Вышыўка, від народнага дэкаратыўнага мастацтва, арнамент або малюнак, вытканы ўручную ці машынным спосабам на тканінах, карунках, скуры




Дата канвертавання21.05.2016
Памер19.52 Kb.



Вышыўка, від народнага дэкаратыўнага мастацтва, арнамент або малюнак, вытканы ўручную ці машынным спосабам на тканінах, карунках, скуры. Матэрыялам служылі ільняныя, баваўняныя ніткі, бліскаўкі і інш. Гістарычна для беларускіх тэрыторый характэрна ўжыванне ў вышыўцы чырвоных, сініх, чорных, белых колераў.

Вышыўкай аздаблялі жаночае (кашулі, галаўныя ўборы, фартухі, спадніцы і гарсеты) і мужчынскае (кашулі, шыйныя хусткі) адзенне, рэчы дэкаратыўна-абрадавага і бытавога прызначэння (ручнікі, абрусы, навалачкі, посцілкі і інш.)



Тканіны, арнаментаваныя вышыўкай, узорным ткацтвам, былі абавязковым атрыбутам традыцыйных абрадаў сямейнага і каляндарнага цыклаў. У той ці іншай ступені тэхнікай вышыўкі валодала кожная жанчына, бо ў асобных месцах вышыўка была адзіным ці пераважным спосабам аздаблення і арнаментацыі тканін. Кожная вышыўка, як на ручніку, посцілцы, так і на адзенні мела свой сакральны сэнс. Уся вышыўка на народным аддзенні заўжды нешта сімвалізуе, узор залежыць ад таго, каму належыць гэтая вопратка і ў якіх выпадках яна апранаецца.




Арнамент – мастацкае упрыгожванне, узор, для якога характэрна рытмічнае чаргаванне геаметрычных і стылізаваных элементау малюнка, расліннага і жывёльнага паходжання. Ён прадназначаны для упрыгожвання розных прадметау (адзенне, посуд, мэбля прадметы інтэр еру), архітэктурных збудаванняу і др.

Класіфікацыя арнамента

1. Па віду выяўленчага элемента, або матыва, які выкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на:

  • геаметрычны (кропкі, стужкі - ламаныя, прамыя і зігзагападобныя, кругі, ромбы, шматгранікі, зоркі, крыжы і г.д.)

  • раслінны (які стылізуе лісці, кветкі, плады, у прыватнасці лотас, лілія, гронка вінаграда)

  • анімалістычны, які стылізуе фігуры або часткі фігур рэальных, або фантастычных жывёл (леў, л'віныя лапы, паўлін, рыба і дэльфін, змяя, матылёк і г.д.)

  • прыродны або касмаганічны, які стылізуе з'явы прыроды (маланкі, сонца, месяц, зоркі і г.д.)

2. У якасці выяўленчых элементаў выкарыстоўваюцца таксама, так званыя, комплексныя матывы:

  • матывы з двайным назначэннем: утылітарным і дэкаратыўным, выяўленчым (арабская або старажытнаруская вязь, стылізаваныя кітайскія іерогліфы). У гэтых выпадках надпіс нясе сэнсавую нагрузку і адначасова з'яўляецца ўпрыгожваннем.

  • сімвалічныя матывы (трохвугольнік сімвалізуе горы; круг, спіраль - сонца або месяц; круг, які падзелены надвае - знак "інь-янь" - абазначае непадзельнасць жаночага і мужчынскага пачаткаў).

  • геральдычныя матывы, - гербы і іх элементы, якія ў апошні час шырока выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы таварных знакаў.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка