Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца




Дата канвертавання05.06.2016
Памер23.3 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове для 6 класа


  1. Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца.

Грузчык, грыбкі, дзядзька, касьба, малацьба, мароз, незабудка, перапісчык, склад, стог, указка, футбол.

  1. Вызначыць род назоўнікаў і дапісаць канчаткі прыметнікаў .

Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака, гумав.. галёш, сучасн.. моладзь, народн.. суддзя, балюч.. мазоль, калгасн.. шафёр, мал.. дзіця, цудоўн.. настрой, паветран.. струмень, вялік.. зала, каротк.. запіс, залат.. медаль.

  1. Падбярыце эпітэты да слоў ( не больш чатырох).

Голас, заўвага, тон.

  1. Вызначце ў групах прыметнікаў “лішні”, растлумачце, чаму такі зрабілі вывад.

а) высокі, разумны, драўляны, сухі, прыгожы;

б) восеньскі, зімовы, падводны, новы, шкляны;

в) дзядулеў, леснікоў, сястрын, грамадскі, братаў.


  1. Пераўтварыце словазлучэнні “назоўнік + назоўнік” у словазлучэнні “прыметнік + назоўнік”: гадзіннік Васі, хатка бабра, ліст Наташы, касцюм дзядулі, гняздо ластаўкі.

  2. Замяніце лічбы словамі і запішыце іх, паставіўшы назоўнікі ў патрэбным склоне.

а) Плошча Белавежскай пушчы (85 000) (гектар).

б) Зімовы дзень блішчыць (1000) (агонь).

в) Толькі на Палессі можна яшчэ любавацца дубамі, узрост якіх дасягае (6) (стагоддзе).

г) Агульная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь складае 207,6 (тысяча ) квадратных кіламетраў.

д) Цеплынёю (20) (градус) абагрэла мяне вясна. (Г.Бураўкін)

7. Падбярыце да слоў адпаведныя фразеалагізмы з правага слупка.

Нядаўна у свіныя галасы

Здаўна як на далоні

Ляніва спакон вякоў

Добра гады ў рады

Позна безгоду тыдзень

Рэдка цераз пень калоду

8.Перакласці словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Два завода, четыре новых стихотворения, шесть зданий, одиннадцать переводчиков, двадцать три года, пятьдесят отрядов, сорок четыре ученика.



9. Запішыце назоўнікі ў форме склону, указанага ў дужках.

асфальт (прыназ. па + М.скл. адз. лік) бездараж (Т.скл. адз.лік)

стараста ( Т.скл. адз. лік) каліва (Р.скл. мн.лік) конь (Р.скл. мн.лік) шчаня (Д.скл. адз.лік)

скруха (Д.скл. адз.лік) Даніла (Т.скл. адз.лік)



10. Спісаць, падзяляючы тэкст на сказы. У сярэдзіне, дзе неабходна, і ў канцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прыпынку .

Самая цікавая кніга



Якая самая цікавая кніга на с..ве..е гэта кніга – зямля, на якой мы ж..вём яна з ран..яга маленства вучыць нас ..історыі мове адкр..вае нам усё новыя і новыя словы кожны ..ень мы вуч..мся спазнаваць і разуме..ь значэ..е гэтых слоў усё, што акружае нас, мае свае імёны тыс..чы і міл..ёны назва.. існуюць на з..млі кожная яе м..сціна мае сваю назву ч..лавеку дорага ўсё што пакінулі аб сабе яго про..кі пам..ць з..млі бераж.. гэта як найдараж..йшую спа..чыну і н..се праз в..кі ў імёнах у назвах у словах у пада..ях і л..г..ндах.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка