Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




Дата канвертавання15.03.2016
Памер151.62 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

На правах рукапісу

УДК 821.161.3

Багушэвіч

Аляксей Мікалаевіч

Прымяненне ІТ у даследаванні ўрбаністычнай паэзіі

Выпускная работа па


«Асновах інфармацыйных тэхналогій»

Магістранта кафедры беларускай літаратуры і культуры

Спецыяльнасть: 10.01.01 – беларуская літаратура

Навуковыя кіраўнікі:


кандыдат філалагічных навук, прафесар Бельскі А.І., старэйшы выкладчык Кожыч П.П.

Мінск 2012

ЗМЕСТ


ЗМЕСТ 3

ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ 4

УВОДЗІНЫ 5

Глава 1


АГЛЯД НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ 6

Глава 2


АГЛЯД ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ. МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ І ПРАКТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ІТ У ВЫВУЧЭННІ УП 7

ЗАКЛЮЧЭННЕ 11

бібліяграфічны спіс 12

ДАДАТАК А 14

Прадметны указальнік 14

дадатак б 15

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання 15

дадатак в 16

Асабісты сайт у WWW (гіперссылка) і Print Sсreen галоўнай старонкі 16

дадатак Г 17

Граф навуковых інтарэсаў 17

дадатак Д 18

Тэставыя пытанні па АІТ 18

дадатак Е 19

Створаны артыкул у Вікіпедыі і Print Sсreen старонкі 19

дадатак Ж 20

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 20



ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ


УП – урбаністычная паэзія

ІР – інтэрнэт-рэсурсы

ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

СМВ – сродкі мастацкай выразнасці

ЭБ – электронная бібліятэка

ЭЭ – электронная энцыклапедыя



УВОДЗІНЫ


Актуальнасць выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій не толькі ў прыродазнаўчых, але і ў гуманітарных дысцыплінах была ўсвядомлена навукоўцамі ўжо даволі даўно. Не з’яўляецца выключэннем і літаратуразнаўства. Што датычыцца такой з’явы і мастацкага напрамку як урбаністычная паэзія (далей - УП), то сам па сабе факт прымянення камп’ютэрнага інструментарыю ў яе даследаванні з’яўляецца вельмі адметным: ва УП праз сістэму мастацкіх вобразаў заўсёды пераасэнсоўваліся рэаліі горада, у тым ліку і тэхналагічны прагрэс, бо гэта – неад’емная частка ўрбаністычнай “сістэмы каардынат”. Таму сімвалічна, што гэта мастацкае пераасэнсаванне на сучасным этапе можна выявіць і прааналізаваць сродкамі гэтага самага тэхналагічнага прагрэсу, а дакладней – праз прымяненне IT-тэхналогій. Аднак варта адзначыць, што ў дадзенай працы зроблена спроба паказаць універсальнасць прымянення IT-сродкаў да абсалютна любога корпусу паэтычных тэкстаў і СМВ, а мастацкая напоўненасць у дадзеным выпадку мае ўсё ж другараднае значэнне.

Практычная карысць выкарыстання ІТ у вывучэнні УП бачыцца ў ўздыме інтарэсу да гэтай навуковай вобласці, далучэння большай колькасці даследчыкаў шляхам іх шчыльнага кантактавання праз сродкі IT, перманентны абмен актуальнай інфармацыяй і як вынік - крытычны падыход да рэзультатаў навуковай дзейнасці; адкрыты доступ да неабходнай інфармацыі; уніфікацыі і аўтаматызацыі метадаў і сродкаў навуковых даследаванняў.


Мэтай работы з’яўляецца ацэнка эфектыўнасці і практычнай значнасці выкарыстання ІТ у сферы даследавання УП.

Задачы работы былі акрэслены наступныя:

1) Агляд тэматычнай навуковай літаратуры;

2) Агляд тэматычных інтэрнэт-рэсурсаў;

3) Аналіз сабранай інфармацыі, высновы даследавання.



Глава 1

АГЛЯД НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ


Пытанні ўзаемадзеяння філалагічнай навукі з IT, прымяненне вылічальнай тэхнікі у вершазнаўстве і літаратуразнаўстве, стварэнне спецыялізаваных паўнатэкставых інфармацыйных сістэм разглядаецца ў публікацыі Вігурскага К.В “Информатика и филология (Проблемы и перспективы взаимодействия)”. У публікацыі «Филология и современные информационные технологии (К постановке проблемы)» акрэслены асноўныя кірункі прац, ажыццяўленне якіх ёсць мэтазгодным з пункту погляду сучасных інфармацыйных тэхналогій у інтарэсах філалагічнай практыкі.

Артыкул Неўдах М.М. «Применение информационных технологий в исследовании учебных текстов” прысвечаны праблеме выкарыстання квантатыўных метадаў у вывучэнні тэкста як статыстычнай сукупнасці і разгляду айчынных і замежных праграм, прызначаных для аналізу і лінгвістычнай апрацоўкі тэкстаў.

Артыкул Н. Б. Мячкоўскай «Будущее филологии в век массовой культуры и Интернета» разглядае месца філалогіі у сучасным свеце і аналізуе асноўныя тэндэнцыі развіцця метадалагічных стандартаў; разглядаецца таксама ўплыў інтэрнэта на філалогічную навуку.

Аўтар артыкула “Филология и информационные технологии в вузе» Абдзін А.В. разглядае тэндэнцыі зніжэння тэмпаў кап’ютарызацыі і матэматызацыі гуманітарных навук.

Характарыстыка і сістэматызацыя прыёмаў вылучэння і пераапрацоўкі тэкставай інфармацыі з самых розных сфер дзейнасці і філалагічнай спецыялізаванасці разглядаецца ў артыкуле Алфеевай Е. Л. “Семантычныя аспекты інфарматыкі: інфармацыйная сістэма тэкста”.

Іншыя пытанні ўзаемадзеяння філалогіі і IT у той ці іншай ступені разгледжаны ў падручніках Жалкова С.Ю. “Математика и информатика для гуманитариев: учебник для студентов высших у.чебных заведений, обучающихся по гуманитарным специальностям” і Зубавай І.І. “Информационные технологии в лингвистике: учебное пособие по специальности 02.18.00 "Теоретическая и прикладная лингвистика".

Глава 2

АГЛЯД ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ. МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ І ПРАКТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ ІТ У ВЫВУЧЭННІ УП


Асноўнымі IT-сродкамі, якія могуць мець практычную значнасць у вывучэнні УП, з'яўляюцца, на думку даследчыка, электронныя энцыклапедыі і электронныя бібліятэкі. Шляхам параўнальна-супастаўляльнага метаду у дадзенай працы паказаныя станоўчыя і адмоўныя бакі інтэрнэт-сродкаў у параўнанні з традыцыйнымі спосабамі даследавання. Варта адзначыць, што кожны з гэтых сродкаў будзе мець сваю сферу выкарыстання.

Электронныя бібліятэкі (ЭБ) у першую чаргу будуць цікавыя даследчыку як крыніца тэкстаў – мастацкіх і навуковых. Мноства мастацкіх тэкстаў змяшчае, да прыкладу, ЭБ knihi.com – у прыватнасці, па тэме УП знаходзім вершы з урбаністычных цыклаў М. Багдановіча. У цэлым ЭБ http://knihi.net/ прадастаўляе карыстальніку шэраг сродкаў навігацыі, такіх як сістэматызаваны каталог па блізкіх навуковых напрамках – мове, міфалогіі, гісторыі, і інш., а таксама поле для хуткага пошуку патрэбнай інфармацыі. Аднак нягледзячы на згаданыя станоўчыя якасці, дадзены сайт не з’яўляецца магутным інструментам для даследчыка беларускамоўных корпусаў тэкстаў. Адна з прычын – паранаўнальна невялікі аб’ём літаратуры. Да прыкладу, асобны сайт http://maksimbogdanovich.ru/, які цалкам прысвечаны творчасці М. Багдановіча, змяшчае непараўнальна большую колькасць тэкстаў, хаця і не з’ўяляецца паўнавартаснай ЭБ.

Таксама на сучасным этапе вялікай праблемай любых электронных рэсурсаў з’яўляецца адсутнасць спасылак на першакрыніцы, што вымушае даследчыка пераправяраць карэктнасць тэкставай інфармацыі, а значыць па сутнасці зноў вяртацца да традыцыйных бібліятэк.



Электронныя энцыклапедыі (ЭЭ) у першую чаргу дапамогуць даследчыку скласці сістэму дакладных дэфініцый, паняццяў і вызначэнняў яго навуковай працы. Як правіла, змест ЭЭ складаюць традыцыйныя папяровыя энцыклапедычныя выданні (напрыклад, сайт http://bse.slovaronline.com/ змяшчае артыкулы з БСЭ), што дазваляе не гартаць мноства папяровых старонак у пошуку патрэбнага вызначэння, а знайсці іх больш аператыўна. Да таго ж, дадаецца і параўнальна-крытычны момант: мы можам бачыць, наколькі якасную і прымянімую ў кантэксце нашай работы інфармацыю мы знайшлі. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што багацце сайтаў ЭЭ не прапарцыянальна колькасці ўнікальнай інфармацыі і яе якасці. Каб праілюстраваць гэтае назіранне, створым пошукавы запыт па адным з вызначальных паняццяў нашай тэмы – урбанізм. Так, на старонцы ЭЭ http://feb-web.ru/feb/litenc/encyclop/leb/leb-6062.htm/ змяшчаецца наступнае вызначэнне:

УРБАНИЗМ [от лат. urbs — город] — отражение в лит-ре (в ее тематике, образах, стиле) большого города с высокоразвитой техникой и индустрией, городского быта, особенностей психики, порожденных городским укладом. Городская тематика, появляясь со второй трети XIX в. и получая все большее значение в лит-ре по мере развития промышленного капитализма,

выдвигалась прежде всего реализмом (Диккенс, Дизраэли, Теккерей, Бальзак, Т. Гуд, Э. Эллиот и др., в России — «натуральная школа», ранний Достоевский, Некрасов и др.). Из лит-ры вытеснялись замки, усадьбы, природа. Объектами описания становились машина, фабрика, железная дорога, толпа, человеческая масса как единое целое. Возник жанр «физиологий» городов, городских очерков («Очерки Лондона» Диккенса, «Физиологии» Бальзака, сборник «Физиология Петербурга», «Петербургские углы» Некрасова и т. д.); в лирике используются приемы городского фольклора. Тема города развертывалась в реалистической лит-ре в разрезе критики нового социально-экономического уклада, вскрытия его отрицательных сторон; подчеркивались контрасты городской нищеты и роскоши, внимание привлекали столичные углы, трущобы, мансарды; городской пейзаж рисовался в серо-грязных, хмурых тонах; изображение города получало подчас гротескный характер. Эту линию критического и реалистического изображения капиталистического города продолжал натурализм (Золя, Лемонье, Бласко-Ибаньес и др.). Описание города, его индустрии, городских предприятий, бирж, рынков, фабрик, магазинов и т. д. («Чрево Парижа», «Деньги» Золя) получает доминирующее значение. Создается целая эпопея о городах («Лурд», «Париж», «Рим» Золя). Интерес к производству отодвигает интерес к человеку на второй план; уменьшается роль индивидуальных героев, героем делается подчас обезличенная масса («Жерминаль» Золя).

Основоположником поэзии У., прославляющей большие города, мир индустрии и техники, явился Уитмен («Листья травы», 1855), у которого, в условиях развития американского капитализма, апофеоз индустриального города сливался с апологией коллективизма, американской демократии. Уитмен искал и новую, динамическую форму для поэтического выражения этого нового содержания (устранение рифм, строф, метрической определенности, приближение стиха к прозе, композиция типа «каталога впечатлений» и т. п.).

В декадентской и импрессионистической литературе рисовался образ не столько производящего, делового, сколько потребляющего города, с его ночными улицами, бульварами, кафе, театрами, притонами, «соблазнами» и пороками. Писателями, отрицательно относившимися к растущему промышленному капитализму, создавался образ большого города, как заманивающего и обманывающего миража, наваждения (в русской лит-ре от «Невского проспекта» Гоголя до «Петербурга» А. Белого, стихов и пьес Блока).

Наиболее развернутое (по форме и содержанию) выражение У. получил в лит-ых течениях империалистической эпохи, к-рые и могут быть названы урбанистическими в собственном смысле слова.

У. резко окрашивал художественные течения конструктивистского типа, возникшие в период предвоенной горячки, как футуризм в Италии, пароксизм, кубизм, динамизм во Франции, группа «Ниланд» в Германии и

др. Это искусство пело дифирамбы завоеваниям современной техники, провозглашая «религию скорости», прославляя аэропланы, экспрессы, автомобили и пр. Для него характерны быстрое мелькание и одновременность множества впечатлений, изображение предметов в движении, судорожный энергетизм, господство механических вещей, подавляющих человека, обезличивание, обездушивание человека, технологическая эстетика, газетно-телеграфная стилистика и т. д. В этих лит-ых течениях, связанных с наиболее агрессивными слоями империалистической буржуазии, фетишизация техники сливалась с апологией империализма, с восторгом перед его бронированным кулаком, с проповедью войны, с культом грубой силы. Рационализированное капиталистическое производство, подавляющее и растворяющее в себе личность рабочего, становится главным героем в описательных романах П. Ампа.

Трактовка урбанистической тематики мелкобуржуазными поэтами эпохи империализма (в частности в лит-ых течениях экспрессионистического типа) отличалась резкой двойственностью, которая отражала расслоение и метания мелкой буржуазии. Верхарн со своим патетическим У. наиболее ярко выразил это колебание между ужасом перед «городом-спрутом» и восторгом перед городом — средоточием человеческого разума, воли, мощи. С огромной силой раскрывая социальные противоречия города, Верхарн разрешал их то в грядущей пролетарской революции, то в торжестве европейского империализма. Унанимисты (особенно Ж. Ромен) от страха интеллигента-одиночки, затерянного в городе, приходили к обожанию города, к жертвенно-блаженному растворению в толпах улицы, театра и т. п. Фетишизацию капиталистической техники, увлечение ею и страх перед ней отразил Келлерман («Туннель»). Восторг и страх перед большим городом — существенная тема у А. Гольца.

В период послевоенного кризиса мелкобуржуазный бунт против капитализма с его обездушивающей техникой проявляется у немецких экспрессионистов, у Дюамеля. В период мирового экономического кризиса буржуазная и мелкобуржуазная лит-ра отражала испуг перед техническим прогрессом, выкидывая демагогические лозунги против У., за «возврат к земле».

В русской лит-ре империалистической эпохи гимны городу, мотивы поклонения этому «будущему царю вселенной» впервые зазвучали в поэзии Брюсова, увлекавшегося в 900-х годах лихорадочно строившейся индустриально-урбанистической культурой. Веселящийся, паразитический буржуазный город воспевали эгофутуристы (Северянин, Шершеневич и др.). Атмосферой У. пропитано раннее творчество Маяковского. Но его У. служил не апологии, а критике капиталистической системы (разоблачение буржуазного потребительства, обнажение «язв» города, изображение подавленности человека капиталистической техникой и т. д.).

В первые годы после Великой Октябрьской социалистической революции, в период особой

активности «левого» искусства, на известных участках советской лит-ры существовали тенденции У. и технологизма, являвшиеся результатом буржуазных влияний. Социалистическая культура ведет к уничтожению противоположности между городом и деревней, выдвигает на первый план не машину, а человека, овладевшего техникой. Соответственно в советской литературе снимаются специфические черты У. и связанного с ним техницизма.

Б. Михайловский

Як выразна бачна, дэфініцыя паняцця ўрбанізм у дадзенай ЭЭ займае цэлы міні-артыкул з указаннем яго аўтара. Знойдзеную інфармацыю можна не толькі выкарыстаць для апісання паняцця, але і кіравацца ёй для стварэння структуры самой навуковай працы, вызначэння накірункаў даследавання. У той жа час, ЭЭ http://bse.slovaronline.com/ не выдала патрэбнай нам літаратуразнаўчай дэфініцыі для дадзенага паняцця, параўн.:


УРБАНИЗМ (франц. urbanisme, от лат. urbanus - городской, urbs - город), направление в градостроительстве 20 в., представители к-рого утверждали идею о главенствующей и безусловно позитивной роли городов в совр. цивилизации и в связи с этим уделяли осн. внимание проектной разработке максимально укрупнённых градостроит. структур, рассчитанных на значит. концентрацию населения. Основополагающее значение для становления теории У., особенно интенсивно развивавшейся в 1920-е гг., имела деятельность Ле Корбюзье. В 1920-е гг. идеи У. оказали значит. влияние и на нек-рых сов. зодчих (Н. А. Ладовского и др.). Нередко понятие У. используется и как синоним градостроительства в целом.
ЭЭ дапамогуць даследчыку і ў пошуку навуковых матэрыялаў, звязаных з пэўнай дэфініцыяй: напрыклад, па запыце ўрбанізм ЭЭ http://pandia.ru выдае каля 68 рэзультатаў пошуку. Як і ў выпадку з ЭБ http://knihi.com, сайт мае развіты каталог сістэматызацыі дадзеных.

ЗАКЛЮЧЭННЕ


Відавочна, што ігнараваць сродкі IT у сферы літаратуразнаўства ў XXI стагоддзі не выпадае. Тым не менш, іх выкарыстанне патрабуе ўмелага, разважлівага падыходу. Электронныя бібліятэкі і электронныя энцыклапедыі даюць даследчыку шырокія магчымасці, такія як хуткасць пошуку, шырокі выбар крыніц, сістэматызацыю; адсутнічае неабходнасць пераводу інфармацыі з папяровага ў электронны выгляд. У той жа час застаюцца пытанні да якасці інфармацыі, паўнаты яе аб’ёму, дакладнасці бібліяграфічных звестак.

бібліяграфічны спіс


  1. Вигурский, К.В Информатика и филология (Проблемы и перспективы взаимодействия)./ Вигурский К.В., Пильщиков И.А. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://rd.feb-web.ru/pilshikov-03.html




  1. Вигурский, К.В., Филология и современные информационные технологии (К постановке проблемы) / Вигурский, К.В., Пильщиков И.А – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://rd.feb-web.ru/vigursky-03.html

3. Абдин А.В. Филология и информационные технологии в вузе / А.В. Абдин [Электронный ресурс]: Педагогическая информатика: научно-методический журнал / гл. ред. Я.А. Ваграменко. − Москва, 2001. − № 3. − С. 34 − 38. Режим доступа: http://www.ict.edu.ru/ft/006078/2001-3.pdf. Дата доступа: 02.11.12.


4. Алфеева Е.Л. Семантические аспекты информатики: информационная система текста / Е.Л. Алфеева [Электронный ресурс]: Педагогическая информатика: научно-методический журнал / гл. ред. Я.А. Ваграменко. – Москва, 2001. − № 3. − С.47 − 57. Режим доступа: http://www.ict.edu.ru/ft/006078/2001-3.pdf. Дата доступа: 02.11.12.
5. Жолков, С.Ю. Математика и информатика для гуманитариев: учебник для студентов высших у.чебных заведений, обучающихся по гуманитарным специальностям/ С.Ю.Жолков. – изд.2-е, исправленное и дополненное. – Москва: Альф: Инфра – М, 2005. – 527с.
6. Зубова, И.И. Информационные технологии в лингвистике: учебное пособие по специальности 02.18.00 "Теоретическая и прикладная лингвистика"/ И.И Зубова, А.В. Зубов – М.: Академия , 2004
7. Невдах М. М. Применение информационных технологий в исследовании учебных текстов [Электронный ресурс]. – С.486 – 492. – Режим доступа: http://fppo.ifmo.ru/kmu/kmu6/%D0%92%D0%AB%D0%9F%D0%A3%D0%A1%D0%9A_6/Ready_%D0%B8%D0%BD%D1%84_%D1%82%D0%B5%D1%85%D0%BD/54_Nevdach_M_M.pdf. – Дата доступа: 02.11.12.
8. Мечковская, Н. Б. Будущее филологии в век массовой культуры и интернета. – [Электронный ресурс]. – режим доступа: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/5590/1/14%20%D0%9C%D0%95%D0%A7%D0%9A%D0%9E%D0%92%D0%A1%D0%9A%D0%90%D0%AF.pdf. – Дата доступа: 02.11.12.

ДАДАТАК А

Прадметны указальнік

П

паэтыка верша, 5


С

стылістычны аналіз, 5


Э

электронная бібліятэка, 6,7,8,9

электронная энцыклапедыя 6, 7, 9

дадатак б

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання


http://knihi.com – электронная бібліятэка беларускай літаратуры «Беларуская Палічка»
http://www.pandia.ru - электронная бібліятэка Pandia.ru
http://bse.slovaronline.com/ - электронная бібліятэка (БСЭ)
http://maksimbogdanovich.ru/ - сайт, прысвечаны творчасці М. Багдановіча. Змяшчае вялікую колькасць яго твораў.
http://feb-web.ru/ - электронная бібліятэка «Русская литература и фольклор»

дадатак в

Асабісты сайт у WWW (гіперссылка) і Print Sсreen галоўнай старонкі


http://alexbaah.narod2.ru/



Малюнак 2.1 – Галоўная старонка сайта

дадатак Г

Граф навуковых інтарэсаў


магістранта Багушэвіча Аляксея Мікалаевіча

Філалагічны факультэт



Спецыяльнасць “Літаратуразнаўства”


Сумежныя спецыяльнасці

Асноўная спецыяльнасць

Сумежныя спецыяльнасці

  

10.01.08

Тэорыя літаратуры. Тэксталогія

  1. Змест. Сэнс. Форма. Узроўні формаўтваральнай арганізацыі літаратурнага твора.

  2. Мастацкія метады і напрамкі ў літаратуры.

  3. Распрацоўка тэорыі літаратурна-мастацкага стылю.

  4. Суадносіны тэорыі літаратуры, паэтыкі і лінгвістыкі, лінгвістычнай стылістыкі. Спецыфіка мастацкага твора.

  5. Тэкст як форма і неабходная ўмова існавання літаратурнага твора.






 

10.01.01

Беларуская літаратура

  1. Нацыянальная спецыфіка беларускай літаратуры.

  2. Мастацкія напрамкі і плыні ў гісторыі нацыянальнай літаратуры

  3. Беларуская літаратура ў еўрапейскім і сусветным літаратурным кантэксце.



 

10.01.09

Фалькларысты-ка

  1. Міфалогія. Міфалагічныя ўяўленні ў фальклорных творах.

  2. Нацыянальнае, рэгіянальнае і універсальнае ў фальклоры.

  3. Беларуская народна-паэтычная творчасць у агальнаславянскім і агульнаеўрапейскім кантэксце.




  


дадатак Д

Тэставыя пытанні па АІТ




(Bogushevich)01Какая функция Excel используется для суммирования наборов чисел?:



СУММ

СРЗНАЧ

СЧЁТ

МАКС







( Bogushevich)02 Для чего используется сервис Автозамена в Microsoft Word?:



для замены строчных букв заглавными

для создания таблиц

для изменения стиля

для замены присвоенных индексов нужными словочетаниями




дадатак Е

Створаны артыкул у Вікіпедыі і Print Sсreen старонкі



http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D1%80%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B7%D0%BC


Малюнак 3.1 – Старонка з энцыклапедыі

дадатак Ж

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка