Выпуск 27 (389) ( 16 ліпеня 2010 г.)




Дата канвертавання28.03.2016
Памер113.36 Kb.




Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 27 (389)

( 16 ліпеня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Над выпускам працавала Кінга Дышэровіч



Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Гарадзеншчына ў Інтэрнэце 2

Візыт прадстаўнікоў нямецкіх моладзевых НГА ў Гародню 2

Актывісты СПБ дапамаглі ахвярам навадненьня ў Польшчы 2

Аўстрыйскае радыё шукае валантэра на год 3

Навучальныя візыты ў Польшчу для студэнтаў 3

Грантавы спабор Эўракамісіі 4

Культурніцкая дыпламатыя ў Эўропе - Форум Маладых Лідэраў 5

Паслядыплёмнае навучаньне ў Нямеччыне 5

Стыпендыя фонду Генрыха Бёля (Heinrich Boell foundation). 6

Валантэрскі летнік на Браслаўшчыне 6

Летнік «Паўночны вецер» 6

Міжнародны экалагічны летнік у Жодзіне 7





Падзеі:

 уверх

Гарадзеншчына ў Інтэрнэце


Пабачыў сьвет бібліяграфічны даведнік “Гродзеншчына ў інтэрнэце”.

У ім падказаныя вэб-пляцоўкі прысьвечаныя мастацтву, культуры, эканоміцы, адукацыі і іншым накірункам разьвіцьця гарадзенскага рэгіёну.

Даведнік па вэб-пляцоўках Гарадзеншчыны - гэта вынік працы аддзелу краязнаўства Гарадзенскай абласнай навуковай бібліятэкі імя Карскага. “Гродзеншчына ў Інтэрнэце” зьмяшчае больш за 400 адрасоў падзеленых на 86 тэматычных разьдзелаў.

 Як адзначаюць укладальнікі даведніка, на сучасным этапе разьвіцьця грамадзтва немагчыма забывацца на кампутарныя тэхналогіі, якія можна выкарыстоўваць у розных сфэрах жыцьця. Бібліяграфічны даведнік будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца сучасным і мінулым гарадзенскага краю.

“Гродзеншчына ў Інтэрнэце” даступная на вэб-пляцоўцы бібліятэкі: www.grodnolib.by



Паводле http://t-styl.info

Візыт прадстаўнікоў нямецкіх моладзевых НГА ў Гародню


Сёньня ў межах праграмы Discover Belarus Гародню наведалі прадстаўнікі нямецкіх моладзевых грамадзкіх арганізацый і грамадзкія актывісты з Менску.

У офісе ГА “Цэнтр “Трэці сэктар” яны сустрэліся з сябрамі гарадзенскіх грамадзкіх арганізацый і ініцыятыў, абмеркаваўшы магчымасьці далейшага супрацоўніцтва. У праграме візыту ў Гародню таксама сустрэча з праваслаўнай моладдзю і экскурсія па горадзе.

У верасьні з азнаямляльным візытам Гародню наведаюць прадстаўнікі нарвэжскіх моладзевых арганізацый.
уверх

Актывісты СПБ дапамаглі ахвярам навадненьня ў Польшчы


Неафіцыйны Саюз палякаў сабраў і перадаў грошы ахвярам навадненьня ў Польшчы.

Цягам апошняга месяца Саюз палякаў зьбіраў матэрыяльную дапамогу для ахвяраў навадненьня ў Польшчы.

Грошы ўчора перадалі в.а. старшыні СПБ Анжаліка Арэхва і былая старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс у Генеральнае Консульства Польшчы ў Гародні генеральнаму консулу Анджэю Хадкевічу, паведамляе Анджэй Пачобут на ўласным блогу.

Гэтыя сродкі павінны быць перададзеныя пры пасярэдніцтве дыпламатаў гміне Вілкув (Любэльскае ваяводства Польшчы), якая вельмі моцна пацярпела ад навадненьня.

Агулам сябры СПБ сабралі: 19.733.290 беларускіх рублёў, 6.845 даляраў ЗША, 427 злотых, 315 эўра, 100 расійскіх рублёў. Разам гэта складае каля 45 тысячаў польскіх злотых.

Паводле http://t-styl.info


Абвесткі:


уверх


Аўстрыйскае радыё шукае валантэра на год


Грамадзкае радыё  ў Зальцбургу (Аўстрыя) запрашае маладых людзей на доўгатэрміновае валантэрства ў межах EVS.

Радыё ў Зальцбургу - гэта месца для ўсіх, хто жадае свабодна выказваць свае думкі. Мэта арганізацыі - разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, дыялог культур і пакаленьняў, гендэрнае раўнапраўе.

Валантэр шмат даведаецца пра радыёжурналістыку, а таксама пазнаёміцца з тэхнікай, якая выкарыстоўваецца на радыё.

Спачатку валантэр будзе працаваць у камандзе, потым зможа весьці свае перадачы, будзе працаваць карэспандэнтам на розных мерапрыемствах. Валантэр можа рэалізаваць свой аўтарскі праект, напрыклад, перадачу на дзьвюх мовах (роднай і нямецкай), супольны праект з радыё ў сваёй краіне.

Пажадана каб валантэр цікавіўся радыё ды радыятэхнікай, мусіць быць гатовы да незалежнай і крэатыўнай працы. Досьвед працы на радыё неабавязковы. Валоданьне нямецкай мовай хаця б на базавам узроўні вітаецца але гэта не вырашальны крытэрый.

Апошні тэрмін падачы заявак - 5 жніўня.

Праект пачнецца ў сьнежні 2010 года і будзе трываць 1 год.

Больш падрабязнаую інфармацыю можна атрымаць па эл. адрасе: international@akzente.net, альбо на вэб-пляцоўцы  www.evs4u.ro.



уверх

Навучальныя візыты ў Польшчу для студэнтаў


Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язяраньскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Бранская вобласьць, Калінінградзкая вобласьць, Ленінградзкая вобласьць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародзкая вобласьць) на стажыроўку ў Польшчу.

У межах інтэнсіўнага двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасьведчанымі грамадзкімі арганізацыямі, удзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца аб працы грамадзкіх арганізацый, сустрэцца з выдатнымі грамадзкімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.

У рамках праграмы RITA ў 2004 годзе была створаная ініцыятыва “Study Tours to Poland”, адрасаваная дзвюм групам – прафэсыяналам і студэнтам. На сёньняшні дзень STP кіруецца Калегіяй Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язяраньскага. Каардынатарам STP для студэнтаў з’яўляецца фонд „Borussia”.

У межах праграмы «Study Tours to Poland» забясьпечваецца:

- пражываньне і харчаваньне на тэрыторыі Польшчы;

- аплата за праезд.

У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты:

- ва ўзросьце ад 18 да 21 года (якім да 20.07.2010 не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі, Украіне і Расійскай Федэрацыі (Бранская вобласьць, Калінінградзкая вобласьць, Ленінградзкая вобласьць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародзкая вобласьць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін;

- з высокімі паказчыкамі пасьпяховасьці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці.

Заявы, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаваньням, разглядацца ня будуць.

Кандыдаты павінны даслаць заяўку на ўдзел у праграме ў электронным выглядзе па адрасе: nabor2010@studytours.pl.

Фармуляр заяўкі знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.studytours.pl/

Апошні тэрмін – да 20 ліпеня.

Заяўка кандыдата складаецца з трох частак:

- запоўненага фармуляра заяўкі (Excel фармат *.xls),

- эсэ на тэму “Чаму я хачу прыехаць у Польшчу?” у вордаўскім файле (ня больш за 1 старонку – 1800 сімвалаў),

- адсканаваных ці зьнятых пры дапамозе фотаапарату залучаных файлаў фармату PDF, Word ці JPG:

- рэкамендацыйнага ліста, напісанага кіраўніком, лідэрам няўрадавай арганізацыі, начальнікам, выкладчыкам і да т. п.,

- ксэракопіі пашпарта (старонка з дадзенымі кандыдата),

- ксэракопіі заліковай кніжкі – старонка з адзнакамі за апошні навучальны год, у выпадку першакурснікаў – ксеракопіі атэстата.

- заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме «Study Tours to Poland» (у адпаведнасьці з узорам).

Фармуляр павінен быць запоўнены на кампутары на роднай мове кандыдата (па-беларуску, па-расейску ці па-ўкраінску); зьмяшчаць адказы на ўсе пытаньні; калі кандыдат на момант падачы заявы афармляе пашпарт, то ў рубрыцы “сэрыя і нумар пашпарта” неабходна толькі ўказаць дату яго атрыманьня; у рубрыцы “тэлефон” пазначце, калі ласка, у тым ліку, нумар хатняга тэлефона і час, калі Вы даступныя, а таксама нумар сотавага тэлефона; у рубрыцы “e-mail” неабходна пазначыць індывідуальны адрас электроннай пошты;

Заявы можна дасылаць толькі па электроннай пошце!

За інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.адрас nabor@studytours.pl



уверх

Грантавы спабор Эўракамісіі


Эўракамісія абвясьціла пра грантавы спабор у межах праграмы Інвэставаньне ў людзей, мэтай якой з’яўляецца павышэньне якасьці жыцьця ў краінах-партнэрах Эўразьвязу. Тэма спабору - “Барацьба супраць дзіцячай працы”.

Прыярытэт аддаецца праектам якія дзейнічаюць у напрамках: прамоцыя ўдасканаленьняў нацыянальнага законадаўства Канвэнцыяў Сусьветнае Арганізацыі Працы супраць дзіцячае працы, адукацыйныя кампаніі, маніторынг грамадзкай абароны дзяцей, прадпрыемстваў, дзеяньняў законаўкладальнікаў і г.д.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца арганізацыі з Беларусі, якія маюць партнэра ў краіне Эўразьвязу.

Памер гранту - ад 25 000 эўра да 1 000 000 эўра.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 верасьня.

Анкету, якая знаходзіцца па спасылцы- https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1278424996879&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPubliList=15&page=2&aoref=129339 (Grant Application Form) дасылаць на эл.адрас- http://us.mc528.mail.yahoo.com/mc/compose?to=EuropeAid-ChildLabour@ec.europa.eu



уверх

Культурніцкая дыпламатыя ў Эўропе - Форум Маладых Лідэраў


З 29 ліпеня да 5 жніўня ў Бэрліне адбудзецца тыднёвы сэмінар на тэму “Будучыня Эўропы - нацыянальныя брэнды і рэгіянальная інтэграцыя.”

Сэмінар “Культурніцкая дыпламатыя ў Эўропе” дасьць магчымасьць кантактаў з экспертамі, высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі. Удзельнікі сэмінару засяродзяцца на ніжэй згаданых пытаньнях:

- Пашырэньне Эўразьвязу - новыя і будучыя сябры, эўрапейская палітыка добрасуседства,

- Гісторыя і разьвіцьцё ідэі нацыянальных брэндаў, асаблівая ўвага будзе надвацца эўрапейскаму досьведу,

- Уплыў брэндаў на працэс эўраінтэграцыі,

- Эўропа як актор на палітычнай і эканамічнай сцэне сьвету.

Удзельнікі сэмінару змогуць таксама прыняць удзел у канфэрэнцыі “Брэнды ва ўзаемазалежным сьвеце” (29 ліпеня -1 жніўня).

Кошт удзелу - 195 эўра, акрамя таго арганізатары не забясьпечваюць транспарт, пражываньне і харчаваньне.

Сэмінар “Культурніцкая дыпламатыя ў Эўропе” ладзіцца кожныя 4 месяцы.

Падрабязная інфармацыя - на вэб-пляцоўцы: www.culturaldiplomacy.org альбо па эл.адрасе: europe@culturaldiplomacy.org .

Паводле www.culturaldiplomacy.org

уверх

Паслядыплёмнае навучаньне ў Нямеччыне


DAAD (Deutscher Akademischer Austausch Dienst) дае выпускнікам бакалаўрскіх праграм з развіваючыхся краін магчымасьць працягнуць вучобу ў нямецкіх ўнівэрсытэтах у 2011/2012 навучальным годзе.

Умовы:


-узрост да 36 гадоў,

-дыплём бакалаўра,

-як мінімум двухгадовы досьвед працы па спецыяльнасьці,

-пры паступленьні на курсы з нямецкай мовай: сэртыфікат DSH2 албьо TestDaF4 (у час падачы заяўкі абавязковы ўзровень А2), для курсаў на ангельскай: TOEFL (мінімальны вынік 550 пунктоў) альбо IELTS (band 6).

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 ліпеня (штогадова).

Поўны спіс навучальных праграм: http://www.daad.de/imperia/md/content/entwicklung/hochschulen/ast/list_of_all_postgraduate_courses_2011_2012.pdf

Падрабазна пра падачу заяваў: http://www.daad.de/entwicklung/studierende_und_alumni/bildung_postgradual/ast/08164.en.html

Анкета-заяўка: http://www.daad.de/imperia/md/content/en/deutschland/formulare/forschungsstipendium_en.pdf

Паводле http://www.daad.de

уверх

Стыпендыя фонду Генрыха Бёля (Heinrich Boell foundation).


Фонд прапануе стыпендыі для студэнтаў (асабліва грамадзян усходнеэўрапейскіх краін і маладых жанчын) у Нямеччыне, Швэйцарыі ды іншых краінах Эўразьвязу.

Пажаданыя кірункі навучаньня: культуралогія, мастацтва, гуманітарныя і грамадзкія спецыяльнасьці, інжынерыя, юрыстыка, медыцына.

Кандыдат мусіць быць студэнтам навучальнае ўстановы, мець дыплём бакалаўра і валодаць нямецкай мовай на даволі высокім узроўні.

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасьня.

Кантакт:

Heinrich Boell Stiftung

Studienwerk

Schumannstr. 810117, Berlin

e-mail: studienwerk@boell.de

Паводле www.modes.of.by

уверх

Валантэрскі летнік на Браслаўшчыне


Рымска-каталіцкая парафія Божага Провіду ў Слабодцы (Браслаўскі раён) запрашае прыняць удзел у валантэрскім летніку.

Валантэрам прапануецца праца на рэканструкцыі касьцёла.

Ахвотным дапамагчы парафіяне забясьпечаць начлег і харчаваньне. Хопіць часу для адпачынку на возеры і супольнай малітвы.

Далучыцца да працы летніка можна ў любы час да канца жніўня

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне МТС (29) 715-36-68

Паводле www.nn.by

уверх

Летнік «Паўночны вецер»


Намётавы танцавальна-музычны летнік «Паўночны Вецер» пройдзе 10–18 жніўня ў Браслаўскім раёне.

Гэта намётавы гарадок на поўначы Беларусі, майстар-класы па танцах, музыцы, сьпевах, прыгожы бераг возера Укля, цішыня і пекнасьць прыроды паўночнай Беларусі, музычныя вечарыны каля вогнішча... . Гэта гутаркі і сэмінары па сацыялагічных і філасоўскіх пытаньнях.

Для жадаючых, пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама вайсковыя вышкалы са спаборніцтвамі па барацьбе, выжываньню, шыхтавай падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш.

Арганізатары Летніка – Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease's Buffoon Theatre” ў супрацоўніцтве з Менскай Школай Народных Танцаў Сьвету.

Задаць пытаньні пра арганізацію ці далучыцца да летніка вы можаце па тэлефонах: (029) 5076263, Аляксей, (029) 6850374, Ганна.

Паводле http://www.nastaunik.info

уверх





Не спазьніся!

уверх

Міжнародны экалагічны летнік у Жодзіне


З 19 па 30 ліпеня ў межах міжнароднага праекта «EWOCA-3» пры падтрымцы эўрапейскага фонда «Меркатор» у Жодзіне ладзіцца моладзевы добраахвотніцкі экалагічны летнік.

Тры краіны, тры працоўныя летнікі, тры гады – галоўны прынцып гэтай праграмы.

Асноўная мэта правядзеньня летніка – спрыяньне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменьню і міжкультурнай камунікацыі праз добраахвотніцкую працу і абмеркаваньне глабальных экалагічных праблем.

У Жодзіна прыедуць маладыя людзі з Германіі і Літвы, каб разам са студэнтамі, маладымі працоўнымі, вучнямі і педагогамі гарадзкіх школ, моладдзю з грамадзкага аб'яднаньня «Новая Касталія», ня толькі «павырашаць» пытаньні экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі, рацыянальнага выкарыстаньня рэсурсаў, але і дапамагчы ў стварэньні экалога-рэкрэацыйнай пляцоўкі на базе адной з навучальных установаў.



За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: +375296526017, +375293125495.

Паводле http://www.nastaunik.info/

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка