Выпускная работа па "Асновам інфармацыйных тэхналогій" Магістрант кафедры "славянскіх літаратур"




Дата канвертавання30.04.2016
Памер234.03 Kb.




  • БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
    Выпускная работа па
    “Асновам інфармацыйных тэхналогій”


    Магістрант

    кафедры “славянскіх літаратур”

    Курчыч Ксенія Фёдараўна

    Кіраўнікі:

    д. ф. н., прафесар Чарота І. А.

    выкладчык Апанасевіч Т. А.

    Мінск, 2010 г.

    ЗМЕСТ


    ЗМЕСТ 2

    СПІС АБАЗНАЧЭННЯЎ 3

    РЭФЕРАТ “ВЫКАРЫСТАННЕ ІТ
    У ДАСЛЕДАВАННІ ПАЭЗІІ” 4


    Уводзіны 4

    Глава 1. Агляд літаратуры 6

    Глава 2. Методыка прымянення ІТ
    у літаратуразнаўчым даследаванні 9

    2.1. Выкарыстанне ІТ пры пошуку ў бібліятэчных фондах. 9

    2.2. Пошук у ІП як спосаб выкарыстання ІТ. 10

    2.3. Камунікацыя з замежнымі і айчыннымі калегамі як спосаб пошуку інфармацыі, і ўдзел у гэтым ІТ . 12



    Глава 3. Тэхналогія і вынікі даследавання паэзіі
    Д. Максімавіч і Н. Арсенневай 14


    Заключэнне 20

    Спіс літаратуры да рэферата 22

    Прадметны паказальнік 23

    ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ 24

    АСАБІСТЫ САЙТ 26

    ГРАФ НАВУКОВАЙ УВАГІ 27

    ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ ПА АСНОВАМ ІТ 29

    ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МАГІСТРАНЦКАЙ РАБОТЫ 30

    СПІС ЛІТАРАТУРЫ ДА ВЫПУСКНОЙ РАБОТЫ 31

    ДАДАТАК 32

    СПІС АБАЗНАЧЭННЯЎ



    ІТ інфармацыйныя тэхналогіі

    ПЗ праграмнае забеспячэнне

    ІП інтэрнэт-прастора

    ЭК электронны каталог
    РЭФЕРАТ “ВЫКАРЫСТАННЕ ІТ
    У ДАСЛЕДАВАННІ ПАЭЗІІ”

    Уводзіны

    Сучаснае грамадства не ўяўляе свайго паўсядзённага жыцця без віртуальнай рэальнасці. Інтэрнэт-прастора (далей ІП) ахапіла амаль усе сферы чалавечага існавання – ад побытавай да навуковай. Ды і сёняшняя навука большасцю дасягненняў абавязана менавіта інфармацыйным тэхналогіям (далей ІТ). Існуючае праграмнае забеспячэнне (далей ПЗ) дае пашыраныя магчымасці пры даследаваннях у межах розных навуковых дысцыплінаў.

    Прымяненне ІТ у філалогіі не менш карысна, чым у іншых галінах навукі. Перш, безумоўна, у якасці збору інфармацыі ў ІП. Але шмат работы, якую філолаг да сёняшняга часу, у інфармацыйны тэхналагічны век, робіць “уручную”, можна даверыць машыне. Таму, па-другое, выкарыстанне спецыялізаванага праграмнага забеспячэння. А праграмісты, перадусім, працуюць і ў гэтым накірунку.

    Так, адэкватнае ПЗ дазваляе вынесці “чарнавую” работу за межы чалавечага, пакінуўшы даследчыку выключна творчы кампанент працэса даследавання.

    Трэба адзначыць, што на сёняшні час ствараецца адпаведная колькасць ПЗ для лінгвістаў, якім адпаведна паспяхова могуць карыстацца і літаратуразнаўцы. На стадыі “у перспектыве” знаходзіцца шмат цікавых задумак. Тым не менш, сучасныя даследчыкі літаратуры маюць пэўныя цяжкасці ў рэалізацыі магчымасцяў ІТ:



    • недасканаласць ПЗ;

    • часта адсутнасць неабходнага ПЗ.

    Таму застаюцца дзве актыўныя магчымасці выкарыстання ІТ – офіснае ПЗ і ІП.

    Па гэтым прычынам гуманітарныя навукі па часцы выкарыстання ІТ напэўна змяшчаюцца далёка не на першым месцы. Асабліва гэта датычыцца літаратуразнаўства, і ў прыватнасці беларускага. У параўнанні, даследаванні рускай літаратуры пры дапамозе ІТ знаходзяцца ў якасна лепшым становішчы.

    “Рускі” інтэрнэт поўны мастацкіх тэкстаў: бібліятэкі рускай і зарубежнай класікі, сучасная літаратура, фантастыка, фэнтэзі і г.д. – на любы густ, таксама ў дастатковай колькасці прысутнічаюць энцыклапедычныя рэсурсы, у адкрытым доступе знаходзіцца ПЗ для філолагаў – праграмы па рознанакіраваным аналізе тэксту, перакладчыцкія праграмы і г. д.

    “Беларускі” інтэрнэт па колькасці інфармацыйных рэсурсаў значна саступае “рускаму”. Зараз актыўна ставараюцца нацыянальныя інтэрнэт-пляцоўкі для філолагаў: беларускі варыянт сайта “філалогія” – http://philology.by, беларуская электронная бібліятэка – http://www.library.by ды іншыя. Так, можна сказаць, што ёсць тэндэнцыя па ўзбагачэнні ІП нацыянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі.

    Што датычыцца нацыянальнага ПЗ, то яго колькасць і якасць не можа канкурыраваць з замежнымі. Адсутнасць традыцыі вылічальнага даследавання паэзіі, тэарэтычнай базы адбіваюцца ў сучаснасці адсутнічаннем беларускага ПЗ для філолагаў-літаратуразнаўцаў.

    Аўтар як даследчык беларускай і сербскай паэзіі мае магчымасць скарыстаць толькі офіснае ПЗ і ІП.

    Мата наступнай работы – акрэсліць, якім чынам можна выкарыстаць ІТ у літаратуразнаўчым даследаванні, наколькі эфектыўна прымяненне ІТ у даследаванні паэзіі, вызначыць перспектывы прымянення ІТ у літаратуразнаўстве.

    Рэалізацыя азначаных у мэце памкненняў адбываецца праз пастаноўку і выпаўненне адпаведных задач:



    • агляд літаратуры па праблеме выкарыстання ІТ у філалогіі;

    • характарыстыка методыкі прымяненне ІТ у літаратуразнаўчым даследаванні;

    • аналіз практыкі прымянення ІТ у канкрэтным даследаванні.

    Глава 1. Агляд літаратуры

    Крыніцы пра ІТ у філалогіі можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: агульныя, даведачныя, для ўсеагульнага азнаямлення і спецыяльныя, аналітычныя артыкулы навукоўцаў гэтай вобласці.

    Да агульных мы можам аднесці артыкул у электроннай энцыклапедыі Вікіпедыя – “ІТ у філалогіі і адукацыі” [4]. Названы матэрыял дакладна і грунтоўна знаёміць чытача не толькі з магчымасцямі выкарыстання ІТ у філалогіі, але і дае характарыстыку структуры інтэрнэта. Артыкул складаецца з такіх частак, як тэхналагічгыя асновы інтэрнэта, архітэктура Web-прасторы, філалагічныя рэсурсы інтэрнэта, пошук інфармацыі ў інтэрнэце, асновы работы ў інтэрнэце, апрацоўка інфармацыі, кампьютэрныя тэхналогіі апрацоўкі данных, сістэмы штучнага інтэлекту, кампьютэрная рэалізацыя метадаў матэматычнай статыстыкі, інтэрнэт і філалагічная адукацыя і інш.

    Такім чынам, агульныя крыніцы даюць інфармацыю пра тое, што такое ІТ і як філолаг можа прымяніць ІТ у сваёй прафесіянальнай дзейнасці.

    Другая катэгорыя крыніц – спецыяльная – змяшчае аналітычныя агляды прымянення ІТ у навуковай практыцы філолага.

    Была створана асобная структура, якая стала займацца практычнымі і тэарэтычнымі пытаннямі выкарыстання ІТ, – кампьютэрная лінгвістыка. Згаданае аддзялення ўзяло на сябе клопат па аналізе мастацкіх тэкстаў, іх апрацоўцы, разработцы спецыяльнага ПЗ разам з праграмістамі. Перыядычна ў друку з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя вынікам іх працы, аналітычнаму агляду праблемных пытанняў. Гэта дазваляе сачыць за тым, што адбываецца ў даследаваннях і практычных разработках ІТ у філалогіі.

    Даволі цікавы артыкул, асабліва для тых, хто пачынае знаёміцца з магчымасцямі ІТ у філалогіі, напісаны Вігурскім К. В. і Пільшчыкавым І. А., пад назвай “Філалогія і сучасныя ІТ” [1]. Артыкул прысвечаны перспектывам выкарыстання сучасных ІТ у інтарэсах філалогіі. У рабоце праведзен аналіз філалагічных рэсурсаў “рускага” інтэрнэта і абазначаны перспектывы выкарыстання азначаных тэхналогій, да таго ж маецца невялікі гістарычны экскурс прымянення ІТ. Аказваецца, філолагі адны з першых пачалі выкарыстоўваць у сваёй рабоце вылічальную тэхніку: даследаванні па машынным перакладзе, якія пачалі весціся ўжо з 1950-х гадоў; стварэнне машынных славарных фондаў і слоўнікаў; распрацоўкі метадаў і алгарытмаў марфалагічнага аналізу лексікі, якія сталі асновай для сучаснага ПЗ пошукавых сістэм і інш. Тым не менш, трэба адзначыць, што вылічальная тэхніка так і не стала звычайным інструментам у працы філолага.

    Агляд інфармацыйных рэсурсаў “рускай” ІП і ПЗ дастаткова грунтоўна праведзены Захаравым М. У. [3]. У артыкуле пералічаны найбольш цікавыя філалагічныя інфармацыйныя праекты па стварэнні электронных слоўнікаў рознага тыпу, навукова-даведачных і даследчых баз данных, электронных навуковых выданняў. Апісваюцца магчымасці найноўшага ПЗ: стварэнне баз данных, супастаўленне некалькіх рэдакцый аднаго і таго ж твора, машынныя перакладчыкі. Асобную ўвагу аўтар надае такой інфармацыйна-даследчай базе данных, як “Рускі Шэкспір”.

    Другі артыкул апісвае прафесіянальныя скаладнасці ў рабоце кампьютэрнага лінгвіста. Мартыненка Г. Я., прафесар кафедры структурнай, прыкладной і матэматычнай лінгвістыцы СпбГУ, заснавальнік школы стылеметрыі, у адным са сваіх артыкулаў, “Новыя інфармацыйныя тэхналогіі сістэматызацыі і даследавання мастацкіх тэкстаў” [5], апісвае праблемы работы кампьютэрнай лінгвістыкі. Даследчык фармулюе іх наступным чынам:


    • тэкст і корпус як статыстычная сукупнасць (пры інтэрпрэтацыі тэкста з’яўляецца складанасць, якая звязана з высокай варыятыўнасцю аб’ёму тэкста – вялікі раман і тэкст К. Пруткова “Бди!”);

    • лінгвапаліграфічны падыход да структуры тэкста (такі падыход можа быць апісан праз мноства пераменных-прыкмет, уласцівых адзінкам данай сукупнасці; але гэтыя адзінкі не абазначаюць сутнасных бакоў тэктса, арыентаваны больш на знешнія прыкметы, тым не менш прынята лічыць, што знешнія прыкметы звязаны з сутнаснымі і з’яўляюцца дыягнастычнымі, ствараюць дыягнастычны сіндром праз які ажыцяўляецца ідэнтыфікацыя тэкстаў).

    Трэба адзначыць, што існуе пэўная колькасць артыкулаў і асобных выданняў, у якіх можна пазнаёміцца з вынікамі даследаванняў спосабаў прымянення ІТ у філалогіі, раскрываюць магчымасці кампьютэрнай лінгвістыкі, але ўсе яны датычацца рускай філалогіі, даследуюць рускую мову і літаратуру. На сёняшні час не існуе паўнавртасных даследаванняў па прымяненні ІТ у беларускай мове і літаратуры. Вядуцца адпаведныя даследаванні навукоўцамі кафедр кампьютэрнай лінгвістыцы ў БДУ і НАН, але іх вынікі пакуль не прадстаўлены шырокай аудыторыі.
    Глава 2. Методыка прымянення ІТ
    у літаратуразнаўчым даследаванні

    Адным з важных этапаў любога даследавання з’яўляецца пошук літаратуры і яе аналітычныя апрацоўка. Апошняе знаходзіцца ў межах творчага кампаненту даследавання, таму прымяненне ІТ у гэтай сферы безсэнсоўна. Што датычыцца пошуку матэрыялу, то магчымасці ІТ значна аблегчылі працу сучаснаму даследчыку.

    Пошук неабходнай інфармацыі вядзецца ў некалькіх накірунках:


    • бібліятэчныя фонды;

    • адпаведныя рэсурсы ў ІП (энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі; мастацкія, аналітычныя, дакументальныя, бібліяграфічныя тэксты);

    • замежныя і айчынныя калегі.

    Па ўсіх трох накірунках выкарыстанне ІТ з’яўляецца неабходным складнікам для станоўчага выніку работы.

    2.1. Выкарыстанне ІТ пры пошуку ў бібліятэчных фондах.

    Па-першае, стварэнне электроннага каталогу (далей ЭК). Так, на змену пошуку картак у бібліятэчных каталогах (што, тым не менш, не перастае быць актуальным) прыйшоў ЭК. Яшчэ засталося многа літаратуры “на картках”, але ўвядзенне ЭК значна аблегчыла і паскорыла пошуковую работу даследчыка.

    Затым, структуралізацыя пошуку – магчымасць задаць машыне неабходны профіль, каб атрымаць у кароткі прамежутак часу спіс тэкстаў, якія ёсць у наяўнасці у бібліятэцы.

    Да таго ж, стала магчымым карыстанне ЭК не выходзячы з дому. Праз інтэрнэт-партал бібліятэкі можна не толькі азнаёміцца з ЭК, здзейсніць пошук, але і замовіць кнігі на неабходны чытальны зал.

    Такім чынам, гадзіны перабору картак па алфавіце або тэматыцы скраціліся да хвілін. Перадусім, электронны пошук не перастаў займаць шмат часу, але якасна і колькасна паўплываў на вынікі работы.

    Па-другое, магчымасць міжбібліятэчнага абмену, зносіны з замежнымі бібліятэкамі таксама існуюць дзякуючы ІТ.

    Па-трэцяе, рэалізацыя так часта неабходнага пераносу патрэбных тэкстаў, што ўтрымліваюцца ў бібліятэцы, на электронныя насіцелі, таксама не абыходзіцца без удзелу ІТ.

    Акрамя таго, каардынацыя работнікаў бібліятэкі, прынцып выдачы кніг і інш. здзесняюцца таксама пры дапамозе ІТ.

    Такім чынам, асноўная частка інфармацыі (мастацкія тэксты, літаратуразнаўчыя крыніцы, часткова бібліяграфія) пры даследаванні нацыянальнай беларускай і сербскай паэзіі была набыта ў фондах бібліятэкі і пры дапамозе ІТ.

    2.2. Пошук у ІП як спосаб выкарыстання ІТ.

    Пошук у ІП інфармацыі пра даследуемыя нацыянальныя паэзіі адбываецца праз пошукавыя сістэмы, асобныя сайты-энцыклапедыі і бібліятэкі.

    У працэсе збору інфармацыі актыўна выкарыстоўваюцца наступныя пошукавыя сістэмы: google.by і krstarica.com.

    “Гугл” лічыцца найбольш эфектыўнай пошуковай сістэмай і з’яўляецца сусветнай.

    “Крстарыца” – сербскі пошукавік, які адрозніваецца тым, што “вышуквае” па індэксам і тэматыцы.

    Важнымі ў пошуку матэрыялу з’яўляюцца інтрэрнэт-энцыклапедыі. Для літаратуразнаўцы найбольш карыснымі выступаюць наступныя праекты: Вікіпедыя, Рубрыкон, энцыклапедыя Кірылы і Мефодыя.



    Вікіпедыя – свабодная энцыклапедыя сусветнага фармату. У яе межах вылучаюць рускі, беларускі, сербскі і інш. варыянты. Большасць артыкулаў напісаны дастаткова грунтоўна. Амаль усе маюць ссылкі на іншыя крыніцы інфармацыі, якія датычацца апісаннага аб’екта. Пэўную колькасць бібліяграфічнай інфармацыі, карысных ссылак можна назапасіць дзякуючы гэтаму сайту.

    Рубрыкон – змяшчае ў сабе 62 слоўнікі і энцыклапедыі, 19 навукова-папулярных кніг. Акрамя традыцыйных Вялікай Савецкай Энцыклапедыі і Энцыклапедыі Бракгауза і Эфрана, “Рубрыкон” дае доступ да шэрага спецыялізаваных інфармацыйных рэсурсаў – ад Сусветнага біяграфічнага слоўніка і бізнес-даведніка да Малой медыцынскай энцыклапедыі.

    Энцыклапедыя Кірылы і Мефодыя – вядомая універсальная энцыклапедыя, якая зараз існуе і ў электронным варыянце ў ІП.

    Падчас пошуку тэарэтычнага матэрыялу для дысертацыі актыўна выкарыстоўваліся наступныя электронныя бібліятэкі: ФЭБ, беларуская палічка, праект “Растко”.



    ФЭБ – фундаментальная электронная бібліятэка. Паўнатэкставая інфармацыйная сістэма па творам рускай літаратуры, бібліяграфіі, навуковым даследаванням і гісторыка-біяграфічным работам. У межах раздзела “замежная літаратура” змяшчаюцца артыкулы па гісторыі сербскай, харвацкай, дуброўніцкай, чарнагорскай літаратурах.

    Беларуская палічка – найбольш поўная і папулярная бібліятэка літаратуры ў байнэце. Акрамя мастацкай айчыннай і замежнай літаратуры рэсурс змяшчае кнігі па розных галінах навукі – літаратуразнаўства, мова, гісторыя, філасофія, рэлігія, медыцына і інш., слоўнікі, часопісы.

    Сербскі “Праект Растко” – бібліятэка сербскай культуры. Бадай адзіны інфармацыйны рэсурс такога кшталту ў “сербскай” ІП.

    Гэты выдатны сайт змяшчае шмат мастацкіх тэкстаў. Вялікую колькасць літаратуразнаўчага матэрыялу, даследчыцкія артыкулы па фальклоры, міфалогіі, мовазнаўстве, археалогіі. Сапраўдны рай для сербіста. Матэрыялы сайта характарызуюцца асаблівым попытам, маюць адпаведны аўтарытэт (бо персанальны склад – найбольш вядомыя пісьменнікі, паэты, даследчыкі).

    Дапаможным сродкам у пошуку інфармацыі для даследавання з’яўляюцца асобныя прыватныя сайты. Напрыклад, рускі сайт Наталлі Лайдзінен, прысвечаны жаночай паэзіі ці сербскі прыватны сайт “Чорны матылёк”, якія змяшчае тэксты замежнай і айчыннай (сербскай) літаратуры.

    Ажыцяўляючы пошук ў ІП, даследчык мае магчымасць пазнаёміцца з існуючым ПЗ для лінгвістаў і скарыстаць пэўныя праграмы, неабходныя ў даследаванні. Напрыклад, ёсць пляцоўка “Працоўнае месца лінгвіста” – www.aot.ru – змяшчае такія модулі, як графемны аналіз, кампаненты марфалагічнага аналізу для рус., ням., англ. моваў, семантычны аналіз і інш. Дарэчы, створаны асобны сайт (www.rvb.ru), які збірае вялікую колькасць лінгвістычных праграм (трэба адзначыць, што сайт змяшчае не толькі ПЗ, але – rvb → “руская віртуальная бібліятэка” – дастаткова вялікі корпус тэкстаў рускай літаратуры). Для літаратуразнаўцы там ёсць даволі цікавая праграма FRQDictW.exe (www.rvb.ru/soft/catalogue/c01.html), якая дазваляе аўтаматычна скласці частотны слоўнік. Наступная праграма LeoBilingua (www.rvb.ru/soft/catalogue/c01.html) дае магчымасць генерыраваць двухмоўныя тэксты. Зараз таксама створана шмат праграм для машыннага перакладу. Напрыклад, Promt (www.promt.ru).

    Такім чынам, неабходна адзначыць, што пры пошуку ў ІП даследчык-філолаг звяртаецца да пошукавых сістэм, электронных энцыклапедый і бібліятэк, інфармацыйных парталаў, асобных прыватных сайтаў патрэбнай тэматыкі і ПЗ.

    Трэба адзначыць, што “беларуская” і ”сербская” ІП даволі недасканалыя па колькасці мастацкіх і літаратуразнаўчых тэкстаў. У першаю чаргу азначаная ІП дапамагае акрэсліць кола магчымай літаратуры. Мабыць, не заўсёды яе можна знайсці ў поўным выглядзе ў ІП ці бібліятэцы, але тым не менш гэта дае асабістае веданне патэнцыі даследавання.

    2.3. Камунікацыя з замежнымі і айчыннымі калегамі як спосаб пошуку інфармацыі, і ўдзел у гэтым ІТ .

    Сама камунікацыя, асабліва з замежнымі даследчыкамі адбываецца пры дапамозе ІТ. Іншым разам і працэс пошуку неабходнага калегі-даследчыка таксама адбываецца праз ІТ→ІП.

    Але ў межах даследавання, напрыклад, сербскай паэзіі ёсць свае асаблівасці. У іншых выпадках набыццё і выкарыстанне электронных слоўнікаў, падручнікаў, даведнікаў, увогуле электронных кніг магло быць аднесена да “пошуку ў ІП”, але тут выкарытсанне азначаных рэсурсаў магчыма толькі праз замежных і айчынных калег.

    Намі ўжо было азначана, што “сербскі” інтэрнэт не дае такіх магчымасцяў, як “рускі”: названыя рэсурсы нельга спампаваць. Яны набываюцца ці капіруюцца (у залежнасці ад пажаданняў аўтара/аўтараў) у бібліятэках, адукацыйных і навуковых установах.
    Такім чынам, уся галоўная работа даследавання – пошук інфармацыі, карыстанне тэкстамі і інш. – адбываецца праз актыўнае прымяненне ІТ. Не гаворачы ўжо, пра працэс увода тэкста на кампьютэр, афармленне прэзентацыі і г. д.

    Глава 3. Тэхналогія і вынікі даследавання паэзіі


    Д. Максімавіч і Н. Арсенневай

    Канкрэтызацыя нашага даследавання сербскай і беларускай паэзіі адбываецца праз аб’ект даследавання – паэзія Дэсанкі Максімавіч і Наталлі Арсенневай. Прадметам нашай увагі з’яўляецца пейзаж – раслінная вобразнасць.

    У межах нашага даследавання актуальна складанне частнотнага слоўніка паэтак паводле наяўных фітонімаў. Работа, якую кампьютар мог бы ажыццявіць у некалькі калі не секунд, то хвілін, расцягваецца на тыдні, аднімае час і сілы. Гэта адзіны прыклад, але падобных сітуацый шмат. Такія абставіны запавольваюць даследаванне і стамляюць даследчыка, што негатыўна адбіваецца на творчым кампаненце работы.

    Паводле аналізу таго, як ІТ прымяняюцца падчас даследавання паэзіі Н. Арсенневай і Д. Максімавіч, мы сфармулявалі наступныя палажэнні:



    • ІТ выкарыстоўваюцца ў час усяго даследавання;

    • уся пошукавая работа практычнага і тэарэтычнага матэрыялу адбываецца праз ІТ.

    Пры даследаванні мы актыўна карысталіся пошукавымі сістэмамі. Ніводзін вынік пошуку цалкам не задавальняў патрабаванням да неабходнай інфармацыі. Максімальна станоўчае, чым можна ахарактарызаваць пошук – знаходжанне данных, якія дапамаглі ў фарміраванні альбо далейшага пошуку бібліяграфічных крыніц.

    Напрыклад, падачас пошуку магчымых даследаванняў паэзіі Н. Арсенневай пашуковая сістэма адсылае нас да сайта вікіпедыі, нацыянальнага паэтычнага парталу, прыватных сайтаў. Выдадзеная сістэмай інфармацыя дае біяграфічныя сведкі, знаёміць з адным-двума вершамі, дае інфармацыю па зборніках паэзіі Н. Арсенневай і іх змесце, адсылае на сайты газет, часопісаў, радыёстанцый з інтрэрвью паэткі. Найбольшую карысць уяўляе ссылка на прыватны сайт Леаніда Маракова, дзе прэзентуецца кніга “Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.” (Мал. 1). На сайце ёсць магчымасць пазнаёміцца са зместам кнігі і краткім бібліяграфічным даведнікам па персаналіі, якая зацікавіла.





    Малюнак 1– Персанальны сайт Л. Маракова.

    Знойдзеная такім чынам інфармацыя добры старт для пошуку ў бібліятэчных фондах. Кніга Л. Маракова можа быць выкарастана ў якасці электроннага рэсурсу. Але трэба адзначыць, што тым не менш уся гэта інфармацыя другарадная, дапаможная, без яе ў даследаванні немагчыма, але яна не можа быць цэнтральным ядром.

    Так, ІП пры пошуку даследаванняў па творчасці Н. Арсенневай выконвае функцыю даведачнай пляцоўкі. На жаль, не адсылае нас ні да якой канкрэтна тэарэтычнай работы, нават у фармаце бібліяграфічнага пошуку.

    Інфармацыі да асобы Д. Максімавіч у ІП параўнальна больш: зноў вікіпедыя, сербскі інфармацыйны партал “Веды”, сайты бібліятэк (такія сайты ў сербскім сектары ІП носяць толькі даведачны характар; выхадныя данныя, змест, а тым больш сам тэкст – недаступны), прыватныя сайты. Так, у ІП можна знайсці інфармацыю пра біяграфію паэткі, асобныя вершы і нават невялікія зборнікі, некаторыя вершы ёсць у перакладзе на рускую мову, інфармацыю па даследаваннях творчасці Д. Максімавіч. Напрыклад, сайт Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі (Мал. 2) змяшчае вокладкі і выхадныя данныя аналітычных і даведачных работ па творчасці паэткі, якія маюцца ў бібліятэцы.





    Малюнак 2 – Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі.

    На згаданым сайце можна даведацца пра некалькі зборнікаў цалкам прысвечаных бібліяграфіі даследаванняў па творчасці і біяграфіі паэткі.

    Такім чынам, пошук па персаналіям падчас даследавання паэзіі дапамагае знайсці першасную даведачную інфармацыю, якая стане адпраўной кропкай у далейшым пошуку, але ўжо ў фондах бібліятэкі. Такая сістэма пошуку – праз бібліятэчны каталог (Мал. 3) – у даследаванні паэзіі Д. максімавіч і Н. Арсенневай мае якасна і колькасна большыя паказальнікі, да таго ж апрацоўка згаданага каталогу дае магчымасць скласці грунтоўную тэарэтычную базу.

    Але паколькі прадметам нашага даследавання з’яўляецца раслінная вобразнасць у паэзіі, то пошукавыя намаганні вядуцца і ў гэтым напрамку. Таму намі была ажыцяўлена спроба знайсці карысную інфармацыю пра даследаванні расліннай сімволікі, раслінных вобразаў, фітонімаў у метафары і г. д. Згаданая тэматыка даследавання не пашырана ў літаратуразнаўчай практыкі, крыху больш яе ў лінгвістыцы. Але паколькі азначаны прадмет даследавання ў беларускім літаратуразнаўстве дагэтуль амаль не распрацоўваўся, то нам карысны любыя даследаванні прыроды, пейзажу ў літаратуры, фальклоры, міфалогіі.





    Малюнак 3 – Інфармацыйны партал НБ Беларусі.

    Сфармуляваўшы такім чынам мэту пошукаў (а менавіта – ўсе даследаванні, якія датычацца расліны ў яе культурна-філасофскім значэнні для чалавека), мы атрымалі даволі вялікую колькасць матэрыяла. Не ўсе яны могуць спатрэбіцца ў канкрэтнай рабоце – паэзія Д. Максімавіч і Н. Арсенневай, – але даюць грунтоўнае веданне свайго прадмету даследавання, што складае прафесіянальную кампетэнцыю.

    У якасці прыкладу можна прывесці два магчымыя віды інфармацыі па цікавячым прадмеце:


    • агульная інфармацыя пра існуючыя даследаванні (Мал. 4);

    • асобныя артыкулы па цікавячай праблематыцы (Мал. 5).



    Малюнак 4 – Сербскя інтэрнэт-крама. Міфалагічны слоўнік расліннага свету. Мірьяна Попавіч Радавіч.



    Малюнак 5 – Сайт “Славянскія старажытнасці”. Артыкул Суднік, Цыўян “Мак у раслінным кодзе аснаўнога міфа”.

    Такім чынам, пошукавыя магчымасці ІП даволі шырокія, прымяненне якіх можа быць карысным у літаратуразнаўчых даследаваннях. Трэба адзначыць, што вынікі карыстання ІП рэдка могуць скласці тэарэтычную аснову даследавання, але ў якасці даведачнага, інфармацыйнага сродку іх дапамога неацаніма.

    Заключэнне

    Работу сучаснага даследчыка немагчыма ўявіць без выкарыстання ІТ. Філалогія як навуковая галіна ў сваіх даследчыцкіх метадах актыўна рэалізуе магчымасці сучасных ІТ:



    1. агульныя – офіснае ПЗ (увод/вывад, храненне інфармацыі, перадача і апрацоўка даных, падрыхтоўка дакументаў), ІП – інфармацыйныя рэсурсы ў Інтэрнэт, тэхнічнае забеспячэнне бібліятэк (ЭК, пошукавыя сістэмы, змяшчэнне інфармацыйных парталаў у інтэрнэце);

    2. асобныя – спецыяльнае ПЗ для філолагаў (праграмы-аналізатары тэкстаў, праграмы-машынныя перакладчыкі).

    Сусветнае тэхнічнае развіццё ідзе па шляху выдалення механічнай работы са сферы чалавечай дзейнасці, пакідаючы яму толькі творчы яе від.

    Акрэсленая дыферэнцыяцыя труду дапамагае даследчыку якасна павялічваць вынікі сваёй працы, пры гэтым скарачаючы час работы, што вельмі важна ў сучасным хуткасным тэмпе жыцця.

    Напрыклад, стварэнне ранейшымі перакладчыкамі двухмоўных тэкстаў – праца даволі складаная і руплівая. Зараз такое можа быць здзейснена шмат хутчэй, дзякуючы спецыяльным праграмам. І што таксама важна, не толькі спецыялістамі-перакладчыкамі.

    Трэба адзначыць, што прадукты ІТ не з’яўлюцца закрытымі, г.зн. любы чалавек можа асвоіць шэраг праграм, неабходных яму для работы. “Не закрытымі” маецца на ўвазе – даступнасць ПЗ, падручнікаў і тлумачальных артыкулаў.

    У час, калі ІТ становяцца паўсядзённасцю, адмаўленне ад іх у навуковай дзейнасці немагчыма, а адмаўленне выкарыстання іх у поўную моц, з прыцягненнем усяго магчымага ПЗ, практычна злачынства супраць сябе, свайго здароўя і сваіх патэнцый.

    Для беларускага літаратуразнаўства “прымяненне ІТ” – фактычна “перспектывы прымянення ІТ”, але трэба адзначыць, што айчыннымі навукоўцамі разам з праграмістамі вядзецца работа па “інфарматызацыі” нацыянальнай маўленчай асновы.

    Такім чынам, прымяненне ІТ у беларускай літаратуразнаўчай дзейнасці на сучасным этапе яе развіцця актуальна і запатрабавана. Складанасць у тым, што беларуская лінгвістыка не мае традыцыі работы з вылічальнай тэхнікай, шмат даследаванняў пачалі весціся толькі ў апошнія гады. Усё гэта замінае хуткаму развіццю беларускага ПЗ для філолагаў.
    Спіс літаратуры да рэферата


    1. Вигурский К. В., Пильщиков И. А. Филология и современные ИТ (К постановке проблемы) [электронны рэсурс]// Рэжым доступа: http://rd.feb-web.ru/vigurski-03.html. Дата доступа: 23. 12. 2010г.

    2. Ершова Т. В. Российский опыт интеграции в информационное общество. / Ершова Т. В. // Информационное общество, 1999. Вып. 1. С. 16-19.

    3. Захаров Н. В. Новые ИТ и филологические науки [электронны рэсурс]// Рэжым доступа: http://www.zpu-journal.ru/e-zpu/1/Zakharov. Дата доступа: 25. 12. 2010г.

    4. ИТ в филологии и образовании [электронны рэсурс]// Рэжым доступа: http://ru.wikibooks.org/wiki/Информационные_технологии_в_филологии_и_образовании. Дата доступа: 23. 12. 2010г.

    5. Мартыненко Г. Я. Новые информационные технологии систематизации и исследования художественных текстов (на материале русского рассказа XX века) [электронны рэсурс]// Рэжым доступа: http://www.elbib.ru/index.phtml?page=elbib/rus/journal/2001/part5/martynenko. Дата доступа: 20. 12. 2010г.

    6. Современные информационные технологии для гуманитария/ Хроленко А. Т., Денисов А. В. – М.: Наука, 2007. 128 с.

    Прадметны паказальнік

    д

    даследаванні 4, 5, 7, 8, 9, 10, 12, 14, 15, 16, 17

    І

    ІП 3, 4, 5, 7, 9, 10, 11, 12, 15, 18, 20



    ІТ 3, 4, 5, 6, 8, 9, 10, 12, 13, 14, 20, 21

    л

    літаратуразнаўства 4, 11, 20



    П

    ПЗ 3, 4, 5, 6, 7, 12, 20, 21

    ф

    філалогіі 4, 5, 6, 8



    Э

    ЭК 3, 9, 20



    ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ



    1. Інтэрнэт-партал нацыянальнай бібліятэкі РБ:

    http://www.nlb.by/portal/page/portal/index.

    Сайт змяшчае інфармацыйныя і пошукавыя рэсурсы. Дазваляе ажыцяўляць пошукавую работу па ЭК, не выходзячы з дому, замаўляць неабходныя кнігі на чытальны зал. Мае функцыю “віртуальнай бібліятэкі”, якая здзяйсняе аддалены доступ да электрнных рэсурсаў бібліятэкі. Дае магчымасць азнаёміцца з патэнцыйнымі паслугамі бібліятэкію.



    1. Фундаментальная электронная бібліятэка:

    http://feb-web.ru.

    Грунтоўны інфармацыйны рэсурс, які змяшчае вялікую колькасць гісторыка-культурных і літаратуразнаўчых навуковых работ. Асобныя раздзел рэсурсу, прысвечаны гісторыі замежных літаратур, і ў прыватнасці літаратур былой Югаславіі, уяўляе асаблівую цікавасць для студэнтаў-сербістаў.



    1. Інфармацыйна-даследчы партал сербскай культуры:

    http://www.rastko.rs.

    Адзіны сайт такога кшталту ў сербскім сектары ІП. Змяшчае вялікую колькасць гісторыка-культурнага і тэарэтычнага літаратуразнаўчага матэрыялу, асобныя аналітычныя артыкулы і даследаванні. Адначасова з’яўляецца буйнейшая электроннай бібліятэкай.



    1. Інфармацыйна-даследчы рэсурс “Славянскія старажытнасці”:

    http://www.drevnosti.org.

    Сай змяшчае вялікую колькасць артыкулаў па даследаванням у такіх сферах гуманітарных навук, як антрапалогія, археалогія, этнаастраномія, этнабіялогія, гісторыя і інш.



    1. Усерасійская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры ім. М. І. Рудаміна:

    http://libfl.ru.

    Сайт прысвечаны замежнай літаратуры. Утрымлівае такія праекты, як гукавая энцыклапедыя, бібліятэка філолага “Мімесіс”, перамешчаныя культурныя каштоўнасці, цэнтр інфармацыі ЮНЭСКА і інш.



    1. Каталог рэсурсаў для аспіранта:

    http://aspirantura.net.

    Праект дазваляе сачыць за тым, што адбываецца ў сучаным навуковым свеце. Змяшчае каталогі дысертацый у розных галінах навукі, дазваляе пазнаёміцца з замежнымі дасертацыямі па неабходнай праблематыцы.



    1. Прыватны сайт Наталлі Лайдзінен:

    http://www.laidinen.ru.

    Сайт уяўляе сабой аматарскую анталогію жаночай паэзіі. Да таго ж змяшчае культуралагічную, гістарычную, біяграфічную і бібліяграфічную інфармацыі пра асобных аўтараў. Прысутнічаюць як айчынныя, так і замежныя персаналіі.



    1. Прыватны сайт “Црни лептир”:

    http://vaske72.webs.com.

    Сайт, акрамя ўласнай інфармацыі аўтара, змяшчае электронныя версіі кніг знакамітых айчынных (сербскіх) і замежных пісьменнікаў розных часоў і стылявых накірункаў.



    1. Інтэрнэт-часопіс “Прайдзісвет”:

    http://prajdzisvet.org.

    Сайт уяўляе сабой інтэрнэт-выданне часопіса перакладной літаратуры. Змяшчае мастацкія тэксты-пераклады і аналітычныя артыкулы. Асаблівасць яго ў тым, што амаль кожны можа паўдзельнічаць у праектах гэтай інтэрнэт-пляцоўкі: змясціць свае пераклады, артыкулы, паўдзельнічаць у розных літаратурных конкурсах.


    АСАБІСТЫ САЙТ

    Курчыч Ксенія Фёдараўна

    асабістая інтэрнэт-старонка: http://www.kksna.narod.ru

    ГРАФ НАВУКОВАЙ УВАГІ



    магістранткі Ксеніі Курчыч. БДУ. Філалагічны факультэт.
    Спецыяльнасць «Літаратура народаў краін замежжа».


    Смежные специальности

    10.01.08 – теория литературы; текстология

    1. Сістэматызацыя, удакладненне і выпрацоўка новага тэрміналагічнага і катэгарыяльнага апарату літаратуразнаўства.

    2. Нацыянальнае і універсальнае..

    3. Параўнальнае вывучэнне літаратур: тыпалогія, сувязі.




    Основная специальность


    10.01.03 – литература народов стран зарубежья

    1. Система образов в творчестве зарубежных классиков и крупнейших современных писателей зарубежья.

    2. Поэтика художественного текста в зарубежной литературе.

    3. Универсальные проблемы человечества и современная зарубежная литература.

    4. Национальное самосознание в зарубежной литературе.



    10.01.01 – белорусская литература

    1. Нацыянальная спецыфіка беларускай літаратуры.

    2. Тыпы і спосабы мастацкага мыслення пісьменніка. Аўтар і яго прысутнасць у творы.

    3. Індывідуальнае майстэрства асобных пісьменнікаў.

    4. Сістэма вобразаў і паэтыка канкрэтных мастацкіх твораў.


    Сопутствующие специальности

    09.00.13 – религиоведение, философская антропология, философия культуры

    1. Культура как социальный феномен: культурная реальность и ее типологические параметры, культура и природа, структура культуры, генезис культуры; онтология культуротворчества и его субъекта, ценностное содержание и семиотические формы культуры.

    2. Аксиологический уровень исследования культуры как духовной реальности; праксеологические проблемы культуры; культуротворчество, его формы и институциональные сферы.

    3. Философские интерпретации культурно-исторического процесса: единство и многообразие культурно-исторического развития, традиции и новации в динамике культуры, формы культурного опыта, национальная культура и ее самобытность в условиях глобализации.


    ТЭСТАВЫЯ ПЫТАННІ ПА АСНОВАМ ІТ



      1. Якім тэгам афармляецца ссылка ў html-дакуменце?









    База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
    звярнуцца да адміністрацыі

        Галоўная старонка