя мастацкія вартасці, так і каштоўнасць гістарычных дакументаў, якія занатавалі віды Мінска, што ўжо не існуюць. У 1940-я гады створаны шэраг твораў Б. Звінагродскага, П. Пагодзіна, П. Любамудрава, У. Закрэўскага, лёс якога быў звязаны ў асноўным з Польшчай. У гэтых работах выяўляецца ці адчуваецца ваенная эпоха. У 1950–1980-я гады асноўнымі тэмамі савецкага мастацтва былі мірнае жыццё, якое падавалася пераважна ідылічна (Я. Бусел, Л. Зяневіч), вайна (Ю. Выхадцаў, Б. Кузьмічоў), будаўніцтва (К. Пятроў, В. Ткачук), прамысловасць (Я. Іванешка, І. Капелян, А. Рыбчынскі), гісторыя (В. Кліменка, М. Купава). Яны вырашаюцца ў традыцыйных жанрах сюжэтнай кампазіцыі, партрэта (С. Абрамаў, Я. Батальёнак, Б. Первунінскіх, У. Піменаў), пейзажа (Ф. Кісялёў, Л. Пакаташкіна, Л. Марчанка, В. Ральцэвіч, Г. Сурма, Э. Фокіна), нацюрморта (Ф. Гумен, Л. Кальмаева, А. Голад) і, у цэлым, рэалістычнымі прыёмамі, якія з цягам часу зноў набываюць усё большую разнастайнасць і развітасць, як і графічныя тэхнікі. Відавочна пераважала ўсхвалявана ці сузіральна рамантычная, узвышаная інтэрпрэтацыя рэчаіснасці, пры тым перадача драматызму быцця амаль цалкам прысвячалася ваеннай тэме, а выяўленне негатыўнага ў жыцці пакідалася карыкатуры (В. Шматаў). Рамантызм, безумоўна, пераважаў над дэклараваным рэалізмам. Так выяўлялася і духоўная здольнасць мастака бачыць прыгожае ў жыцці, і ідэалагічна абумоўленая мара аб ідэальным жыцці і ідэальных героях савецкага кшталту, і надзея ці ўпэўненасць, што гэта мара ўжо ці амаль ажыццявілася тут і зараз.

Некаторыя з прадстаўленых мастакоў вядомыя не толькі як таленавітыя майстры, але і як выдатныя педагогі, што шмат гадоў выкладалі ў Мінскім мастацкім вучылішчы (Л. Лейтман, Ю. Выхадцаў), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (П. Любамудраў), Віцебскім педагагічным інстытуце (Ф. Гумен).



Работы шэрага экспанентаў выставы – А. Астаповіча, М. Міхалапа (дэкаратыўныя вазы), Л. Марчанкі, Ф. Кісялёва – можна бачыць і ў пастаяннай экспазіцыі музея.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка