Віктарына па беларускіхнародных казках прадоўжыце назвы бел нар казак




Дата канвертавання15.05.2016
Памер64.81 Kb.
ВІКТАРЫНА ПА БЕЛАРУСКІХНАРОДНЫХ КАЗКАХ


  1. Прадоўжыце назвы бел.нар. казак: “Музыка-…(чарадзей)”, “Лісіца і (гусак)…”, “два …(браты)”, “Хітры …(вол)”




  1. Пазнайце казку па пачатку :

“Жыў некалі насвеце музыка. Пачаў ён іграць яшчэ змалку.Бывала. пасучы валоў, зробіць з лазы дудачку ды як зайграе, дык валы скубці траву перастануць, -натапыруць вушы і слухаюць. У лесе птушкі прыціхнуць, нават жабы ў балоце не крумкаюць.” (“Музыка-чарадзей”)


  1. Пазнайце казку па канцоўцы:

“- Схітрыў ці не схітрыў, -адказаў вол, - а стог сена за пагодай накасіў. Ды і шкура ад вашых воўчых зубоў цэлая засталася”. (“Хітры вол”)
4. Назавіце тры добрыя справы, якія зрабіў малодшы брат Іван у бел.нар казцы “Два браты”. (1 –вярнуў людзям ваду, 2 – вылечыў хворую дачку пана, 3 –запусціў млын)
5. Каму належаць наступныя словы? Назавіце галоўных герояў і назву казкі:

“-Танцуй сабе, а з’есці я цябе яшчэ паспею… вось дык Гусак! Вось дык танцор!” (Словы належаць лісе. Галоўныя героі – Ліса і Гусак. Казка “Лісіца і Гусак”)


6. Якому герою належаць наступныя словы :

“Ідзі, Іван-бядняк , на бераг мора, схавайся пад човен і дачакайся ночы. Прыляцяць тры мае сыны, тры вораны. Пачнуць між сабою гаварыць. Слухай іх і запамінай. Толькі глядзі, не абзывайся”. (Халеры з казкі “Два браты”)


7. Што адбылося перад апісанай падзеяй? З якіх казак гэтыя ўрыўкі?

“…Так і засталася лісіца з разяўленым ротам” (Лісіца і Гусак”)


8. Да якой казкі падыходзяць прыказкі?

  • Хто працуе, той не сумуе (“Хітры вол”)

  • Язык у разумнага ў галаве, у дурнога – на зубах. (“Два браты”)

9. Назавіце адмоўных герояў у бел.нар. казках “Хітры вол”, “Лісіца і Гусак”.




Красворд па бел. нар. казках




1 М

А

Н

Ю

К

А




2 В

А

Р

О

Н

А







3 Х

А

Л

Е

Р

А







4 Ц

А

Р

С

Т

В

Е

5 Ч

А

Р

А

Д

З

Е

Й

Н

Ы

Я







6 Л



І

С

І

Ц

А










7 С

К

Р

Ы

П

К

А







  1. Закончы назву казкі, у якой пеўнік выгнаў казу з зайкавай хаткі : “Каза-…”.

  2. Галоўная гераіня казкі, якая выдавала сябе за салаўя. .

  3. Каго сустрэў Іван –бядняк з беларускай народнай казкі “Два браты”? .

  4. Дапоўніце казачны пачатак : “У некаторым….

  5. Як называюцца казкі, у якіх прысутнічаюць цудадзейныя рэчы, набываюцца цуды?

  6. Гераіня казкі, якую перахітрыў Гусак, каб ратаваць сваё жыццё.

  7. На якім музычным інструменце граў хлапчук у бел.нар. казцы “Музыка-чарадзей”?

-Вітаем вас , дарагія госці, на нашых занятках па “Роднаму слову”!

Сёння у нас зноў сустрэча з вуснай народнай творчасцю. Давайце ўспомнім з урокаў “Літаратурнага чытання”, што мы называем вуснай народнай творчасцю.

ВУСНАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ – СКЛАДАЛАСЯ ЛЮДЗЬМІ, РАСКАЗВАЛАСЯ, ПЕРАДАВАЛАСЯ ІМІ З ВУСНАЎ У ВУСНЫ, АД АДНАГО ПАКАЛЕННЯ ДА ДРУГОГА.


    • Якія вы ведаеце жанры вуснай народнай творчасці? (песні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, байкі, легенды, лічылкі, казкі)

    • Наш памочнік сёння – Дабрадзей Ён падрыхтаваў нам некалькі заданняў, выконваючы якія мы акунемся ў вусную народнаю творчасць.

    • За выкананае заданне вы будзеце атрымліваць ад Дабрадзея кветку мудрасці.

1 ЗАДАННЕ. Расказаць народныя песні

2 ЗАДАННЕ Загадаць адно аднаму загадкі.

3 ЗАДАННЕ Бой скорагаворак

4 ЗАДАННЕ “Збяры прыказку” ( Не адкладвай на заўтра тое, што паспееш зрабіць сёння. Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. Хочаш добра жыць – павінен працу любіць.)

- Сёння наш занятак прысвечаны аднаму з самых цікавых і любімых жанраў вуснай народнай творчасці. Здагадайцеся, якому:

-ГЭТА ВУСНАЕ АПАВЯДАННЕ, У ІМ ЛЮДЗІ З ДАЎНІХ ЧАСОЎ ВЫКАЗВАЛІ СВАЕ МАРЫ АБ ШЧАСЦІ, АБ ПЕРАМОЗЕ ДАБРА НАД ЗЛОМ, АБ ЦУДОЎНЫХ І ЧАРОЎНЫХ КРАІНАХ, ДЗЕ ХАЦЕЛАСЯ Б ЖЫЦЬ. Гэта…казка. ГЭТА І БУДЗЕ ТЭМАЙ НАШАГА СЁНЕШНЯГА ЗАНЯТКА. Давайце паставім сабе задачы.

-Якія прыкметы казак вы ведаеце?

- Якія бываюць казкі?

5 ЗАДАННЕ. Віктарына па казках.

Работа ў групах:

1 група – падрыхтаваць чытанне па ролях казкі “Хітры вол”

2 група – Інсцэніроўка казкі “Пчала і муха”

3 група - разгадванне красворда па казках

Праверка выканання заданняў.

6 ЗАДАННЕ Прэзентацыя казак


  • Я чытаў бел.нар. казку ….

  • Гэта (чарадзейная, пра жывёл, бытавая) казка.

  • Галоўны герой гэтай казкі…

  • З ім набылася такая гісторыя…

  • Я раю прачытаць гэту казку

  • Гэта казка вучыць…

-Вось і надыйшоў да канца наш сёнешні занятак па вывучэнню роднай мовы. Усе заданні Дабрадзея мы выканалі. Калі вам было цікава і вы дазналіся з занятка аб нечым новым, невядомым, прынясіце сваю кветку мудрасці да мяне. У нас атрымалася сапраўдная паляна мудрасці.

Факультатыўныя заняткі

“Роднае слова”


Тэма:

“Беларускія народныя казкі”


Падрыхтавала: настаўнік пачатковых класаў

Мельнікава А.А.

МЭТА: праверыць засвоеныя дзецьмі веды па прачытаных казках.

ЗАДАЧЫ:


  • Развіваць цікаўнасць вучняў да чытання казак;

  • Садзейнічаць развіццю памяці і мыслення;

  • Развіваць творчае ўяўленне, знаходлівасць, кемлівасць;

  • Вучыць дакладна і выразна фармуляваць свае думкі.

АБСТАЛЯВАННЕ:



  • Выстава кніг “Беларускія народныя казкі”

  • Красворд “Беларускія народныя казкі”

  • Віктарына “Беларускія народныя казкі”

  • Малюнкі да казак


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка