Выхаваўчы патэнцыял краязнаўства Кравец Аляксандра Яўгеньеўна




Дата канвертавання18.05.2016
Памер66.94 Kb.
Выхаваўчы патэнцыял краязнаўства

Кравец Аляксандра Яўгеньеўна,

загадчык аддзела краязнаўства

Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства

Мы перакананы, усе, хто тут прысутнічае, што краязнаўства нясе ў сябе невычарпальныя магчымасці выхавання…, духоўнага ўзбагачэння моладзі. На гэта мы заўсёды акцэнтуем вашу ўвагу пры правядзенні курсаў, семінараў, канферэнцый.

Пацверджанне гэтаму мы бачым у вашых выступленнях пры кожнай сустрэчы падчас правядзення краязнаўчых педагагічных чытанняў, а на сённяшні дзень – гэта нашы 14 сустрэчы.

Падцверджанне гэтаму мы бачым падчас сустрэч з вашымі выхаванцамі, юнымі актывістамі краязнаўчага руху (у летніку, у “Зубраня”, падчас абарон конкурсных работ і г.д.).

Што выхаваўчыя перспектывы краязнаўства набіраюць моц, мы адчуем у вашых выступленнях сённяшніх чытанняў.

.Адпаведна напрамкам дзейнасці рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” Мой род, мая сям’я”, “Мая школа – часцінка мяйго жыцця”, “Мая вёска, мой горад”, “Мая Радзіма – Беларусь”



навучэнцамі пад вашым мудрым кіраўніцтвам…

  • выконваюцца заданні, накіраваныя на даследаванне як агульнавядомых аб’ектаў гісторыі, культуры, эканомікі, прыроды рэгіёну, так і малавывучаных, маладаследаваных;

  • здабываюцца і сістэматызуюцца веды аб гісторыі, культуры і прыродзе малой радзімы, роднага краю;

  • складаюцца ўласныя радаводы; (прайшоў конкурс радаводаў, які асабліва зацікавіў навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў)

  • ствараюцца і працягваюць пісацца летапісы родных мясцін (рэгіёну, населенага пункта, навучальнай установы);

  • даследуецца жыццё і дзейнасць знакамітых землякоў;

  • ствараюцца турысцка-краязнаўчыя даведнікі, тапанімічныя слоўнікі, картатэкі рэгіянальных гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў, краязнаўчыя маршруты;

  • распрацоўваюцца рэгіянальныя праграмы, праекты па даследаванні, адраджэнні, захаванні, прапагандзе і папулярызацыі помнікаў мясцовай гісторыі, культурыі і эканомікі.




  • папаўняецца краязнаўчы банк дадзеных ва ўстановах адукацыі;

  • афармляюцца і пашыраюцца экспазіцыі музеяў устаноў адукацыі;

  • дапаўняюцца ”Кнігі памяці“;

  • устанаўліваюцца цесныя сувязі з навуковымі і дзяржаўнымі арганізацыямі, творчымі саюзамі і грамадскімі аб’яднаннямі, вядомымі краязнаўцамі, навукоўцамі і музейнымі супрацоўнікамі, выкарыстоўваюцца іх навукова-метадычныя, матэрыяльныя і творчыя магчымасці.

Краязнаўства, як сродак арганізацыі адукацыйна-выхаваўчай прасторы, дазваляе рэалізаваць комплексны падыход ў выхаванні моладзі.
Я хачу ў двух словах засяродзіць вашу ўвагу на прыарытэтных напрамках краязнаўчай дзейнасці гэтага года.

Вы ведаеце, што 2014 год аб’яўлены Годам гасціннасці.

У сувязі з гэтым, пытанні папулярызацыі асаблівасцяў гісторыі, культуры, прыроды малой радзімы становяцца актуальнымі і неабходнымі для фарміравання іміджа дадзенага рэгіёна як прывабнага турысцка-краязнаўчага і экскурсійнага аб’екта.

На сёняшні дзень асноўны акцэнт у турысцка-краязнаўчай рабоце накіраваны на масавае ўключэнне моладзі ў краязнаўчую, экскурсійную дзейнасць. Наведваць новыя гарады і вёскі, знаёміцца з новымі аб’ектамі гісторыі і культуры нашай Беларусі заўсёды цікава, і не толькі ў год Гасціннасці.

Мы ведаем, што вамі ствараюцца новыя экскурсійныя і турысцкія маршруты, дзе прапануеце асабістае бачанне краязнаўчых вандровак, замест традыцыйных маршрутаў, якія агульнавядомыя. да гэтай работы вы далучаеце сваіх выхаванцаў.(некаторыя рэгіянальныя маршруты знаходзяцца на сайце)
У гэтым годзе будзе праводзіцца конкурс юных экскурсаводаў ”Мая малая радзіма“.

Удзельнікі конкурсу праводзяць вялікую папярэднюю работу, затым складаюць экскурсійны маршрут па малой радзіме і праводзяць экскурсію.

Умовы правядзення конкурсаў знаходзяцца на нашым сайце….
Нагадаю, што ў мінулым годзе прайшоў конкурс юных экскурсаводаў музеяў, музейных пакояў устаноў адукацыі, у мэтах папулярызацыі дзейнасці музеяў ва ўстановах адукацыі, а таксама развіцця сучасных форм экскурсійнай работы.

А ў 2015 годзе будзе праводзіцца конкурс , адпаведна плана правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі, конкурс юных экскурсаводаў – “Мая радзіма   Беларусь”.

У выніку за гэтыя гады ва ўстановах адукацыі будуць падрыхтаваны юныя экскурсаводы, якія змогуць правесці на высокім узроўні экскурсію па музею ва ўстанове адукацыі, па населенаму пункту, па Беларусі, а таксама створаны банкі дадзеных з распрацаванымі экскурсійнымі матэрыяламі.


Вам вядома, што з 2013 года праводзіцца краязнаўчая акцыя ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“.

Нагадаю, што ўдзельнікам акцыі прапануюцца па 5 населеных пунктаў з кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь з найбольш значнымі гісторыка-культурнымі, сацыяльнымі і прыроднымі аб’ектамі для далейшага наведвання гэтых мясцін навучэнцамі (наведваюць не менш 3 з прапанаваных населеных пунктаў):

у 2013 годе ўдзельнікі акцыі наведваюць Гродзенскую вобласць (Гродна, Ліда, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім) і Брэсцкую (Брэст, Пінск, Баранавічы, Кобрын, Камянец);

у 2014 годзе – Мінскую вобласць (г.  Мінск, Нясвіж, Барысаў, Маладзечна, Слуцк) і Віцебскую (Віцебск, Полацк, Орша, Браслаў, Паставы);

у 2015 годзе – Гомельскую (Гомель, Мазыр, Ветка, Рэчыца, Жлобін) і Магілёўскую (Магілёў, Мсціслаў, Бабруйск, Шклоў, Горкі).

Акрамя прапанаваных населеных пунктаў для наведвання ў кожнай вобласці дапускаецца і асабісты выбар населеных пунктаў удзельнікамі акцыі, але іх павінна быць не менш 3-х.
Па наведаных мясцінах ствараюцца відэафільмы, дзе змяшчаецца інфармацыя аб убачаных дастапомнасцях з уласнымі ўражаннямі.

Кожны год падводзяцца вынікі конкурсу відэафільмаў па выніках наведвання населеных пунктаў адпаведных абласцей.

У 2015 годзе фільмы, пераможцы рэспубліканскіх этапаў акцыі кожнага года збяруцца ў НДЦ ”Зубронак“, у якіх будзе адлюстравана наведванне навучэнцамі гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў усіх рэгіёнаў краіны.
2014-15 гады – гады святкавання 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У плане Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 70-годдзя стаіць правядзенне:



  • Вахт памяці для актывізацыі архіўна-даследчай работы па ўстанаўленні імёнаў, лёсаў і месцаў захавання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрыцця новых памятных месцаў, стварэнне мемарыяльных зон (2013-15гг.);


-рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы в памяти храним героев имена”(2015 г);
-рэспубліканскага конкурса музеяў баявой славы устаноў адукацыі “Их подвиг мы в сердце храним”(2015);
-арганізацыя на базе музеяў устаноў адукацыі тэматычных выстаў, экспазіцый, урокаў мужнасці, лекцый, семінараў, сустрэч з ветэранамі (2013-2015);
-рэспубліканскага злёта абаронча-спартыўнага профілю для навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах (клубы) ваенна-патрыятычнага напрамку (2014);
-рэспубліканскага летніка абаронча-спартыўнага профілю для навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах (клубы) ваенна-патрыятычнага напрамку (2015).

Вось… кораценька… тыя рэспубліканскія мерапрыемствы, якія будуць праходзіць у рамках 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

А што тычыцца выхаваўчага патэнцыялу краязнаўства можна сказаць, што дзякуючы сістэме краязнаўчай работы забяспечаны бесперапынны працэс у вывучэнні сваёй сям’і і свайго роду,… сваёй роднай вёскі і города,… свайго краю і сваёй краіны, а гэта, ў сваю чаргу, забяспечвае раскрыццё не толькі важнейшых “вех” у гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры края, але і , што асабліва важна, фарміруе ў школьнікаў духоўныя прынцыпы, актыўную жыццёвую пазіцыюі, унутраную патрэбу да самаадукацыі.
І гэтая думка будзе падцвярджацца вашымі выступленнямі….

Напрыканцы хочацца задаць пытанне і паразважаць… Што ж такое краязнаўчыя педагагічныя чытанні, на якія мы кожны год збіраемся?....

З аднаго боку, гэта своеасаблівая прэзентацыя краязнаўчай работы, гэта справаздача аб здзейсненым педагогамі і навучэнцамі за год….

Але самае правільнае азначэнне для краязнаўчых педагагічных чытанняў – гэта творчая сустрэча настаўнікаў-аднадумцаў, якіх хвалююць пытанні далучэння моладзі да краязнаўства, якія імкнуцца падзяліцца навінамі лакальных даследаванняў, якія натхняюць адзін аднаго на далейшыя “подзвігі” на ніве пазнання свайго краю.



Поспехаў вам на гэтай ніве….


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка