Выкарыстанне матэрыялаў электронных бібліятэк у даследаваннях літаратуры Выпускная праца па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




Дата канвертавання15.03.2016
Памер176.34 Kb.
БЕЛарускі дзяржаўны ўніверсітэт

На правах рукапісу

УДК 81 (373.2)

Ючкавіч


Аксана Станіславаўна

Выкарыстанне матэрыялаў электронных бібліятэк у даследаваннях літаратуры

Выпускная праца па


«Асновах інфармацыйных тэхналогій»

Магістранткі кафедры гісторыі беларускай літаратуры

Спецыяльнасць: 10.01.01 – беларуская літаратура

Навуковыя кіраўнікі:


кандыдат філалагічных навук, дацэнт Багдановіч І.Э., старэйшы выкладчык Кожыч П.П.

Мінск, 2012

змест


змест 2

Пералік умоўных абазначэнняў 3

УВОДЗІНЫ 4

Глава 1


агляд літаратуры па тэме даследавання 6

Глава 2


МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ 8

глава 3


Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій у навуковых працах па літаратуразнаўству 9

3.1 Выкарыстанне камп'ютарных праграм у літаразнаўчых даследаваннях 9

3.2 Выкарыстанне Інтэрэт-рэсурсаў 10

Заключэнне 14

бібліяграфічны спіс 15

дадатак А 16

Прадметны ўказальнік да рэферату 16

дадатак б 17

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання: электронныя бібліятэкі 17

дадатак в 19

Асабісты сайт у WWW (гіперссылка) і Print Sсreen галоўнай старонкі 19

дадатак Г 20

Граф навуковых інтарэсаў 20

дадатак Д 22

Тэставыя пытанні па АІТ 22

дадатак Е 23

Створаны артыкул у Вікіпедыі і Print Sсreen старонкі 23

http://ru.wikipedia.org/wiki/Пераклад_біяграфічнага_нарыса_%22Тадэвуш_Рэйтан%22Ю.У.Нямцэвіча_на_беларускую_мову_%22 23

дадатак Ж 24

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 24





Пералік умоўных абазначэнняў


ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

ІР – Інтэрнэт-рэсурсы

MW – Microsoft Excel

MS Excel – Microsoft Excel

RTF – Rich Text Format

HTML – HyperText Markup Language

TIFF – графічны фармат

DjVu – графічны фармат

PDF – Portable Document Format

УВОДЗІНЫ


Той час, калі літаратуру даследавалі дзякуючы чытанню і пісанню гусіным пяром даўно мінуў, і, зразумела, сучасныя літаратурныя даследаванне, так як і даследаванні ў іншых галінах навук патрабуюць новых метадаў і сродкаў.

Новыя інфармацыйныя тэхналогіі спрыяюць не толькі з’яўленню новых метадаў даследавання, але і з’яўленню новых метадаў захавання інфармацыі.

Найперш, гэта тычыцца корпусаў тэкстаў, а таксама тэкставых дакументаў, якія захоўваюцца ў электронных бібліятэках.

Прыходзіцца сутыкацца з дзвюма з’явамі ў захаванні інфармацыі: альбо гэта цалкам электронныя дакументы, створаныя, дзякуючы розным тэкставым рэдактарам (MW I iнш.), альбо, гэта дакументы яшчэ папяровага ўзору, але перазахаваныя, альбо “алічбаваныя”. У наступным даследаванні большую ўвагу звернем на алічбаваныя дакументы і тыпы праграм, з дапамогай якіх магчыма карыстацца і якім чынам выкарыстоўваць, пераапрацоўваць алічбаваныя рэсурсы.

Побач з алічбоўкай тэкставай інфармацыі, узнікае і пытанне абароны правоў, якую ў розных краінах вырашаюць па-рознаму, і ў любым выпадку стараюцца абараніць аўтарскія правы.

Гэтае пытанне: алічбоўкі мастацкіх тэкстаў і абарона аўтарскіх правоў застаецца нявырашанай у нашай краіне. З’яўляцца відавочным, што з павелічэннем колькасці карыстальнікаў кампутараў і інтэрнэту ўсё большая колькасць людзей пачынае карыстацца электроннымі кнігамі. У той жа час колькасць карыстальнікаў афлайнавых бібліятэк зніжаецца. Так за перыяд 1997-2002 гады ў Універсітэце Айдаха, напрыклад, колькасць наведвальнікаў знізілася больш чым на 20%, а колькасць карыстальнікаў электронных версій за перыяд 1999-2002 павялічылася на 350%. У сувязі з гэтым многія бібліятэкі пачалі ствараць электронныя версіі, якія захоўваюцца ў іх фондах кніг.

У 1990 годзе бібліятэкай кангрэса ЗША быў пачаты праект «Памяць Амерыкі». У рамках праекта прапаноўваецца свабодны і бясплатны доступ да электронных матэрыялаў па гісторыі ЗША.
У 2002 годзе Google пачынае уласны праект па аблічбоўцы кніг. У снежні 2004 года было абвешчана пра пачатак працы бібліятэчнага праекта «Google Print», які ў 2005 годзе быў перайменаваны ў «Пошук кніг Google».
20 лістапада 2008 года пачала функцыянаваць агульнаеўрапейская лічбавая бібліятэка Europeana.

21 красавіка 2009 года адбылося афіцыйнае адкрыццё Сусветнай лічбавай бібліятэкі.


27 мая 2009 года ў Санкт-Пецярбургу была адкрыта прэзідэнцкая бібліятэка імя Барыса Ельцына, у задачы якой уваходзіць прадастаўленне электронных матэрыялаў па гісторыі Расіі.

Актуальнасць дадзенай працы заключаецца ў недастатковай распрацаванасці праблемы прымянення алічбаваных тэкстаў і іншых матэрыялаў электронных бібліятэк, асабліва ў галіне беларускага літаратуразнаўства. Разгляд яе, у сваю чаргу, можа адкрыць перспектывы стварэння новых электронных бібліятэк, якія б змаглі на больш высокім узроўні абараняць аўтарскія правы і карыстацца значна большым аўтарэтатам сярод выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцаў.

Аб’ект даследавання – электронныя бібліятэкі ў беларускім літаратуразнаўстве.

Прадмет даследавання – прымяненне і выкарыстанне дакументаў электронных бібліятэк у літаратуразнаўчых даследаваннях.

Мэтай працы з’яўляецца высвятленне магчымасцей і перспектыў выкарыстання дакументаў электронных бібліятэк у даследаванні літаратуры, у прыватнасці літаратуры ХІХ стагоддзя, якая мае сваю спецыфіку – створана на беларускім матэрыяле, але не беларускай мове.

Для дасягнення мэты неабходна дасягнуць наступныя задачы:



  1. Разгледзець існуючыя навуковыя крыніцы, прысвечаныя дадзенай праблематыцы.

  2. Вызначыць метадалогію даследавання.

  3. Разгледзець і апісаць існуючыя камп’ютарныя праграмы, карысныя для літаратурных даследаванняў, разгледзець фарматы, у якіх захоўваюцца дадзеныя электронных бібліятэк.

  4. Вызначыць магчымасці Інтэрнэт-рэсурсаў у дадзенай прадметнай вобласці.

  5. Прааналізаваць стан і перспектывы адзначаных ІТ-сродкаў.

Тэарэтычная значнасць працы заключаецца ў абаснаванні неабходнасці прымянення ІТ у літаратуразнаўчых даследаваннях.

Практычная значнасць заключаецца ў магчымасці выкарыстання апісаных ІТ-сродкаў вучонымі-літаратарамі.


Глава 1

агляд літаратуры па тэме даследавання


Праблема прымянення ІТ у розных філалагічных дысцыплінах прыцягвае сёння ўвагу шматлікіх даследчыкаў, як філолагаў, так і спецыялістаў у сферы ІТ. Асаблівай увагі, на наш погляд, заслугоўваюць наступныя.

Напрыклад, у падручніку І. Зубавай і А.Зубава “Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы” разглядаюцца асноўныя паняцці сучасных інфармацыйных тэхналогій, паказваюцца іх магчымасці у мовазнаўчых даследаваннях, практычнай апрацоўцы тэкстаў.

У кнізе гэтых жа аўтараў “Асновы штучнага інтэлекту для лінгвістаў” асвятляецца сучаснае разуменне штучнага інтэлекту, а таксама разглядаюцца працэдуры фармалізацыі ведаў чалавека, які працуе з тэкстамі, напісанымі на натуральнай мове. Аўтары дэманструюць, як гэтыя веды можна выкарыстоўваць для “пабудовы камп’ютарных сістэм, здольных сінтэзаваць асобныя складнікі тэксту, а таксама тэксты ўвогуле”.

У артыкуле К.В. Вігурскага і І.А. Пільшчыкава “Філалогія і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі” разглядаюцца перспектывы “выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у інтарэсах філалагічных ведаў. У працы праведзены аналіз філалагічных рэсурсаў рускага сектара Інтэрнета і вызначаныя перспектывы, якія адкрываюцца перад гуманітарнымі навукамі дзякуючы прымяненню інфармацыйных тэхналогій і вылічальнай тэхнікі. На прыкладзе Фундаментальнай электроннай бібліятэкі “Руская літаратура і фальклор разгледжаны асноўныя філалагічныя праблемы, якія паўстаюць перад стваральнікамі інфармацыйных рэсурсаў, і прапанаваныя шляхі іх вырашэння. Другі артыкул гэтых жа аўтараў – “Інфарматыка і філалогія (Праблемы і перспектывы ўзаемадзеяння)”. У ім узнімаюцца пытанні інфармацыйнага грамадства, росту аб’ёмаў электроннай інфармацыі. Аўтары таксама прыводзяць спасылкі на філалагічныя інтэрнет-рэсурсы, такія як “Фундаментальная Электроннная Бібліятэка”, “Руская віртуальная бібліятэка” і г.д.

Цікавымі і карыснымі ўяўляюцца артыкулы Н.В. Захарава “Новыя інфармацыйныя тэхналогіі і філалагічныя навукі”, Л.Н. Бяляева “Інфармацыйная прастора філолага і прынцыпы яе арганізацыі”. Тут разглядаюцца інфармацыйныя базы дадзеных у філалогіі; у другім разглядаецца ідэя стварэння спецыялізаванага аўтаматызаванага працоўнага месца (АПМ) філолага, якое ўяўляе сабой комплекс прагармных, лінгвістычных і тэхнічных сродкаў, які забяспечвае зручнасць працы выкладчыкаў і навукоўцаў.

Глава 2

МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ


У ходзе даследавання намі былі выкарыстаныя наступныя асноўныя метады:

Апісальны метад – найбольш папулярны у даследаваннях розных навуковых напрамкаў. Ён заключаецца ў выразным, паслядоўным апісанні прадмету даследавання, сістэматэзацыі і класіфікацыі матэрыялу.

Параўнальна-супастаўляльны метад дазваляе параўнаць магчымасці выкарыстання ІТ з магчымасцямі традыцыйных папяровых носьбітаў пры напісанні навуковай працы па літаратуразнаўству і ацаніць перавагі ІТ-сродкаў, у прыватнасці электронных бібліятэк.

Тэхнічны метад выкарыстаны ў тэхнічным выкарыстанні ІТ, у прыватнасці, праграмнага забеспячэння MS Office для напісання дадзенай працы.


глава 3

Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій у навуковых працах па літаратуразнаўству

3.1 Выкарыстанне камп'ютарных праграм у літаразнаўчых даследаваннях


Магчымасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій ў розных прадметных сверах філалогіі неабмежавальныя. Яны здольныя дапамагчы як на стадыі збору матэрыяла, так і на стадыі яго навуковай апрацоўкі.

Рознага тыпу супастаўленні тэкстаў даследчыкі часта афармляюць у выглядзе табліц. Таблічны рэдактар MS Excel дазволіць даследчыку анамастыкі зручным спосабам стварыць табліцу з дадзенымі. Просты ў выкарыстанні, MS Excel валодае шырокім наборам функцый і сродкаў для аналізу дадзеных. Ён дазваляе не толькі запаўняць ячэйкі табліц тэкставымі дадзенымі, але і праводзіць статыстычны аналіз, будаваць разнастайныя дыяграмы. [10, 408-409]. Excel таксама можна выкарыстоўваць як базу дадзеных, аналізаваць матэрыял з дапамогай фільтраў, ў выпадку патрэбы размяшчаць дадзеныя ў алфавітным парадку.

Разгледзім, як можна выкарыстоўваць Excel у нашым даследаванні літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя.

У дадзенай працы звярталіся да аналізу паралельных ці падобных, ці, наадварот, паралельных месцаў у розных тэкстах, розных аўтараў(у прыватнасці разглядалі творы Г.Жавускага, Ю.У.Нямцэвіча, А.Міцкевіча, В.Шніпа, Я.Качмарскага і інш. Вельмі часта прымяняюцца некаторыя метады і прыёмы семіятычнай школы, якія спалучаюць у сабе і матэматычныя пралікі тэкстаў, аналіз тэкстаў на падставе матэматыкі. Для зручнасці таксама карысна карыстацца табліцамі і пабудовай графікаў і дыяграм.

Існуе шэраг камп’ютарных праграм,з дапамогай якіх магчыма скарыстацца з дакументаў,размешчаных у электронных сховішчах. Таксама, як і шэраг фарматаў гэтых дакументаў.

Разгледзем некаторыя тыпы:

Фарматы захоўвання размяшчаных ў электронных бібліятэках твораў можна падзяліць на дзве катэгорыі - фарматы, прызначаныя для чытання тэксту он-лайн і фарматы, прызначаныя для запампоўкі на кампутар чытача. Гэта дзяленне ўмоўнае: тэкставы файл або вэб-старонку можна спампаваць, а для прагляду файлаў у стаўшым ў 2008 годзе адкрытым фармаце PDF, якія раней у большасці браўзэраў можна было праглядзець толькі з дапамогай плагіна, з 2011 года распрацоўваецца праграма на JavaScript «PDF.js ».
Самы папулярны фармат першай катэгорыі - HTML, аднак бібліятэка Машкова, напрыклад, выкладвае тэксты ў фармаце TXT. Звязана гэта з традыцыяй: падчас з'яўлення гэтай бібліятэкі (1994 год) хуткасці працы ў інтэрнэт былі вельмі нізкія, і было апраўданым выкарыстанне самага лёгкага фармату. Таксама па філасофіі бібліятэкі кожны твор павінен быў цалкам змяшчацца на стандартным носьбіце інфармацыі (якім тады з'яўлялася дыскета).

Фарматы для запампоўкі - заархіваваны TXT; RTF і DOC; Mobipocket. PRC (фармат для чытання кніг на кпк і тэлефонах). Таксама вельмі папулярны фармат FictionBook, створаны спецыяльна для захоўвання літаратурных твораў. Першая электронная бібліятэка - Праект «Гутэнберга» - патрабуе ў файлах для запампоўкі выкарыстоўваць тэкставы фармат у архівах ZIP для таго, каб тэксты можна было чытаць практычна на любых прыладах, і каб яны не згубіліся ў выпадку знікнення праграм для апрацоўкі якія выкарыстоўваюцца фарматаў.


Кнігі, з вялікай колькасцю матэматычных формулаў і складаных схем, пасля сканавання пераводзіць у тэкставы фармат нашмат цяжэй, таму часта іх захоўваюць у графічным фармаце, звычайна DjVu і PDF. Тады як PDF пры такім прымяненні ўяўляе сабой проста аб'яднаны ў адзін файл набор малюнкаў TIFF, DjVu і выкарыстоўвае адмысловы алгарытм, які дазваляе атрымліваць у некалькі разоў меншыя файлы нават пры сціску без страт.
Наадварот, калі існуе электронны арыгінал кнігі - з рэдагуемым тэкстам і вектарнымі малюнкамі, то PDF будзе мець лепшую якасць і меншы аб'ём.

3.2 Выкарыстанне Інтэрэт-рэсурсаў


Літаратурныя даследаванні, як і любыя іншыя, прадугледжваюць найперш пошук і адбор матэрыялу, як тэарэтычнага, так і практычнага. Са з’яўленнем “сусветнай павуціны” стаў адкрыты доступ да вялікіх аб’ёмаў інфармацыі ў любых галінах чалавечай дзейнасці, у тым ліку ў навуковых. Якія ж магчымасці прадстаўляе Інтэрнэт вучоным-літаратуразнаўцам?

Крыніцай матэрыялу для даследчыкаў з’яўляюцца электронныя энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, размешчаныя ў Інтэрнэце. Гэта могуць быць агульныя энцыклапедыі (“Вікіпедыя”), філалагічныя рэсурсы, а таксама сайты, якія датычацца толькі нашай прадметнай вобласці.


Так як аб’ектам нашых навуковых інтарэсаў з’яўляецца літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя, а на той час у большасці выпадкаў яна была польскамоўнай, то крыніцай дакументаў з’яўляюцца альбо дадзеныя сусветных электронных бібліятэк, альбо польскіх. Напрыклад:

Старонка “Free eBooks by Project Gutenberg”. Вось яе электронны адрас: http://www.gutenberg.org/

Малюнак 3.1 Выгляд інтэрнэт старонкі

На гэтай старонцы размешчана каля 40.000 варыянтаў электронных кніг, з якіх прыкладна палова – гэта алічбававаныя папяровыя выданні.

Адметнасцю старонкі з’яўляецца абарона аўтарскіх правоў: усе матэрыялы размешчаны з добрай волі аўтараў. Заснавальнікам старонкі з’яўляецца Міхаэль Харт.

Наступны рэсурс прапануе падобную інфармацыю:

http://runeberg.org/



Малюнак 3.2 Выгляд інтэрнэт старонкі

З’яўляецца альтэрнатыўным першаму прыкладу. З польскамоўных рэсурсаў даводзілася карыстацца польскамоўнай часткай http://www.gutenberg.org/,

Малюнак 3.3 - Польскамоўная старонка
Вось такім чынам выглядае старонка:

Зразумела, што большасць інтэрнэт-старонак будзе арыентавана на

польскамоўную “сеціўную павуціну”.

Трэба адзначыць, што дапаможнікам у беларускамоўных тэкстах і іншых дакументах у даследванні літаратуры можа быць Беларуская палічка (knihi.com), а таксама сайт Камунікат.

Акрамя пошуку інфармацыі перад даследчыкам стаіць яшчэ адна

сур’ёзная задача – яе адбор. Сярод Інтэрнэт-рэсурсаў па нашай прадметнай вобласці сустракаюцца як крыніцы надзейнай інфармацыі, так і неаўтарытэтныя крыніцы, ступень даставернасці звестак якіх выклікае сумненні. Першасную ролю тут адыгрывае вопыт самога даследчыка, уменне фільтраваць інфармацыю. Аднак пэўныя магчымасці прапаноўваюць для гэтага і электроныыя пошукавыя сістэмы.

Апішам спосабы павышэння рэлевантнасці вынікаў пошуку, якія прадстаўляе пошукавая сістэма Google. Карыстальніку даецца магчымасць задаваць дадатковыя ўмовы пошуку: пошук па web-старонках, навінах, малюнках і інш. Можна задаваць мову патрэбных сайтаў, а таксама краіну іх паходжання. Даследчык можа скарыстацца спасылкай “пашыраны пошук”. Адпаведная форма дазваляе шукаць усе ці любыя са слоў пошукавага запыту, дакладны выраз, здзяйсняць пошук па пэўным сайце ці старонках на пэўнай мове, улічваць дату апошняга абнаўлення старонак, шукаць файлы выключна пэўнага фармату (напрыклад, DOC, XLS, PDF ) і інш. [10, 577]

Паглядзім, якія вынікі дае Google на запыт “Тадэвуш Рэйтан”. Больш рэлевантныя вынікі пошуку выдаюцца, калі ўказаць пэўную мову старонак – у нашым выпадку беларускую. Першымі выдаюцца спасылкі на артыкулы Вікіпедыі, потым на разнастайныя беларускія адукацыйныя парталы (напрыклад, “Родныя вобразы”). Інфармацыі менавіта па беларускім матэрыяле, на жаль, увогуле няшмат, але Google дае магчымасць пазнаёміцца з шэрагам карысных для даследавання сайтаў. Трэба адзначыць, што большасць матэрыялаў – гэта публіцыстычныя артыкулы. Калі ж адзначаеш мову артыкулаў - польская, то большасць артыкулаў – гэта артыкулы з навукова-папулярных электронных бібліятэк.



Падвядзем вынікі. Вынікі, атрыманыя ў ходзе нашага аналізу сведчаць пра неабходнасць выкарыстання ІТ у розных навуковых сферах, у тым ліку пры даследаванні літаратуры.

Спецыяльныя камп’ютарныя праграмы, апісаныя ў нашай працы, могуць дапамагчы даследчыку ў збіранні матэрыялу, яго сістэматызацыі і прадстаўленні вынікаў, здольныя надаць новы кірунак навуковай працы (асабліва гэта датычыцца фонасемантычнага аспекту ўласных імёнаў і назваў), але, на наш погляд, патрабуюць сур’ёзнага ўдасканалення. Перспектыўным уяўляецца стварэнне аналагічных праграм, але на базе навуковага матэрыялу і для даследчыцкіх мэтаў. Паколькі мы вядзем гаворку пра навуковую дзейнасць у межах беларусістыкі, нельга не закрануць праблему адсутнасці анамастычных камп’ютарных праграм на беларускім матэрыяле. Рускамоўныя праграмы могуць стаць узорам стварэння аналагічных беларускіх.

На канкрэтным прыкладзе намі былі паказаныя магчымасці таблічнага рэдактару MS Excel у арганізацыі і сістэматызацыі матэрыялу для даследавання.

Без Інтэрнэт-рэсурсаў немагчыма было б зручна і хутка назапасіць матэрыял для даследавання ўласных імёнаў і назваў у вычарпальным аб’ёме. Намі выяўлены шырокі дыяпазон сайтаў, якімі можа плённа карыстацца даследчык-анамаст. Сярод іх электронныя энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі. Існуюць таксама рэсурсы, створаныя на падставе беларускага матэрыялу, хоць іх колькасць даволі невялікая.



Заключэнне


Пашырэнні ведаў у сферы ІТ непасрэдна ўплывае на магчымасці даследванняў ва ўсіх сферах навукі, у літаратуразнаўстве ў тым ліку.

У дадзенай працы мы разгледзелі магчымасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у даследаванні літаратурных праблем. Атрыманыя вынікі паказваюць, што даследчык павінен валодаць навыкамі карыстання ІТ, каб дасягнуць значных навуковых вынікаў. Ігнаруючы іх, ён пазбавіць сябе доступу да вялікай колькасці крыніц інфармацыі, хуткасці і зручнасці працы на ўсіх этапах даследавання.З дапамогай электронных бібліятэк праца з тэкстамі і корпусамі тэкстаў значна паскараецца з-за магчымасці працаваць на месцы, не выязджаючы за мяжу. Вялікім плюсам з’яўляецца карыстанне з алічбаваных старых выданняў, у электронным варыянце ім амаль не пагражае матэрыяльнае знішчэнне.

Праблемным пытаннем асабліва ў Беларусі, ды і ў іншых краінах пытанне плагіяту і абароны аўтарскіх правоў.

З пашырэннем беларускіх электронных бібліятэк і іхняй запатрабаванасцю гэтае пытанне павінна будзе, каб разглядалася больш уважліва на дзяржаўным узроўні.

Таксама, сёння задачы ўдасканалення камп’ютарных рэсурсаў для даследавання літаратуры стаяць як перад спецыялістамі ў ІТ сферы, так і перад самімі даследчыкамі. Перспектывы працы ў гэтым кірунку відавочныя; супрацоўніцтва спецыялістаў розных сфер у вырашэнні праблемы стварэння электронных бібліятэк і праграм зручнага даследавання тэкстаў, а таксама корпусаў тэкстаў ІТ-сродкамі здольна прывесці да новых дасягненняў у навуцы.

бібліяграфічны спіс


  1. Вигурский, К.В Информатика и филология (Проблемы и перспективы взаимодействия)./ Вигурский К.В., Пильщиков И.А. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://rd.feb-web.ru/pilshikov-03.html

  2. Вигурский, К.В., Филология и современные информационные технологии (К постановке проблемы) / Вигурский, К.В., Пильщиков И.А – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://rd.feb-web.ru/vigursky-03.html

  3. Википедия – свободная энциклопедия. [Электронный ресурс]. – Режим доступа: www.wikipedia.org

  4. Жолков, С.Ю. Математика и информатика для гуманитариев: учебник для студентов высших учебных заведений, обучающихся по гуманитарным специальностям/ С.Ю.Жолков. – изд.2-е, исправленное и дополненное. – Москва: Альф: Инфра – М, 2005. – 527с.

  5. Зубова, И.И. Информационные технологии в лингвистике: учебное пособие по специальности 02.18.00 "Теоретическая и прикладная лингвистика"/ И.И Зубова, А.В. Зубов – М.: Академия , 2004

  6. Зубова, И.И Основы искусственного интеллекта для лингвистов / И.И Зубова, А.В. Зубов – М, 2007 – 320 с.

  7. Левкович, О.А. Основы компьютерной грамотности: учеб.пособие/О.А. Левкович, Е.С. Шелкоплясова, Т.Н. Шелкоплясова. – 3-е изд. – Мн.: ТетраСистем, 2006. – 528с.

  8. Леонтьев В.П. Новейшая энциклопедия персонального компьютера. / Леонтьев В.П. – М.: ОЛМА-ПРЕСС Образование, 2004. – 734 с.

дадатак А

Прадметны ўказальнік да рэферату


DOC 13

MS Excel 3, 13

MS Office 8

web 12


XLS 13

Информатика 15

филология 15




дадатак б

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання: электронныя бібліятэкі


http://www.theeuropeanlibrary.org/tel4/

Гэта старонка еўрапейскай літаратуры, дзе можна знайсці тэксты літаратуры Беларусі на польскай і іншых мовах. Спецыфікай даследаванне літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя з’яўляеца яе непасрэдная сувязь найперш з польскай літаратурай. На гэтай старонцы прадстаўляецца магчымасць знайсці алічбаваныя кнігі ранейшых стагоддзяў.
http://www.gutenberg.org/

Сайт “Еўрапейскія імёны: значэнне і паходжанне”. Дадзены рэсурс прапануе наступную інфармацыю: кароткія і памяншальныя варыянты імёнаў, аналагі імёнаў у іншых мовах, дату імянінаў, інфармацыю пра Святых-апекуноў, а таксама багатыя тэарэтычныя звесткі пра гісторыю іменнікоў розных народаў.



http://www.gutenberg.org/browse/languages/pl - тэксты на польскай мове.
http://www.pbi.edu.pl/

Польская лічбавая бібліятэка. Liczba publikacji dostępnych w Polskiej Bibliotece Internetowej: 32069



http://runeberg.org/

Projekt Runeberg – biblioteka cyfrowa wzorowana na Projekcie Gutenberg, inicjatywa umieszczenia w Internecie wolnodostępnych elektronicznych wersji dzieł nordyckiej literatury i sztuki. W ramach projektu publikowane są wyłącznie teksty i ilustracje starsze niż 70 lat (od śmierci twórcy), czyli niechronione już prawem autorskim majątkowym.



http://fbc.pionier.net.pl/owoc

Старонка федэрацыі лічбавых бібліятэк, якая прадстаўляе сістэмны спіс усіх існуючых электронных бібліятэк у Польшчы, якія хутчэй за ўсё адносяцца да канкрэтнага ўніверсітэту.

Дзякуючы гэтай старонцы даследчык можа мець перад сабою цэлую базу электронных кніг, з пазнакай месца размяшчэння і простасцю ў карыстанні гэтымі крыніцамі.

http://kpbc.umk.pl/dlibra

Гэта адзін з прыкладаў універсітэцкай электроннай бібліятэкі, рэсурсамі якой даводзілася карыстацца.

З беларускіх лічбавых бібліятэк хацелася б адзначыць Беларускую палічку http://knihi.com/ , але, на жаль, для правядзеннях навукова-даследчых прац па літаратуры ў кантэксце літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя, рэсурсаў яе недастковая колькасць.

дадатак в

Асабісты сайт у WWW (гіперссылка) і Print Sсreen галоўнай старонкі


http://yuchkavich.narod2.ru/

Малюнак В.1 – Галоўная старонка сайта


дадатак Г

Граф навуковых інтарэсаў


магістранткі Ючкавіч Аксаны Станіславаўны

Філалагічны факультэт



Спецыяльнасць “Літаратуразнаўства (беларускае)”


Сумежныя спецыяльнасці

Асноўная спецыяльнасць

Сумежныя спецыяльнасці

  

10.01.08

Тэорыя літаратуры. Тэксталогія

  1. Літаратура сярод іншых відаў мастацтва.

  2. Даследаванне асаблівасцей метадалогіі літаратуразнаўчых школ і канцэпцый, іх класіфікацыя ў кантэксце эстэтычных сістэм розных эпох.

  3. Мастацкія метады і напрамкі ў літаратуры.

  4. Распрацоўка тэорыі літаратурна-мастацкага стылю.

  5. Суадносіны тэорыі літаратуры, паэтыкі і лінгвістыкі, лінгвістычнай стылістыкі. Спецыфіка мастацкага твора.

  6. Мастацкі пераклад: гісторыя, тэорыя, спецыфіка літаратурна-перакладчыцкай творчасці.

  7. Творчая гісторыя літаратурных твораў.







 

10.01.01

Беларуская літаратура

  1. Перыяды развіцця беларускай літаратуры, іх структурна-функцыянальныя асаблівасці.

  2. Заканамернасці і тэндэнцыі гісторыка-літаратурнага працэсу розных перыядаў. Нацыянальная спецыфіка беларускай літаратуры.

  3. Гісторыка-эстэтычная эвалюцыя, тыпалогія родаў, відаў і жанраў мастацкай літаратуры.

  4. Творчыя метады і індывідуальныя мастацкія стылі, іх функцыянаванне ў гісторыі беларускай літаратуры.

  5. Індывідуальнае майстэрства асобных пісьменнікаў.

  6. Беларуска-замежныя літаратурныя ўзаемасувязі.







 

10.01.10

Журналістыка

  1. Тыпы выданняў і адпаведны ім тэматычны жанрава-стылёвы дыяпазон.

  2. Эстэтыка публіцыстычнага і эсэістычнай творчасці

  3. Літаратурна-мастацкая крытыка.

  

дадатак Д

Тэставыя пытанні па АІТ




(Yuchkavich)01Какая функция Excel используется для суммирования наборов чисел?:



СУММ

СРЗНАЧ

СЧЁТ

МАКС







( Yuchkavich)02 Для чего используется сервис Автозамена в Microsoft Word?:



для замены строчных букв заглавными

для создания таблиц

для изменения стиля

для замены присвоенных индексов нужными словочетаниями




дадатак Е

Створаны артыкул у Вікіпедыі і Print Sсreen старонкі

http://ru.wikipedia.org/wiki/Пераклад_біяграфічнага_нарыса_%22Тадэвуш_Рэйтан%22Ю.У.Нямцэвіча_на_беларускую_мову_%22


Малюнак Е.1 – Старонка з энцыклапедыі



дадатак Ж

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі











База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка