Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення ў рабоце з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі




Дата канвертавання12.06.2016
Памер57.06 Kb.
Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення ў рабоце з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі
Случанка Галіна Леанідаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Г. Орша, УО “Аршанская дзяржаўная гімназія № 1”
Сучасны перыяд сацыяльна-эканамічнага развіцця характарызуецца высокай дынамікай працэсаў , якія адбываюцца ў розны сферах грамадскага жыцця вытворчасці і адукацыі. Цяпер грамадству патрабуецца чалавек, які ўмее сам прымаць рашэнне, які мае крытычнае мыcленне, умее працаваць з вялікай колькасцю інфармацыі, можа добра і хутка арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, хутка перабудоўвацца і перавучацца.

Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі – якраз той дзейсны сродак, які дапамагае, захоўваючы традыцыі і адукацыі, зрабіць працэс навучання камфортным і даць дзецям разам з акадэмічнымі ведамі цэлы комплекс сацыяльных.

Найбольш цікавай, на мой погляд, з’яўляецца тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо.

Даная тэхналогія была распрацавана амерыканскімі педагогамі, якія спрабавалі рашыць праблему творчага патэнцыялу вучняў у школьным асяроддзі.

Што такое крытычнае мысленне і творчае? І ці можна вылучыць мяжу адрознення паміж імі? Як мяркуюць даследчыкі, крытычнае мысленне – гэта натуральны спосаб узаемадзеяння з ідэямі і інфармацыямі.

Вучні пастаянна стаяць перад праблемай выбару інфармацыі. Неабходна ўменне не толькі авалодаць інфармацыяй, але і крытычна яе ацаніць, асэнсаваць, прымяніць.

Крытычнае мысленне – ацэначнае, рэфлексіўнае, адкрытае, якое развіваецца шляхам накладання новай інфармацыі на асабісты жыццёвы вопыт.

У гэтым і складваецца адрозненне крытычнага мыслення ад мыслення творчага, якое не прадугледжвае ацэначнасці, а дапускае генерыраванне новых ідэй, якія часта выходзяць за рамкі жыццёвага вопыту. Аднак правесці мяжу паміж творчым мысленнем і крытычным складана. Такім чынам, можна сцвярджаць, што крытычнае мысленне – адпраўная кропка для развіцця творчага мыслення. Больш таго і крытычнае, і творчае мысленне развіваюцца ва ўзаемаабумоўленасці.

Іншымі словамі, мы хацелі б развіваць у нашых вучняў творчае мысленне.

Але ці можам навучыць творчаму мысленню? Адказ на гэтае пытанне застаецца дыскусійным, бо асноўныя творчыя магчымасці чалавека, як вядома, закладваюцца ў раннім дзяцінстве. А школа ў гэтым плане атрымлівае «гатовы прадукт». Дастаткова будзе таго, што мы разаўем у нашых выхаванцаў крытычнае мысленне.

Мэта гэтай тэхналогіі – развіццё мысліцельных навыкаў вучняў, неабходных у вучобе і звычайным жыцці. Тэхналогія крытычнага мыслення прызначана для таго, каб вучні сталі задавацца пытаннямі: як гэта суаднесці з тым, што я ўжо ведаю?

Як я магу выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю? Навучаючы вучняў такім чынам, мы стымулюем і заахвочваем іх самастойнасць у рашэнні праблемы. Нашым дзецям неабходна мысліць творча, каб захаваць адкрытыя адносіны. Задача настаўніка – навучыць спосабам рашэння праблем, выпрацаваць навык выкарыстання ведаў у заканамерных і выпадковых сітуацыях.




Для работы з рознымі відамі тэксту тэксту

Арганізацыя дыскусій

Табліцы пытанняў

”тоўстых і

Тонкіх “


Канцэптуальная

Хто? Што? Дзе? Чаму?

зводная

кластар

Бартавы журнал

Перапыненае чытанне

Дрэва прадказанняў

Двухчасты дзённік

інсерт

Сумесны пошук

Перакры-жаваная дыскусія

Прыём Фішбоун
Мэта тэхналогіі дасягаецца шляхам ажыццяўлення прыёмаў (ніжэй кластар –схема)


Візуальныя метады агрганізацыі матэрыялу



В–Х–П


(ведаю–хачу даведацца–пазнаў)

Табліца– сінтэз


накіраваных на тое, каб спачатку зацікавіць вучня (прабудзіць у ім даследчую, творчую актыўнасць), затым прадставіць умовы для асэнсавання матэрыялу і, нарэшце, дапамагчы абагуліць набытыя веды. Гэта значыць, праз розныя прыёмы актывізаваць мысліцельную дзейнасць вучняў. Вялікая колькасць метадаў і прыёмаў РКМ дазваляе арганізаваць засваенне вучнямі ведаў, уменняў, навыкаў пераважна ў форме дзейнасці і максімальна выкарыстоўваць магчымасці, веды і інтарэсы сваіх вучняў з мэтай павышэння выніковасці і памяншэння затрат у працэсе навучання.

У сваёй рабоце я выкарыстоўваю ТРКМ. Мяркую, найболш эфектыўныя прыёмы – кластар, сінквейн, эсэ, табліцы, бартавы журнал, двухчасты дзённік, зігзаг…

Спынюся на некаторых з іх. У маёй практыцы заняла трывалае месца работа на ўроку па складанню кластара. Прапануючы ім падобны від дзейнасці, мы можам выявіць:



  • глыбіню засваення матэрыялу, убачыць, наколькі свабодна вучань валодае тэорыяй;

  • выйсці на пастаноўку ўласных мэт урока;

  • развіваць камунікатыўныя навыкі вучня;

  • актывізаваць іх веды;

  • садзейнічаць аналізу тэарэтычнага матэрыялу.

Дзякуючы дадзенаму прыёму, вучні афармляюць матэрыял графічна. Яны з задавальненнем вакарыстоўваюць кластары на ўроках мовы і літаратуры.

Шырокае выкарыстанне атрымаў і сінквейн(мастацкая форма пісьмовай рэфлексіі). З французскага пяць радкоў. Хуткі, але магутны інструмент, бо ён дае магчымасць рэзюміраваць інфармацыю, выкладаць складаныя ідэі, пачуцці і ўяўляць у некалькіх словах, што зусім не проста.

Што дае настаўніку? Дапамагае нестандартна падвесці вынікі ўрока, коратка і дакладна ахарактарызаваць тую ці іншую моўную з’яву або літаратурны вобраз, тэму твора.

Складанне сінквейнаў дапамагае вучням творча самавыразіцца.

Лічу мэтазгодным выкарыстанне такіх прыёмаў, як вольнае пісьмо (ці эсэ) – мастацкая форма мыслення. Эсэ не толькі дазваляе развіваць пісьмовыя навыкі вучняў, а яшчэ дае магчымасць іншымі вачыма зірнуць на іх.

Хачу зазначыць, што выкарыстанне такога метаду, як прагназаванне шляхам адкрытых пытанняў, карыстаецца ў вучняў не меншым поспехам.



  • успрыманне тэксту вядзецца паступова, разам з яго аналізам;

  • вучням прыемна прагназаваць развіццё падзей у тэксце.

А колькі радасці выклікае супадзенне здагадкі з ходам сюжэта!

Што ж карыснага ў метадзе?



  • па-першае, знаёмства з творамі літаратуры;

  • па-другое, вучні развіваюць свае камунікатыўныя і маўленчыя навыкі;

  • па-трэцяе, самастойна, без дапамогі крытычнай літаратуры, спрачаюцца ў групе, аналізуюць тэкст, высвятляюць ісціну.

Выкарыстоўваю прыёмы і метады не толькі на ўроках, але і пры арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў.

Дзеці вучацца самастойна рабіць вывад і самастойна адстойваць свой пункт гледжання, набываць навыкі ў пошуках патрэбнай інфармацыі ў дасягненні сваіх асабістых вучэбных мэт.

Крытычна мысліць могуць усе. Але?! Не ўсе хочаць гэта рабіць. Рашыць задачы можна з дапамогай пошуку інструментарыя – РК мыслення.

Вывучэнне і прымяненне ТРКМ дае магчымасць настаўніку ацаніць калектыўныя здольнасці навучэнцаў, правесці рэфлексію іх дзейнасці, каштоўнаснасэнсавага засваення зместу, а таксама садзейнічае развіццю разумовых і творчых здольнасцей вучняў, якія не толькі актыўна ўдзельнічаюць на ўроках, у мерапрыемствах, але і пачынаюць пісаць вершы, друкавацца ў перыядычных выданнях.

Гэта дае пэўныя вынікі на алімпіядах. І вучні звязваюць сваё далейшае жыццё з факультэтамі журналістыкі.

У працэсе прымянення тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення:

- адбываецца навучанне абагульняючым ведам; -

- ствараюцца ўмовы для варыятыўнасці і дыферэнцыяцыі навучання;

- фарміруецца накіраванасць на самарэалізацыю, выпрацоўваецца асабістая індывідуальная тэхналогія навучання.

Літаратура




  1. Заір-Бек С.І., Муштавінская І.У. Развіцце крытычнага мыслення на ўроку. СПб, 2003 г.

  2. Сідарава А.У. Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення ”Педагагічныя тэхналогіі“. 2005. № 2

  3. Халперн. Псіхалогія крытычнага мыслення СПб. 2000 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка