Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах этнасада




Дата канвертавання01.06.2016
Памер83.47 Kb.


ДУА «Яслі– сад №2 г.Дзяржынска»

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах этнасада
Шыпценка Ю.М.,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці


«Дзяцінства – гэта кожнадзеннае адкрыцце свету,

і таму трэба зрабіць так, каб яно стала,

ў першую чаргу, пазнаннем чалавека і Айчыны,

іх прыгажосці і велічы»
В.А. Сухамлінскі

Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека - грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. На жаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.

Маральна - патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў. Разумеючы актуальнасць гэтай праблемы на сучасным этапе, педагогі нашай дашкольнай установы лічаць, што фарміраванне асобы дзіцяці не магчыма без фарміравання ўсведамлення сваей этнічнай прыналежнасці да культуры народа.

У нашым дзіцячым садзе выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей ажыццяўляецца кожную хвіліну: у гульнях, на занятках, у розных відах дзіцячай дзейнасці, формах актыўнага адпачынку. Работа грунтуецца на цесным супрацоўніцтве ўсяго педагагічнага калектыва.

Педагогі нашай дашкольнай установы надаюць вялікае значэнне выхаванню сямейных каштоўнасцей, жаданню разумець і размаўляць на роднай мове, азнаямленню дашкольнікаў з гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі, геаграфічнымі, прыродна – экалагічнымі своеасаблівасцямі горада Дзяржынска і Дзяржынскага раёна, Мінскай вобласці. Пры азнаямленні з родным горадам, яго адметнымі асаблівасцямі, яны вучаць дзяцей ўсведамляць сябе жывучым у пэўным часавым перыядзе, у пэўных этнакультурных умовах і ў той жа час далучаюць іх да багацця нацыянальнай культуры.

Веданне і вывучэнне педагогамі нашай дашкольнай установы асаблівасцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца асновай у рабоце па фарміраванню нацыянальных патрыятычных каштоўнасцей.

Работу па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці мы пачыналі з вывучэння нарматыўна – прававой базы і метадычнай літаратуры, якая сёння дазваляе падыйсці з розных бакоў да пытанняў патрыятычнага выхавання, падабраць формы і метады работы, найбольш адпаведныя канкрэтным умовам работы ў нашым дзіцячым садзе, апіраючыся на асноўныя раздзелы і задачы праграмы дашкольнай адукацыі «Пралеска», “Праграму па этнавыхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту” (вучэбна – метадычны дапаможнік) і іншыя матэрыялы метадычнай літаратуры.

Далей работа праходзіла пасродкам выкарыстання практычных і наглядных метадаў: арганізацыі і правядзення назіранняў за дзейнасцю дзяцей у гульнях, гутарках, на занятках, аналізу вынікаў (з мэтай аналіза дасведчанасці дзяцей, размеркавання і планавання далейшай дзейнасці). Педагогі вывучалі веды і цікавасць выхаванцаў да этнакультуры па раздзелах, у аснову якіх пакладзены задачы праграмы дашкольнай адукацыі “Пралеска”, а таксама былі ўлічаны асаблівасці нашай мясцовасці:

1.Мой родны горад Дзяржынск;

2.Гісторыя ўзнікнення Дзяржынска;

3.Мінулае і сучаснае Дзяржыншчыны;

4.Слава і гонар зямлі дзяржынскай;

5.Народная культура.

Акрамя ведаў дзяцей, педагогі выяўлялі як сфарміравана цікавасць дашкольнікаў да этнакультуры ў розных відах дзейнасці дзяцей.

Прааналізаваўшы вынікі назіранняў былі сфармуліраваны мэта і накірункі работы (тэмы, якія больш цікавыя для дзяцей старэйшага ўзросту, якія можна разглядаць паглыблена і над якімі трэба працягваць работу далей).

Для гэтага педагогамі прадумвалася і планавалася індывідуальная работа з дзецьмі, вызначаліся метады, прыёмы дасягнення пастаўленай мэты.

Наступным этапам работы педагогаў стала планаванне адукацыйнага працэсу.

Пры планаванні ўлічвалі тое, што новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы патрабуюць новых выхаваўчых тэхналогій, новага падыходу да праблемы выхавання ў цэлым і выхавання нацыянальнай самасвядомасці ў прыватнасці.

Таму творчай групай педагогаў нашай дашкольнай установы былі распрацаваны і прапанаваны наступныя накірункі работы па фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці:



Краязнаўчы. Нашы выхаванцы асвойваюць традыцыйную культуру свайго народа (звычаі, традыцыі, рамествы), і на яе аснове ў дзяцей развіваецца і творчасць.

Літаратурна – музычны. Педагогі ў супрацоўніцтве з музычнымі кіраўнікамі прывіваюць выхаванцам мастацкі і музычны густ, патрэбнасці ў сувязі з нацыянальным мастацтвам. Гэта і кола народных свят “Багач”, “Масленіца”, “Каляды”, “Купалле” і тэматычныя музычныя заняткі і г.д.

Фізкультурна – аздараўленчы. Ен уключае ў сябе фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў нашых выхаванцаў (народныя рухальныя гульні, правядзенне спартыўных святаў, забаў, прагулак, гутарак).

Працоўны. Прывіваем працоўныя навыкі і выхоўваем у дзяцей патрэбнасць клапаціцца аб парадку у групе, дома.

Знаемім з прафесіямі дарослых, прыладамі працы, прадпрыемствамі горада Дзяржынска, Мінскай вобласці, краіны.



Экалагічны. Выхоўваем у нашых выхаванцаў любоў да прыроды, патрэбнасць ў яе ахове ад негатыўных уздзеянняў, патрэбнасць у вывучэнні прыроды роднага горада, краю.

Сямейны. Выхоўваем маральныя каштоўнасці ў дзяцей праз вывучэнне і авалоданне вопытам папярэдніх пакаленняў, сродкамі супрацоўніцтва сям’і і дашкольнай установы.

У нашай дашкольнай установе работа па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці ў першую чаргу вядзецца ў сістэме:



  • метадычная работа з педагогамі па павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў;

  • адукацыйная праца з дзецьмі;

  • супрацоўніцтва з бацькамі выхаванцаў;

  • супрацоўніцтва з соцыумам.

Праз эфектыўныя формы павышэння кваліфікацыі і розныя віды метадычнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі педагогі атрымліваюць дасканалыя веды па тэме выхавання нацыянальнай самасвядомасці. У кантэксце метадычнай тэмы нашай дашкольнай установы педагогі вызначаюць для сябе праблемы самаадукацыйнай дзейнасці, зыходзячы з іх прафесійных інтарэсаў і прадугледжвае абнаўленне іх педагагічных і метадычных кампетэнцый.

Рэалізацыя наступных тэматычныя блокаў ў адукацыйным працэсе адбывалася праз калектыўныя, падгрупавыя, індывідуальныя формы работы з дзецьмі:

1. Мая Беларусь (дзеці атрымліваюць агульныя ўяуленні аб Рэспубліцы Беларусь, як аб незалежнай, самастойнай, шматнацыянальнай краіне, аб дзяржаўнай сімволіцы, гарадах краіны, прыродзе Беларусі, родным горадзе, раёне.

2. Гістарычныя старонкі Беларусі (узнікненне Белай Русі, легенды, назвы зямлі беларускай, беларускі народ у “этнасе” (“крывічы”, дрыгавічы”, “радзімічы”).

3. Мінулае і цяперашняе жыцце народа на беларускай зямлі (уключае ў сябе азнаямленне дзяцей з сялянскай хатай, працай селяніна ў мінулыя часы і ў наш час, паважлівыя адносіны чалавека да працы ў прыродзе).

4. Слава і гордасць зямлі беларускай (гераічнае мінулае беларускага народа, абарона Радзімы ў гады Вялікай Айчынный вайны, патрыёты Айчыны, памяць народа (памятнікі, курганы, музеі), беларуская армія ў мірны час, працалюбства беларусаў (вытворчасць, сельскае хазяйства і т.д.), людзі, якія праславілі савю Айчыну (паэты, пісьменнікі, мастакі і г.д.).

5.Народная культура (мова, традыцыі, рамеслы, святы, кнігадрукарства, фальклор).


Рэалізаваць гэтыя блокі нам дапамагаюць такія формы работы з дзецьмі:

– заняткі;

– пазнавальныя гутаркі;

– тэматычныя прагулкі і экскурсіі (па горадзе, у музеі, на прадпрыемствы, у Дзяржынскую раенную бібліятэку, Дзяржынскую раенную школу мастацтваў, гарадскі Дом культуры);

- віртуальныя падарожжы па сталіцы , па музеям сталіцы і інш.

– беларускія народныя святы і абрады;

– арганізацыя і правядзенне акцый “Кветкі ветэранам”, “Беражы прыроду роднага горада




Аднак рэалізацыя задач па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці была бы не эфектыўнай без далучэння да яе бацькоў выхаванцаў.

У першую чаргу было праведзена анкетаванне з мэтай вывучэння этнакультурнай дасведчанасці бацькоў.

Наступным этапам стала псіхолага-педагічная асвета: кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі на інфармацыйным стэндзе, ў малатыражнай газеце дзіцячага сада “Бусляня”, запрашэнне педагога – псіхолага на бацькоўскія сходы, экскурсіі выхаднога дня.

Бацькі выхаванцаў далучаліся да адукацыйнага працэсу : запрашаліся на заняткі, на народныя і спартыўныя святы, ўдзельнічалі ў экскурсіях і прагулках па родным горадзе, ў выставах сумесных работ з дзецьмі, у конкурсе складання радаводаў “Ведай сваі карані”, і інш.

Выяўляўся вопыт сямейнага выхавання (запрашаліся бацькі - ваенныя, дзядулі – ветэраны і іншыя для ўдзелу ў пазнавальнай гутарцы, занятку, складанні радаводаў).

Супрацоўніцтва з соцыумам (бібліятэкай, музеем, школай мастацтва):



  • наведванне выстаў, арганізаваных у гарадскім Доме культуры;

  • наведванне Дня адкрытых дзвярэй ў Дзяржынскай раённай бібліятэцы;

  • арганізацыя міні – канцэртаў навучэнцаў Дзяржынскай раеннай дзіцячай школы мастацтваў ў дзіцячым садзе;

  • наведванне школьнага музея ДУА “Сярэдняя адукацыйная школа №2 г.Дзяржынска”;

Мы пераканаліся, што сістэматычная работа дазволіла даць дзецям дастаткова вялікі запас ведаў па гісторыі свайго горада, краіны, прывіць дзецям любоў да прыроды і культурных каштоўнасцей роднага края, краіны, так як менавіта на гэтай аснове выхоўваецца нацыянальная самасвядомасць. Мова дзяцей стала больш вобразнай, пашырыўся слоўнікавы запас, развілася пазнавальная цікавасць.

Разам з тым, наша работа па фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў сустрэла і цяжкасці. 1. Ярка выражана недастатковае лінгвістычнае асяроддзе (адсутнасць беларускамоўнага асяродзя). 2 Нажаль, не ўсе бацькі добра валодаюць, а тым больш размаўляюць з дзецьмі на роднай мове дома. 3.Маўленне дашкольнікаў знаходзіцца пад моцным уплывам рускай мовы. 4. Такім чынам пераемнасць дашкольнага і сямейнага выхавання яшчэ патрабуе ўдасканалення. 5. Акрамя таго некаторыя педагогі таксама у сваей практыцы мала выкарыстоўваюць сродкі вуснай народнай творчасці, малыя формы беларускага фальклору.
Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэння якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Планамерная сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні дзіцячага саду і сям’і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі даюць станоўчыя вынікі і становяцца грунтоўным падмуркам для далейшай работы па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці асобы дзіцяці.

Прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці, выхаванне асобы з актыўнай жыццевай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе усведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.



Мы не чакаем ад нашых выхаванцаў праяўлення дарослых форм нацыянальнай самасвядомасці. Але калі ў выніку педагагічнай працы бачым, што дзеці ведаюць імены тых, хто заснаваў і праславіў наш родны горад, краіну, пачалі праяўляць інтарэс да значымых для горада, краіны падзей, эмацыянальна рэагіраваць на творы мастацтва і адлюстроўваць свае ўражанні ў прадуктыўнай дзейнасці, лічым, што задача - выканана.


Спіс выкарыстанай і рэкамендаванай літаратуры:

  1. Выхоўваем грамадзяніна / Л.Н. Варанецкая, К.М Бельская, І.Л. Ждан. – Мінск, 2008.

  2. Маленькія грамадзяне вялікай краіны / Л.В. Дубоўская – Мозыр, 2007.

  3. Праграма па этнавыхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту. Вучэбна – метадычны дапаможнік/ Г.П.Арлова, Т.Д.Вакушэнка, С.П.Мурзан. – Віцебск, 2004.

  4. Пралеска: праграма дашкольнай адукацыі/ Л.А.Панько [і інш.]. – Мінск, 2007.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка