Выпуск 36 (398) ( 30 верасьня 2010 г.)




Дата канвертавання29.03.2016
Памер109.27 Kb.




Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 36 (398)

( 30 верасьня 2010 г.)

Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



Запрашаем на восеньскія дні назіраньняў за птушкамі 2

Другая бясплатная экскурсія па Гародні 2

Сацыяльная адрынутасьць мусіць пераадольвацца комплексна 3

Адкрыты спабор літаратурнай творчасьці студэнтаў 4

Спабор сацыяльнага плаката і відэаролікаў 5

Стыпендыяльная праграма “GAUDE POLONIA” 5

Сэмінар па журналісцкім расследаваньні 6

 Спабор грантаў на гуманітарныя дасьледаваньні 6

Моладзевыя сустрэчы “Пакаленьне Салідарнасьці” 6

Навуковыя спаборы VII Рамачнай праграмы ЭЗ 7






Падзеі:

 уверх

Запрашаем на восеньскія дні назіраньняў за птушкамі


Восеньскія дні назіраньняў за птушкамі традыцыйна ў першыя выходныя кастрычніка ў Беларусі ладзіць грамадзкае аб’яднаньне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Гарадзенскія аматары птушак зьбяруцца ў суботу ў парку Жылібера, а ў нядзелю – каля вёскі Беражаны.

Старшыня гарадзенскага абласнога аддзяленьня АПБ Дзьмітрый Вінчэўскі:

-У суботу, 2 кастрычніка, у парку Жылібера з 13 да 16.00 каля бронзавай дамы мы будзем чакаць з трубамі і біноклямі на ўсіх ахвотных паназіраць за птушкамі ў парку і пойме Гараднічанкі.

Адкажам на любыя Вашыя пытаньні, датычныя птушак, сфатаграфуем Вас пад час самастойных назіраньняў з трубой або біноклем і выкладзем фоткі ў Галерэі на пляцоўцы www.birdwatch.by

Калі будзе сухое надвор’е, уздоўж ходніка будзе выстаўлена фотавыстава “Нашы птушкі-2010” з больш за 40 найлепшых здымкаў гарадзенскіх фотаанімалістаў.

У нядзелю, 3 кастрычніка, запрашаем разам з сябрамі АПБ зьдзейсьніць недалёкае, але цікавае падарожжа на аўтобусе на ачышчальныя сажалкі Азоту каля в.Беражаны.

Ад’езд са стаянкі каля Абласной філармоніі ў 9.30, вяртаньне ў горад каля 15.00.

Акрамя мноства птушак, Вас чакаюць новыя сябры рознага ўзросту, мноства прыгожых і розных птушак, інтэрактыўныя гульні і смажаныя самастойна на вогнішчы каўбаскі.

Кошт удзелу (праезд туды-назад і абед) для дарослага – 10 тыс., для дзетак – 5 тыс.

Сябрам АПБ і тым, хто ўступіць у арганізацыю пад час паездкі,– удзел у экскурсіі бясплатны!

Сустрэчы 2-3 кастрычніка адбудуцца пры любым надвор'і, таму аматарам птушак неабходна будзе адпаведна апрануцца.

Гарадзенскае абласное аддзяленьне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашае далучацца да назіраньняў усёй сям’ёй.

Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага (маб. МТС +375 336 887589,

е-мэйл: Harrier@tut.by )

Здымкі з мінулагодніх назіраньняў можна паглядзець тут:



http://birdwatch.by/gallery/all-people?page=3

Паводле http://t-styl.info

 уверх



Другая бясплатная экскурсія па Гародні


"Паміж ідэалогіяй і штодзённасьцю: жыцьцё праз прызму савецкай ідэалогіі" - пад такой назвай ладзіцца экскурсія, на якой усе ахвотныя змогуць даведацца пра штодзённае жыцьцё гарадзенцаў 1940-1970-х гг.

Гэта быў час пасьляваеннай адбудовы, час узьнікненьня новай ідэалагічнай сістэмы, якая пранікала ва ўсе сфэры жыцьця нашага горада і выражалася ня толькі ў помніках Леніну, Сталіну, якіх багата было на нашых вуліцах.

Гэта быў час магутных ідэалагічных сьвяткаваньняў (100 год Леніну, 50 год СССР і БССР і інш.), суцэльных чырвоных дзён календара і многага іншага, што назаўсёды сышло (ці амаль сышло) ў мінулае. Між тым гарадзенцы працягвалі жыць сваім звычайным жыцьцём, любілі пасядзець у неіснуючых цяпер піўных і кавярнях і пасылалі сваім сваякам дзе-небудзь у Навасібірску купленыя на Грандзіцкім рынку польскія сумачкі, або іншыя вырабы замежнай лёгкай прамысловасьці.

 - Экскурсія пройдзе праз цэнтр горада – па вуліцах Савецкай, Ажэшкі і да чыгуначнага вакзала. Экскурсія будзе праводзіцца на аснове аб’ектаў савецкай эпохі, расповед, з аднаго боку, будзе пра аб’екты савецкай архітэктуры – універмаг, палац тэкстыльшчыкаў, з іншага боку – пра цікавыя мясьціны, якія на сёньня зьніклі – піўныя, кавярні, дзе стаялі спекулянты, помнікі Сталіну і Леніну, - патлумачыў гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч, каардынатар праекта “У пошуках гісторыі: паўсядзённае жыцьцё савецкай Гародні”, у межах якога ладзяцца экскурсіі.

 Па пасьляваеннай савецкай Гародні нас правядзе вядомы гарадзенскі крязнаўца, вялікі патрыёт свайго горада Віктар Саяпін.

 Экскурсія пройдзе у суботу 2 кастрычніка. Збор у 11 гадзін каля экрана на Савецкай плошчы.



Папярэдняя экскурсія была прысьвечана падзеям у Гародні ў верасьні 1939 г.

Паводле http://t-styl.info

 уверх



Сацыяльная адрынутасьць мусіць пераадольвацца комплексна


Учора ў Гародні літоўскія і беларускія супрацоўнікі сацыяльных установаў і грамадзкія дзеячы абмеркавалі магчымасьці ўзаемадзеяньня грамадзтва і дзяржавы ў пераадоленьні сацыяльнай выключанасьці.

Круглы стол ладзіла грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр Сацыяльных Інавацый”.

На сустрэчу прыйшло 8 чалавек - прадстаўнікі гарадзенскіх грамадзкіх і рэлігійных арганізацый, валанцёрскай ініцыятывы і работнікі сацыяльнай абароны.

 Намесьнік дырэктара літоўскага Інстытута Працы і Сацыяльных дасьледаваньняў Багуславас Гружэўскіс прадставіў актуальную сытуацыю па сацыяльнай адрынутасьці ў краінах Эўразьвязу, адзначыўшы:

 - На сёньня ў эўрапейскіх краінах сацыяльная ізаляванасьць разглядаецца комплексна. Адпаведна і ўсе праграмы па прадухіленьню і барацьбе з гэтай з’явай распрацоўваюцца такім чынам, каб задзейнічаць разам тыя інстытуты, якія закранаюць розныя аспекты сацыяльнай ізаляцыі. То бок мы ставім у цэнтры агульны дабрабыт чалавека – таму сацыяльна ізаляваны чалавек інтэгруецца ў грамадзтва на кожным этапе свайго жыцьця. Мы імкнемся дапамогу такім людзям не абмяжоўваць сацыяльнымі выплатамі або забясьпечваньнем жыльлём, а дапамагчы яму інтэгравацца ў грамадзкую супольнасьць і пачувацца паўнавартасным яе ўдзельнікам.

 Досьвед літоўскіх арганізацый па рашэньні праблем сацыяльнай адрынутасьці і разьвіцьці сталага супрацоўніцтва грамадзкага сэктару з дзяржаўнымі структурамі прэзэнтавала Юдыта Акрамене, праграмны каардынатар Цэнтра інфармацыі і падтрымкі грамадзкіх арганізацый:

- Да ўступленьня ў ЭЗ у Літве працавалі розныя міжнародныя фонды, якія падтрымлівалі, у тым ліку і фінансава, дзейнасьць грамадзкіх арганізацый. Пасьля ўступленьня - многія фонды сышлі, а праграм і механізмаў разьвіцьця нацыянальнага сектару няўрадавых арганізацыяў яшчэ не сфармавалася. Гадоў 5 спатрэбілася на тое, каб знутры ўтварылася гэтая структура.

 Гарадзенцы падзяліліся сваім досьведам працы з сацыяльна выключанымі катэгорыямі грамадзянаў. Дыскусія выйшла шырэй за гэтую тэму – закраналіся ў тым ліку пытаньні дзейнасьці сацыяльных установаў у Гародні і Беларусі ў цэлым, дапамогі “дапамагаючым” прафесіям – псіхолагам, псіхатэрапеўтам,-- працы школьных псіхолагаў, узроўню падрыхтаванасьці і кваліфікацыі псіхолагаў, праблемы узаемадзеяньня дзяржаўных сацыяльных установаў з грамадзкімі арганізацыямі і інш.

Гэта быў трэці круглы стол з васьмі запланаваных у розных гарадах Беларусі. Пасьля дыскусіяў арганізатары плануюць правесьці трэнінгі для найбольш актыўных і зацікаўленых удзельнікаў круглых сталоў па пытаньнях эфектыўнага ўзаемадзеяньня розных сектараў для вырашэньня канкрэтных сацыяльных праблем.

Таксама плануецца стварэньне фільма па выніках, брашуры і праз год – выніковая канфэрэнцыя.

 Паводле http://t-styl.info

 уверх


Абвесткі:

уверх

Адкрыты спабор літаратурнай творчасьці студэнтаў


Інстытут журналістыкі БДУ абвяшчаюць літаратурны спабор «Брама мар»
у 5 намінацыях: паэзія, проза, крытыка, драматургія, пераклад.

Мэта спабору: стымуляваць творчасьць маладзёнаў, спрыяць самарэалізацыі і раскрыцьцю патэнцыялу моладзі, падтрымаць маладых літаратараў, якія навучаюцца ў Беларускім дзяржаўнымі унівэрсытэце ды іншых вышэйшых навучальных установах.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ ва ўзросьце да 25 гадоў, якія атрымліваюць першую вышэйшую адукацыю.
Спабор ладзіцца ў 3 этапы: 1 этап – збор прац, 2 –літаратурная вучоба, 3 – вызначэньне пераможцаў.

Тэксты неабходна даслаць на эл.адрас Belaya_kostka@mail.ru альбо прынесьці на кафедру літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ (Менск, Кальварыйская, 9, аўд. 319).


Апошні тэрмін – 4 лістапада.

Уганараваньне пераможцаў адбудзецца на сьвяточнай вечарыне «Літаратурныя Каляды на журфаку».

Палажэньне пра спабор і падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

www.journ.bsu.by.

Паводле http://nastaunik.info/

уверх

Спабор сацыяльнага плаката і відэаролікаў


Абвешчаны спабор сацыяльнага плаката і відэаролікаў на тэму актыўнасьці моладзі.

Да ўдзелу запрашаюцца дызайнэры, мастакі, аматары крэатыву ды проста ахвотныя праявіць свой творчы патэнцыял.

Працы прымаюцца ў любой тэхніцы выкананьня:


- handmade (фарбы, калаж, вітраж, графіка, мазайка і г.д.)
- электронны фармат добрай якасьці (для друку на фармаце А3)
- відэа.

Працы мусяць быць аўтарскімі, адпавядаць тэматыцы, мець эстэтычны выгляд і зьмяшчаць кантактную інфармацыю: прозьвішча, імя альбо псэўданім, узрост, месца працы ці навучаньня, нумар тэлефону.

Працы дасылайце на эл. адрас: kedy.by@gmail.com, а ручныя працы перадавайце асабіста арганізатарам конкурсу.

Па выніках конкурсу будзе арганізаваная 5-цідзённая выстава, экспазыцыю якой будуць складаць 50 лепшых працаў, якія абярэ аўтарытэтнае журы, таксама будуць вызначаныя 3 пераможцы і 5 намінантаў, якія атрымаюць падарункі.

Апошні тэрмін падачы працаў - 31 кастрычніка.

Пытаньні і дадатковая інфармацыя - па электронай адрэсе: kedy.by@gmail.com, альбо на вэб-пляцоўцы : http://vkontakte.ru/club19957254



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стыпендыяльная праграма “GAUDE POLONIA”


Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца творчыя людзі – маладыя дзеячы культуры і перакладчыкі з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы – для рэалізацыі ўласнага праекта падчас паўгадовага побыту ў Польшчы.

Удзельнікі мусяць быць не старэйшыя за 40 год ( у выключных выпадках – 45), валодаць польскай мовай на базавым узроўні, мець скончаную вышэйшую адукацыю.

Праграма падтрымлівае наступныя накірункі: фільм, фатаграфія, ахова помнікаў, літаратура/пераклад, музыка, візуальнае мастацтва, тэатр, мастацкая крытыка.

Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 3000 злотых і прадстаўленьне пражываньня.

Тэрмін дзеяньня праграмы: люты-ліпень 2011 года.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.nck.pl/kategoria/234/gaude-polonia/pr/true

Паводле adukacyja.info

 уверх






Не спазьніся!

уверх

Сэмінар па журналісцкім расследаваньні


Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Рау пры падтрымцы Амбасады ФРГ у Беларусі 20-21 кастрычніка ладзіць сэмінар па правядзеньні журналісцкага расследаваньня ў сетцы Інтэрнэт для маладых журналістаў.

Для ўдзелу ў адборы запоўніце фармуляр у дадатку і дашліце яго на эл.пошту medienakademie@ibb.by альбо на факс (017) 2703995.

Апошні тэрмін – да 11 кастрычніка.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэлефон: (017) 207 49 72



уверх


 Спабор грантаў на гуманітарныя дасьледаваньні


Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Ўкраіне ў 2010-2011 навучальным годзе.

Бланкі заявак на спабор на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.mag-iah.com/files/Appl_rus_1.doc

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 19 лістапада.

Інфармацыя пра вынікі спабору будзе дасланая ўдзельнікам у траўні 2011 г.



уверх

Моладзевыя сустрэчы “Пакаленьне Салідарнасьці”


На міжнародныя сустрэчы моладзі запрашаюцца ўсе, хто хоча пазнаёміцца з найноўшай гісторыяй Польшчы і Эўропы, хто хоча сустрэцца з людзьмі, якія спынілі камунізм і зьмянілі кшталт нашага кантыненту.

Анкета заяўкі на вэб-пляцоўцы - http://www.1980-2010.eu/rejestracja

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся на электронны адрас - pokoleniesolidarnosci@projektpolska.pl

Паводле www.1980-2010.eu

 уверх



Навуковыя спаборы VII Рамачнай праграмы ЭЗ


Абвешчаны новыя навуковыя спаборы па накірунку «Ідэі» на атрыманьне грантаў «ERC Starting Researcher Grant».

У 2010 годзе спаборы пройдуць па накірунках:

1) Спабор ERC-2011-StG 20101014 па раздзеле «фізычныя і інжынерныя навукі (physical sciences and engineering)» — апошні тэрмін прыёму заявак - 14 кастрычніка.

2) Спабор ERC-2011-StG 20101109 па раздзеле «навукі аб жыцьці (life sciences)» — апошні тэрмін прыёму заявак - да 9 лістапада.

3) Спабор ERC-2011-StG 20101124 па раздзеле «сацыяльныя і гуманітарныя навукі (social sciences and humanities — апошні тэрмін прыёму заявак - до 24 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://cordis.europa.eu/fp7/dc/index.cfm



Паводле рассылкі БАСР

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка