Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у дзейнасці настаўніка фізікі калюціч М.І., настаўнік фізікі дуа «Вялікачучавіцкая сярэдняя школа»




Дата канвертавання17.05.2016
Памер62.68 Kb.
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАТЫЎНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА ФІЗІКІ
Калюціч М.І.,

настаўнік фізікі

ДУА «Вялікачучавіцкая сярэдняя школа»

bts@.luninec.edu.by

8-016-47-70-2-39
Фізіка – гэта навука, якая пастаянна развіваецца, узбагачаецца новымі тэорыямі. Эфектыўна ўздзейнічаючы на характар мыслення, дапамагаючы лепш арыентавацца ў шкале жыццёвых каштоўнасцей, фізіка можа спрыяць, у канчатковым рахунку, выпрацоўцы правільнага стаўлення да навакольнага свету.

У працэсе вывучэння фізікі асноўную ўвагу варта надаваць не перадачы сумы гатовых ведаў, а знаёмству з метадамі навуковага пазнання навакольнага асяроддзя, пастаноўцы праблем, якія патрабуюць ад вучняў самастойнай дзейнасці па іх вырашэнню. Гэта асноўная задача навучання можа быць дасягнута толькі тады, калі ў працэсе навучання будзе сфармулявана цікавасць да ведаў.

Эйнштэйн пісаў: «Умее вучыць той, хто вучыць цікава».

Цікавасць – соль пазнання, яго рухаючая сіла. У трыадзінай задачы навучання фізіцы: адукацыйнай, якая развівае і выхаваўчай – цікавасць з'яўляецца сувязным звяном, трыма яго бакамі. Настаўнік, які сутыкнуўся з нежаданнем дзяцей вучыцца, павінен думаць не пра тое, як прымусіць, а пра тое, як зацікавіць, заахвоціць іх да навучальнага пазнання. Што трэба рабіць для гэтага? Трэба ведаць: прыроду цікавасці; асноўныя ўмовы яго развіцця; асноўныя шляхі яго фарміравання; паказчыкі цікавасці да прадмета.[1]

Таму мы ставім перад сабой наступныя мэты: развіццё ў вучняў цікавасці да фізікі, выхаванне іх праз свой прадмет, фарміраванне навыкаў думаць (аналізаваць, супастаўляць, параўноўваць і інш), развіццё творчых здольнасцей кожнага вучня. А каб на ўроку бачыць заахвочаныя ад дапытлівасці вочы вучняў, іх здзіўленне, чаканне адкрыцця, якое яны зробяць самі, ужываем элементы займальнага выкладання вучэбнага матэрыялу, прыцягваюем дасягненні сучаснай навукі, выкарыстоўваем мастацкую літаратуру, паданні, легенды, фальклор, фокусы, разглядаем прыклады, узятыя з паўсядзённага жыцця, робім гістарычныя экскурсы. Вельмі дапамагаюць замацаваць веды ці добра засвоіць вызначаную тэму, тэксты з мастацкай літаратуры. Так, пасля тлумачэння новай тэмы мы чытаем урывак з «казкі», у канцы якога гучыць фізічнае пытанне – адно ці два.

1. Наканец вандроўнікі ўвайшлі ў Ізумрудны горад. Ля варот іх сустрэў Салдат і ўручыў акуляры з цёмным шклом. « – Гэта ў нас у горадзе такі звычай, – патлумачыў Салдат. Без іх ты можаш аслепнуць ад бляску і ззяння каштоўных камянёў ».

? Якая фізічная з'ява забяспечвае бляск і ззянне каштоўных камянёў?
2. Мінуючы ўсе перашкоды, сябры дабраліся да Жалезнага Дрывасека і трапілі ў яго моцныя абдымкі, на радасцях Жалезны Дрывасек зусім забыўся аб стане свайго касцюма, і тоўсты пласт змазкі ... перайшоў на адзенне і твар яго сябра.

?Навошта патрэбна змазка Дрывасеку?

Вельмі падабаецца вучням вырашаць самастойна задачы, ва ўмовах якіх выкарыстаны тэкст з мастацкай літаратуры. Напрыклад, задача: А.С. Пушкін «Руслан і Людміла».



У Лукоморья дуб зелёный,

Златая цепь на дубе том;

И днём, и ночью кот учёный

Всё ходит по цепи кругом ...

Як называецца такі рух ката? Вызначце частату яго руху, калі за 1 мін. ён робіць 6 «колаў» (абаротаў). Чаму роўны перыяд? [2],

Фізкультхвілінкі праходзяць ў выглядзе разнастайных загадак, у якіх з загадваемага слова шляхам замены адной літары іншай атрымліваецца слова, або загадак змяняючых сваё значэнне пры адыманні або дабаўленні літар. Напрыклад:

Я метал. Калі «Б» да мяне дадаць, неба схаваю ў снежнай імгле.[3]

Дапамагаюць нам у рабоце блокавае планаванне і заліковыя формы кантролю ведаў, індывідуальныя і пазакласныя заняткі, выкарыстанне кароткіх канспектаў (у іх уключаюцца формулы, высновы, асноўныя вызначэнні, прыклады) і дыферэнцыяцыя навучання.

Сучасная школа пастаянна шукае свежыя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу, развіццю цікавасці вучняў да вучобы. Сусветная педагагічная практыка даўно прызнала адным з такіх сродкаў гульнявыя віды вучэбнай дзейнасці. Ды і псіхолагі пераканаўча даказваюць, што любому чалавеку неабходна гульня, каб падтрымаць у нармальным стане псіхіку, забяспечваць натуральную псіхалагічную разрадку. У нашым сённяшнім жыцці гульня – не толькі забава, вясёлае правядзенне часу, але і своеасаблівая школа, якая выпрацоўвае навыкі зносін, знаходлівасць, вытрымку, кемлівасць, уменне прымяніць веды ў нестандартных сітуацыях. Бо гульня патрабуе ад яе удзельнікаў максімуму энергіі, розуму, прыцягнення інтэлектуальнага багажу, самастойнасці, працы; яна вядзе праз намаганні да духоўнага задавальнення. Таму гульню, гульнявыя сітуацыі ўжываем часта. І бачым: дзеці пераадольваюць страх, скаванасць, актывізуюць разумовую дзейнасць.

Вельмі падабаецца вучням сёмых класаў казка аб трох сілах: «Сіле Цяжару, Сіле трэння і Сіле пругкасці», якую праводзім пасля ўрокаў. Вучні, паглядзеўшы гэтую казку, надоўга засвойваюць, для чаго патрэбны гэтыя сілы, дзе яны ўжываюцца і як важныя ў прыродзе іх дзеянні.

Працуючы ў класах з розным узроўнем рэальных навучальных магчымасцяў, ўлічваем гэта ў планаванні матэрыялу і пры правядзенні ўрокаў. У сваёй працы мы стараемся адсочваць змены, якія адбываюцца ў галіне методыкі выкладання фізікі, знаёміцца з навінкамі метадычнай і педагагічнай літаратуры. На працягу ўсёй нашай педагагічнай дзейнасці мы займаемся дзейнасцю па вывучэнні, распрацоўцы і прымяненню эфектыўных формаў і метадаў правядзення ўрокаў фізікі, якія садзейнічалі б развіццю самастойнай, разумовай дзейнасці навучэнцаў.

Наша настаўніцкае крэда: "каждый ребёнок – есть однажды случившееся чудо" (Э.В.Ильинков).

Сучасны перыяд развіцця цывілізаванага грамадства характарызуе працэс інфарматызацыі. Мультымедыйныя камп'ютарныя тэхналогіі дазваляюць замяніць амаль усе традыцыйныя тэхнічныя сродкі навучання. У многіх выпадках такая замена аказваецца больш эфектыўнай, дае магчымасць настаўніку аператыўна спалучаць разнастайныя сродкі, якія спрыяюць больш глыбокаму і ўсвядомленаму засваенню вучэбнага матэрыялу, эканоміць час урока, насычае яго інфармацыяй. Наяўнае неабходнае праграмнае забеспячэнне бывае альбо адсутнічае, альбо па тым ці іншых прычынах не задавальняе настаўніка. Таму мы самі складаем прэзентацыі да сваіх урокаў і пазакласных мерапрыемстваў. У цяперашні час у кабінеце фізікі сабрана калекцыя прэзентацый, распрацаваных мною і маімі калегамі, практычна па ўсіх раздзелах фізікі. Формы і месца выкарыстання прэзентацыі (ці нават асобнага яе слайда) на ўроку залежаць, вядома, ад зместу гэтага ўроку, мэты, якую ставіць настаўнік. Тым не менш, практыка дазваляе вылучыць некаторыя агульныя, найбольш эфектыўныя прыёмы прымянення такіх дапаможнікаў, пры вывучэнні новага матэрыялу. Дазваляе ілюстраваць разнастайнымі навуковымі сродкамі. Прымяненне асабліва выгадна ў тых выпадках, калі неабходна паказаць дынаміку развіцця якога-небудзь працэсу. Пры правядзенні вусных практыкаванняў, дае магчымасць аператыўна прад'яўляць заданні і карэктаваць вынікі іх выканання. Пры праверцы франтальных самастойных работ, забяспечвае нароўні з вусным апытаннем візуальны кантроль вынікаў. Пры праверцы хатніх работ, методыка аналагічная методыцы, якая прымяняецца для самастойных работ. Пры вырашэнні задач навучальнага характару, дапамагае выканаць малюнак, скласці план рашэння і кантраляваць прамежкавыя і канчатковыя вынікі самастойнай працы па гэтым плане. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках фізікі дазваляе актывізаваць візуальны канал успрымання вучэбнай інфармацыі, разнастаіць сам навучальны матэрыял, пашырыць формы і віды кантролю вучэбнай дзейнасці. Інфармацыйныя тэхналогіі могуць прымяняцца на ўроках фізікі розных тыпаў, а таксама на розных этапах урока. Шматслайдавыя прэзентацыі эфектыўныя на любым уроку з прычыны значнай эканоміі часу, магчымасці дэманстрацыі вялікага аб'ёму інфармацыі, нагляднасці і эстэтычнасці. Такія ўрокі выклікаюць пазнавальныую цікавасць у вучняў да прадмета, што спрыяе больш глыбокаму і трываламу авалоданню вывучаемым матэрыялам, павышае творчыя здольнасці школьнікаў.



Імкнемся павышаць цікавасць у вучняў да фізіцы наступнымі метадамі правядзення ўрока: пастаноўка праблемы, эўрыстычная гутарка, графічны спосаб рашэння задач, эксперыментальныя работы, якасныя задачы, праверачныя заданні з выбарам адказу, дэманстрацыйны эксперымент. Даўно зразумелі, што без выкарыстання новых сучасных тэхналогій у сучаснай адукацыі нельга. Спачатку нясмела асвойвалі ПК, стваралі першыя тэсты і прэзентацыі, а цяпер шырока выкарыстоўваем мультымедыйныя распрацоўкі і на ўроках, і на класных гадзінах. З выкарыстаннем ІКТ можна павысіць цікавасць да фізікі, рэалізаваць ідэю дыферэнцыраванага падыходу да навучання, падрыхтаваць вучняў да працы ў новым інфармацыйным грамадстве.
Список использованных источников


  1. Хуторская Л.Н. Развитие познавательных интересов и способностей учащихся при изучении физики // Хуторская Л.Н. Основы обучения физике. – Гродно, 2000. – С. 60 – 67.

  2. Семке А.И. Урок на тему “Криволинейное движение” в 9 классе // Физика в школе, 2001. – №5. – С. 22 – 29.

  3. Майоров А.Н. Физика для любознательных, или о чём не узнаешь на уроке. – Ярославль: Академия, 1999. – С. 129 – 131.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка