Выпуск 42 (361) ( 17 сьнежня 2009 г.)




Дата канвертавання30.03.2016
Памер79.61 Kb.




Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 42 (361)

( 17 сьнежня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


Хто жадае калядаваць? 2

Гадуем беларусаў разам 2

Спабор Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва 3

Набор у праграму “Visiting Fellowships” 3


Стыпендыі для беларускіх дасьледчыкаў 4

Спабор малых грантаў 5

Падтрымка ўдзельнікаў міжнародных канфэрэнцый 5

Навукова-практычная канфэрэнцыя па мясцовым разьвіцьці 5

Адукацыйны праект “Моладзевая акцыя мультымедыя” 5






Падзеі:

Хто жадае калядаваць?


Гарадзенскія калядоўшчыкі рыхтуюцца да новага сезона.

Першая сустрэча ахвотных далучыцца да падрыхтоўкі і ўдзелу ў калядаваньні адбылася 16 сьнежня ў офісе Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар”.

 Першая сустрэча будзе прысвечана самой традыцыі калядавання, сцэнару, развучванню спеваў. Таксама гаворка пойдзе і пра калядаванні, якія праводзіліся год-два таму (аповеды, фоткі, відэа).

Наступная рэпетыцыя запланаваная на заўтра, 20 сьнежня.

Само калядаваньне адбудзецца 25 сьнежня і 7 студзеня.

Хто хацеў бы далучыцца да гэтай групы, або хто ведае такіх людзей, званіце па тэлефоне +37529 583 64 30 (МТС) (Юрась Седзянеўскі).

 уверх

Гадуем беларусаў разам


Прэзэнтацыя мультымедыйнага дыска “Гадуем беларусаў” адбылася ў Менску.

Дыск стаў адказам на шматлікія запыты бацькоў і педагогаў, якім нестае якасных метадычных і дапаможных матэрыялаў па-беларуску, паведаміла рэдактарка парталу nastaunik.info. і ўкладальніца дыска Тамара Мацкевіч.

Гэта першы крок у стварэньні сучаснай навучальнай прасторы для беларускіх дзетак, гэтым разам для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Неўзабаве плануюцца яшчэ дзьве часткі складанкі, адрасаваныя педагогам, бацькам ды вучням сярэдняй і старэйшай школы.

Больш за сто аўтараў ахвяравалі свае напрацоўкі ў дыск. У ім можна знайсьці канспекты школьных урокаў і пазакласных заняткаў, п’есы для школьнага тэатра і сцэнарыі сьвятаў, тэксты чытанак і песень, ноты і караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага.

Навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага iнстытута адукацыi Алеся Чарняўская падкрэсьліла, што сучасны стан адукацыі па-беларуску як для дашкольнікаў, так і малодшых школьнікаў, амаль цалкам рускамоўнае атачэньне патрабуюць ад бацькоў і педагогаў рашучых крокаў, каб дапамагчы дзеткам з маленства адчуць чароўнасьць беларускай роднай мовы. “Таму дыск «Гадуем беларусаў» павінен стаць «настольнай кнігай» шматлікіх зацікаўленых выхавальнікаў, настаўнікаў і асабліва бацькоў, што імкнуцца выгадаваць чалавека, які з гонарам прамаўляе «Я – беларус»”.

“Па-добраму зьдзівіла разнастайнасьць дыска з пункту гледжаньня як аўтараў, так і жанраў, – падзялілася ўражаньнямі настаўніца пачатковых класаў з Гародні Ірына Сыско. Безумоўна, ён па-за канкурэнцыяй: падобнага збору матэрыялаў на сёньня папросту няма”.

Апрача прафэсыйных педагогаў, ва ўкладаньні дыска паўдзельнічалі бацькі маленькіх беларусаў.

Зацікаўленым у атрыманьні дыска “Гадуем беларусаў” яго стваральнікі прапануюць даслаць заяўку, на пісаўшы на эл.адрас: nastaunik.info@gmail.com.



Паводле http://nastaunik.info/

 уверх





Абвесткі:


уверх

Спабор Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва


Міністэрствам унутраных спраў Літвы адкрыты першы спабор праектных прапаноў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Беларусь — Латвія — Літва.

Праекты будуць фінансавацца Эўразьвязам.  

Прапановы мусяць быць скіраваны на ўмацаваньне тэрытарыяльнага адзінства памежнага рэгіёну Беларусі, Латвіі і Літвы, ахову навакольнага асяроддзя, забесьпячэньне эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту, а таксама на прасоўваньне міжкультурнага дыялогу і культурнай разнастайнасьці. 

Праекты накіраваныя на асобныя раёны Гарадзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай вобласьці і Мінск у Беларусі, Латгальскі рэгіён у Латвіі, Уценскі, Вільнюскі, Алітускі, Паневежскі і Каўнаскі акругі ў Літве.

Кожны праект, які атрымае фінансаваньне, будзе рэалізаваны як мінімум адной арганізацый з Латвіі ці Літвы і адной арганізацыяй з пералічаных абласьцей Беларусі.

Дапускаецца да 14 партнёрскіх арганізацый.

Мінімальная сума гранта — 50 тыс. эўра, максімальная — 2 млн. эўра.

Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў — 2 красавіка 2010 года.

Падрабязная інфармацыя — на вэб-пляцоўцы праграмы www.enpi-cbc.eu.

уверх

Набор у праграму “Visiting Fellowships”


Дасьледчы Інстытут Ініцыятывы рэфармаваньня мясцовага самакіраваньня й дзяржаўнай службы Інстытута “Адкрытае Грамадзтва”  (Open Society Institute) абвяшчае спабор на гадавую падтрымку праектаў, скіраваных на забесьпячэньне таго, каб прыняцьцё рашэньняў і перамоўныя працэсы ў рамках Усходняга Партнэрства былі ўзгодненыя зь незалежным меркаваньнем прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці гэтых краін.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя дасьледчыкі зь Беларусі, Арменіі, Азэрбайджана, Грузіі, Малдовы, Украіны й Расіі для сумеснай працы па праектах, зьвязаных з працэсамі Усходняга Партнэрства.

Кожны праект мусіць быць індывідуальна распрацаваны на аснове канкрэтных пытаньняў у межах сьпісу прыярытэтных праблемаў "Усходняга партнэрства" (лібэралізацыя візавых адносінаў, гандаль і эканамічная палітыка, транспамежнае супрацоўніцтва, добрае кіраваньне й дэмакратызацыя, энэргэтычная бясьпека, экалягічная бясьпека й кантакты паміж людзямі).

Удзельнікі будуць атрымліваць стыпендыю, акрамя таго арганізатары аплоцяць усе выдаткі, зьвязаныя з праездам, пражываньнем, і 2-месячным знаходжаньнем у адным з дасьледчых інстытутаў ЭЗ.

Апошні тэрмін падачы заявак - 29 студзеня 2010.

Для атрыманьня дадатковай інфармацыі пра праект і падачу дакументаў (на ангельскай мове) зьвяртайцеся па спасылцы: https://mail.google.com/a/belngo.info/?ui=2&view=js&name=js&ver=GRUts-X5mqs.en.&am=!JjYx-7BZhZyZBXnikfgGIk-dkENTx8YU7NFEDXVUEH9LFw  ці на вэб-пляцоўцы: http://lgi.osi.hu/.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Стыпендыі для беларускіх дасьледчыкаў


Беларускі Інстытут Стратэгічных Дасьледваньняў (www.belinstitute.eu) абвяшчае спабор дасьледніцкіх стыпендый на 2009-2010 гады. Працяг праграмы – 3-6 месяцаў.

Стыпендыяты атрымаюць магчымасьць працаваць над праектам, тэма якога адпавядае галінам дасьледваньняў BISS: эканамічныя праблемы, сацыяльныя і палітычныя працэсы, міжнародныя адносіны, актуальныя для Беларусі.

Патрабаваньні да кандыдатаў:
- Беларускае грамадзянства.
- Унівэрсытэцкі дыплом, праца над навуковай ступеньню.
- Валодаць ведамі ў адной з адпаведных галін, падцьверджаных справаздачай аналітычнай працы, акадэмічнага, адміністрацыйнага досьведу, досьведам працы ў СМІ, або быць актывістам грамадзянскай супольнасьці.
- Падцьвердзіць прафэсыйныя здольнасьці праз публікацыі, рэалізаваную навукова-дасьледчую працу і г.д.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 студзеня 2010 г.

Заяўкі адпраўляйце на эл.адрас: info@belinstitute.eu .

Падрабязная інфармацыя – у дадатку да “Кронікі”.



уверх




Не спазьніся!

уверх

Спабор малых грантаў


Абвешчаны спабор малых грантаў “Падтрымка грамадзкіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць каштоўнасьці дэмакратыі і незалежнасьці”.

Заяўкi прымаюцца ў электронным выглядзе на адрас: 2010konkurs@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 27 сьнежня.

уверх

Падтрымка ўдзельнікаў міжнародных канфэрэнцый


Швейцарскі Нацыянальны навуковы фонд аказвае падтрымку грамадзянам рэспублік былога СССР для ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях, якія будуць ладзіцца ў Швейцарыі ў перыяд да 31.12.2012 г.

Зьвязацца з Фондам можна праз міждзяржаўную асацыяцыю пасьлядыпломнай адукацыі па тэлефоне 495 - 434-24-38.



Паводле БАСР

уверх

Навукова-практычная канфэрэнцыя па мясцовым разьвіцьці


ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый», часопіс «Палітычная сфера» запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Мясцовае разьвіцьцё на постасавецкай прасторы: вопыт дасьледваньняў і праблемы кіраваньня”.

Канфэрэнцыя адбудзецца 1-2 лютага 2010 года

Па арганізацыйных пытаньнях зьвяртайцеся: shkolacsi@gmail.com, +375293351505 Пазьняк Ганна (кардынатар канфэрэнцыі).

уверх

Адукацыйны праект “Моладзевая акцыя мультымедыя”


Асноўная ідэя праекту – данесьці моладзі каштоўнасьці, адказнасьць і веды, якія нясе ў сабе прафесія журналіста.

“Моладзевая акцыя мультымедыяў” базуецца на партале http://www.mammedia.org.

Праект МАМ прадугледжвае супрацу з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў.

Апошні тэрмін – да 15 студзеня



Паводле рассылкі Nastaunik.info

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка