Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




Дата канвертавання08.05.2016
Памер228.79 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Выпускная работа па

«Асновах інфармацыйных тэхналогій»

Магістрант

кафедры археалогіі

і спецыяльных гістарычных дысцыплін

Цыганкоў Аляксандр Міхайлавіч

Кіраўнікі:

асістэнт Пазнякоў Андрэй Міхайлавіч,

прафесар Ляўко Вольга Мікалаеўна

Мінск – 2009 г.

Змест


Змест 2

Пералік ўмоўных пазначэнняў 3

Уводзіны 4

Глава 1. Асноўныя аперацыі на мапе і будова геаінфармацыйнай сістэмы 5

Глава 2. Магчымасці прадстаўлення розных тыпаў дадзеных 7

Глава 3. Пераўтварэнне і аналіз дадзеных 9

Заключэнне 11

Спіс літаратуры да рэферата 12

Прадметны паказальнік да рэферата 13

Інтэрнэт рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання 14

Дзеючы асабісты сайт 17

Граф навуковых інтарэсаў 18

Тэставыя пытанні па Асновах інфармацыйных тэхналогій 19

Прэзентацыя магістэрскай работы 20

Спіс літаратуры да выпускной работы 22

Пералік ўмоўных пазначэнняў


GPS — Global Positioning System

ГІС — геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы

ІТ — інфармацыйныя тэхналогіі

Уводзіны


“Археалогія ёсць гісторыя, ўзброенная рыдлёўкай”. Гэта азначэнне, дадзенае А. Арціхоўскім яшчэ ў пачатку 1940-х гадоў, сталася аксіомай айчыннай археалагічнай навукі. У сваю чаргу, гісторыя вывучае рух чалавека ў часе і прасторы (нездарма, яе называюць “геаграфіяй у часе”).

Відавочнай пры такім падыходзе да вывучэння чалавечых супольнасцяў мінулага становіцца значнасць разгляду прасторава арыентаваных дадзеных, аналіз геаграфічнага размяшчэння з’яў і аб’ектаў, іх колькасных і якасных характарыстык пры дапамозе мапы.

Пошуку, збору, пераўтварэнню і прадстаўленню прасторавых дадзеных служаць геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы. ГІС складаюцца з абсталявання (не толькі кампутараў, але і прыладаў GPS, і сучасных геадэзічных прыстасаванняў), праграмнага забесячэння, дадзеных, а таксама спецыялістаў і карыстальнікаў. Дадзеныя для геаінфармацыйных сістэм падзяляюцца на прасторавыя (мапы, аэрафотаздымкі, геадэзічныя вымярэнні і лічбавыя мадэлі тэрыторыі) і непрасторавыя (таблічныя базы дадзеных, дыяграмы, фотаздымкі, тэкставыя дакументы).

Натуральна, ахапіць магчымасці цэлага спектра інструментальных сродкаў ГІС у межах адной працы немагчыма. Ніжэй размова пойдзе аб стварэнні геаінфармацыйнай сістэмы пры дапамозе праграмы MapInfo Professional (версіі 8.0). Такая ГІС павінна забяспечыць новыя падыходы пры пастаноўцы і вырашэнні праблем, звязаных з фарміраваннем віцебскай тэрытарыяльна-племянной структуры ў другой палове I тысячагоддзя н. э.

Выбар праграмы MapInfo Professional абумоўлены яе папулярнасцю ў нашай краіне, простасцю абслугоўвання (што значна палягчае працу з ёй), усебаковасцю прымяненняў, а таксама інтэграцыяй усіх функцый у межах адной аплікацыі. Да таго ж, існуе магчымасць атрымання бясплатнай 30-дзённай пробнай версіі праграмы з боку вытворцы. Магчыма, гэта няшмат, але цалкам дастаткова для азнаямлення з праграмай.

Неабходна адзначыць слабую распрацаванасць тэмы выкарыстання ГІС у археалогіі. Асноўнай крыніцай напісання рэферата стаў падручнік MapInfo Professional v. 8. User Guide (вядома, не цэлы, бо ўтрымлівае каля 1000 старонак). Праектаваць жа магчымасці праграмы на праблемнае поле магістэрскай дысертацыі, даводзілася, арыентуючыся на апісанне падобных пытанняў ў асобных артыкулах.

Такім чынам, асноўнай задачай, што будзе вырашацца ў дадзенай працы, выступае разгляд магчымасцяў выкарыстання ІТ пры даследаванні праблемы фарміравання віцебскай тэрытарыяльна-племянной структуры ў другой палове I тысячагоддзя н. э. на прыкладзе стварэння ГІС сродкамі MapInfo Professional.

Глава 1. Асноўныя аперацыі на мапе і будова геаінфармацыйнай сістэмы


Пры пабудове ўласнай геаінфармацыйнай сістэмы, MapInfo Professional дазваляе выкарыстоўваць ўжо існуючыя мапы. Праграма абапіраецца на вектаравую мадэль дадзеных, што азначае адсутнасць магчымасці пераўтварэння растравых выяў (адсканаваных мап) як такіх — яны выступаюць выключна крыніцай інфармацыі — падложжам, з якога шляхам вектарызацыі можна атрымліваць прасторавыя дадзеныя.

Першым этапам працы выступае наданне геарэферэнцыі (рэгістрацыя растравага падложжа — адсканаванай ці фотамапы), што палягае ў паінфармаванні праграмы аб тым, у якой сістэме каардынат выканана мапа і які фрагмент паверхні Зямлі яна прадстаўляе. Наданне геарэферэнцыі адбываецца шляхам указання на мапе як мінімум трох пунктаў з вядомымі каардынатамі (найбольш пажаданым з’яўляецца выкарыстанне цэлага аркуша мапы, калі каардынаты могуць быць непасрэдна счытаны з яе рамкі).

Пры правільным выкананні, памылка рэгістрацыі не павінна перавышаць 3 пікселі на пункт. Шмат што пры гэтым залежыць ад якасці зыходнай мапы, але і дакладнасці аператара, што вызначаў кантрольныя пункты. Важна зразумець, што 1 мм на мапе ў маштабе 1:50000 азначае 50 м у прасторы. А таму кожная памылка можа каштаваць дадатковай працы рыдлёўкай (у выпадку, калі размова ідзе пра археолагаў).

Паінфармаваўшы праграму аб тым, у якой сістэме каардынат і ў якім маштабе выканана мапа, мы можам атрымліваць прасторавыя памеры: высвятляць каардынаты пункту, працягласць (нп. дарогі) ці адлегласць (нп. ад вёскі да археалагічнага помніка), а таксама плошчу (нп. гарадзішча).

Нават такія, найбольш элементарныя, магчымасці MapInfo Professional дазваляюць атрымліваць значную колькасць неабходнай археолагам інфармацыі, эканомячы шмат часу і нерваў.

Пры даследаванні праблемы фарміравання віцебскай тэрытарыяльна-племянной структуры ў другой палове І тысячагоддзя н. э. разглядаецца 46 помнікаў (гарадзішчаў, селішчаў і курганных могільнікаў) на тэрыторыі Віцебскага і Лёзненскага раёнаў. Што найменей тры з іх патрабуюць удакладнення прасторавай лакалізацыі. Справа ў тым, што новаадкрытыя помнікі атрымоўваюць назву і ўказанне месцазнаходжання ад бліжэйшага населенага пункта (нп., селішча Лужасна, Віцебскага р-на, за 1 км на паўночны захад ад вёскі). Вёскі ж Мяклава, Сакольнікі Віцебскага і Кучыншчына Лёзненскага раёна сёння не існуюць (канчаткова запусцелі ў 1990-я гады). Пры захаванні ранейшых назваў, трэба змяніць ўказанне размяшчэння гэтых помнікаў у адносінах да бліжэйшых існуючых населеных пунктаў.

Асобныя пласты можна параўнаць з аркушамі калькі, што накладаюцца на мапу з мэтай замалявання яе выбраных элементаў. Менавіта ад адпаведна прадуманай і сканструяванай структуры пластоў у значнай ступені залежыць аналітычны і функцыянальны патэнцыял будучай ГІС.

Кожны пласт у праграме MapInfo складаецца з двух частак: арыентаванай прасторава графічнай часткі (мапы) і адпаведнай базы дадзеных (табліцы). Кожнаму аб’екту на мапе адпавядае адзін унікальны запіс табліцы, што апісвае непрасторавыя рысы (атрыбуты) гэтага аб’екта.

Адрозніваюць тры тыпы аб’ектаў: пункты, лініі і шматграннікі. Пры гэтым выбар прадстаўлення прасторавых дадзеных шмат у чым залежыць ад маштабу (так, асобны курган будзе хутчэй пунктам на тапаграфічнай мапе, нават, маштабам 1:10000, і шматграннікам адпаведнай формы — колавай ці падоўжанай — на мапе паселішча маштабам 1:2000). MapInfo Professional не вымагае ўказання на тып аб’ектаў, што будуць змяшчацца на дадзеным пласце — пункты, лініі і шматграннікі могуць свабодна знаходзіцца тут адначасова. Трэба толькі памятаць, што нанесены на шматграннік пункт пры паўторным адкрыцці пласта можа аказацца закрыты ім.

Неадпаведная структура ГІС можа абмяжоўваць яефункцыянальныя і аналітычныя магчымасці, весці да дэградацыі інфармацыйнага патэнцыялу, ці, наадварот, назапашванню залішняй ці неадпаведнай зместу пласта інфармацыі.

На прыклад, нам неабходна стварыць пласт, што ўтрымлівае агульную інфармацыю аб 46 археалагічных помніках другой паловы І тысячагоддзя н. э. на тэрыторыі Віцебскага і Лёзненскага раёнаў. Пасля адкрыцця зарэгістраванай раней мапы, ствараем новы пласт і пазначаемінфармацыю, якую будзе ўтрымліваць яго табліца:

Назва поля

Тып

Апісанне

Typ_pomnika

Character(18)

Да якога тыпу належыць помнік

Naseleny_punkt

Character(25)

Назва бліжэйшага населенага пункта

Shyr_gea

Float

Геаграфічная шырыня цэнтра помніка

Dau_gea

Float

Геаграфічная даўжыня цэнтра помніка

Ploshcha

Decimal (2)

Плошча помніка

Absledavanne

Logical

Ці праводзілася абследаванне?

Raskopki

Logical

Ці праводзіліся раскопкі?

Apisanne

Character(254)

Кароткае апісанне помніка

Назвай пласта падаем pom_arch_gen_inf. Такіх пластоў у далейшым можа быць некалькі дзесяткаў.

Глава 2. Магчымасці прадстаўлення розных тыпаў дадзеных


Маючы адчыненую зыходную мапу (растравую), а таксама накладзены на яе пласт pom_arch_gen_inf (вектаравы), мы можам распачаць маляванне.

Прылады малявання ў MapInfo вельмі простыя. Да выбару прапануюцца пункты, ламаныя лініі і шматграннікі. Рэкі і іншыя лінейныя аб’екты перамалёўваем уздоўж асі лініі, шматграннікі — утрымліваючы курсор у асі краёў аб’екта. Пры гэтым трэба памятаць, што малюючы курган у лесе, неабходна выключыць абшар яго размяшчэння з лясной паверхні (нават, калі на ім, сапраўды, растуць дрэвы).

Заканчэнне малявання аб’екту не азначае адсутнасці магчымасці ўплываць на яго форму. Мадэфікацыя ўжо існуючых аб’ектаў прадугледжвае змену іх формаў і становішчаў, а таксама падзел, выцінанне формаў ўнутры шматграннікаў і злучэнне аб’ектаў.

Неабходна ўсведамляць тое, што MapInfoне з’яўляецца графічнай праграмай, а мапа выступае толькі адной з формаў прадстаўлення дадзеных. Само прыцягненне прасторавых дадзеных ёсць толькі пачаткам працэсу, што мае на мэце стварэнне тэматычнай базы дадзеных, якая стане падставай для аналізу.

Кожны намаляваны аб’ект мае свой запіс у табліцы, што утрымлівае дадзеныя да яго апісання. Дадзеныя можна ўпісваць і мадыфікаваць непасрэдна ў табліцы.

Акрамя гэтага, мы маем магчымасць злучаць асобныя пласты (капіраваць змест аднаго да іншага).Пры гэтым з пласта ў пласт пераносяцца цэлыя запісы — аб’екты на мапе і палі табліцы, што апісваюць іх.

MapInfo дазваляе ствараць прасторавыя аб’екты на падставе каардынат, пераносячы, напрыклад, пункты з прыладаў GPS (Global Positioning System) да ГІС. Прыёмнік GPS дазваляе рэгістраваць каардынаты аб’ектаў падчас палявых прац. Далей існуе магчымасць пераносу вынікаў вымярэнняў да кампутара:

NR

POS_X

POS_Y

1

20.5009

64.0025

2

20.5027

64.0003

3

20.5084

63.9964

4

20.5101

63.9931

5

20.5142

63.9899

Нягледзячы на тое, што цягам астатніх год тэхналогія GPS стала вельмі папулярнай, неабходна падыходзіць да яе крытычна. Так, дакладнасць, якую прапануюць папулярныя прыёмнікі, складае некалькі, а часам некалькі дзесяткаў метраў (шмат што залежыць ад умоў надвор’я і разнастайных перашкод, напрыклад, пры працы ў лесе пад кронамі дрэваў). Таму ў большасці выпадкаў дадзеныя з GPS трэба трактаваць як арыентовачную інфармацыю аблакалізацыі аб’ектаў.

Маючы знешнія крыніцы дадзеных (табліцу ў фармаце Excel, ці Access), мы маем магчымасць іх далучэння да існуючых пластоў MapInfo. Умовай выканання такой аперацыі з’яўляецца наяўнасць у абедзьвух табліц (MapInfo і знешняй) агульнага поля-ключа, што адназначна ідэтыфікуе кожны запіс. У нашым выпадку гэта табліца ў фармаце Excel, што ўтрымлівае дадатковую інфармацыю аб праведзеных GPS-вымярэннях (нумар пункта, тып і назва помніка, адміністрацыйная прыналежнасць, дата, час і аўтар выканання вымярэнняў):



NR

Тып помніка

Назва помніка

Раён

Дата

Час

Аўтар

1

Селішча

Лужасна

Віцебскі

2009-10-10

10:00-13:00

Цыганкоў А.

2

Селішча

Лужасна

Віцебскі

2009-10-10

10:00-13:00

Цыганкоў А.

3

Селішча

Лужасна

Віцебскі

2009-10-10

10:00-13:00

Цыганкоў А.

4

Селішча

Лужасна

Віцебскі

2009-10-10

10:00-13:00

Цыганкоў А.

5

Селішча

Лужасна

Віцебскі

2009-10-10

10:00-13:00

Цыганкоў А.

Полем-ключом для злучэння гэтых двух крыніцаў дадзеных будзе нумар пункту (NR).

Глава 3. Пераўтварэнне і аналіз дадзеных


Скончыўшы з уводам дадзеных у ГІС, мы можам распачаць аперацыі па іх пераўтварэнні, аналізе, выкананні запытаў і разнастайных форм візуалізацыі.

Колькасць інфармацыі, якую ўтрымлівае, нават, найбольш простая (як наша) ГІС вельмі хутка ўзрастае. Таму ўзнікае патрэба прадукцыйнага пошуку дадзеных. Акрамя найбольш простага спосабу, MapInfo прадастаўляе магчымасць пошуку аб’ектаў акрэсленых атрыбутаў (нп. помнікаў тушамлінскай культуры ці паселішчаў старажытнарускага перыяду плошчай больш 0,5 га ў Лёзненскім раёне).

Адной з магчымасцяў прасторавага аналізу дадзеных у ГІС з’яўляецца буфераванне (аналіз блізкасці) аб’ектаў, што палягае ў вызначэнні шматгранніка зададзенага радыуса вакол існуючага аб’екта (нп. буферу дыяметрам 500 м вакол плыні ракі). Так, пры вывучэнні шляху ІХ-ХІ стагоддзяў “з вараг у грэкі” (Заходняя Дзвіна і Лучоса складалі адзін з яго адрэзкаў), гэтая функцыя дазваляе прасачыць характар і размяшчэнне помнікаў адпаведнага перыяду ўздоўж гэтых рэк.

Надзвычай цікавыя дадзеныя для аналізу ГІС прадастаўляе дыяграма Voronoiа. Яна забяспечвае даследаванне суседства ці сфераў уплыву асобных лакалізаваных у прасторы пунктаў. Сам геаметрычны падзел палягае ў вызначэнні вакол пунктаў межаў (шматграннікаў), што знаходзяцца на аднолькавай адлегласці ад кожнай пары пунктаў. Для нашай ГІС — гэта аналіз сфераў уплыву кожнага з 11 гарадзішчаў, як цэнтраў пэўных акруг. Адрозненні ў плошчах атрыманых шматграннікаў могуць сведчыць не толькі аб рознай значнасці статусу ўмацаваных паселішчаў у тагачасных грамадствах, але і пра неабходнасць правядзення дадатковых разведвальных прац.

Своеасаблівай спецыялізацыяй MapInfo Professional выступае стварэнне тэматычных мап (нп. мапы археалагічных помнікаў пэўнай культуры). Існуе магчымасць пабудовы картаграмаў і картадыяграмаў. Асобныя тэматычныя мапы (пласты) можна злучаць паміж сабой.

Трэба ўзгадаць і пра магчымасць прадстаўлення ў MapInfo такіх з’яў, як рэльеф тэрыторыі. Гэтая опцыя з’яўляецца даволі абмежаванай, і акрамя простай інтэрпаляцыі пунктаў, ці 3D-візуалізацыі не дазваляе праводзіць грунтоўнага аналізу. Але нават такія простыя прыёмы могуць зрабіць паверхню больш успрымальнай і падштурхнуць даследчыка да новых высноў і адкрыццяў.

Хоць ГІС і не з’яўляецца выключна “мапай у кампутары”, канцавым прадуктам нашай працы з’яўляецца менавіта мапа, якую трэба правільна адрэгадаваць і прыгатаваць для друку. Абавязковай умовай пры гэтым выступае чытэльнасць мапы для магчыма шырокага кола карыстальнікаў.

Даведацца, што можна знайсці на мапе, дазваляе легенда. MapInfo Professional стварае два тыпы легенд: картаграфічную і тэматычную. Першы вынікае са зместу базы дадзеных (табліцы), другі — на падставе рысаў графічных аб’ектаў. Тут павінны быць улічаныя ўсе ўжытыя на мапе пазначэнні.

Нягледзячы на развіццё кампутарных тэхналогій, па-ранейшаму, найчасцей ужыванай і найбольш засваяльнай формай картаграфічнага прадукту з’яўляецца папяровая мапа. Прыгатаваць мапу да друку дазваляюць спецыяльныя прылады MapInfo Professional. Пасля гэтага, лепей экспартаваць мапу да аднаго са стандартных фарматаў растравых выяў (на той выпадак, калі ў “Алоўку” не будзе ўсталяваны MapInfo).

Заключэнне


Дэманстрацыя у працы магчымасцяў выкарыстання ІТ пры даследаванні праблемы фарміравання віцебскай тэрытарыяльна-племянной структуры ў другой палове І тысячагоддзя н. э. была абмежавана стварэннем ўласнай ГІС сродкамі MapInfo Professional, а таксама нязначнай картаграфічнай і інфармацыйнай падрыхтоўкай аўтара. Прадстаўлены цэлы цыкл працы з ГІС: ад апрацоўкі зыходных дадзеных, вызначэння структуры сістэмы, уводу дадзеных і іх аналізу, да канцавых апрацаванняў мапы.

Апісаныя функцыі праграмы — найбольш простыя. Зразумела, яны не вычэрпваюць усіх магчымасцяў MapInfo Professional. Але, нават, створаная ў такі спосаб, уласная малая ГІС уяўляе не простую прыладу для вызначэння памераў на мапе, каталог прасторава арыентаваных археалагічных помнікаў, але таксама наватарскі спосаб пошуку адказаў на пастаўленыя пытанні.

Важнае значэнне мае вызваленне карыстальніка мапы ад маштабу, магчымасць свабодна злучаць і пераўтвараць розныя крыніцы прасторавых дадзеных, групаваць і прадстаўляць асобныя мапы ў форме сінтэтычных, актуалізаваць і прадстаўляць у пажаданы спосаб дадзеныя.

Ідэальных праграмаў няма, і MapInfo Professional тут не выключэнне. Але побач з вялікай колькасцю недахопаў, праграма мае значную перавагу — магчымасць стварэння дадатковых функцый і прыладаў пры дапамозе мовы MapBasic (хоць гэта і вымагае ведаў у адпаведнай галіне праграмавання).


Спіс літаратуры да рэферата


  1. Kistowski M., Iwańska M. Systemy informacji geograficznej — podstawy techniczne i metodyczne / M. Kistowski, M Iwańska. — Poznań: Bogucki Wydawnictwo Naukowe, 1997. — 172 s.

  2. Mania W. GIS w archeologii / W. Mania. — Poznań: Bogucki Wydawnictwo Naukowe, 2007. — 47 s.

  3. MapInfo Professional v. 8. User Guide (Unabridged). [Электронны рэсурс]. – 2005. Рэжым доступу: http://www.esti-map.ru/tutorial/index.html. Дата доступу: 13.11.2009

  4. MapInfo Professional v. 8.5. Supplement. [Электронны рэсурс]. – 2006. Рэжым доступу: http://reference.mapinfo.com/software/mapinfo_pro/.../8.5/Supplement_85.pdf. Дата доступу: 11.11.2009

  5. Баранова Е.В. Очерк применения геоинформационных систем в исторических исследованиях // Лаборатория социальной истории [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступу: http://www.newinsight.msk.ru/index. Дата доступу: 29.11.2009

  6. Васильев С. ГИС и археология / С. Васильев // Статья на сайте "Археология.РУ - Скифика-Кельтика" [Электронны рэсурс]. – 2005. – Рэжым доступу: http://www.archaeology.ru/sci_methods/sc_gis_00.html. – Дата доступу: 02.12. 2009

  7. Груздев Д.В., Журбин И.В. Компьютерное моделирование археологических объектов: методика и технология создания пространственных моделей // Информационный бюллетень Ассоциации "История и компьютер". 2002. – № 29. С. 112-122

  8. Журбин И.В, Степанова Г.А. Компьютерное картографирование в археологии: источники, методика и технологии // Новые информационные ресурсы и технологии в исторических исследованиях и образовании. 2000. — С. 69-70

  9. Левко О.Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие / О.Н. Левко. — Мн.: Бел. Навука, 2004. — 280 с.

  10. Смагин М.Г. Пространственное представление культурного слоя археологических памятников с использованием ГИС-технологий // Новые информационные ресурсы и технологии в исторических исследованиях и образовании. 2000. — С. 92-93

  11. Степанова Г.А. Компьютерная версия археологического источника: методики и технологии // Информационный бюллетень Ассоциации "История и компьютер". 2002. – № 29. С. 212-227

Прадметны паказальнік да рэферата


Access 8

Excel 8


GPS 4, 7, 8

MapInfo Professional 4, 5, 6, 9, 10, 11, 12

Археалогія 4

базы дадзеных 4, 6, 7, 10

буфераванне 9

ГІС 4, 6, 7, 9, 10, 11

гісторыя 4

дыяграма Voronoiа 9



ІТ 4, 11



Інтэрнэт рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання


  • http://www.archeologia.ru — буйнейшы ў Расіі сервер электронных інфармацыйных рэсурсаў па археалогіі. Партал рэалізаваны як пляцоўка для навуковага і асветніцкага ўзаемадзеяння даледчыкаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых карыстальнікаў Інтэрнэта. Яго аснову складае адкрытая электронная бібліятэка па археалогіі, гісторыі і сумежных дысцыплінах, што ўтрымлівае манаграфіі, артыкулы, справаздачы і матэрыялы раскопак (на сённяшні дзень гэта больш 2500 выданняў, 114000 старонак і 10500 ілюстрацый). Пошук кніг забяспечваецца працай алфавітнага і прадметнага каталогаў, інтэграваных з базамі дадзеных буйнейшых Інтэрнэт-крамаў (што дазваляе пры адсутнасці электроннай кнігі на серверы заказаць яе папяровы арыгінал). Партал прапануе магчымасці публікацыі сваіх даследаванняў, узаемадзеяння і абмена вопытам (у межах некалькіх дзесяткаў форумаў) і атрымання аператыўнай інфармацыі са свету археалогіі.

  • http://archaeology.kiev.ua/ — інфармацыйны сервер па археалогіі, гісторыі і культуры Усходняй Еўропы. Тут прадстаўлена інфармацыя па шырокім коле пытанняў: ад асобных археалагічных культур, да разгляду аспектаў развіцця этнасаў, археалогіі цэлых краін і асобных накірункаў археалагічнай навукі. Працу значна палягчае пашукавік па сайце. Вельмі карыснымі ўяўляюцца археалагічны слоўнік і падпіска на рассылкі.

  • http://www.arch.pan.wroc.pl/ — сайт Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай Акадэміі навук (філіял ва Уроцлаве) утрымлівае адну з буйнейшых бібліятэк археалагічнай літаратуры, звесткі аб раскопках (ратаўнічых і планавых) на тэрыторыі Польшчы. Прадстаўленыя навіны знаёмяць з курсамі лекцый і канферэнцыямі, што праводзяцца ў інстытуце. Незвычайным ўяўляецца прысутнасць на сайце спасылкі на аукцыён (прадаюцца ў асноўным манеты) і этычны кодэкс археолагаў.

  • http://www.drevnyaya.ru/ — электронная версія навуковага часопіса “Старажытная Русь. Пытанні медыевістыкі”, прысвечанага разнастайным праблемам сярэдневечнай гісторыі ўсходніх славян. Злучэнне ў межах аднаго праекта навукоўцаў розных спецыяльнасцяў (апроч рубрыкі “Археалогія”, найбольш цікавымі падаюцца “Фальклор і этнаграфія” і “Мова і літаратура”), забяспечвае пастаноўку новых пытанняў і нечаканы погляд на старыя праблемы. Пошуку неабходнай інфармацыі служыць тэматычны каталог. Абмеркаванне найбольш цікавых артыкулаў на сайце адбываецца ў межах круглых сталоў.

  • http://www.gisarch.com/ — блог аб усіх аспектах геапраторавых дадзеных і тэхналогій, што тычацца археалогіі і аховы культурнай спадчыны. Утрымлівае навіны, інфармацыю аб сімпозіумах і канферэнцыях з галіны выкарыстання ГІС у археалогіі, агляд найноўшай літаратуры па азначанай тэматыцы.

  • http://odur.let.rug.nl/~arge/Themes/index.html — навігатар па электронных інфармацыйных рэсурсах з галіны археалогіі Еўропы. Сайт утрымлівае найбольшую калекцыю спасылак на Інтрнэт рэсурсы (больш 1700, пераважна, web старонкі), што датычацца археалогіі 42 еўрапейскіх краін. Прапануюцца наступныя шляхі пошуку інфармацыі: праз выклік пункта меню what’s new, пошук інфармацыі за мінулы тыдзень/месяц, запісаў для пэўнай краіны, аб’екта, перыяду, ці выкарыстанне пошукавіка па сайце. Спасылкі на сайце абнаўляюцца штотыдзень. Пэўным недахопам з’яўляеца слабая прэзетацыя беларускіх матэрыялаў.

  • http://arc.novgorod.ru — сервер, прысвечаны археалагічным даследаванням Вялікага Ноўгарада і яго ваколіц. На сайце прадстаўлены поўныя базы дадзеных знаходак гэтага эталоннага помніка, бібліяграфічны спіс, спіскі спасылак на Інтэрнэт рэсурсы па археалогіі. Нягледзячы на тое, што сайт не абнаўляўся з 2001 года, ён прадстаўляе велізарную цікавасць для даследчыкаў сярэдневечных гарадоў. У дызайне выкарыстаны арнамент драўлянай цэры (дошчачкі для пісьма) ХІІ стагоддзя.

  • http://www.iaepan.edu.pl/~zbikob/ — сервер недыструкцыйнай (неразбуральнай) археалогіі прадстаўляе інфармацыю аб усіх метадах неінвазійнага пошуку археалагічнай інфармацыі. Структура сайта ўяўляецца даволі простай: асобныя раздзелы, прысвечаныя геафізічным і геахімічным метадам археалагічных даследаванняў і методыцы пошуку археалагічных помнікаў на зямной паверхні і з паветра, утрымліваюць артыкулы адпаведнага зместу.

  • http://archnet.asu.edu — сервер Універсітэта штата Арызона ўтрымлівае спасылкі на сотні археалагічных даследчых і музейных сервераў свету. Тут можна знайсці інфармацыю па ўсіх галінах археалагічных ведаў: палеаботаніку, палеанталогію, археаметрыю, этнаархеологію, геаархеалогію, гістарычную археалогію, археалагічную тэорыю і метады. На сайце прадстаўлены выдавецтвы, каталог (WEDA), практычна ўсе сусветныя электронныя часопісы па археалогіі і антрапалогіі, інфармацыю аб праграмных прадуктах для археолагаў.

http://archaeolog.ru — сайт ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Інстытута археалогіі Расійскай акадэміі навук. Прадстаўлена інфармацыя аб навінах (у раздзелах падзеі і канферэнцыі) расійскай археалогіі, асноўныя накірункі і праграмы навуковай дзейнасці інстытута. Значную цікавасць уяўляюць бібліятэка і навуковы архіў сайта, электронныя публікацыі серый Расійская археалогія, Кароткія паведамленні інстытута археалогіі (КСІА) і Археалагічныя адкрыцці. На сайце можна знайсці звесткі аб расійскім заканадаўстве ў галіне аховы археалагічнай спадчыны і ўліку помнікаў археалогіі.

Дзеючы асабісты сайт


http://a-tsyhankou.narod.ru

Граф навуковых інтарэсаў


Магістранта Цыганкова А.М. гістарычнага факультэта

Спецыяльнасць археалогія



Сумежныя спецыяльнасці

07.00.02 – айчынная гісторыя

  1. Матэрыяльная і духоўная культура.




07.00.03 – усеагульная гісторыя

  1. Развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры.







07.00.07 – этнаграфія, этналогія, антрапалогія

  1. Працэс фарміравання і развіцця народаў, іх вобраз жыцця, матэрыяльная і духоўная культура, антрапалагічная характарыстыка.

  2. Генэзіс з’яў матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў.







24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры

  1. Узнікнене і развіццё культуры як складовай часткі чалавечай цывілізацыі.

  2. Асобныя прадметы і комплексы знаходак як праява працэса развіцця цывілізацыі ў канкрэтных гістарычных умовах.







25.00.02 – палеаанталогія і стратыграфія

  1. Жывёльны свет і геалагічная будова рэгіёнаў у розныя эпохі.




Асноўная спецыяльнасць

07.00.06 - археалогія

  1. Археалагічныя помнікі і матэрыялы па археалагічных даследаваннях.

  2. Праблемы гістарычнай перыядызацыі і класіфікацыі помнікаў.

  3. Працэсы фарміравання археалагічных культур і іх узаемадзеянне і ўплыў.

  4. Развіццё старажытнай тэхнікі і ўдасканальванне тэхналогіі, засваенне новых матэрыялаў.







Спадарожныя

10.01.09 – фалькларыстыка

  1. Адлюстраванне рэальных падзей і з’яў мінулага ў рэлігійна-міфічных уяўленнях і вобразах.






Тэставыя пытанні па Асновах інфармацыйных тэхналогій



(Цыганков)Святой - покровитель Интернета

Августин Аврелий
Исидор Севильский
Амвросий Медиоланский
Иероним Стридонский
Григорий Великий




(Цыганков)Коэффициент корреляции может принимать значения

от -0,5 до +0,5
от -1 до +1
от -2 до +2
от -1,5 до +1,5


Прэзентацыя магістэрскай работы























Спіс літаратуры да выпускной работы


  1. MapInfo Professional v. 8.5. Supplement. [Электронны рэсурс]. – 2006. Рэжым доступу: http://reference.mapinfo.com/software/mapinfo_pro/.../8.5/Supplement_85.pdf. Дата доступу: 11.11.2009

  2. Балыкина Е.Н, Комличенко В.Н, Сидорцов В.Н. Историческая информатика для исторических специальностей / Е.Н. Балыкина, В.Н. Комличенко, В.Н.Сидорцов. – Минск.: ВЕДЫ, 1998. — 316 с.

  3. Левко О.Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие / О.Н. Левко. — Мн.: Бел. Навука, 2004. — 280 с.

  4. Левкович О.А. Основы компьютерной грамотности: учеб. пособие / О.А.Левкович, Е.С. Шелкоплясов, Т.Н. Шелкоплясова. -Минск.: ТетраСистемс, 2004. – 528 с.

  5. Липницкая О.Л. Учебно-методический комплекс по исторической информатике. Базовый курс: Обработка и анализ статистических и структурированных исторических источников средствами электронных таблиц и систем управления базами данных / О.Л. Липницкая, Е.Э. Попова. - Мн.: БГУ, 2002. – 140 с.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка