Выходзіць Майдадыр




Дата канвертавання27.06.2016
Памер45.43 Kb.
Тэатралізаванае радстаўленне для   школьнікаў “Мы выбіраем жыццё!” 

па прафілактыцы СНІДу, наркаманіі і іншых шкодных звычак.

Падрыхтавала

намеснік дырэктара

па ВВР С.І.Літвінчык



І.              Выходзіць Майдадыр:

-         Усе Чукоўскага чыталі?

-         А мяне ці вы пазналі?

-         Я - вялікі умывальнік, знакаміты Майдадыр,

-         Умывальнікаў начальнік,

-         І мачалак камандзір.

Пазналі мяне?

Вучні:

-Пазналі! Пазналі!



Майдадыр:

У вашай школе  я жыву,

За парадкам я гляджу.

Я жыву тут без прыгод,

Ох, і слаўны вы народ!

 

Выбягае Гразнуля:

-Гэта што тут за страшыла?

 І чаму ён вучыць нас?!

Не патрэбнае нам мыла,

Брудны я, і проста клас!

 

І скажу вам па сакрэту я:



Гэта мая філасофія.

 

Ты, Гразнуля,  усіх нас зневажаеш.



Гонар школы проста падрываеш.

Паспрабуй памыцца хоць бы  раз ты,

Прад гасцямі не саром ты нас.

 

Майдадыр:

Трэба- трэба ўмывацца  ўсім я школьнікам скажу,

Пра таго, хто будзе брудным, усяму свету раскажу!

Майдадыр пад руку з былым Гразнуляй выходзяць.

ІІ.Гучыць вясёлая музыка. Выбягаюць вучні 7-9 класаў. “Дыскатэка здароўя” -”Мы за здаровы лад жыцця”.

Вучні апрануты, як на дыскатэку. Танцуюць пад музыку.

Вядучая:

Прывітанне, хлопчыкі і дзяўчынкі! Сёння мы сабраліся ў гэтай зале, каб патанцаваць, павесяліцца і адпачыць ад цяжкай вучобы.Наша дыскатэка тэматычная і праходзіць пад агульнай назвай

( паказваюць плакат” Мы- за здаровы лад жыцця!”)

А як вы лічыце, ці патрэбна весці задровы лад жыцця?



Вядучы:

 Як вядома, захоўваць здароўе патрэбна з дзяцінства. Давайце паразважаем, ад чаго што можа ўплываць на стан нашага здароўя?

 

 

 Інсцэніроўка. Дзяўчына жуе булку з шакаладам. Сяброўка падбягае і гаворыць:



 

Стой, сябровачка, спыніся,

Ад  гэтай ежы адкажыся.

Ты запомні назаўсёды:

У гэтай ежы вугляводы.

Дзяўчынка дастае кавалак сала, салёны агурок, спрабуе ўкусіць.

 

Сяброўка:

Стой, сябровачка, спыніся,

Ад гэтай ежы адкажыся.

Ад ежы гэтай утрымайся,

І здаровай заставайся.

 

Дзяўчынка, расчаравана



 

Гэта- не , і тое- не,

Чаго ж тады паесці мне?

 

Ежай сладкаю, шакаладкаю.



Ты не захапляйся.

Вельмі вострага і салёнага ,

Ой, асцерагайся!

 

Вітамінчыкі  А.В.С.Д.Е



Усе павінны мы ўжываць у ядзе.

Вітамінамі жыць павінны мы

І здаровымі будзем усе!

 

Вядучы:



Так,  мы павінны разумець. што наша здароўе залежыць ад многіх фактараў. Самае галоўнае, каб усе разумелі, што наша здароўе залежыць ад нас саміх.І яно даражэй за ўсё на свеце.

ІІІ. Прадстаўленне агітбрыгады:

“Мы выбіраем жыццё!

Звіняць званы. Пад іх набат выходзяць вучні 10-11 класаў 

 Вучань: па кім звяць званы?

Голас за сцэнай ”Па чалавецтву! Кожную хвіліну ў свеце 5 маладых людзей аказваюцца па той бок жыцця. Кожныя 5 хвілін яны становяцца заложнікам СНІДу.

 

Вучні па чарзе, задуваючы свечы:



-Знікае смех і бестурботнасць...

- Планы і мары...

-Адыходзяць сябры...

-Ты больш не жывеш, ты існуеш...

-Тваё існаванне- гэта медыкаменты і жаласць...

-Гэта слёзы тваёй маці...

-Тваё жыццё....Яго няма.

Усе: Ёсць СНІД!



Элементы ТОК-ШОУ.

Вучань выходзіць у залу і бярэ інтэрв’ю ў гасцей:

-Ці згодны Вы з выказваннем, што СНІД- гэта чума ХХ і ХХІ стагоддзя?

- Чаму так небяспечна заразіцца СНІДАМ?

- Ці лічыце Вы правільным выказванне, толькі той, хто заразіўся СНІДам, вінаваты ў гэтым?

-         А як пазбегнуць інфіцыравання?

Госці адказваюць на пытанні.

1.Вучань:

Так, усё гэта правільна, але самая галоўная прычына заражэння СНІДам- гэта наркотыкі.

2. Усё пачынаецца з “лёгкіх” наркотыкаў, а закачваецца іголкай.

3. Гэта дарога ў адзін канец.

Вядучы:


І мы выбіраем     Усе :ЖЫЦЦЁ!

Вучні па чарзе:

-Жыццё- гэта тое, што ніхто не мае права губляць!

-Жыццё- гэта шанц і вельмі вялікія магчымасці, якія чалавеку патрэбна выкарыстоўваць.

-Жыццё- гэта каханне, якое трэба прыняць як падарунак.

гэта мара, да якой трэба ісці ўсё жыццё.

 - Так. Але наша жыццё ў многім залежыць ад нашага ладу жыцця.

- Кожны з нас – кузнец свайго здароўя, а, значыць, і шчасця.



 

Пад бадзерую музыку вучні-спартсмены  выстрайваюць піраміду.



На версе-самы маленькі школьнік з лозунгам  ”Мы за здаровы лад жыцця!”

 

А затым усе разам паўтараюць прыпеў фінальнай песні.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка