Выпуск 40 (359) ( 3 сьнежня 2009 г.)




Дата канвертавання29.03.2016
Памер90.06 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 40 (359)

( 3 сьнежня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Маладзёны нелегальна абдымаліся на вуліцы Савецкай 2

Гародня ў Праграме транспамежнага супрацоўніцтва 2

Зварот у абарону Новага Сьвету 3

Навукова-практычная канфэрэнцыя па мясцовым разьвіцьці 4

Ініцыятыва “Вольная Беларусь” шукае валянтэраў 4

Вакансіі ў праекце ААН 5

Адукацыйны візыт у Польшчу для студэнтаў 5

Адукацыйны праект “Моладзевая акцыя мультымедыя” 6

Навучаньне для маладых лідэраў экалагічных арганізацый 6




Падзеі:


уверх

Маладзёны нелегальна абдымаліся на вуліцы Савецкай


У нядзелю ўвечары маладыя актывісты “Free Hugs”, якія каардынуюцца “У кантакце”, паспрабавалі зьдзейсьніць у Гародні акцыю “Давайце абдымацца!”.

Сабраўшыся ў цэнтры горада і ўзброіўшыся плакатамі з надпісамі “Давайце абдымацца” ці “Free hugs”, каля дзесяці хлопцаў і дзяўчат накіраваліся на вуліцу Савецкую. Яны прапаноўвалі мінакам шчырыя і бясплатныя абдымкі.

Як распавяла ўдзельніца і арганізатарка акцыі Тацьцяна, першай рэакцыяй быў шок, але пасьля людзі абдымаліся і сапраўды радаваліся. Некаторыя з іх акурат у той дзень сьвяткавалі Дзень народзінаў, таму падарунак ў выглядзе нечаканых абдымкаў быў вельмі дарэчы. Вядома, на прапанову абняцца адгукаліся ў асноўным маладыя хлопцы і дзяўчаты.

Не пасьпелі “Free Hugs” ашчасьлівіць два дзесяткі чалавек, як прыйшлі тыя, хто быў цалкам супраць такой зьявы як абдымкі. Гэта былі міліцыянты. У ня надта ветлівай форме яны паведамілі арганізатарам акцыі, што на такую справу ў іх няма дазволу, таму трэба “згортваць лавачку”.

 Тацьцяна і каманія былі вельмі непрыемна ўражаныя непрыязнымі паводзінамі міліцыянтаў. Таму на будучыню такіх акцый не плануюць, прынамсі, ня ў цэнтры горада.

Першая ў сьвеце акцыя пад назвай “Free Hugs” адбылася ў Сіднэе, калі адзін чалавек, Жуан Ман, быў у адчаі і ня меў ніякай падтрымкі. Ён выйшаў з такой шыльдачкай “Free Hugs” (“Абдымкі - бясплатна”) на скрыжаваньне. Там ён напаткаў людзей, якім таксама было цяжка і адзінока, яны абдымаліся і на іх вуснах зьяўлялася ўсмешка.



Паводле http://t-styl.info

 уверх


Гародня ў Праграме транспамежнага супрацоўніцтва


У Гародні распачалося паседжаньне Сумеснага камітэта маніторынгу Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Латвія-Літва-Беларусь”, якая фінансуецца Эўразьвязам.

Гэта ўжо трэцяе паседжаньне камітэту маніторынгу Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва і ладзіцца яно цягам двух дзён, паведамляе Радыё Рацыя.

У нарадзе прымаюць удзел высокапастаўленыя чыноўнікі Міністэрстваў замежных спраў, Міністэрстваў унутраных спраў Літвы і Беларусі, а таксама Міністэрства рэгіянальнага разьвіцьця і мясцовых самаўправаў Латвіі, прадстаўнікі Эўракамісіі ды Каардынацыйнага бюро Праграмы ТАСІС Эўразьвязу ў Рэспубліцы Беларусь.

Мэтай праграмы зьяўляецца паляпшэньне тэрытарыяльнай шчыльнасьці латвійскага, літоўскага і беларускага памежнага рэгіёнаў, гарантаваньне высокага ўзроўню аховы навакольнага асяроддзя, забесьпячэньне сацыяльнага дабрабыту, а таксама садзеяньне міжкультурнаму дыялогу.

Да 2013 году на рэалізацыю Праграмы мае быць выдаткавана больш за 37 міліёнаў эўра.

У лік стратэгічных праектаў праграмы “Латвія-Літва-Беларусь” уваходзіць будаўніцтва сучаснага памежнага пераходу каля Гародні “Прывалка-Швэндубрэ”, які да 2012 году будзе цалкам рэканструяваны. На гэта ЭЗ выдаткоўвае 2,5 міліёны эўра.

Гарадзеншчына на ўдзел у праграме транспамежнага супрацоўніцтва прадставіць каля 20 праектаў экалагічнай і медычнай скіраванасьці. Прыкладны іх кошт - ад 300 тысяч да 1,5 мільёна эўра.

У прыватнасьці, Гарадзенскі медычны ўнівэрсытэт сумесна з Латвійскім дзяржаўным інстытутам хіміі драўніны маюць намер распрацаваць і ўкараніць спосаб карэкцыі парушэньняў здароўя, выкліканых хранічным алкагалізмам.

Гарадзенскія медыкі прапаноўваюць стварыць уніфікаваную транснацыянальную сістэму хуткай медычнай дапамогі ў памежных раёнах на выпадак надзвычайных здарэньняў.

Гарадзеншчына прадставіць і шэраг малых праектаў па падтрымцы ўстановаў культуры і адукацыі, разьвіцьці турызма, супрацоўніцтва паміж ВНУ ў сфэры лазернай фізікі.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Зварот у абарону Новага Сьвету


Планы гарадзенскіх уладаў па зьнішчэньні гістарычнай забудовы ў раёне Новы Сьвет сталі падставай для звароту, які дэпутат польскага Сойму Артур Гурскі перадаў у МЗС Польшчы.

– Я пытаю нашыя ўлады, ці маюць яны намер размаўляць з беларускімі ўладамі ў справе захаваньня з мэтай уратаваць гэтую нашую супольную архітэктурную спадчыну. Я разумею, што нашае міністэртва ня ў стане правесьці рамонт 200 будынкаў.

Мы ведаем, што вельмі складана размаўляць з уладамі Беларусі. Але калі польскі бок, польскі МЗС …сапраўды заангажуюцца ў абарону Гародні, дык беларускія ўлады будуць вымушаныя неяк зарэагаваць, яны будуць вымушаныя неяк адказаць.

Новы Сьвет — былое прадмесьце Гародні, што стваралася з канца ХІХ стагоддзя, і якое сёньня знаходзіцца побач з гістарычнай забудовай. Аднак Новы Сьвет не з'яўляецца ахоўнай зонай.



Паводле Радыё Рацыя
уверх



Абвесткі:


уверх

Навукова-практычная канфэрэнцыя па мясцовым разьвіцьці


ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый», часопіс «Палітычная сфера» запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Мясцовае разьвіцьцё на постасавецкай прасторы: вопыт дасьледваньняў і праблемы кіраваньня”.

Канфэрэнцыя адбудзецца 1-2 лютага 2010 года

Яе мэтай зьяўляецца комплекснае абмеркаваньне мясцовага разьвіцьця як аб’екта мысьленьня, дасьледваньня і кіраваньня.

У межах канфэрэнцыі плануецца тры блокі выступаў і дыскусій:

-Мясцовае разьвіцьцё ў дасьледваньнях: палітыка-прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя, культуралагічныя і іншыя асьпекты мясцовага разьвіцьця. Вопыт і вынікі дасьледваньняў гарадоў, рэгіёнаў, сельскіх паселішчаў і мясцовых супольнасьцяў.

-Кіраваньне раьзвіцьцём: аналіз праграм і стратэгій разьвіцьця, праектнай і праграмнай дзейнасьці. Мажлівасьці ацэнкі і крытэрыі эфектыўнасьці рэалізацыі праграм. Аналіз практыкі рэалізацыі.

-Міждысцыплінарнае ўзаемадзеяньне і кааперацыя суб’ектаў у арганізацыі мясцовага разьвіцьця: падыходы і прынцыпы арганізацыі ўзаемадзеяньня розных суб’ектаў, якія ўключаны ў мясцовае разьвіцьцё, аналіз практыкі.

Да ўдзелу запрашаюцца:

-Дасьледчыкі рэгіёнаў, гарадоў, мясцовых супольнасьцяў і г.д. (эканамісты, палітолагі, прававеды, сацыёлагі, сацыяльныя псіхолагі, культуролагі і .г.д.);

-Распрацоўшчыкі, арганізатары і мэнэджеры праграм разьвіцьця, эксперты па разьвіцьці.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, расейская

Формы ўдзелу:

- выступ з дакладам на секцыях – 15-20 хвілін

- удзел у дыскусіях

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку (у вольнай форме), падаўшы прозьвішча, імя, імя па бацьку аўтара/суаўтараў, статус (пасада, навуковая ступень/званьне, поўная назва арганізацыі), кантактную інфармацыю (тэлефон, e-mail).

Для выступу з дакладам дадаткова неабходна прадставіць тэзісы выступу.

Асноўныя патрабаваньні да тэзісаў:

Аб’ём тэзісаў да 4 старонак А;, шрыфт – Times New Roman, памер шрыфта – 14, адзінарны інтэрвал.

Апошні тэрмін падачы тэзісаў - да 31 сьнежня.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 студзеня 2010 года.

Тэксты тэзісаў і заяўкі на ўдзел прымаюцца па эл. пошце: shkolacsi@gmail.com

Па арганізацыйных пытаньнях зьвяртайцеся: shkolacsi@gmail.com, +375293351505 Пазьняк Ганна (кардынатар канфэрэнцыі).



уверх

Ініцыятыва “Вольная Беларусь” шукае валянтэраў


Ініцыятыва "Вольная Беларусь", Варшава, шукае валянтэраў-перакладчыкаў, якія гатовыя дапамагчы весьці ангельскую ды беларускую вэрсіі вэб-пляцоўкі www.wolnabialorus.pl

Валянтэр мусіць перакладаць тэксты зь беларускіх ды польскіх інфармацыйных парталаў памерам ад 0,5 да 1 старонкі з польскай на беларускую і/альбо ангельскую, а таксама з беларускай на польскую і/альбо ангельскую.

Колькасьць тэкстаў: 2-3 на месяц, у залежнасьці ад колькасьці перакладчыкаў.

Супрацоўніцтва будзе праходзіць выключна праз інтэрнэт.

Арганізатары гарантуюць атрыманьне даведкі аб валянтэрстве.

З пытаньнямі зьвяртайцеся па адрасе: m.kaluzynska@wolnabialorus.pl, тэл. (+48) 790 024 102. Адрас: Варшава, вул. Кошыкава 10/5.



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Вакансіі ў праекце ААН


Праграма разьвіцьця ААН і Эўразьвязу абвяшчае спабор кандыдатаў на вакансіі Тэматычнага каардынатара і Адміністратыўнага і фінансавага памочніка ў новы праект “Павышэньне экалагічнай інфармаванасьці моладзі праз стварэньне і разьвіцьцё Зялёных школ у Беларусі”.

Валоданьне ангельскай мовай абавязковае.

Апошні тэрмін падачы заявак – 13 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя пра патрабаваньні да кандыдатаў і фармуляр для ан-лайн заяўкі – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://undp.by/ru/undp/vacancies/



Паводле http://ngo.by


уверх





Не спазьніся!

уверх

Адукацыйны візыт у Польшчу для студэнтаў


Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Барусія”, Калегіўм Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язеранскага, Фонд Адукацыя для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на навучальныя візыты ў Польшчу.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.borussia.pl/strony/aktualnosci/aktualnosci.html, эл.адрас: nabor2010@studytours.pl

уверх

Адукацыйны праект “Моладзевая акцыя мультымедыя”


Асноўная ідэя праекту – данесьці моладзі каштоўнасьці, адказнасьць і веды, якія нясе ў сабе прафесія журналіста.

“Моладзевая акцыя мультымедыяў” базуецца на партале http://www.mammedia.org, ахоплівае Польшчу, Беларусь, Украіну і разлічана на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць яе праз журналісцкую дзейнасьць выпрацоўваць, фармуляваць і абараняць сваю грамадзкую пазыцыю, а таксама ўплываць на сьвет вакол сябе.

Праект МАМ прадугледжвае супрацу з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў.

Партал http://www.mammedia.org праекту МАМ рыхтуе разнастайныя спаборы з узнагародамі для лепшых.

Першы спабор для рэдакцый распачаўся 16 лістапада.

Апошні тэрмін – да 15 студзеня



Паводле рассылкі Nastaunik.info

уверх

Навучаньне для маладых лідэраў экалагічных арганізацый


EarthCorps прымае заяўкі на ўдзел у 6-месячнай экалагічнай навучальнай праграме для лідэраў экалагічных арганізацый, якая адбудзецца ў Сіэтле (ЗША, штат Вашынгтон).

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 студзеня 2010 года.



Інфармацыю пра тое, як падаць заяўку можна знайсьці на вэб-пляцоўцы Earth Corps па адрасе: http://www.earthcorps.org/join_international.php.

Паводле http://ngo.by

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка