Выстава глыбоцкага мастака




Дата канвертавання30.05.2016
Памер11.05 Kb.
Выстава глыбоцкага мастака
У Дзень беларускага пісьменства шматлікія госці горада маглі палюбавацца на карціны Дзмітрыя і ацаніць яго майстэрскае валоданне пэндзлем і фарбай, бо персанальная выстава мастака, у Глыбокім ужо чацвёртая па ліку, адкрылася якраз напярэдадні вераснёўскіх святочных мерапрыемстваў. Да пачатку лістапада глыбачане яшчэ змогуць убачыць усё хараство  твораў мясцовага мастака.


Прадстаўленыя ў зале цэнтра культуры карціны Дзмітрыя Ліцвінскага – гэта яго шчырае прызнанне ў любові да роднай зямлі, да блізкіх сэрцу куточкаў Глыбоччыны. Лірычныя пейзажы напоўнены душэўнай цеплынёй, спакоем, замілаванасцю нашай прыроды.

Карціны “Красавіцкі вечар” “Дзьмухаўцы”, “Жнівень” сабою быццам асвятляюць усё вакол. “Зямля бацькоў – мая зямля…”, , “Дажджлівы лес”  - колеры на палотнах “гучаць”, нібы паэзія. 
Для глыбачан стануць сюрпрызам карціны “Наш ставок”, “Люты” з пазнавальнымі краявідамі горада. На алейных палотнах  Дзмітрыя Ліцвінскага - “Старажылы парку”, “Восеньскія каштаны”, “Шкада, што цябе тут няма” - таямнічым куточкам прыроды выглядае Глыбоцкі дэндрапарк.

Нібы з фотаздымкаў, “скіроўваюць” свае погляды на наведвальнікаў выставы знакамітыя глыбачане – Павел Сухі, Аляксандр Дубіна, Віктар Ламака. Стварэнне галерэі партрэтаў  знакамітых землякоў - яшчэ адна задума Дзмітрыя Ліцвінскага. А колькі яшчэ наперадзе…



Елена Хайновская

http://vg-gazeta.by

 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка