Выпуск 41 (360) ( 10 сьнежня 2009 г.)




Дата канвертавання29.03.2016
Памер77.09 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 41 (360)

( 10 сьнежня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Дзе жылі лепшыя беларускія ваяры? 2

Распачалася канфэрэнцыя ААН па зьмене клімату 2

Выбітныя дзеячы Наваградчыны ў інтэрнэце 3

Спабор малых грантаў 3

Інтэрнэт-пляцоўка па праблемах выхаваньня 4

Падтрымка ўдзельнікаў міжнародных канфэрэнцый 4

Навукова-практычная канфэрэнцыя па мясцовым разьвіцьці 5

Ініцыятыва “Вольная Беларусь” шукае валянтэраў 5

Адукацыйны візыт у Польшчу для студэнтаў 5

Адукацыйны праект “Моладзевая акцыя мультымедыя” 5





Падзеі:

 уверх

Дзе жылі лепшыя беларускія ваяры?


Усё, што не ўвайшло ў кнігу “Рыцары і дойліды Гародні”. Гародня, Беларусь і Літва ў кантэксьце Вялікага Княства. Асобы сярэднявечнай Гародні.

Гарадзенцы на Грунвальдзе-1410 і гарадзенцы пра Грунвальд-2010. Тысяча гадоў Сапраўднай Літве – будзем размаўляць пра першых беларускіх рыцараў, першыя беларускія грошы і першыя беларускія кнігі.

Выключна навуковая размова. Рэй будзе весьці Алесь Краўцэвіч, доктар гістарычных навук, медыявіст. Чакаецца мультымедыйнае суправаджэньне новых гарадзенскіх адкрыцьцяў. Запрашаем сёньня, 10 сьнежня па адрасе: Будзёнага 48а-44.

І, галоўнае, кожны ахвотны зможа атрымаць пісьмовае аўтарскае прысвячэньне на старонках кнігі “Рыцары і дойліды Гародні”.

Пачатак імпрэзы: 18.30.

Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду
уверх

Распачалася канфэрэнцыя ААН па зьмене клімату


Пазыцыю Беларусі ў Капенгагене будуць адстойваць дзьве дэлегацыі: афіцыйная, на чале з міністрам прыродных рэсурсаў Уладзімірам Цалко, і неафіцыйная – дэлегацыя экалагічнага таварыства “Зялёная сетка”, якая складаецца з 11 прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў.

У Капенгагене дэлегаты 192 краін будуць працаваць над стварэньнем новага міжнароднага пагадненьня аб скарачэньні выкідаў парніковых газаў узамен Кіотскага пратакола, тэрмін дзеяньня якога сканчаецца ў 2012 годзе.

Беларусь найбольш зацікаўленая ў абмеркаваньні спрашчэньня працэдур, зьвязаных з прыняцьцем краінамі абавязацельстваў па Кіотскім пратаколе, а таксама абмеркаваньне пытаньня пра выключэньне паняцьця “краіна з пераходнай эканомікай”.

Прыярытэтнымі для беларускіх дэлегацый сталі тэмы, зьвязаныя з адаптацыяй да зьменаў клімату; скарачэньне выкідаў парніковых газаў у Беларусі з улікам канцэпцыі энергетычнай бясьпекі, стратэгіі ўстойлівага разьвіцьця.

Пры гэтым пазіцыя “Зялёнай сеткі” па некаторых пытаньнях значна адрозьніваецца ад афіцыйнай.

Перадусім, эколагі прапануюць запланаваць скарачэньне выкідаў парніковых газаў на 30-35% у першы перыяд і да 40% – у другі.

Беларускі афіцыйны бок настойвае на тым, што магчымасьцям разьвіцьця краіны адпавядае паказчык зьніжэньне выкідаў на 15% да 2020 года.

Паводле http://t-styl.info


уверх



Абвесткі:


уверх

Выбітныя дзеячы Наваградчыны ў інтэрнэце


На пляцоўцы http://nastaunik.info/files/f/647_Dzijacy_Navahradcyny.zip зьявілася падборка надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадзкіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны.

Падборку распрацавала настаўніца ангельскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык.

Артыкулы прысьвечаныя такім вядомым-невядомым людзям, як Адам Міцкевіч,
рэлігійныя дзечы Язэп Руцкі, Андрэй Волян, Леў Гарошка, удзельнікі паўстаньня 1863 г. Уладзімір Барзабагаты і Адам Пуслоўскі, лекарка Саламея Русецкая ды іншыя.

Паводле рассылкі адукацыйных навінаў nastaunik.info

уверх

Спабор малых грантаў


Абвешчаны спабор малых грантаў “Падтрымка грамадзкіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць каштоўнасьці дэмакратыі і незалежнасьці”.

Мэтай спабору зьяўляецца пашырэньне каштоўнаснага складніка ў грамадзкай дзейнасьці.

Да ўдзелу запрашаюцца зарэгiстраваныя й незарэгiстраваныя арганiзацыi ды iнiцыятывы Беларусі.

Будзе аддавацца прыярытэт:

праектам, якія ствараюць умовы для асэнсаванага прыняцьця грамадзянамі дэмакратычных каштоўнасьцяў (свабода слова, свабода асацыяцыі, свабода выбару, эканамічныя свабоды, самакіраваньне, нацыянальная ідэнтычнасьць і павага да культурных традыцыяў, годнасьць, самапавага ды іншыя правы й свабоды)

праектам, якія прадугледжваюць далучэньне да грамадзкай дзейнасьці новых людзей і новых мэтавых групаў;

праектам ад асобаў ці ініцыятываў, якія пэўны час працавалі на валянтэрскіх пачатках;

нізкабюджэтным праектам (да $500).

Заяўкi прымаюцца ў электронным выглядзе на адрас: 2010konkurs@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 27 сьнежня.

Падрабязную інфармацыю чытайце ў даданым файле "konkurs 2010.doc".

уверх

Інтэрнэт-пляцоўка па праблемах выхаваньня


Рыхтуецца да адкрыцьця інтэрнэт-пляцоўка для кансультаваньня бацькоў, настаўнікаў, вучняў па пытаньнях, зьвязаных з выхаваньнем дзяцей і моладзі ў школе.

Да супрацоўніцтва будуць прыцягнутыя лепшыя спэцыялісты Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі.

Вядзецца праца па адборы найбольш патрэбных тэмаў, якія хвалююць бацькоў і настаўнікаў у гэтых краінах.

Стваральнікі пляцоўкі просяць запоўніць добраахвотную ананімную анкету, інфармацыя з якой будзе выкарыстана для стварэньня кансультатыўнага цэнтра ў Інтэрнэце і публікацый, якія закранаюць пытаньні выхаваньня.

Дасьледаваньне ладзіцца Цэнтрам адукацыі лідэраў і выхавальнікаў імя Пэдра Арупе ў супрацоўніцтве з Таварыствам беларускай школы.

У анкеце трэба падкрэсьліць або вылучыць якім-небудзь іншым спосабам


(знакам або колерам) патрэбны адказ.

Анкета для настаўнікаў: http://nastaunik.info/files/f/336_nastauniki_rus.doc

Анкета для бацькоў: http://nastaunik.info/files/f/337_backi_rus.doc

Запоўненыя анкеты дашліце, калі ласкана адрас centrum@arrupe.org


і/або nastaunik.info@gmail.com  да 10. 12.2009.

Паводле рассылкі адукацыйных навінаў nastaunik.info

уверх

Падтрымка ўдзельнікаў міжнародных канфэрэнцый


Швейцарскі Нацыянальны навуковы фонд аказвае падтрымку грамадзянам рэспублік былога СССР для ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях, якія будуць ладзіцца ў Швейцарыі ў перыяд да 31.12.2012 г.

Узрост кандыдатаў – да 45 год, аднак могуць зьвяртацца і дасьведчаныя навукоўцы, чый удзел у канфэрэнцыі вельмі важны.

Сродкі выдаткоўваюцца на дарогу і пражываньне. На ўдзельнікаў адной канфэрэнцыі выдаткоўваецца ня больш за 10 тысяч франкаў.

Заяўкі мусяць быць пададзеныя не пазьней за 3 месяцы да пачатку канфэрэнцыі.

Звязацца з Фондам можна праз міждзяржаўную асацыяцыю пасьлядыпломнай адукацыі па тэлефоне 495 - 434-24-38.

Паводле БАСР

уверх





Не спазьніся!

уверх

Навукова-практычная канфэрэнцыя па мясцовым разьвіцьці


ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый», часопіс «Палітычная сфера» запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Мясцовае разьвіцьцё на постасавецкай прасторы: вопыт дасьледваньняў і праблемы кіраваньня”.

Канфэрэнцыя адбудзецца 1-2 лютага 2010 года

Па арганізацыйных пытаньнях зьвяртайцеся: shkolacsi@gmail.com, +375293351505 Пазьняк Ганна (кардынатар канфэрэнцыі).

уверх

Ініцыятыва “Вольная Беларусь” шукае валянтэраў


Ініцыятыва "Вольная Беларусь", Варшава, шукае валянтэраў-перакладчыкаў, якія гатовыя дапамагчы весьці ангельскую ды беларускую вэрсіі вэб-пляцоўкі www.wolnabialorus.pl

З пытаньнямі зьвяртайцеся па адрасе: m.kaluzynska@wolnabialorus.pl, тэл. (+48) 790 024 102. Адрас: Варшава, вул. Кошыкава 10/5.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Адукацыйны візыт у Польшчу для студэнтаў


Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Барусія”, Калегіўм Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язеранскага, Фонд Адукацыя для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на навучальныя візыты ў Польшчу.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.borussia.pl/strony/aktualnosci/aktualnosci.html, эл.адрас: nabor2010@studytours.pl

уверх

Адукацыйны праект “Моладзевая акцыя мультымедыя”


Асноўная ідэя праекту – данесьці моладзі каштоўнасьці, адказнасьць і веды, якія нясе ў сабе прафесія журналіста.

“Моладзевая акцыя мультымедыяў” базуецца на партале http://www.mammedia.org, ахоплівае Польшчу, Беларусь, Украіну і разлічана на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць яе праз журналісцкую дзейнасьць выпрацоўваць, фармуляваць і абараняць сваю грамадзкую пазыцыю, а таксама ўплываць на сьвет вакол сябе.

Праект МАМ прадугледжвае супрацу з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў.

Партал http://www.mammedia.org праекту МАМ рыхтуе разнастайныя спаборы з узнагародамі для лепшых.

Першы спабор для рэдакцый распачаўся 16 лістапада.

Апошні тэрмін – да 15 студзеня



Паводле рассылкі Nastaunik.info

уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка