Vіі тыдзень касцёльнай музыкі (7 ліпеня – 11 ліпеня 2008 года)




Дата канвертавання15.03.2016
Памер12.81 Kb.
VІІ Тыдзень касцёльнай музыкі (7 ліпеня – 11 ліпеня 2008 года)

У адпаведнасці з планам работы Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, аддзела міжнародных сувязей, а таксама па ўзгадненню з канцэртным аддзелам, у супрацоўніцтве з секцыяй касцёльнай музыкі Літургічнай камісіі пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 7 ліпеня па 11 ліпеня 2008 года плануецца правесці VІІ Тыдзень касцёльнай музыкі. У якасці кіраўнікоў творчых майстэрняў і для ўдзелу ў канцэртах запрошаны вядомыя музыканты: прафесар, доктар Франц Карл Прасль (Franz Karl Praßl) з Універсітэта музыкі і мастацтваў (г. Грац, Аўстрыя) з студэнцкім ансамблем грэгарыянскага спеву; прафесар, доктар Вольфганг Брэтшнайдэр (Wolfgang Bretschneider) з Вышэйшай школы музыкі імя Р. Шумана (г. Дзюсельдорф, Германія).



У адзначаны перыяд адбудуцца канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў: 9 ліпеня – Вольфганг Брэтшнайдэр (арган), 10 ліпеня – вечар грэгарыянскага спеву ў Архікатэдральным касцёле; 11 ліпеня – майстар-класы па адзначаных накірунках з мэтай падрыхтоўкі заключнага канцэрта. Пачатак канцэртаў – 19.30.

Лекцыі ў памяшканні Акадэміі музыкі пройдуць па наступных дысцыплінах: тэорыя і практыка касцёльнага спеву, уводзіны ў грэгарыянскі харал (У. Неўдах, кандыдат мастацтвазнаўства, ст. навуковы супрацоўнік ПНДЛМ, дацэнт кафедры камернага ансамбля і спецыяльнага фартэпіяна); уводзіны ў арганазнаўства (С. Немагай, кандыдат мастацтвазнаўства, мал. навуковы супрацоўнік ПНДЛМ). Практычныя заняткі пройдуць па дысцыплінах: арган, літургічная ігра і імправізацыя (У. Неўдах); арган, практычная гармонія (С. Немагай); пастаноўка голасу (Т. Рэмез, дыпламант і лаўрэат міжнароднага і нацыянальнага конкурсаў); хор, харавое дырыжыраванне (С. Шэйпа, суіскальнік кафедры беларускай музыкі).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка