Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




старонка8/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.53 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Заключэнне


Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. пакуль што яшчэ не атрымала шырокага распаўсюджання: фактычна існуе толькі адна праца – польскай даследчыцы Эвы Ленард, дзе на падставе кантэнт-аналізу і камп’ютарных падлікаў была здзейснена спроба акрэсліць этнічную і дзяржаўную свядомасць беларуска-літоўскіх летапісцаў. Такі стан рэчаў шмат у чым абумоўлены асаблівасцямі крыніц па гісторыі грамадскай думкі – гэта наратыўныя тэксты, якія даволі складана пераводзяцца ў машыначытальную форму.

Тым не менш, у гістарыяграфіі (на прыкладзе іншых навуковых праблем) ужо распрацаваны грунтоўныя падыходы па вывучэнню помнікаў грамадскай думкі з дапамогай ІТ. У гэтым рэчышчы варта перадусім адзначыць даследаванні расійскіх навукоўцаў, якія на падставе заснаванай на камп’ютарных падліках тэорыі графаў здолелі акрэсліць верагодных аўтараў шэрагу ананімных тэкстаў перыяду Старажытнай Русі і Маскоўскай дзяржавы. Гэтыя дасягненні асабліва важныя, бо для гэтых перыядаў акурат уласціва ананімнасць твораў, што сур’ёзна ўскладняе высвятленне ідэалагічных інтэнцый іх стваральнікаў, іх грамадскага і інтэлектуальнага кола. Таксама камп’ютарызаваны кантэнт-аналіз дазваляе высветліць інтэлектуальныя перавагі таго ці іншага аўтара праз падлікі найбольш часта ўжываных ім паняццяў, катэгорый, наогул моўных канструкцый. Нарэшце, яшчэ адной галіной ІТ, якая прыносіць істотны плён пры аналізе грамадскай думкі, з’яўляецца стварэнне баз дадзеных, якія ў стане ў добра структураванай форме адлюстраваць сукупнасць аўтараў пэўнай эпохі ці інтэлектуальнай традыцыі. На жаль, у беларускай гістарыяграфіі замацавалася трывалае меркаванне, што базы дадзеных варта ствараць толькі на падставе статыстычных крыніц або дакументаў справаводства.

Але, на наш погляд, базы дадзеных прыдатныя і для патрэб вывучэння інтэлектуальнага жыцця ВКЛ XVI ст. Прыклад гэтага быў прадэманстраваны ў дадзенай рабоце, калі з дапамогай БД “Кола палітычных сувязяў Мацея Стрыйкоўскага” было акрэслена магчымае (падкрэсліваем: толькі магчымае, дадзеная гіпотэза патрабуе далейшых доказаў) кола інспіратараў стварэння “Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі” і ўдакладнены (на падставе тытулатуры асобных адрасатаў “Хронікі”) даты напісання некаторых яе частак. Акрамя таго, у межах дадзенага даследавання быў прароблены кантэнт-аналіз (пры дапамозе праграмы ATLAS.ti) твору “Epitome principum Lituaniae”, які даў вынікі, якія не пацвярджаюць гіпотэзу Э. Ленард аб паступовым пераходзе інтэлектуалаў ВКЛ ад дынастычнай да дзяржаўна-этнічнай перспектывы ўспрымання палітычнай сітуацыі ў краіне. На наш погляд, гэтыя перспектывы маглі суіснаваць і выбар адной з іх залежыў ад усёй ідэалагічнай канструкцыі асобнага твора.

Сярод перспектыўных напрамкаў выкарыстання ІТ пры вывучэнні грамадскай думкі ВКЛ XVI ст., уласныя прыклады выкарыстання якіх не былі (з-за складанасці метадаў) пададзены ў гэтай рабоце, трэба звярнуць асаблівую ўвагу на магчымасці тэорыі графаў, якая на падставе камп’ютарных падлікаў дазваляе высветліць магчымага аўтара ананімных твораў, якіх багата ў публіцыстыцы ВКЛ. Але, як ужо неаднаразова адзначалася, неабходна правільна падабраць тэксты для аналізу, што ўскладняецца тым, што грамадскай думка дадзенага перыяду прадстаўлена тэкстамі на розных мовах – старабеларускай, польскай і лацінскай.



Такім чынам, нягледзячы на рэдкі на дадзены момант зварот гісторыкаў грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. да інфармацыйных тэхналогій, існуюць добрыя перспектывы іх прыстасавання да даследчыцкіх патрэб у дадзенай галіне беларускай гістарычнай навукі.

Бібліяграфічны спіс


Крыніцы

  1. Литвин, М. О нравах татар, литовцев и москвитян / М. Литвин; пер. В.И. Матузовой; вступ. ст. М.В. Дмитриева; коммент. С.В. Думина и др. – Москва: Изд. Моск. ун-та, 1994. – 149 с.

  2. Полное собрание русских летописей / Акад. наук СССР, Ин-т истории СССР; отв. ред. Б.А. Рыбаков. – Т. 32: Хроники: Литовская и Жмойтская, и Быховца. Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцырного / Сост., авт. предисл. и ред. т. Н.Н. Улащик. – Москва: Наука, 1975. – 233, [1] с., [4] л. факс.

  3. Полное собрание русских летописей / Акад. наук СССР, Ин-т истории СССР; отв. ред. Б.А. Рыбаков. – Т. 35: Летописи белорусско-литовские / Сост., авт. предисл. и ред. т. Н.Н. Улащик. – Москва: Наука, 1980. – 305, [2] с.

  4. Kroniczka Książąt Litewskich 1576 r. // Jakubowski, J. Studya nad stosunkami narodowościowemi na Litwie przed Unią Lubelską / J. Jakubowski. – Warszawa, 1912. – S. 94–104.

  5. Pochwała króla Zygmunta // Zbiór praw litewskich od roku 1389 do roku 1529. – Poznań, 1841. – S. 92–95.

  6. Pomniki prawa Litewskiego z XVI wieku: Statut Litewski drugiej redakcyi (1566) / Wydał F. Piekosiński. – Kraków: AU, 1900. – LXX, 568 s.

  7. Rozmowa Polaka z Litwinem / Parengė R. Koženiaskienė // Šešioliktojo amžiaus raštija / Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas; red. S. Narbutas. – Vilnius, 2000. – P. 201–275.

  8. Stryjkowski, M. Goniec cnothy / M. Stryjkowski // Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego: 2 t. / M. Stryjkowski. – Warszawa: Nakład Gustawa Leona Glüksberga, 1846. – T. 2. – 1846. – S. 467–557.

  9. Stryjkowski, M. Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego: 2 t. / M. Stryjkowski. – Warszawa: Nakład Gustawa Leona Glüksberga, 1846. – T. 1: Wydanie nowe, będące dokładnem powtorzeniem wydania pierwotnego krolewieckiego z roku 1582, poprzedzone wiadomością o życiu i pismach Stryjkowskiego przez M. Malinowskiego, oraz Rozprawą o Latopiscach Ruskich przez I. Daniłowicza, pomnożone Przedrukiem dzieł pomniejszych Stryjkowskiego według pierwotnych wydań. – 1846. – LXIX, XLIX, 392 s.

  10. Stryjkowski, M. Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego: 2 t. / M. Stryjkowski. – Warszawa: Nakład Gustawa Leona Glüksberga, 1846. – T. 2. – 1846. – 568 s.

  11. Stryjkowski, M. O początkach, wywodach, dzielnościach, sprawach rycerskich i domowych sławnego narodu litewskiego, żemojdzkiego i ruskiego / M. Stryjkowski; oprac. J. Radziszewska. – Warszawa: PIW, 1978. – 764 s.

  12. Zdanie o obieraniu nowego króla // Pisma polityczne z czasów pierwszego bezkrólewia / Wyd. J. Czubek. – Kraków, 1906. – S. 349–355.

Літаратура па тэме магістарскай работы

  1. Варонін, В. “Пахвала караля Жыгімонта” Войцеха (Альбрэхта) Гаштаўта і выданне Першага статута Вялікага княства Літоўскага / В. Варонін // Pirmasis Lietuvos Statutas ir epocha: straipsnių rinkinys / Sudarė I. Valikonytė ir L. Steponavičienė. – Vilnius, 2005. – P. 21–34.

  2. Дмитриев, М.В. Михалон Литвин и его трактат / М.В. Дмитриев // О нравах татар, литовцев и москвитян // М. Литвин. – Москва, 1994. – С. 7–57.

  3. Кром, М. “Старина” как категория средневекового менталитета (по материалам Великого княжества Литовского XIV – начала XVII вв. / М. Кром // Mediaevalia Ucrainica: ментальність та історія ідей. – 1994. – Т. 3. – С. 68–85.

  4. Морозова, Н.А. О древнерусских источниках легендарной части летописей Великого княжества Литовского / Н.А. Морозова // Kalbotyra. Lituano-Slavica: научные труды. – 1992. –№43. – С. 53–59.

  5. Мыльников, А.С. Картина славянского мира: взгляд из Восточной Европы: Представления об этнической номинации и этничности XVI – начала XVIII века / А.С. Мыльников; Рос. акад. наук. – Санкт-Петербург: Петербургское Востоковедение, 1999. – 400 с.

  6. Падокшын, С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага / С.А. Падокшын; пад рэд. А.С. Майхровіча. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 285 с.

  7. Семянчук, А.А. Фарміраванне нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі ў ВКЛ: спроба рэканструкцыі / А.А. Семянчук // Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. – Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне / С.І. Санько і інш.; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – Мінск, 2010. – С. 593–605.

  8. Сокол, С.Ф. Социологическая и политическая мысль Белоруссии во II половине XVI века / С.Ф. Сокол; АН БССР, Ин-т философии и права. – Минск: Наука и техника, 1974. – 144 с.

  9. Сушицький, Т. Західньо-руські літописи як пам’ятки литератури / Т. Сушицький; за ред. В. Перетца; упорядкував та до друку виготовив О.А. Назаревський; Всеукр. акад. наук. – Київ: ВАН, 1929. – 407 с.

  10. Чамярыцкі, В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў / В.А. Чамярыцкі; рэд. Я.С. Лур’е; Акад. навук БССР, Ін-т літ. імя Янкі Купалы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1969. – 192 с.

  11. Baryczowa, M. Augustyn Rotundus Mieleski, wójt wileński, pierwszy historyk i apologeta Litwy / M. Baryczowa // Ateneum Wileńskie. – 1936. – № 11. – S. 117–172.

  12. Boniecki, A. Poczet rodów w Wielkiem Księstwie Litewskiem w XV–XVI w. / A. Boniecki. – Warszawa: Druk J. Bergera, 1883. – V, 425, L s.

  13. Chodynicki, K. Ze studjów nad dziejopisarstwem rusko-litewskiem (T.z. Rękopis Raudański) / K. Chodynicki // Ateneum Wileńskie. – 1925–1926. – №10–11. – S. 386–401.

  14. Estreicher, K. Bibliografia polska XV-XVI stólecia / K. Estreicher. – Kraków: AU, 1875. – XVI, 227 s.

  15. Jakubowski, J. Studya nad stosunkami narodowościowemi na Litwie przed Unią Lubelską / J. Jakubowski. – Warszawa: Nakład Towarzystwa naukowego Warszawskiego, 1912. – 104, VI s.

  16. Korzeniowski, J. [Wstęp] / J. Korzeniowski // Rozmowa Polaka z Litwinem. – Kraków, 1890. – S. III–VIII.

  17. Łatyszonek, O. Polityczne aspekty przedstawienia średniowiecznych dziejów ziem białoruskich w historiografii Wielkiego Księstwa Litewskiego XV–XVI w. / O. Łatyszonek // Białoruskie Zeszyty Historyczne. – 2006. – №25. – S. 5–44.

  18. Ochmański, J. Deodatus Septennius – zagadkowy autor “Pochwały” Gasztołda z około 1529 roku / J. Ochmański // Lituano-Slavica Poznaniensia: Studia Historica. – 1994. – №6. – S. 77–82.

  19. Prochaska, A. Latopis Litewski: rozbiór krytyczny / A. Prochaska. – Lwów: Główny Skład w księgarni G. Gebethnera i Spółki w Krakowie, 1890. – 59 s.

  20. Smolka, S. Najdawniejsze pomniki dziejopisarstwa rusko-litewskiego: rozbiór krytyczny / S. Smolka. – Kraków: Drukarnia Uniw. Jagiellońskiego, 1899. – 55 s.

  21. Wojtkowiak, Z. Maciej Stryjkowski – dziejopis Wielkiego Księstwa Litewskiego. Kalendarium życia i działalności / Z. Wojtkowiak; Uniw. im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. – Poznań: Wyd-wo Nauk. Uniw. im. Adama Mickiewicza w Poznaniu, 1990. – 248 s.

  22. Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / J. Wolff. – Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. – XXV, 698 s.

Літаратура па інфармацыйных тэхналогіях

  1. Аверьянов, Л.Я. Контент-анализ / Л.Я. Аверьянов. – Москва: КноРус, 2007. – 456 с.

  2. Бородкин, Л.И. К вопросу о формальном анализе авторских особенностей стиля в произведениях Древней Руси / Л.И. Бородкин, Л.В. Милов, Л.Е. Морозова // Математические методы в историко-экономических и историко-культурных исследованиях / Редкол.: И.Д. Ковальченко (отв. ред.) и др. – Москва, 1977. – С. 298-326.

  3. Брагина, Л.М. Методика количественного анализа философских трактатов эпохи Возрождения / Л.М. Брагина // Математические методы в историко-экономических и историко-культурных исследованиях / Редкол.: И.Д. Ковальченко (отв. ред.) и др. – Москва, 1977. – С. 280-298.

  4. Бухавец, А.Р. Сялянскі рух на Беларусі паміж рэвалюцыяй 1905-1907 гг. і першай сусветнай вайной: ілюзіі гістарыяграфіі і рэальнасць / А.Р. Бухавец // Весткі Інстытута Беларусазнаўства. – 1993. – №9 – С. 101-161.

  5. Войтович, М.А. Количественные методы анализа инвентарей магнатских владений (на примере владения Тимковичи в XVII-XVIII вв.) / М.А. Войтович, В.Н. Сидорцов // Новые информационные технологии в образовании: Труды Второй междунар. конф. Минск, 12-13 ноября 1996 г. – Минск, 1996 – Т. 3 – С. 43-47.

  6. Клосс, Б.М. О статистических методах исследования текстов исторических источников / Б.М. Клосс // Математические методы в историко-экономических и историко-культурных исследованиях / Редкол.: И.Д. Ковальченко (отв. ред.) и др. – Москва, 1977. – С. 326-334.

  7. Ковальченко, И.Д. Методы исторического исследования / И.Д. Ковальченко. – Москва: Наука, 1987. – 440 с.

  8. Количественные методы в исторических исследованиях / И.М. Гарскова, Т.Ф. Изместьева, Л.В. Милов и др.; под ред. И.Д. Ковальченко. – Москва: Высшая школа, 1984. – 384 с.

  9. Кохановский, А.Г. Опыт применения факторного анализа при исследовании социальных процессов среди крестьянства Белоруссии в конце XIX века /А.Г. Кохановский // Сельское хозяйство: история, современный опыт и перестройка: Тезисы докл. конф, Гомель, 27-29 октября 1988. – Минск, 1988. – С. 99-100.

  10. Кудряшов, В.Е. Реестр подымного налогообложения Оршанского повета Великого княжества Литовского 1667 г.: компьютерный анализ данных / В.Е. Кудряшов // Информационный бюллетень Ассоциации “История и компьютер” – 1998. – №23. – С. 89-93.

  11. Липницкая, О.Л. Компьютерное источниковедение в Беларуси: некоторые итоги и проблемы / О.Л. Липницкая, В.Е. Кудряшов // Информационный бюллетень Ассоциации “История и компьютер”. – 1997. – №21. – С. 167-171.

  12. Манекин, Р.В. Контент-анализ как метод исследования истории мысли (Поджо Браччолини). / Р.В. Манекин // Вестник Московского университета. Серия 8: История. Источниковедческие исследования. – 1991. – № 6. – С. 72-82.

  13. Павлова, Е.Я. База данных о партизанах Белоруссии / Е.Я. Павлова // Информационный бюллетень Ассоциации “История и компьютер”. – 1998. – №23 – С. 35-37.

  14. Сидорцов, В.Н. Методология истории: количественные методы и информационные технологии: учеб-метод. пособие / В.Н. Сидорцов. – Минск: БГУ, 2003. – 143 с.

  15. Тихонов, В.И. Проблемы категоризации при контент-анализе / В.И. Тихонов // Круг идей: модели и технологии исторической информатики: Труды III конф. Ассоциации «История и компьютер». – Москва, 1996 – С. 278-289.

  16. Харченко, К.В. Материальная сторона жизни в зеркале субъективных смыслов: опыт контент-анализа / К.В. Харченко // Социология. – 2009. – №28. – С. 129-147.

  17. Якубский, В.А. Количественные методы и аграрная история барщинно-крепостнической Польши / В.А. Якубский // Математические методы в исторических исследованиях: сб.ст. / Редкол.: И.Д. Ковальченко (отв. ред.) и др. – Москва, 1972. – С. 216-225.

  18. Lenard, E. Państwowość i narodowość w kronikach litewskich od końca XIV do początku XVI w. Próba analizy treści / E. Lenard // Państwo, naród, stany w świadomości wieków średnich. Pamięci Benedykta Zięntary / Red. nauk. A. Gieysztor i S. Gawłas. – Warszawa, 1990. – S. 130-148.

  19. User’s Manual for ATLAS.ti 5.0 / 2nd Edition. – Berlin: ATLAS.ti, 2004. – 420 p.



1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка