Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




Дата канвертавання15.03.2016
Памер255.2 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

На правах рукапісу

УДК 81’42+81’32

Клімовіч


Аляксей Уладзіміравіч

Прымяненне ІТ у даследаваннях воінскіх аповесцей

Выпускная работа па


«Асновах інфармацыйных тэхналогій»

Магістранта кафедры гісторыі беларускай літаратуры

Спецыяльнасть: 10.01.01 – беларуская літаратура

Навуковыя кіараўнікі:


кандыдат філалагічных навук, прафесар Саверчанка І.В., старэйшы выкладчык Кожыч П.П.

Мінск 2012

ЗМЕСТ


ЗМЕСТ 3

ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ 4

УВОДЗІНЫ 5

Глава 1


АГЛЯД НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ 7

Глава 2


АГЛЯД ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ 8

Глава 3


РЭАЛІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ПРАЕКТАЎ ІТ У СФЕРЫ ВЫВУЧЭННЯ ВА 11

ЗАКЛЮЧЭННЕ 16

бібліяграфічны спіс 19

ДАДАТАК А 21

Прадметны указальнік 21

дадатак б 22

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання: электронныя бібліятэкі 22

дадатак в 24

Асабісты сайт у WWW (гіперссылка) і Print Sсreen галоўнай старонкі 24

дадатак Г 25

Граф навуковых інтарэсаў 25

дадатак Д 27

Тэставыя пытанні па АІТ 27

дадатак Е 28

Створаны артыкул у Вікіпедыі і Print Sсreen старонкі 28

дадатак Ж 29

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 29



ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ


БД – базы дадзеных

ВА – воінскія аповесці

ІР – інтэрнэт-рэсурсы

ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

ПЗ – праграмнае забеспячэнне

ПМТ – паэтыка мастацкага твора

СМВ – сродкі мастацкай выразнасці

ТП – тэматычныя палі

ТЭК – тэматычныя электронныя каталогі

ЭБ – электронная бібліятэка


УВОДЗІНЫ


Сучасны чалавек жыве ў свеце сучасных праблем: праблем каэвалюцыі, праблем, звязаных са станаўленнем і развіццём інфармацыйнага грамадства, праблем, звязаных з інфармацыйнай камп’ютэрнай рэвалюцыяй. Да таго ж паўстае цэлы шэраг новых маральна-этычных праблем: праблемы біятэхналогій, праблемы цывілізацыйнага развіцця, шматлікіх тыпаў цывілізацыйнай дынамікі. Усё большае і большае значэнне ў нашым жыцці займае віртуальная рэальнасць, узнікае так званая віртуалістыка. Развіваецца філасофія навукі і тэхнікі, інфармацыйныя тэхналогіі становяцца асноўным сродкам пасціжэння свету і развіцця грамадства, яго пераўтварэння і мадэрнізацыі.

У далёкія ж вякі Сярэднявечча жыццё грамадства ў цэлым і чалавека ў прыватнасці было цесна звязана не столькі з інфармацыяй, колькі з войнамі і лакальнымі канфліктамі рознага маштабу і працягласці. Развіваючыся ў падобных умовах, літаратуры славянскіх народаў убіралі ў сябе і дух вечнага змагання, напаўняючыся ваенна-патрыятычным пафасам, што прыводзіла да зараджэння цэлага комплексу прыёмаў і шэрагу традыцый у апісанні вайсковых спраў і, як вынік, выразілася ў жанры воінскай аповесці.

Адным жа з асноўных вектараў развіцця сучаснай цывілізацыі з’яўляецца яе няспынны рух у напрамку фарміравання постіндустрыяльнага грамадства. Для гэтай з’явы характэрны наступныя ўзаемазвязаныя працэсы: тэхналагізацыя сацыяльнага асяроддзя, глабалізацыя грамадства, інвфарматызацыя ўсіх сфер грамадскага жыцця. У аснове гэтых працэсаў ляжыць разуменне інфармацыі як стратэгічна важнага рэсурса ў сучасным жыцці.

Літаратуразнаўства ў цэлым і гісторыя беларускай літаратуры як фундаментальная галіна дадзенай дысцыпліны не могуць заставацца ў баку ад гэтых працэсаў. У сувязі з гэтым паўстае праблема выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій у сферы даследавання мастацкіх адметнасцей і стылістыкі гістарычных твораў. З улікам перспектыўных інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій, можна вылучыць найбольш перспектыўныя і актуальныя іх напрамкі і формы здзяйснення ў даследаваннях жанру воінскай аповесці як агульнарускай, так і беларуска-літоўскай.

Знамянальным з’яўляецца той факт, што ў беларускім літаратуразнаўстве тэма воінскіх аповесцей як самастойнага жанра яшчэ не распрацавана і вывучэнне іх найчасцей праходзіць толькі як паверхневы агляд ў кантэксце летапісных зводаў і хронік.

Як не дзіўна, воінскія аповесці да гэтага часу застаюцца па-за ўвагай беларускіх літаратуразнаўцаў-медыявістаў; для гісторыкаў жа распрацаваны мастацкі план і белетрызаванасць крыніцы будзе прадстаўляць толькі перашкоду ў працэсе ўстанаўлення гістарычнага факта. Тым не менш, стылістычны аналіз апісання ўзброеных канфліктаў і баявых дзеянняў, змешчаных у нашых хроніках і летапісах, дазваляе выявіць многія рысы, эквівалентныя з класічнымі помнікамі старажытнарускай воінскай аповесці, што сталі класікаю жанру. Таму даследаванне жанравых і мастацкіх асаблівасцей апісання батальных сцэн у беларуска-літоўскіх летапісах і хроніках з’яўляецца як надзвычай актуальным, так і проста цікавым аспектам гісторыі нашай літаратуры.

Выкарыствнне ІТ у дадзенай сферы зможа істотна расшырыць як кола даследчыкаў (шляхам забеспячэння зручнасці ў карыстанні інфармацыяй і часавых рэсурсаў), так і, адпаведна, колькасць навуковых распрацовак ў дадзенай сферы.

Мэта дадзенай работы – правесці аналіз эфектыўнасці прымянення ІТ у сферы вывучэння ВА для іх вывучэння не столькі ў гістарычным, колькі ў вобразна-мастацкім плане.

Задачы дзеля дасягнення дадзенай мэты патрабавалася вырашыць наступныя:

Правесці агляд літаратуры па вывучаемай тэме;

Разгледзець крыніцы інтэрнет-рэсурсаў і іх інфармацыйна-практычную прымянімасць пры даследаванні зададзенай тэмы;

Выявіць недахопы і прадставіць магчымыя перспектывы для развіцця і выкарыстання ІТ у вывучэнні гістарычнай літаратуры.



Глава 1

АГЛЯД НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ


Артыкул Ю. Ф. Шпакоўскага “Аналіз інфармацыйных і экспрэсіўных характарыстык тэкста” змяшчае магчымыя варыянты аналізу інфармацыйных і экспрэсіўных характарыстык тэкста. Для гэтага аўтарам распрацавана матэматычная мадэль, асновай для якой паслужыла прымяненне гука-каляровых падабенстваў прадстаўлення інфармацыі вербальнага ўзроўню. Прадстаўлены метад можа быць прымянімы для выяўлення псіхалінгвістычнай характарыстыкі аўтара, стварэння адэкватных перакладаў з розных моў, а таксама ўстанаўлення аўтарства тэкста.

У артыкуле Неўдах М. М. “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні вучэбных тэкстаў” акцэнтуецца ўвага на праблеме прымянення квантатыўных метадаў у вывучэнні тэкста як статыстычнай савакупнасці і разгляду айчынных і замежных праграм, прызначаных для аналізу і лінгвістычнай апрацоўкі тэкстаў. Таксама, аўтар заўважае, што ў працах па вывучэнню тэкстаў як статыстычных аб’ектаў перавагу маюць накіраваныя на ацэнку падабенства і аднароднасці стыляў тэкстаў і іх класіфікацыю даследаванні.

У сваю чаргу аўтар артыкула “Філалогія і інфармацыйныя тэхналогіі” Абдзін А. В. адзначае той факт, што ў апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да зніжэння хуткасці працэсу паступовай матэматызацыі і камп’ютарызацыі гуманітарных навук і лінгвістыкі найперш. Аўтар надае асаблівую ўвагу разгляду магчымых прычын гэтай з’явы.

Спробу характарыстыкі і сістэматызацыі прыёмаў вылучэння і пераапрацоўкі тэкставай інфармацыі з самых розных сфер дзейнасці і філалагічнай спецыялізаванасці, бадай, у першую чаргу, прадстаўляе сабой артыкул Алфеевай Е. Л. “Семантычныя аспекты інфарматыкі: інфармацыйная сістэма тэкста”.

Асобную частку займаюць работы, звязаныя з прымяненнем колькасных метадаў у гістарычных даследаваннях, дзе навукоўцамі прадстаўлены шэраг колькасных метадаў, іх магчымасці ў вобласці правядзення гістарычнага даследавання. Сярод іх працы В. Н. Сідарцова, В. Н. Уладзімірава, Л. І. Бародкіна, І. М. Гарсковай.

Некаторы інтарэс для дадзенай работы прадстаўляюць і даследаванні, у якіх разглядаецца кантэнт-аналіз як метад гістарычнага даследавання. І найперш гэта праца Р. У. Манекіна “Контент-анализ как метод исторического исследования”.


Глава 2

АГЛЯД ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ


Традыцыя вывучэння летапісаў – адна з самых глыбокіх і даўніх у галіне гуманітарных дысцыплін. Даследаванне летапіснай спадчыны вялося і вядзецца пераважна гісторыкамі, тым не менш, летапісы і хронікі – не толькі збор фактаў і дакументаў. Яны – яскравае сведчанне высокага ўзроўню развіцця апавядальнага мастацтва, скарб як грамадзянскай, так і літаратурнай гісторыі.

Асноўная спецыфіка хронік заключаецца ў іх жанравай сінкрэтычнасці, што мае на ўвазе ідэйна-тэматычны сплаў уласна летапісання, жыційнай літаратуры і воінскай аповесці. У летапісах і хроніках захаваліся звесткі пра найбольш драматычныя падзеі станаўлення нашай гісторыі, нашай культуры і нашага народа, якое ішло ў амаль пастаянным змаганні за сцвярджэнне сваёй этнічнай годнасці і права на жыццё. Радзіма міжвольна гартавала сваіх сыноў у шматлікіх бітвах і сутычках з ворагамі, што, безумоўна, знайшло сваё адлюстраванне ў летапісных крыніцах як сведчанне подзвігаў і славы, перамог і паражэнняў, няўдач і тыумфаў нашых продкаў. Воінская тэматыка займае неад’емную частку любой хронікі або летапісу і з’яўляецца, відаць, адным з самых інтрыгуючых і вострых элементаў летапіснага матэрыялу. Жанр воінскай аповесці, займаючы сваё месца сярод жанравай поліфаніі летапісу і як бы “ўпайваючыся” ў яго тэкст, звязаны з ім самым непасрэдным чынам.

Як ніякі іншы жанр старажытнарускай літаратуры, воінскія аповесці былі прасякнуты патрыятычным пафасам, благароднай ідэяй служэння Радзіме. На шматлікіх прыкладах самых драматычных падзей гісторыі тут ствараўся асобы тып героя – ідэальнага князя-воіна, сэнс жыцця якога заключаўся ў барацьбе за свабоду Русі.

Для воінскіх аповесцей, незалежна ад часу іх напісання, характэрна свая, прысутная толькі ў гэтай разнавіднасці гістарычна-белетрыстычнай літаратуры эстэтыка, свой тып ідэалаў, свае прынцыпы адбору рэальнага гістарычнага матэрыялу.

Сярод ІР, што звязаны з тэматыкай ВА наяўнасці спецыялізаваных сайтаў аўтарам не назіралася. Наогул, на многіх існуючых інтэрнет-старонках у асноўнай масе дубліруецца адна і тая ж інфармацыя, якая, за рэдкім выключэннем, мае толькі паверхневы ўзровень, без паглыбленасці ў сутнасць дадзенай сферы. Пад стандартным загалоўкам тыпу “ВА старажытнай Русі” звычайна прыводзіцца проста шэраг некаторых самых вядомых твораў дадзенага жанру, як напрыклад, “Повести о татарском нашествии” або “Задонщина”. З аднаго боку гэта спрыяе кампактнасці і мабільнасці пры захаванні інфармацыі (самыя істотныя прадстаўнікі жанра, яго галоўныя рысы і адметнасці), з другога – з улікам хаця б таго значэння, што меў жанр ВА ў агульнаславянскай літаратурнай спадчыне і распрацаванасці дадзенай тэмы расійскімі даследчыкамі – узнікае патрэба ў стварэнні спецыялізаванага сайта, інтэрнет-старонкі для захавання і сістэматызацыі гэтых твораў і прысвечаных ім прац даследчыкаў.

Пакуль падобны праект з’яўляецца туманнай перспектывай філалагічнай будучыні, разгледзім некаторыя найбольш значныя ІР, якія могуць аказаць істотную дапамогу пры пошуку і сбору інфармацыі ў дадзенай галіне. І гэта ў асноўным электронныя бібліятэкі і энцыклапедыі.



Электронныя бібліятэкі. Так, напрыклад, на старонцы “Большая бесплатная библиотека. Интересное о литературе” [http://tululu.ru/drevneruss/voin_povest.html] змешчана кароткая дэфініцыя жанру з пералікам асноўных жанравых характарыстык і прыводзяцца “Повести о татарском нашествии”, “Слово о погибели Рускыя земли”, “3адонщина”, аповесць аб узяцці Царграда, а таксама згадваюцца аповесці аб Кулікоўскай бітве і «Сказание о киевских богатырях». Для кожнага твора даецца невялікая крытычная заўвага аб прадпалагаемым або дакладным часе напісання, аўтарстве, змесце, мастацка-сюжэтных асаблівасцях.

Сюды ж адносіцца ЭБ VIPBOOK.INFO, дзе пад жанравым вызначэннем “История, Военная история, Поэзия/Проза” маецца кніга “Воинские повести Древней Руси”, даступная для скачвання. Таксама змешчана кароткае апісанне кнігі, зразумела, без дэтальных звестак па дадзенай тэме.

Тое ж можна сказаць пра старонку AvaxHome recommends [http://www.avaxhome.ws/ebooks/history_military/voinskie-povesti-drevnej-rusi-1949.html] і ЭБ “razym.ru” [http://www.razym.ru/naukaobraz/istoriya/120098-voinskie-povesti-drevney-rusi.html] з магчымасцю скачвання.

На сайтах ЭБ можна таксама знайсці аўтарэфераты некаторых дысертацый. Так напрыклад на “disslib.ru” [http://disslib.ru/] змешчаны аўтарэферат М.В. Мелихава “Древнерусские воинские повести: проблемы сюжетосложения и идейно-художественная трансформация жанра в литературной и рукописной традиции XV - XVIII вв.”

На сайце “nauka-shop.com” [http://www.nauka-shop.com/mod/shop/ productID/16590/] прадстаўлены на агляд карыстальніка аўтарэферат Н. У. Трафімавай “Поэтика и эволюция жанра древнерусской воинской повести”.

Энцыклапедыі. “Большая советская энциклопедия” стала асноўнай крыніцай звестак аб ВА практычна для ўсіх электронных энцыклапедый. Так, “info-spravka.ru” [http://www.bse.info-spravka.ru/bse/id_16830] падае дэфіцыю-характарыстыку, спасылаючыся на цэлы рад даследаванняў, што сталі сапраўднай класікай у дадзенай сферы (Воинские повести древней Руси, М. - Л., 1949; Орлов А. С., Героические темы древней русской литературы, М. - Л., 1944; Гудзий Н. К., История древней русской литературы, 7 изд., М., 1960; Лихачев Д. С., Поэтика древнерусской литературы, Л., 1967).

Тыя ж звесткі змяшчаюць:

“pandia.ru” [http://www.pandia.ru/152135/], са спасылкай на БСЭ;

Энциклопеди на «alkala.ru» [http://alcala.ru/bse/izbrannoe/slovar-V/V13168.shtml];

“bse.slovaronline.com” [http://bse.slovaronline.com/В/ВО/7495-VOINSKAYA_POVEST];

“gatchina3000.ru” [http://gatchina3000.ru/great-soviet-encyclopedia/ bse/006/140.htm].

Праца В. В. Лепахіна, прысвечаная воінству ў старажытнарускай літаратуры і іканапісі, што змешчана на “nesusvet.narod.ru” [http://nesusvet.narod.ru/ ico/books/lepahin_4/] прадстаўляе сабой вельмі карысны матэрыял і здольна забяспечыць даследчыка некаторымі значнымі аспектамі і тэарэтычнымі распрацоўкамі ў галіне вывучэння ВА.

Як паказаў агляд, у цэлым ІР здольны даць неблагія матэрыялы для вывучэння ВА, нават прадаставіць некаторыя адметныя звесткі, але, усё ж такі, іх якасць, а таксама шырыня і багацце інфармацыйнага напаўнення ІР ў дазенай сферы, пакідае жадаць лепшага. Пры ўсёй наяўнасці ключавых звестак катастрафічна не хапае шырыні ахопу, дакладнасці, класіфікацыйнай канкрэтыкі, глыбокага аналізу і сінтэзу ідэй і багацця навуковага ўкладу папярэднікаў.

Распрацоўкі спецыялізаваных ІР, прысвечаных дадзенай тэматыцы, маглі б паслужыць вельмі патрэбным і карысным накірункам у сферы выкарыстання ІТ у філалагічных дысцыплінах і гісторыі старажытнай літаратуры найперш.

Глава 3

РЭАЛІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ПРАЕКТАЎ ІТ У СФЕРЫ ВЫВУЧЭННЯ ВА


Пад час работы з летапісным матэрыялам перад даследчыкам прадстае цэлы шэраг праблем, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння і, у асноўным, гэта праблемы тэхнічнага плана. Рэалізацыя вынікаў даследавання найперш залежыць ад інфармацыйнай забяспечанасці даследчыка, ступені яе даступнасці і аб’ектыўнасці. Хуткасць выканання працэсу, зручнасць карыстання рэсурсам аблягчаюць працэс работы, што, несумненна, аказвае значны ўплыў і на яе якасць.

Зададзеная прадметная накіраванасць даследавання патрабуе дастатковага інфармацыйнага рэсурса. Але часам багаты тэматычны матэрыял (прадмет даследавання, на аснове якога аналізуецца вывучаемы аб’ект) становіцца і свайго роду перашкодай для прадуктыўнасці гэтага даследавання, паколькі вялікая частка працы звязана з устарэлымі (і таму не зусім зручнымі ў нынешні час развіцця ІТ) папяровымі носьбітамі інфармацыі. Трэба заўважыць, што дадзеная работа не падразумявае (і нават не бярэ ў разлік) культурна-этычную праблему сучаснага інфармацыйнага грамадства аб суадносінах і процілегласці камп’ютэра і кнігі і сферы яе (работы) кампетэнцыі не датычыцца вырашэнне пытання “ці заменіць камп’ютэр кнігу”. У дадзеным выпадку гаворка вядзецца толькі аб элементарнай зручнасці пошуку, сістэматызацыі, апрацоўкі і аналізу тэкста (у нашым выпадку – летапісных крыніц) – усяго таго, што можа спрасціць, паскорыць і палепшыць працу даследчыка ў вобласці філалогіі.

Атрыманая у ходзе папярэднягя адбору інфармацыя не дазваляе ўстанавіць тыя залежнасці, што ідуць у аснову філалагічных вывадаў. Таму гэта інфармацыя мае патрэбу ў трансфармаванні яе ў інфармацыю другасную – гэта інфармацыя ўжо можа быць прадстаўлена ў выглядзе пэўных спісаў, паказчыкаў або нават табліц і графікаў. Але для выкарыстання ІТ друкаваны тэкст павінен быць пераведзены ў лічбавы фармат.

Асноўная ж праблема даследавання летапіснага матэрыялу - яго “закаванасць” у папяровых носьбітах, якая часам патрабуе правядзення значнага аб’ему работы проста ўручную, і гэта выпіска цытат найперш. Сутнасць філалагічнага (як, у прынцыпе і любога іншага навуковага) даследавання падразумявае агрументаванасць тэзісаў і бездакорлівасць доказаў, што, само сабой зразумела, вымушае спасылкі на крыніцы даследавання, на прадстаўлены ў ім вывучаемы матэрыял. Вялікая колькасць спасылак, што выкарыстоўваюцца пад час стылістычна-мастацкага аналізу тэксту можа істотна “затармазіць” працэс работы, так як даследчык павінен спачатку заносіць патрэбны яму матэрыял у камп’ютэр, а з улікам пад час вялікага аб’ёму матэрыялу, гэта справа ператвараецца ў даволі доўгі і працаёмкі працэс. І гэта, канешне, яшчэ пры той умове, што патрэбны матэрыял знойдзены і магчымы для выкарыстання.

У шэрагу выпадкаў неабходыя звесткі не захоўваюцца ў гатовым выглядзе і тады даследчык павінен самастойна шукаць патрэбны матэрыял. І далёка не заўжды гэта бывае так проста, як здаецца на першы погляд.

Так, напрыклад, шматлікія летапісныя зводы, якія апісваюць адны і тыя ж падзеі ў большасці сваёй прадстаўляюць спісы (укладанне ў адзін летапіс пэўнай аповесці з нейкага іншага пры поўным/частковым захаванні аўтэнтычнасці першапачатковага тэкста). А ў выніку такіх маніпуляцый звесткамі нясуць і пэўныя розначытанні, аж да каардынальна іншага зместу - адпаведна ідэалагічна-палітычным абставінам на час стварэння і мэтам аўтара - ў адным і тым жа творы. Тыя ж воінскія аповесці ў асноўным прадстаўляюць сабой свайго роду гатовы ўставачны матэрыял, якім карысталіся розныя летапісцы на аснове запісаў іх папярэднікаў. Адсюль вынікае яшчэ адна праблема: супастаўленне канкрэтных падзей пад час аналізу.

Сістэматызацыя сабранага матэрыялу таксама патрабуе ад даследчыка належнай колькасці часу, так як рассарціраваць матэрыял па сэнсава-тэматычных “паліцах” бывае даволі складана. Дадзены працэс патрабуе паслядоўнага вывучэнння ўсяго здабытага матэрылу, выбару неабходных частак (пра “уставачны” характар воінскіх аповесцей ужо згадвалася вышэй) з наступным размеркаваннем асобных твораў (або іх фрагментаў: тэм, падтэм, мікратэм) па адпаведных параметрах, згодна з задумай даследчыка.

І толькі ўжо на наступным этапе можна гаварыць аб іх аналізе, класіфікацыі. Звычайна сярод нейкага мноства класіфікацый (калі праца не з’яўляецца абсалютна ўнікальнай, што, у прынцыпе, бывае не вельмі часта) даследчык або прымае класіфікацыю кагосьці з папярэднікаў, або прапаноўвае ўласную, або спалучае некаторыя моманты сваёй і чужой у належнай меры.

Так, воінскія аповесці звычайна класіфікуюць адпаведна 1) прыёму выкладу падзей, своеасаблівасці развіцця сюжэту; 2) адметнасцей выяўлення персанажаў; 3) выкарыстання апавядальнікам мастацкіх сродкаў і формул.

Але каб класіфікацыя была максімальна аб’ектыўнай, па-навуковаму строгай і сэнсава стройнай, і – што самае галоўнае! – лёгка прымянімай у практычным плане, не перагрувашчанай акалічнасцямі выбару тых ці іншых рыс, яна павінна строіцца з улікам напрацовак папярэднікаў у дадзенай вобласці.

Пералік усіх класіфікацый, іх асаблівасцей і галоўных прынцыпаў звычайна займае некалькі старонак дыпломнай (магістрскай) работы - у дачыненні ж да кандыдацкай ці доктарскай іх пералік можа не абмежавацца і дзесяткамі.

Папярэдняе дэтальнае вывучэнне навуковых прац, канешне ж, дае такія звесткі, пры ўсім пры тым, што з’яўляецца самой сабой зразумелай умовай стварэння якаснай работы, але, зноў-такі, калі закранаць чыста тэхнічны бок пытання, агляд і пералік класіфікацый можа ператварыцца ў неабходную, але, усё ж такі “руціну”. І гэта пры тым, што не ставіцца пытанне аб наяўнасці той самай класіфікацыі(-ый) тога або іншага аўтара(-аў). У процілеглым выпадку, даследчык зноў будзе вымушаны “пераштудзіраваць” навуковыя тамы на прадмет яе знаходжання.

Зразумела, працэс значна паскорыўся б, пры наяўнасці спецыялізаваных баз дадзеных, дзе б патрэбная яму інфармацыя захоўвалася. Прычым не толькі ў гатовым – але і ў сістэматызаваным выглядзе.

Так, стварэнне гатовых баз дадзеных для захавання даследаванняў (хаця б самых значных) пэўнага кола вучоных (хаця б самых вядомых), задзейнічаных у распрацоўцы канкрэтнай тэматычнай галіны (у нашым выпадку – воінскіх аповесцей), працавала б на “мабільнасць” ведаў, пашырала б іх даступнасць і канкрэтнасць, не гаворачы ўжо аб паскарэнні іх успрыяцця даследчыкам, што, несумненна, унесла б істотны ўклад у якасць працэсу і вынікаў работы.

Напрыклад, пры існаванні такой базы дадзеных даследчыку не прыйшлося б траціць час на пошук і пералістванне старонак многіх навуковых прац зададзенай тэматыкі, каб знайсці асноўныя класіфікацыйныя прынцыпы, або ключавыя рысы, у выяўленні якіх розныя даследчыкі маюць уласныя падыходы, а ўвесці, скажам, у аперацыйнае акно фармуліроўку “воінскія аповесці. класіфікацыя”, або “класіфікацыя воінскіх аповесцей” і атрымаць шэраг прозвішчаў навукоўцаў з прадстаўленымі імі класіфікацыямі і ссылкамі на адпаведныя працы і год напісання. Яшчэ больш карысці для карыстальніка было б пры пабудаванні падобнага спіса (адпаведна запыту) у храналагічным парадку (у дадзеным выпадку: “прозвішча даследчыка – прапанаваная класіфікацыя – год”).

Таксама немалаважную (а ў некаторых выпадках і ключавую) ролю магло б адыграць стварэнне тэматычных палёў.

Так, у свой час аўтару давялося неаднакратна прераглядаць “Полное собрание русских летописей” для прывядзення ў сістэму і сарціроўкі аналізуемага матэрыялу адпаведна вышэйпрадстаўленай класіфікацыі. Невымоўна значную палёгку аказала тое, што том 32 “Поўнага сабрання” быў пераведзены ў электронны выгляд у MS Word-2010. Гэта дало магчымасць свабодна капіраваць і ўстаўляць патрэбныя фрагменты тэкста з пэўнымі апісаннямі і характарыстыкамі без папярэдняй апрацоўкі інфармацыі з папяровага носьбіта, што, безумоўна скараціла б час, затрачаны на напісанне дыпломнай работы, у дзесяткі разоў, а таксама зрабіла працэс зручным і эфектыўным.

Прапануемыя прынцыпы пастраення каталогаў па тэматычных палях (ТП) можна звесці да некалькіх асноўных, што найбольш падыходзяць для зручнага пошуку патрэбных звестак, звязаных, у дадзеным выпадку, з узброенымі канфліктамі, што малі месца ў эпоху сярэднявечча.

Вось спіс магчымых прынцыпаў пастраення каталога, у якіх паложаны ў аснову:

Храналагічны прынцып (дата падзеі, у нашым выпадку пэўнай бітвы);

Этнічна-тэрытарыяльны (адпаведна этнічнай прыналежнасці людзей / пэўных краін-ўдзельнікаў канфлікту);

Удзелу канкрэтнай гістарычнай асобы (напрыклад, вялікі князь Вітаўт, кароль польскі Ягайла);

Пправая фигурная скобка 2рычынны

/Ненадзейныя/;

Выніковы

Лакальны (месца ўзброенага сутыкнення: Грунвальдская бітва, Клецкая бітва);

Любы іншы, калі ён больш аб’ектыўны, прапанаваны тэарэтыкам/распрацоўшчыкам падобнага праекта.

Такім чынам, прынцыпы пастраення ТК або БД пэўнай тэматычнай скіраванасці (воінскія аповесці) пры неабходнасці рэалізацыі канкрэтнай мэты (забеспячэнне зручнасці карыстання і паскарэнне работы пры аналізе тэкстаў) могуць быць рознымі ў залежнасці ад задачы тэарэтыкаў і распрацоўшчыкаў падобнага праекту, або пры наяўнасці арыгінальных, каардынальна новых вырашэнняў гэтага пытання.

Магчыма таксама стварэнне ТП, тыпу “бітва – год – прычына – удзельнікі – пераможцы - вынікі”.

Пытанне прымянення ІТ у даследаваннях ПМТ пры вывучэнні ВА таксама з’яўляецца наспелым, але застаецца пакуль што толькі на другім плане з-за адсутнасці элементарных ТЭК і БД у дадзенай сферы. Такім чынам, развіццё ІТ адпаведна зададзенаму вектару дазволіць у вялікай ступені ўзбагаціць сферу даследавання ВА у прыватнасці і летапісных матэрыялаў наогул.

У апошнія дзесяцігоддзі істотна ўзрасла колькасць ПЗ, што дазваляюць здзейсніць аўтаматычны кантэнт-аналіз. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца праграмы The Yoshikoder, CATPAC, Lexa, WordStat, TACT, Content Analyzer, VAAL, большасць якіх застаецца і па нынешні дзень нерусіфікаванымі.

Для прыкладу праграма Wordstat для стандартнага аналізу тэкстаў дазваляе падлічыць частату выкарыстання пэўнага слова ў канкрэтным тэксце.

Тэкст можна ўзяць як з простага тэкставага файла з разшырэннем .txt або з файла гіпертэкста з традыцыйным расшырэннем .htm або .html

Праграмай прадугледжаны розныя варыянты сарціроўкі слоў: “па алфавіту”, “па частаце”, а каксама формы запісу: “у радок” і “асобна”. Для зручнасці карыстання ёсць магчымасць настройкі прынцыпу падліку ў залежнасці ад мэты даследчыка.

Аперацыйныя патрабаванні праграмы ўпаўне простыя: платформа, невялікі памер – 200 кб., не патрабуе інсталяцыі.

Праграма запускаецца шляхам двайнога кліка на ярлык Мае даволі просты рускамоўны інтэрфейс, які змяшчае раздзелы “настройка падліку” і “рэзультаты” [мал.1].

Малюнак 1 − Інтэрфейс Wordstat


Але ў даследаваннях СМВ ВА, іх паэтыкі, спосабаў паказу гістарычных асоб, правядзення класіфікацыі і структурнага аналізу дадзены падыход наўрад ці будзе карысным і не прынясе плануемыя вынікі.

Такім чынам, у сферы вувучэння гістарычнай літаратуры патрэбен свайго роду рэвалюцыйны скачок. Прычым, перспектывы для яго маюцца, а час ўжо наспеў.


ЗАКЛЮЧЭННЕ


У вывучэнні гісторыі літаратуры і ВА у прыватнасці, як і ў любой іншай справе, часамі ўзнікае шэраг цяжкасцей нават проста тэхнічнага плану, якія, у ходзе выканання работы, здольны стаць перашкодамі для хуткага, імклівага руху даследавання. Недахоп інфармацыі можа кампенсавацца яе якасцю і наадварот; даступнасць дадзеных далёка незаўжды падразумявае іх кампетэнтнасць і сэнсавую глыбіню; так ці інакш, складанасці пры апрацоўцы матэрыялу патрабуюць часу на іх вырашэнне. І тут на дапамогу даследчыку-філолагу ў вырашэнні вылучаемых задач могуць прыйсці ІТ.

Найперш інфармацыйныя праекты павінны быць накіраванымі не столькі на публікацыю электронных версій сваіх прац вучонымі, колькі на стварэнне інавацыйнага прадукта, навуковых інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сістэм і сецяў, уніфікаванай сістэмы навуковых ведаў і тэхналогій, а таксама на стварэнне некаторых элементаў штучнага інтэлекту пры пабудаванні экспертных сістэм і інфармацыйных баз і сецяў калектыўнага карыстання з унікальнымі навуковымі рэсурсамі.

Так, у рамках атрымання і ўзбагачэння фонду новых ведаў магчыма пераразмеркаванне намаганняў і часу даследчыкаў з пошуку і ўдакладнення факталагічнай асновы літаратурна-мастацкага даследавання (што, безумоўна, застаецца неабходным кампанентам працы любога гісторыка літаратуры) – на прыватна зместавы, літаратурна-мастацкі або стылістычны аналіз за кошт папярэдняга аб’яднання інтэлектуальных намаганняў і творчых напрацовак даследчыкаў па фарміраванню агульнадаступных БД у адзінай інфармацыйнай прасторы. Гэта важна яшчэ і таму, што колькасць даследаванняў у галіне воінскіх аповесцей у Беларусі катастрафічна малая.

Таксама, з пункту гледжання забеспячэння інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж гісторыкамі літаратуры, магчыма павысіць аператыўнасць і інтэнсіўнасць навуковай камунікацыі, што будзе спрыяць росту прадуктыўнасці літаратурных распрацовак, а таксама іх укараненню ў сферы вывучэння літаратурнай спадчыны нашай Айчыны.

І, у рэшце рэшт, у кантэксце павышэння гісторыка-філалагічнай падрыхтоўкі спецыялістаў-літаратуразнаўцаў, інфармацыйна-камп’ютарныя тэхналогіі здольны дапоўніць і ўзбагаціць форму пастраення курсаў гісторыі беларускай літаратуры ў ВНУ – асобасна-з’арыентаваным і крэатыўна-праблематычным падыходам.

У найбольш поўным выглядзе гэтыя і ім падобныя магчымасці інфармацыйных тэхналогій здзяйсняюцца ў сістэме Сусветнага сеціва – Інтэрнэту. У сувязі з гэтым перспектыўным з’яўляецца і развіццё спецыялізаваных сайтаў, звязаных са старажытнай літаратурай і вывучэннем воінскіх аповесцей як асобнага жанра літаратуры, новых баз дадзеных, асобнага праграмнага забеспячэння, здольнага да інтэрпрэтацыі і аналітычна-сарціровачнай апрацоўкі на прынцыпах адбору інфармацыі з тэматычных палёў або тэматычных электронных каталогаў пэўнай скіраванасці. Актуальнасць іх распрацоўкі і стварэння заключаецца ў пэўным устарэнні шляхоў філілалагічных даследаванняў, якія вось ужо дзесяткі гадоў заснаваны на “руцінным” пошуку, зборы, апрацоўцы і класіфікацыі тых ці іншых твораў, жанравых параметраў ці сродкаў мастацкай выразнасці, што вымушае значных затрат часу.

Але як, здавалася б, спалучыць старажытныя рукапісныя тэксты аб падзеях мінуўшчыны з ІТ?

На першы погляд цяжка нават ўявіць сабе сінтэз дзвюх такіх несумяшчальных паняццяў як летапісныя аповесці – творы аб падзеях даўно мінулых стагоддзяў, што сталі набыткам гісторыі, “закаваныя ў мінуўшчыну” дзесьці на пажоўклых старонках летапісных зводаў, і сучасны нам, жывы, дынамічны Інтэрнэт – “перадавы фронт” сучаснасці ва ўсёй яго імклівай зменлівасці і шматграннасці.

Так, галоўны прадмет філалогіі – тэксты (з усімі іх вербальнымі і, магчыма, невербальнымі кампанентамі), а большая частка накопліваемых электронных рэсурсаў прадстаўляе сабой наборы тэкстаў.

Сучасныя ІТ адкрываюць новыя магчымасці для апрацоўкі і аналізу тэкстаў і прадстаўляюць усемагчымыя сродкі стварэння, распаўсюджання, пошуку і ўліку тэкставай інфармацыі. З другога боку, узнікае задача вывучэння тэкстаў, бытуючых у новай форме, у новым асяроддзі і новых умовах. Можна зрабіць відавочны вывад: філалогія і тэхналогія крайне зацікаўлены ў кааперацыі і ўзаемадапамозе.

Існуе нямала пакуль яшчэ нявырашаных пытанняў, звязаных з нераспрацаванасцю крытэрыеў карэктнага прадстаўлення тэксту ў электронным асяроддзі, аб’ектыўнасці і кампетэнтнасці прадстаўляемых дадзеных, праблемамі ідэнтыфікацыі інфармацыйных аб’ектаў і захаваннем усіх элементаў твора, узнаўленнем пагінацыі арыгінальнага выдання; захаваннем складу і паслядоўнасці значымых сімвалаў, захаваннем усіх значных элементаў афармлення, стварэннем дакладнага бібліяграфічнага апісання ўсіх прадстаўленых выданняў, фрагментаў выданняў і твораў, а таксама, што асабліва важна для даследчыкаў гістарычнай літаратуры з праблемамі ўзнаўлення царкоўнаславянскага і гатычнага шрыфтаў пры пасімвальным прадстаўленні тэкста, што таксама з’яўляецца адной з галоўных праблем пры вывучэнні гістарычных твораў.

Тым не менш, перспектывы стварэння інфармацыйных сістэм выглядаюць даволі-такі аптымістычна, і найперш дзякуючы няспыннаму ўзнікненню новых ідэй і рэвалюцыйных метадаў, існаванню ІТ і поспехам сусветнага Інтэрнет-братэрства.


бібліяграфічны спіс


1. Абдин А.В. Филология и информационные технологии в вузе / А.В. Абдин [Электронный ресурс]: Педагогическая информатика: научно-методический журнал / гл. ред. Я.А. Ваграменко. − Москва, 2001. − № 3. − С. 34 − 38. Режим доступа: http://www.ict.edu.ru/ft/006078/2001-3.pdf. Дата доступа: 05.11.12.
2. Алфеева Е.Л. Семантические аспекты информатики: информационная система текста / Е.Л. Алфеева [Электронный ресурс]: Педагогическая информатика: научно-методический журнал / гл. ред. Я.А. Ваграменко. – Москва, 2001. − № 3. − С.47 − 57. Режим доступа: http://www.ict.edu.ru/ft/006078/2001-3.pdf. Дата доступа: 05.11.12.
3. Владимиров, В.Н. Историческая информатика: от становления к развитию / В.Н. Владимиров // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: навук. зб. / рэдкал.: У.Н. Сідарцоў, С.Н. Ходзін [і інш]. – Мінск, БДУ, 2007. – Вып.3. – С. 101 – 108.
4. Жолков, С.Ю. Математика и информатика для гуманитариев: учебник для студентов высших учебных заведений, обучающихся по гуманитарным специальностям/ С.Ю.Жолков. – изд.2-е, исправленное и дополненное. – Москва: Альф: Инфра – М, 2005. – 527с.
Зубова, И.И. Информационные технологии в лингвистике: учебное пособие по специальности 02.18.00 "Теоретическая и прикладная лингвистика"/ И.И Зубова, А.В. Зубов – М.: Академия , 2004
6. Манекин, Р.В. Контент-анализ как метод исторического исследования. [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://rvmanekin.ru/?St=51
7. Невдах М. М. Применение информационных технологий в исследовании учебных текстов [Электронный ресурс]. – С.486 – 492. – Режим доступа: http://fppo.ifmo.ru/kmu/kmu6/%D0%92%D0%AB%D0%9F%D0%A3%D0%A1%D0%9A_6/Ready_%D0%B8%D0%BD%D1%84_%D1%82%D0%B5%D1%85%D0%BD/54_Nevdach_M_M.pdf. – Дата доступа: 05.11.12.
Шпаковский Ю.Ф. Анализ информационных и экспрессивных характеристик текста [Электронный ресурс]. − С.493 − 498. Режим доступа: http://fppo.ifmo.ru/kmu/kmu6/%D0%92%D0%AB%D0%9F%D0%A3%D0%A1%D0%9A_6/Ready_%D0%B8%D0%BD%D1%84_%D1%82%D0%B5%D1%85%D0%BD/55_Shpakovskij_Yu_F.pd f Дата доступа: 05.11.12.
9. Историческая информатика: информатика для исторических специальностей: учеб.пособие / В.Н.Сидорцов [и др.] ; под ред. В.Н.Сидорцова, Л.И. Бородкина. – Мн.: Веды, 1998. – 316 с.
10. Сидорцов, В.Н. Методология истории: количественные методы и информационные технологии: учеб.-метод. пособие / В.Н.Сидорцов. – Мн.: БГУ, 2003. – 143 с.

ДАДАТАК А

Прадметны указальнік


Б

базы дадзеных, 12, 13, 15, 20


Л

лічбавы фармат, 5, 6, 12


П

паэтыка мастацкага твора, 4, 12


С

стылістычны аналіз, 11


Т

тэматычныя палі, 12, 13, 16


Э

электронны каталог, 5, 6, 12, 16



дадатак б

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання: электронныя бібліятэкі


http://www.theeuropeanlibrary.org/tel4/

Гэта старонка сайта «БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА. Мечта любого книголюба», прысвечаная старажытнарускай літаратуры і воінскі маповесцям у прыватнасці. Старонка змяшчае шэраг кароткіх крытычных артыкулаў-анатацый да асноўных прадстаўнікоў жанру воінскай аповесці, такіх як “Повести о татарском нашествии”, “Слово о погибели Рускыя земли”, “Повести о Куликовской битве” і інш.
http://www.bse.info-spravka.ru/bse/id_16830 – на старонцы “Большой советской энциклопедии” даецца вызначэнне жанру воінскай аповесці.
http://vipbook.info/nauka-i-ucheba/istory/102836-voinskie-povesti-drevney-rusi.html

Старонка электроннай бібліятэкі VIPBOOK.INFO з кнігай “Воинские повести Древней Руси”, даступнай для скачвання.
http://www.pandia.ru/152135/ - старонка лічбавай бібліятэкі Pandia.ru Энциклопедия знаний, якая дае жанравую дэфініцыю воінскай аповесці.
http://disslib.ru/catalog/100/22962

Дадзеная Інтернет-старонка змяшчае аўта-рэферат М. В. Меліхава “Древнерусские воинские повести: проблемы сюжетосложения и идейно-художественная трансформация жанра в литературной и рукописной традиции XV - XVIII вв.
http://nesusvet.narod.ru/ico/books/lepahin_4/

Старонка сайта “Несусвет”, пысвечанага іконам і іконапісу, якая змяшчае матэрыял пра воінства, характэрныя асаблівасці яго выяўлення, яго значэнне і ролю ў рэлігіі і старажытнарускім іконапісанні. Спецыфікай старажытнай дітаратуры (і жанру воінскай аповесмці ў прыватнасці) з’яўлялася яе цесная ўзаемасувязь з рэлігіяй і царкоўнымі канонамі, што дазваляе выявіць асноўныя заканамернасці прадстаўлення аўтарам вынікаў той ці іншай бітвы, яе ўдзельнікаў, або пэўнай канкрэтнай гістарычнай асобы.

http://do.gendocs.ru/docs/index-251741.html

На дадзенай старонцы размешчаны вучэбныя матэрыялы, прысвечаныя старажытнарускай літаратуры ў яе гістарычных межах, перыядызацыі і характарыстыцы яе асноўных этапаў.

дадатак в

Асабісты сайт у WWW (гіперссылка) і Print Sсreen галоўнай старонкі


http://raggnarr.narod2.ru/



Малюнак 2.1 – Галоўная старонка сайта

дадатак Г

Граф навуковых інтарэсаў


магістранта Клімовіча Аляксея Уладзіміравіча

Філалагічны факультэт



Спецыяльнасць “Літаратуразнаўства (беларускае)”


Сумежныя спецыяльнасці

Асноўная спецыяльнасць

Сумежныя спецыяльнасці

  

10.01.08

Тэорыя літаратуры. Тэксталогія

  1. Літаратура сярод іншых відаў мастацтва.

  2. Змест. Сэнс. Форма. Узроўні формаўтваральнай арганізацыі літаратурнага твора.

  3. Мастацкія метады і напрамкі ў літаратуры.

  4. Распрацоўка тэорыі літаратурна-мастацкага стылю.

  5. Суадносіны тэорыі літаратуры, паэтыкі і лінгвістыкі, лінгвістычнай стылістыкі. Спецыфіка мастацкага твора.

  6. Тэарэтычныя асновы тэксталогіі, выпрацоўка шляхоў і сродкаў тэксталагічных даследаванняў, гісторыя тэксталогіі.

  7. Творчая гісторыя літаратурных твораў.

  8. Тэкст як форма і неабходная ўмова існавання літаратурнага твора.






 

10.01.01

Беларуская літаратура

  1. Перыяды развіцця беларускай літаратуры, іх структурна-функцыянальныя асаблівасці.

  2. Заканамернасці і тэндэнцыі гісторыка-літаратурнага працэсу розных перыядаў.

  3. Нацыянальная спецыфіка беларускай літаратуры.

  4. Мастацкія напрамкі і плыні ў гісторыі нацыянальнай літаратуры.

  5. Гісторыка-эстэтычная эвалюцыя, тыпалогія родаў, відаў і жанраў мастацкай літаратуры.

  6. Творчыя метады і індывідуальныя мастацкія стылі, іх функцыянаванне ў гісторыі беларускай літаратуры.

  7. Індывідуальнае майстэрства асобных пісьменнікаў.

  8. Сістэма вобразаў і паэтыка канкрэтных мастацкіх твораў.






 

10.01.09

Фалькларысты-ка

  1. Міфалогія. Міфалагічныя ўяўленні ў фальклорных творах.

  2. Асобныя жанравыя сістэмы: казказнаўства, парэміялогія, эпасазнаўства.

  3. Нацыянальнае, рэгіянальнае і універсальнае ў фальклоры.

  4. Беларуская народна-паэтычная творчасць у агальнаславянскім і агульнаеўрапейскім кантэксце.

  5. Узаемасувязі і узаемадзеянне фальклору з прафесійнай літаратурай і мастацтвам.

  6. Роля і месца фальклору ў духоўнай культуры народа ў розныя гістарычныя перыяды.

  7. Адзінства вербальнага і акцыянальнага ў традыцыйнай духоўнай культуры.

  


дадатак Д

Тэставыя пытанні па АІТ




(Климович)В языке html тэг
предназначен для:



указания на основной заголовок

выделения текста жирным

разделения Вэб-страницы на области с целью применения стилей

принудительного перевода строки







( Климович)Работа «Поэтика и эволюция жанра древнерусской воинской повести» принадлежит:



Н. В. Трофимовой

Т. И. Казаковой

С. И. Самохвалу

И. В. Саверченко




дадатак Е

Створаны артыкул у Вікіпедыі і Print Sсreen старонкі


http://be.wikipedia.org/wiki/Хроніка_канфлікта


Малюнак 3.1 – Старонка з энцыклапедыі

дадатак Ж

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі























База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка