Выстава кніг Л. Д. Сіньковай у кабінеце-музеі беларускай культуры




Дата канвертавання18.05.2016
Памер41.64 Kb.
Выстава кніг Л.Д. Сіньковай у кабінеце-музеі беларускай культуры

У этнаграфічным кабінеце-музеі беларускай культуры ў межах распачатага ў гэтым навучальным годзе праекта праходзіць чарговая кніжная выстава – з нагоды 55-годдзя доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры і культуры Людмілы Дзмітрыеўны Сіньковай.

Філалагічны талент (і філалагічныя гены) Людміла Дзмітрыеўна атрымала ад сваіх бацькоў. Бацька яе, Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў – вядомы літаратуразнаўца і крытык – шмат год працаваў на філалагічным факультэце БДУ, маці, Ніна Дзмітрыеўна Корань, – мовазнаўца, працавала ў Акадэміі навук Беларусі. Настаўнікі Л.Д. Сіньковай, традыцыі якіх яна прадаўжае ў выкладанні: светлай памяці кандыдат філалагічных навук В.В. Казлова і доктар філалагічных навук А.А. Лойка.

Сёння прафесар Л.Д. Сінькова і сама з’яўляецца настаўніцай для сваіх выпускнікоў, якія яе вельмі паважаюць і любяць, удзячны за дапамогу і актыўны ўдзел у іх станаўленні і навуковым росце.

Людміла Дзмітрыеўна даследуе гісторыю беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў: дынаміку мастацкіх форм, праблемы параўнальнага літаратуразнаўства, мадэлі развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры як з’яў найперш фенаменалагічнага, менталітэтнага парадку, актыўна друкуецца не толькі ў беларускіх, але і замежных выданнях. Аўтар каля 200 публікацый, сярод якіх “Беларуская проза ХХ стагоддзя: Дынаміка жанравых структур” (1996), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў “Цукровы пеўнік” (1996), зборнік “Паміж тэкстам і дыскурсам: беларуская літаратура ХХ – ХХІ стст.: гісторыя, кампаратывістыка і крытыка” (2013), прэзентацыя якога адбылася на гэтым мерапрыемстве,і вучэбныя дапаможнікі ў суаўтарстве “Святло слова: дапаможнік па лінгвакультуралогіі” (2002), “Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы: 1958 – 2008 гг.” (2007, Беласток, зборнік пад рэдакцыяй Я. Чыквіна), “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: біяграфіі, бібліяграфія, літаратурная крытыка” (2008), “Сямнаццатай вясной: зборнік сучаснай беларускай прозы і крытыкі” (2010, 2011), а таксама аўтар праграм, вучэбных дапаможнікаў і хрэстаматый па гісторыі беларускай літаратуры для школьнікаў, абітурыентаў, студэнтаў.

На адкрыцці кніжнай выставы прафесара Л.Д. Сіньковай выступіліяе калегі – намеснік дэкана, дацэнт М.М. Хмяльніцкі, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры, прафесар Т.І. Шамякіна, загадчык кафедры тэорыі літаратуры, прафесар В.П. Рагойша, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры, дацэнт Т.П. Казакова, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры І.В. Казакова, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Л.В. Алейнік, дацэнты кафедры гісторыі беларускай літаратуры І.Э. Багдановіч і І.М. Запрудскі, а таксама – былыя студэнты яе спецсемінара, дацэнты Інстытута журналістыкі БДУ А.П. Бязлепкіна і Ф.В. Драбеня, магістранты А. Чарнавокая (Лапіцкая), І. Часнок, Н. Буйко, выпускніцы філфака А. Карп і Г. Моўчан.

Шчыра зычымЛюдміле Дзмітрыеўне моцнага здароўя, далейшага плёну ў выкладчыцкай і навуковай дзейнасці, натхнення, шчасця і дабрабыту!

Выставка книг Л.Д. Синьковой в кабинете-музее белорусской культуры

В этнографическом кабинете-музее белорусской культуры в рамках начавшегося в этом учебном году проекта проходит очередная книжная выставка – в связи с 55-летием доктора филологических наук, профессора кафедры белорусской литературы и культуры Людмилы Дмитриевны Синьковой.

Филологический талант (и филологические гены) Людмила Дмитриевна получила от своих родителей. Отец ее, Дмитрий Яковлевич Бугаев – известныйлитературовед и критик – многолет работал на филологическом факультете БГУ, мать, Нина Дмитриевна Корень,– языковед, работала в Академии наук Беларуси. Учителя Л.Д. Синьковой, традиции которых она продолжает в преподавании: светлой памяти кандидат филологических наук О.В. Козлова и доктор филологических наук О.А. Лойко.

Сегодня профессор Л.Д. Синькова и сама является учителем для своих выпускников, которые ее очень уважают и любят, благодарны за помощь и активное участие в их становлении и научном росте.

Людмила Дмитриевна исследует историю белорусской литературы XX и XXI веков: динамику художественных форм, проблемы сравнительного литературоведения, модели развития национальной культуры и литературы как явлений прежде всего феноменологического, менталитетного порядка, активно печатается не только в белорусских, но изарубежных изданиях. Автор около 200 публикаций, среди которых «Беларуская проза ХХ стагоддзя: Дынаміка жанравых структур» (1996), сборник литературно- критических статей «Цукровы пеўнік» (1996), сборник “Паміж тэкстам і дыскурсам: беларуская літаратура ХХ – ХХІ стст.: гісторыя, кампаратывістыка і крытыка” (2013), презентация которого состоялась на этом мероприятии,и учебные пособия в соавторстве «Святло слова: дапаможнік па лінгвакультуралогіі» (2002), «Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы: 1958 – 2008 гг.» (2007, Белосток, сборник под редакцией Я. Чиквина), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: біяграфіі, бібліяграфія, літаратурная крытыка» (2008), «Сямнаццатай вясной: зборнік сучаснай беларускай прозы і крытыкі» (2010, 2011), а также автор программ, учебных пособий и хрестоматий по истории белорусской литературы для школьников, абитуриентов, студентов.

На открытии книжной выставки профессора Л.Д. Синьковой выступили ее коллеги – заместительдекана, доцент Н.Н. Хмельницкий, заведующий кафедрой белорусской литературы и культуры, профессор Т.И. Шамякина, заведующий кафедрой теории литературы, профессор В.П. Рагойша, заведующий кафедрой истории белорусской литературы, доцент Т.П. Казакова, профессор кафедры белорусской литературы и культуры И.В. Казакова, доцент кафедры белорусской литературы и культуры Л.В. Олейник, доценты кафедры истории белорусской литературы И.Э. Богданович и И.Н. Запрудский, а также – бывшие студенты ее спецсеминара, доценты Института журналистики БГУ О.П. Безлепкина и Ф.В. Дробеня, магистранты А. Черноокая (Лапицкая), И. Чеснок, Н. Буйко, выпускницы филфака А. Карп и А. Молчан.



Желаем Людмиле Дмитриевне крепкого здоровья, дальнейших успехов в преподавательской и научной деятельности, вдохновения, счастья и благополучия!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка