Выкарыстанне праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках




Дата канвертавання01.05.2016
Памер126.42 Kb.
Выкарыстанне праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках (з вопыту работы)

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Пружаны

Жаўнярчук Ларыса Васільеўна

Сёння прынцып гуманізацыі адукацыі стаў вядучым, і школьная практыка патрабуе канкрэтных тэхналогій, якія забяспечваюць яго рэалізацыю. Да адной з такіх тэхналогій можна аднесці і праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх вучоных Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Любая педтэхналогія ўключае ў сябе мэтавую накіраванасць, навуковыя ідэі, сістэмы дзеянняў настаўнікаў і вучняў. Сістэма праектнага навучання - гэта інструмент развіцця самастойнасці вучняў. Я двойчы назвала слова сістэма. Так любая педтэхналогія будзе мець поспех толькі тады, калі яна будзе складацца з неразрыўнага ланцужка аперацый, прытым аперацый узаемазвязаных, прадуманых. Калі ж хоць адно звяно з гэтай сістэмы выкінуць ці парушыць, поспеху ў навучанні не будзе. Дарэчы, калі ўзяць любую тэхналогію, асобнага апісання па кожным прадмеце няма. I вось настаўнік павінен выступаць у ролі распрацоўшчыка - фантаста ўласнай тэхналогіі на аснове амерыканска - расійскіх ці іншых эксперыментаў. Вось аб такіх эксперыментах і хацелася б падзяліцца.

Вернемся да праектнага навучання. Яго мэта заключаецца ў тым, каб вучні самастойна і з ахвотай набывалі веды з розных крыніц, вучыліся карыстацца гэтымі ведамі для вырашэння новых пазнавальных і практычных задач, набывалі камунікатыўныя ўменні; працуючы ў розных групах, развівалі даследчыцкія навыкі, назіранні, развівалі аналітычнае мысленне.

Сёння існуюць наступныя стадыі распрацоўкі праекта: распрацоўка праекта задання, распрацоўка самаго праекта, грамадская прэзентацыя, ці абарона праекта.

Можа быць тры віды праектаў па часе: кароткатэрміновыя ( 2-6 гадзін), сярэднетэрміновыя (12-15 гадзін) і працяглыя. Абавязкова павінен быць выхад: сачыненне, альбом, альманах, інсцэніроўка, навуковы даклад, літаратурная гасцёўня і г.д.

Прывяду прыклады некаторых праектаў. Скажам, адзін з міні-праектаў па тэме "Безасабовыя сказы" ў 9 класе. Пасля кожнага тлумачэння тэмы запісваю на дошцы мэту: распрацаваць тры праекты:



  1. Апісанне карціны з ужываннем безасабовых сказаў.

  2. Навуковае паведамленне па тэме "Безасабовыя сказы і іх роля ў тэкстах мастацкага стылю"

  3. Даследаванне безасабовых сказаў у артыкуле Я.Купалы "Незалежнасць".

Кожны з вучняў выбipae сабе заданне праекта, падбірае неабходную літаратуру і працуе над сваёй часткай праекта. Над любым з гэтых праектаў можа працаваць група, разбіўшыся на міні-заданні. У канцы ўрока можна паспрабаваць абараніць чарнавы варыянт праекта, выясніць некаторыя пытанні. У якасці дамашняга задання вучні дапрацоўваюць заданні праекта.

На другім уроку вучні абараняюць свае праекты. Выхадам такіх праектаў з'яўляецца лепшае сачыненне, навуковае паведамленне, навуковае даследаванне. Такі падыход да тэмы дазваляе больш паглыблена вывучыць тэму, развівае мову вучняў, творчыя здольнасці, а значыць і спрыяе павышенню ведаў.

Цікавую працу можна правесці пры напісанні сачынення-апісання помніка. У кожным горадзе, населеным пункце ёсць помнікі. Помнік Гудзімаву, лётчыку – герою, у Пружанах адзін з такіх. Падрыхтоўка да напісання праекта вялася на працягу некалькіх урокаў. У якасці пазакласнай працы была праведзена экскурсія да помніка, дзе былі ўскладзены кветкі, зроблены агледзіны самога помніка, вызначаны яго від. На адным з урокаў разглядвалі ілюстрацыі. Фотаздымкі розных помнікаў і іх аўтараў, было арганізавана даследаванне аб аўтарстве помніка, знаёмства з літаратурай аб лётчыку Гудзімаву і яго подзвігу. Была праведзена і гутарка па тэме "Аб чым расказваюць нам помнікі". Хтосьці атрымаў заданне скласці слоўнік грамадска-палітычнай лексікі па тэме, зачытваліся і ўрыўкі тэкстаў з апісаннем помнікаў. Звернута ўвага і на публіцыстычны стыль пісьма. За напісанне праекта ўзялася група больш моцных вучняў класа. Вучні групы выбралі кіраўніка, ён жа размеркаваў заданні. Кожны працаваў над сваім заданнем. затым зачытваліся варыянты заданняў. Адбылося абмеркаванне ў канцы ўрока. Пасля ўносіліся папраўкі, дапаўненні. Далей ішла дапрацоўка праекта. Выхад - сачыненне па адпаведнай тэме "Помнік Гудзімаву ў Пружанах". Уся група атрымала аднолькавыя адзнакі за развіццё мовы і граматнасць (а гэта адзін з відаў актыўнай ацэнкі).

Больш цікавымі аказаліся праекты, якія носяць праблемны характар. Скажам, праект "Складаназалежныя сказы і іх выкарыстанне ў звязных тэкстах па праблеме "СНІД". Класу даюцца заданні, якія запісваюць усе. Галоўная задача для настаўніка - зацікавіць вучняў праблемай. Некаторым пад сілу аказаліся ўсе заданні, і ён працуе над праектам сам. Хтосьці рашыў працаваць над праектам удвух. Астатнія працуюць калектыўна. Напачатку выбіраецца кіраўнік праекта. Ён жа размяркоўвае заданні, улічваючы жаданні і індывідуальныя здольнасці вучняў. На выкарыстанне заданняў даецца два тыдні. Перад вучнямі ставіцца агульная мэта: умець выкарыстоўваць складаназалежныя сказы ў звязаных тэкстах вуснай і пісьмовай мовы па адпаведнай тэме, папоўніць слоўнікавы запас, вызначаць ролю складаназалежных сказаў у тэкстах. У прамежках перад абаронай вучні працуюць над праектам ці над часткай праекта. На пачатку ўрока абмяркоўваюць з кіраўніком праекта ці настаўнікам ход працы над праектам, выясняюць цяжкія пытанні, робяць неабходныя паметкі, уносяць дапаўненні, рыхтуюцца да абароны.

У якасці заданняў праекта могуць быць наступныя:


  1. Падабраць літаратуру пра СНІД.

  2. Падрыхтаваць інфармацыю "Планета - Беларусь - Пружаны і СНІД"

  3. Скласці слоўнік тэрмінаў пра СНІД.

  4. Намаляваць міні - плакат.

  5. Скласці навуковую спраўку.

  1. Запісаць гісторыю захварэўшага на СНІД.

  2. Скласці спіс прафілактычных парад.

  3. Напісаць сачыненне пра СНІД "СНІД - чума нашага стагоддзя"

  4. Скласці верш, публіцыстычны артыкул і інш.

Вельмі важна звярнуць увагу дзяцей, што пры выкананні заданняў і пры абароне іх неабходна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове складаназалежныя сказы. Абарону неабавязкова праводзіць на адным уроку. Пасля абароны вучні ацэньваюць праект, пішуць абавязкова рэцензію на праект, улічваючы не толькі ўнутраны змест, але і афармленне праекта. Вельмі станоўчыя вынікі ў навучальным працэсе, у павышэнні ўзроўню ведаў мае спалучэнне абароны праекта з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхналогіі.

Напрыклад, у 9-ым класе пры вывучэнні складаных сказаў з рознымі відамі сувязі, зыходзячы з патрабаванняў праграмы, я распрацавала ўрок - абарону праекта "Ужыванне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак у тэкстах вуснай і пісьмовай мовы па тэме:"Будзе, будзе да скону мне Чарнобыль балець" з прымяненнем камп'ютарнай тэхналогіі.

Урок праводзіўся ў камп'ютарным класе. Галоўнай мэтай урока была праверка ведаў вучняў у расстаноўцы знакаў прыпынку ў складаных сказах шляхам тэставага кантролю, зыходзячы з камп'ютарнай праграмы па беларускай мове; ужыванне складаных сказаў з рознай сувяззю ў тэкстах вусных і пісьмовых паведамленняў і вызначэнне іх ролі; выпрацоўка ўмення абараняць праекты, набыццё навыкаў у развіцці вуснай і пісьмовай мовы, выхаванне пачуцця адказнасці за лёс народа, Радзімы, неабыякавасці да чужой бяды, гора. Абсталяваннем на такім уроку служыць камп'ютарны камплект, плакаты. Тып урока – праектна-даследчы і праверкі ведаў з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхналогіі.

Клас у такім выпадку разбіваю на дзве групы. За два тыдні да ўрока вучні атрымалі заданні, якія размеркавалі паміж сабою з дапамогай кіраўніка праекта. Два тыдні ішла падрыхтоўка: вучні падбіралі матэрыял, вялі даследчую працу, рыхтаваліся да абароны праектаў, да тэставага кантролю па адпаведнай тэме.

На ўроку-абароне праектаў пасля паведамлення тэмы, мэты і задач урока аб'яўляю, што сёння мы працуем у звычайным рэжыме, разбіўшыся на дзве групы. Першая будзе працаваць на камп'ютарах, выконваючы тэставыя заданні і дыктант, другая - абараняе праект. Праз 20 мінут работы групы мяняюцца месцамі. Пры выкананні тэставых заданняў за працай сочыць вучань-кансультант. Ён жа фіксуе правільна выкананыя тэставыя заданні і дапушчаныя памылкі ў дыктанце. I гэтыя заданні вучні выканалі за 15 мінут, сэканомлены час яны патрацілі на праверку ведаў па асобных правілах, а калі дапусцілі памылкі, можна запусціць тэст у рэжыме "Вывучэнне", дзе ёсць магчымасць паўтарыць адпаведнае правіла.

Перад тым, як другая група будзе абараняць свой праект, для першай напамінаю:



  • запускаем праграму "вучэбны марыторынг, сецявы запуск;

  • выберыце курс беларускай мовы;

  • выберыце карэкцыю;

  • вучэбны раздзел "Знакі прыпынку ў складаным сказе";

  • вучэбны элемент "Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознай сувяззю";

  • тэст №2. рэжым "Тэсціраванне "(самакантроль з заахвочваннем). Пасля выканання тэставага задання загружаем дыктант. Камлект дыктантаў "Знакі прыпынку ў складаных сказах, практыкаванне №19. у час працы звяртацца толькі да кансультанта.

Другая група ў гэты ж самы час абараняе праект. Слова прадастаўляецца кіраўніку праекта, які паведамляе аб мэце, задачах і заданнях праекта. Кіраўнік называе і тэму праекта "Ужыванне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак у тэкстах вуснай і пісьмовай мовы па тэме:"Будзе, будзе да скону мне Чарнобыль балець". Сярод заданняў праекта былі наступныя: абарона сачынення на тэму "Боль Чарнобыльскай трагедыі" выступленне перад класам і абарона эпіграфа, публіцыстычнага артыкула аб Чарнобыльскай трагедыі, гісторыя перасяленцкай сям'і, якая пражывае ў г.Пружаны, абарона навуковай спраўкі аб аварыі і шкоднасці радыяцыі, выразнае чытанне ўрыўкаў з паэм і вершаў пра Чарнобыль, быў падабраны і спіс літаратуры на тэму чарнобыльскай трагедыі, і слоўнік тэрмінаў, звязаных з аварыяй, была і абарона міні-плаката і верш, прысвечаны Чарнобылю. Пры абароне ўсіх гэтых вусных і пісьмовых заданняў улічвалася ўменне ўжываць у мове складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, былі зроблены заўвагі, недахопы праекта,пасля выстаўленне адзнак за абарону выкананых заданняў, агульная ацэнка праекта.

Наступным этапам урока з'яўляецца фізкультразмінка на вочы. Затым групы мяняюцца месцамі. Кансультант дае ацэнку працы вучняў за камп'ютарамі, паведамляе аб дапушчаных памылках. Выстаўляе адзнакі ў спецыяльна разграфлёнай табліцы. Другой групе напамінаецца настаўнікам рэжым работы за камп'ютарам, а першая абараняе аналагічна свой праект.

Вывучэнне тэмы такім чынам дазваляе не толькі атрымаць паглыбленыя веды па асобнай тэме, але і фарміруе агульнавучэбныя ўменні вучняў, развівае творчую самастойнасть, выклікае цікавасць да вучэбнай і пазнавальнай дейнасці. Была засяроджана ўвага на тым, што кожны з праектаў прайшоў усе этапы:


  1. вывучэнне тэмы і мэты праекта;

  2. планаванне работы;

  3. збор неабходнай інфармацыі;

  4. аналіз інфармацыі;

  5. прадстаўленне і ацэнка вынікаў.

I апошнім этапам урока з'яўляецца рэфлексія. На кантрольцы вучні адзначаць, што дала для іх праверка ведаў на камп'ютары, а ў вусных выказваннях яны адкажуць, якое задавальненне атрымалі пры падрыхтоўцы праекта, з якімі цяжкасцямі сустрэліся, якія веды набылі. У якасці дамашняга задання атрымалі дапрацоўку праекта з улікам заўвагі, паўтарыць знакі прыпынку ў складаных сказах і правапіс прыслоўяў. Выхад такога праекта - альманах.

Такія ўрокі праводзіць часта, на вялікі жаль, няма магчымасці. Асноўная нагрузка прыпадае на вучня, патрабуе шмат часу, затрат. А вучні нашы вельмі перагружаныя. Таму за распрацоўку праекта бяруцца неахвотна. Куды лягчэй і хутчэй выконваць звычайныя практыкаванні ў падручніку. Што датычыцца камп'ютарнай праграмы па мове, то яна не адпавядае сучасным патрабаванням, не носіць рознаўзроўневы характар. Але для паўтарэння асобных тэм яе можна выкарыстоўваць.

Апошнім часам пры распрацоўцы чарговага праекта ўсё больш увагі ўдзяляю даследчай дзейнасці вучняў. А пачынаю гэтую працу ўжо з 5 класа. Так, пры распрацоўцы праекта “Галоўныя і даданыя члены сказа” Група даследчыкаў атрымала заданні: даследаванне галоўных членаў сказа ў казцы Георгія Марчука “Чаму дрэвы не спяваюць”, даследаванне даданых членаў сказа ў вершы М.Багдановіча “Здароў, марозны звонкі вечар” , даследаванне зборніка дыктовак і падбору з яго тэкстаў рознаўзроўневых заданняў у якасці дыдактычнага матэрыялу. Пры вывучэнні самастойных часцін мовы арганізоўваю даследаванні іх ў прыказках і прымаўках, скорагаворках, загадках, вершах сучасных паэтаў. Добрыя навыкі даследавання набываюць вучні пры вывучэнні тэмы “Лексіка”, калі яны адшукваюць у творах мастацкай літаратуры сінонімы, антонімы, словы з пераносным значэннем і іншыя сродкі выразнасці.

Пры абароне сваіх даследаванняў вучні авалодваюць навыкамі падагульняць матэрыял, рабіць высновы, адстойваць свае погляды, набываюць камунікатыўныя здольнасці навуковых зносін.А самае галоўнае, у іх ёсць магчымасць для самарэалізацыі сваіх магчымасцей і творчых здольнасцей.



УРОК

ТЭМА: Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне іх у тэксты вусных і пісьмовых паведамленняў.

МЭТА: праверыць веды вучняў у расстаноўцы знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі спосабамі сувязі частак шляхам тэставага кантролю, зыходзячы з камп'ютэрнай праграмы па беларускай мове;

ЗАДАЧЫ:


- выпрацоўваць уменне ўжываць складаныя сказы з рознымі спосабамі сувязі частак у тэкстах вусных і пісьмовых паведамленняў, вызначаць іх ролю;

  • выпрацоўваць навыкі ў развіцці вуснай і пісьмовай мовы вучняў;

  • ствараць умовы для выхавання пачуцця адказнасці за лёс народа,радзімы,выклікаць спачуванне, неабыякавасць да чужой бяды.

АБСТАЛЯВАННЕ: камплект камп'ютэраў,праекты, плакаты.

ТЫП УРОКА: камбінаваны: абарона праекта і праверкі ведаў .

ТЭХНАЛОГІЯ: праектна-інфармацыйная.

СТРУКТУРА ЎРОКА:

дзейнасць настаўніка:

дзейнасць вучняў:

І ЭТАП: МАТЫВАЦЫЯ:

2-3 мінуты



аб'яўляе тэму ўрока, фармулюе задачы, задае рэжым работы групам;

слухаюць, робяць паметкі ў сшытках, устанаўліваюць мэты праектаў;

2.ЭТАП: АБАРОНА праектаў, работа за камп'ютэрам

15+15мінут



прапануе абараніць праект 1 групе вучняў, 2 групу запрашае на праверку ведаў;

1 група вучняў абараняе праект, 2— працуе за камп'ютэрам; 2 група абараняе праект, 1 —працуе за камп'ютэрам ;

З.ЭТАП: Абмеркаванне

па 5 мінут



робіць заўвагі, удзельнічае ў абмеркаванні выкананых заданняў праекта, прапануе дапрацоўку

абмяркоўваюць выкананне заданняў, выпраўляюць памылкі; фіксуюць асноўныя вывады;

4.ЭТАП: РЭФЛЕКСІЯ

2-3 мінуты



арганізуе рэфлексію дзейнасці вучняў, дае ацэнку набытым ведам

здзяйсняюць вусную рэфлексію, адзначаюць, якімі ведамі і навыкамі авалодалі на дадзеным уроку.

ХОДУРОКА

1 .Уступнае слова настаўніка з паведамленнем тэмы, мэты, і задач урока.

2. Рэжым працы на ўроку ў камп'ютэрным класе.

— Сёння чарговы раз мы праводзім урок у камп'ютэрным класе. Працуем у звычайным рэжыме, разбіўшыся на дзве групы. Першая група будзе працаваць на камп'ютэрах, Выконваючы тэставыя заданні па адпаведнай тэме; другая—абараняе праект. Праз 20 мінут работы групы мяняюцца месцамі.

.Для першай групы напамінаю:

— Запускаем праграму " Вучэбны марыторынг, сецявы запуск;

—выберыце курс беларускай мовы;

—выберыце карэкцыю;

—вучэбны раздзел "Знакі прыпынку ў складаным сказе;

—вучэбны элемент "Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі способамі сувязі".

Тэст №2, рэжым "Тэсціраванне"(самакантроль з заахвочваннем).

Пасля закрыць тэст, загрузіць дыктант. Камплект дыктантаў Знакі прыпынку ў складаных сказах , практ. №19

Разам з вамі працуе асістэнт. Сёння ім з'яўляецца Астрэйка Антон. Ён зафіксуе правільныя адказы,

На час, які застанецца, за камп'ютэрам вы зможаце праверыць свае веды ў раздзеле "Правапіс "ь" знака, апострафа, правапіс "ў". А хто дапусціў памылкі, запусціце тэст у рэжыме "Вывучэнне", вы зможаце паўтарыць адпаведнае правіла.

20 мінут першая група працуе за камп'ютэрам. 15 мінут другая група абараняе праект, 5 мінут даецца на абмеркаванне праекта. Праз 20 мінут групы мяняюцца месцамі.

З. Абарона праекта.

--Слова кіраўніку паекта Грышчук Алене.

—Выступленне Грышчук Алены аб праблеме наступстваў Чарнобыльскай аварыі,мэце і

задачах праекта,аб размеркаванні заданняў сярод сяброў групы.

—Абарона заданняў сябрамі групы.

4. Абмеркаванне праекта: выступленні ў абарону, заўвагі, прапановы,што найбольш

удалося.


5. РАЗМІНКА НА ВОЧЫ.

6. Аналагічна абараняе праект другая група, першая працуе за камп'ютэрам. —Слова кіраўніку праекта Чучкевіч Наталлі.

7. РЭФЛЕКСІЯ. Ацэнка праектаў вучнямі і настаўнікам.Што ў праекце было самым цікавым.На кантрольцы вучні адказваюць ці задаволіла іх праверка ведаў на камп'ютэры. Якое з заданняў было больш лёгкім, а якое аказалася цяжэйшым.

8.Д/З.Дапрацаваць праект з улікам заўваг, паўтарыць правапіс прыслоўяў і знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі спосабамі сувязі.

Запланаваны вынік:альманах, уменне ужываць складаныя сказы з рознымі спосабамі сувязі ў вуснай і пісьмовай мове, вызначаць ролю дадзенага тыпу сказаў у тэкстах розных стыляў.

ЗАДАННІ ДА ПРАЕКТАЎ

1 .Напісаць публіцыстычны артыкул на Чарнобыльскую тэму. 2.Сачыненне ў мастацкім стылі.

З.Навуковую спраўку аб стане забруджанай тэрыторыі, насельніцтва. 4.3апісаць гісторыю перасяленцкай сям'і.

5.Намаляваць плакат па адпаведнай тэме.

6.Скласці верш на тэму Чарнобыльскай аварыі

7.Спіс твораў мастацкай літаратуры на тэму Чарнобыля.

8.Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.



9.Падабраць цытаты, урыўкі з вершаў, эпіграфы.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка