Віктарына – спаборніцтва “Літара-чарадзейка ” Мэты




Дата канвертавання01.05.2016
Памер59.98 Kb.
Віктарына – спаборніцтва

Літара-чарадзейка



Мэты: выхаваць у вучняў цікавасць да беларускай мовы; развіваць

разумовыя здольнасці вучняў, выявіць паўнату засваення вучэбнага

матэрыялу; замацаваць уменне размаўляць на роднай мове.

Ход мерапрыемства

I.Уступнае слова

- Сябры, сёння мы праводзім конкурс на лепшага знаўцу беларускай мовы. Ведаць, паважаць, любіць і берагчы сваю мову павінен кожны чалавек. Як вы авалодалі беларускай мовай, чаму навучыліся, мы зараз пабачым.



II. Размінка. Пытанні-жарты.

1.З чаго пачынаецца мультфільм? (Літара “М”)

2. Чым заканчваецца ўрок? (Літара “К”)

3. Чаго не знойдзеш ні ў сліве, ні ў вішне, ні ў яблыку, але сустрэнеш ў грушы і арэху? (Літара “М”)

4. Што знаходзіцца пасярод вёскі? (Літара “С“)

5. Што пішацца у канцы кнігі? (Літара “А”)

6. Што у авадня спераду, а ў вавёркі ззаду? (Літара “А”)

ІІІ. Першая станцыя.

А) Гукі і літары

Пытанні да каманд.

1)Напісаць словы, ў якіх сто зычных.

(стог, стол, столь, стоп…)

2) Словы на картках пераблытаны, калі паставіць літары на месца, атрымаюцца назвы жывёл.

І ІІ

банка-кабан корт-крот



сіла-ліса скала-ласка

соль-лось ток-кот

б) Конкурс капітанаў

Замяніць першыя літары слоў, каб атрымаліся іншыя словы.

Гара – кара, слава – кава, раса – каса,

Меч – печ, кіпа – ліпа, глей – алей,

В) Літара – чарадзейка

Дапісаць адну літару у пустыя клеткі, каб атрымаліся новыя словы.




а

к

р

у

г

а

а

п

і

с

к

а

а

т

р

у

т

а


ІV. Другая станцыя “Незвычайныя кругі”

У кожным з гэтых кругоў прачытаць як мага больш слоў па кругу.

1)абарот

2) табар 1)навала

3) рота 2)навал

4) абат 3) валан

5) бар 4) анал

6) раб 5)лава

7) ар 6) вал

7) Ала
V. Трэцяя станцыя “Падумай-ка”

Якія словы можна пачытаць па гэтай схеме?

айка: байка, гайка, лайка, зайка, майка, пайка, Райка, сайка, чайка, шайка
VI. Метаграмы.


  1. У агародзе ён на градцы.

Пад сонцам, як крумкач, гарыць

“М” на “Л” змяні ў пачатку

Паверхняй мэблі заблішчыць (Мак - лак)

2)Шуміць на беразе ракі

доўгімі але тонкімі галінкамі,

зменім “Л” на”К” - хоць і з барадой,

але пачастуе малаком (Лаза-каза)

VII. Конкурс матэматыкаў.

Падлічыць колькі ў вершы В.Віткі “Тачыльшчык” слоў з коранем

–тог-, (-тач-)

Тачу, тачу, абточваю,

Начыста заточваю,

Канцы з канцамі сточваю,

Калі што недаточана ,

А можа ператочана,

За точку пераплочана,

Хутчэй, хутчэй даточвайце

І не ператочвайце

VIII. Аукцыён.

Падабраць аднакаранёвыя словы, хто называе апошні, той перамагае.

(Лес, вада)

IX. Станцыя “Перакладчыкі”.

На дошцы у слупок напісаны словы на рускай мове, якія трэба перакласці на беларускую мову. На выкананне задання адводзіцца 2 хвіліны.



X . Cтанцыя “Прыказкі”.

На картках напісаны словы. Іх неабходна расставіць у такім парадку, каб атрымаліся прыказкі. Перамагае той, хто хутчэй.

1.Летнюю часінку зімовым тыднем не заменіш.

2. Хлебароба поле славіць.



ХІ. Станцыя

Вучні павінны ўважліва разгледзіць малюнкі і прыдумаць, на што яны падобныя.

Карцінкі на дошцы Прыблізныя

варыянты адказаў

акуляры,штанга,

самакат,веласіпед.
лісце дрэў, морква,

кропля, мышка.


мост, гара, вясёлка.
скрынка, акенца,

тэлевізар, шафа.

кветка, бант, матылёк

шар, кветка, семафор





ХІІ. Станцыя “Крыжаванка”

Запісаць словы, якія пачынаюцца з пэўных літар. Перамагае тая каманда, якая першай правільна выканае заданне.



Р










В













К
















А



















П

























Ш

























С

























Н

























1.

2.

3.



4.

5.

6.



7.

8.

Вынікі спаборніцтва падводзіць журы. Уручаюцца прызы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка