Выбраны як Елагім [A1]




старонка2/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер448.03 Kb.
1   2   3
“Я першы, і Я апошні, і акрамя Мяне няма Бога… Ці ёсць Бог акрамя мяне? няма другой цвярдыні, ніякай не ведаю.” (Interlinear).
Сцвярджаецца, што тут існуе адзін Іагова (або няправільна – Іегова), аднак у тэксце фактычна гаворыцца пра двух істот: пра Іагова як Цара Ізраіля, і пра Іагова Нябесных Палкоў. Іагова ў якасці Цара Ізраіля гаворыць пра Іагова Нябесных Палкоў. Грын (Green) перакладваў тэкст пры дапамозе ўставак і сродкам яго “Збавіцеля”, імкнучыся стварыць бачнасць, што абодва адносяцца да аднаго і таго ж. Такім жа чынам ён інтэрпрэтыраваў слова “biladay” (SHD 1107) як “акрамя Мяне” у 44:6 з Кнігі прарока Ісаіі, і як “побач са Мною” у 44:8 з той жа кнігі. Аднак сэнс “акрамя Мяне” і “побач са Мною” выражае заключаная ў абазначаных псалмах думка.
Фрагмент Кнігі прарока Ісаіі 44:8 ясна ўказвае на тое, што стварэнне, аб якім тут ідзе размова, г. зн. YHVH Нябесных Палкоў, выступае як Елаах. “Елаах” з’яўляецца словам адзіночнага ліку, якое адносіцца выключна толькі да Бога Айца ці Бога Нябесных Палкоў. З 30:4–5 Кнігі Прытчаў Саламонавых мы ведаем, што даны Елаах – гэта Бог Айцец, і Ён мае Сына, які, згодна Стараму Запавету, выражае Яго ва ўзаемаадносінах з Ізраілем. Іудаізм, іслам і біблейскае хрысціянства пакланяюцца гэтаму стварэнню як Адзінаму Усявышняму Богу. Іагова Ізраіля, зыходзячы з вышэйсказанага, ідэнтыфіцыруецца як Анёл Прысутнасці, які прадстаўляе сабой таксама Месію. Тэкст раскрывае, што тут існуюць два YHVH: падпарадкаваны YHVH, які абвяшчае перавагу YHVH Нябесных Палкоў. Гэты YHVH Нябесных Палкоў з’яўляецца Елаахам, зне якога і без якога сапраўды няма і Елагіма. Даная канцэпцыя ўтварае аснову першага запавета. Такім чынам, YHVH з’яўляецца адасобленым і падпарадкаваным.
Падуладны Бог Ізраіля, Анёл YHVH, які прадстаўляе сабою і Месію, з’яўляецца вышэйшым свяшчэннікам дома Божыя і храма Божыя. Ён – Ел БетЕл (El BethEL). Яўрэі заўважаюць гэтае прызначэнне, кіруючыся Псалмам 44:6–7. Няма сумненняў, што даны елагім быў падмазаны і прызначаны ў Сходзе над сваімі саўдзельнікамі (metoxous) або сябрамі (Яўрэям 1:9). Сход Елагімаў, над якім ён главенствуе як вышэйшы свяшчэннік, знайшоў адлюстраванне ў спецыфіцы арганізацыі Храма. Узорам тут служыць Храм Сіона – цень божаскай структуры (Яўрэям 8:5). Вышэйшае духавенства Храма складаецца з дваццаці чатырох вышэйшых свяшчэннікаў аддзяленняў і аднаго галоўнага вышэйшага свяшчэнніка. Гэтая арганізацыя знайшла сваё адлюстраванне ў Сходзе Старэйшын (гл. Адкравенне Іаана Багаслова 4 і 5). Гэтая канцэпцыя Сходу Старэйшын елагімаў адлюстроўваецца ў кантэксце ўсёй касмалогіі Сярэдняга Усходу ад Шумера да Егіпта, дэманструючы гэтым самым, што біблейская структура была шырока распаўсюджана (гл. таксама Eliade Gods, Goddesses and Myths of Creation, Harper and Row, New York, 1974, pp. 21–25).
Псалм 8:5–8 адносіцца да YHVH, які з’яўляецца добранадзейным у асамблеі святых (вялікай колькасці). Ён – найбольш вышэйшы сярод Сыноў магутнейшага (або Елім як плюральны сярод Ел, г. зн. Багоў). У кангрэгацыі (ва ўнутранай асамблеі або сходзе) святых (gadoshim або святых) Ел выступае тым, каго баяліся. Іагова, Бог Нябесных Палкоў, з’яўляецца істотай, якая апісваецца як надзеленае даверам. Раздзелы 4 і 5 Адкравення Іаана Багаслова ўказваюць, што даная група складаецца з трыццаці стварэнняў, уключаючы чатырох херувімаў або жывых істот. Так за здраду Хрысту былі запатрабаваны трыццаць сярэбранікаў (гэта таксама выступае сумаю для выкупа раба) (Матфея 27:3, 9; параўнаць з Захарыі 11:12–13), і гэта было знявагаю ўсяму Бажаству. Давер старцам быў звершаны пры дапамозе маніторынга малітваў святых (Адкравенне 5:8), а Хрыстос выступае як іх найвышэйшы свяшчэннік, член тых, якія былі ацэнены як дастойныя адкрыць кнігу плана Божыя, і які збавіў чалавецтва і зрабіў выбраных свяшчэннікамі і царамі Богу нашаму, г. зн. Богу Сходу і Хрыста (Адкравенне 5:9–10).
Збаўленне чалавецтва з’яўляецца часткаю з узнаўлення канца часоў, якое адбудзецца ў пору другога прышэсця Месіі ў вобразе Цара Ізраіля. Яго першае прышэсце разумеецца як Месія Аарона. Першае месіянскае прышэсце было як выкуп грахоў і стварэнне свяшчэнства Мелхіседэка. Узнаўленне канца часу было зразумета як разгортванне елагімаў, як гэта і было накідана ў кнізе прарока Захарыі 12:8. Аднаўленне апошніх дзён, калі Месія прыдзе ў Сіон, разумеецца, зыходзячы з Паслання да Яўрэяў (12:22–23). У ход падзей уключаюцца таксама абарона Іерусаліма і фізічнае ўмацаванне грамадзян горада для ўладарання на працягу часу ў тысячу гадоў. Аднак, як мы ўжо ўпамянулі, Захарыя працягвае, заяўляючы:
“І самы слабы паміж імі ў гэты дзень будзе як Давід, а дом Давіда будзе як Бог (елагім), як Анёл Гасподзен (YHVH) прад імі” (акцэнты далучаны).
Значымасць гэтай заявы заключаецца ў тым, што Захарыю было дано зразумець, што Анёл YHVH з’яўляецца елагімам і дом Давіда (які быў ужо памёршым), складаецца з тых, якія могуць быць елагімамі ў якасці састаўляючых частак дома Давіда. Захарыі пісаў пра гэта ў Заключным перыядзе Бібліі, і ўпамянутая кніга прадстаўляе сабою адну з пазнейшых кніг, напісаных ім (думаецца, прыблізна 413–410 гадоў да Хрыста, Прылажэнне 77 Companion Bible refers). Такім чынам, у час кампіляцыі тэкста разуменне падзей засталося нязменным. З DSS/Ugarit/ nаg Hammadi мы ведаем, што ў пору Хрыста данае разуменне засталося тым жа самым.
Царква прынімае форму трынітарызма. Яна перш за ўсё зрабіла спробы адмаўлення папярэднесказанага. Яна – вельмі незвязаная і небіблейская. Па сутнасці, першасную форму трынітарызма развіваў Арыген у Александрыі, каб весці барацьбу з так называемым гнастычным поглядам у адносінах Божаскага сходу елагімаў, які захоўвала ранняя царква. Хрыстос выступіў падначаленым Богам, назначаным яго Богам (Псалом 44:7 (скарыстаны Eloheik) & Яўрэям 1:9), які быў Елаахам або Тэонам ці Theos (як Бог) на грэчаскай мове (Іаана 1:1, 18). Арыген скарыстаў канцэпцыю гіпастасіса стоікаў, якая прадстаўляе сабою сінонім (якраз так, як платанічны ousia), які азначае сапраўднае існаванне або essence, азначае тое, што іменна прадстаўляе сабою рэч. Аднак Арыген трактуе і такі погляд, звязаны з індывідуальным існаваннем, а адсюль – і з індывідуальна існуючым. Такім шляхам Арыген развіў замкнутую іерархію, якая ўключае толькі выключна тры элементы праяўлення Бога. Айцец выступіў Усявышнім Богам. Астатнія два элементы – Сын і Святы Дух выступілі стварэннямі Айца як “ktisma”. А схема Арыгена ёсць папярэдніца трынітарызма, адзіны намер якога – гэта абмежаваць аб’ём распаўсюджвання елагізма ў граніцах трох істотаў і адмаўляць іх становішча ў адносінах выбраных і боскіх Нябесных Палкоў. Грэкі схему Арыгена прынялі ў другой палове трыцяга стагоддзя. Некаторыя з іх, такія, як Тэагносцій (Theognostus) з Александрыйскай катэхізскай школы, прызнаваў радство Сына з яго Айцом, нягледзячы на тое, што Сын быў істотаю, актыўнасць якога была абмежавана ў прэдзелах толькі рацыянальных істот. Ён сцвярджаў таксама, што субстанцыя, або “ousia” (ужываецца больш платанічны тэрмін, такі, як “гіпастасіс”) узнікла з субстанцыі Айца (глядзіце Kelly, Early Church Doctrines, p. 133). Другія акцэнтавалі яго падначаленне. З тэкста The Origins of Christmas and Easter (№ 235) (Узнікненне Ражства і Вялікадня) мы ведаем, што бог Аціс (Attis) уключыў у сябе аспекты і бацькі і сына. У гэтым праяўляецца структура мадалістаў. Гэтыя два элементы паслужылі асновай для трынітарызма. Трынітарызм быў поўны жадання прыстасаваць хрысціянства пакланенню богу Ацісу і іх мадалізму, каб такім шляхам супакойваць філасофскія погляды яго паслядоўнікаў.
Вучань Арыгена, папа Александрыі Дзіанісій (Dionysius) у выніку ўспыхнуўшага ў Пентаполісе Лівіі сабеліянізма зрабіў мадалізму абвяржэнне. На пярэднім плане ён ставіць асабістае адрозненне паміж Айцом і Сынам. Сабеліяне ў адным з пісем епіскапам Амоніо (Ammonius) і Еўфранору (Euphranor) асвятлілі гэты аспект. Келій (Kelly) (p. 134) лічыць такое як непрадуманы крок. Сабеліяне выказалі супярэчанне наконт таго, што арыгеніяне зрабілі вельмі вострае адрозненне паміж Айцом і Сынам. Супраць гэтага паўсталі Рымлянскія новацыяністы, якія мелі ўплыў папы, епіскапа Дзіанісія. Стагоддзем пазней Афанасій (De sent Dion. 4) імкнуўся апраўдаць Александрыйскага Дзіанісія, а Басіл (Ер. 9.2) адзначыў, што ён з-за сваёй антысабеліянскай палкасці дайшоў да супрацьлеглай крайнасці.
Тэрмін “гіпастасіс” (hypostases) быў уключаны ў каталіцкіх дактрынах у выніку пракляццяў Халкедонскага і Канстанцінопальскага ІІ Усяленскіх Сабораў. Структура рэзультавалася ў дэкларацыях Манархіі і Абрэзвання. Дэкларацыя пра тое, што Бог з’яўляецца асобным, але не сепаратным, па сутнасці, з’яўляецца сімвалам Манархіі і Абрэзвання. Гэта – філасофскі абсурд на англійскай мове. Выкарыстоўванне тэрмінаў “hypostases” і “ousia”, здаецца, выступае як спроба ўкрыцця незвязанасці. Трынітарыяне, выкарыстоўваючы тэрміны стоікаў і платаністаў з мэтаю вызначыць іх адрозненні, лічаць, што Бог састаіць з трох гіпастаксісаў у рамках толькі адной “ousia”.
Адмаўленне тэрміна “стварэнне” (“существо”) у адносінах Бога і Хрыста эфектыўна не прызнае ягонае існаванне, што, у сваю чаргу, таксама выглядае як абсурд. Выраз, згодна якому Бог з’яўляецца Універсальным Розумам (або Унікальнай Душой), поўнасцю дэперсаналізіруе Бога і не прызнае рэальнасць Сына Божыя, за выключэннем такога фактара, што існаванне Сына ў якасці гіпастасіса дэкларыравана спекулятыўна. Гэта – ігра слоў, якая не прыдае рэальнасці ў адносінах Збавіцеля. З другога боку, калі настайваць на рэальнасці Сына, то даная дактрына па сваёй сутнасці была б парушэннем першага запавету:
Ды не будзе ў цябе другіх багоў прад ліцэм Маім.”
Стварэннем у даным выпадку выступае YHVH Eloheik (YHVH Baш Елагім), які ідэнтыфіцыраваны ў Псалме 44:7–8 у якасці Елагіма, які прызначыў Елохі Ізраіля. Прыўздымаючы нашага пасрэдніка елагіма – аднаго са Сходу (Псалом 88:7) на ўзровень Елааха, Бога Айца, мы парушаем першы запавет. Гэта – грэх Сатаны, які хацеў быць Елам Сходу Елагімаў (Іезекііля 28:2).
Дактрына трынітарызма, канструіруючы магчымыя дзеянні іх парадыгмаў, засноўваецца на некаторых памылковых прадпасылках (параўнаць з работаю Binitarianism and Trinitarianism (Бінітарыянізм і Трынітарыянізм) (№ 76). Вось некаторыя з іх, у якіх сцвярджаецца:
Што Елагім, як Бог, адносіцца да двух стварэнняў, зне адрознення паміж Елаахам і шматграневымі стварэннямі, уключаючы Сходы і Нябесныя Палкі (Данііла 7:9 і далей) (глядзіце Cox, God Revealed, Chs. 1–3).
Што гэтыя два стварэнні (і Дух) нераздзельныя ні фактычна, ні ў думках, і не з’яўляюцца рэальна апісанымі ў якасці стварэнняў.
Што прадінкарнацыйнае існаванне Хрыста не было ў выглядзе Анёла YHVH.
Што Хрыстос да стварэння свету быў адзіным Сынам Божым (гл. Job. 1:6; 38:7).
Што Хрыстос і Сатана былі толькі дзвума Ранішнімі Зоркамі (глядзіце Job. 38:7; Ісаіі 14:12; Адкравенне 2:28; 22:16).
Што Хрыстос з’яўляецца Богам такім жа чынам, як Бог прадстаўляе Бога (глядзі папярэдняе) і не выступае падначаленым Богам (Яўрэям 1:9), які быў пасланы Госпадам Нябесных Палкоў (Захарыі 2:10–11). Такім чынам, ён створаны аб’ектам пакланення і малітваў, што супярэчыць Зыходу 34:14, Матфея 4:10 і г. д.
Што Хрыстос выступае адзінародным Сынам, але не адзінародным Богам і Сынам (momogenes theos & uion) (для параўнання глядзі Іаана 1:18; 3:16; 1 Іаана 4:9; глядзі таксама Лукі 7:12; 8:42; 9:38; Яўрэям 11:17). Ён быў першародным (prototokos) сярод усяго стварэння (Каласянам 1:15), і, такім чынам, пачаткам усяго сатварэння Бога (Адкравенне 3:14, not as per the NIV).
Што Хрыстос існаваў у адасобленым выглядзе ў адносінах яго інкарнацыі, пагэтаму мог маліць сябе як Бога. Такое прадстаўленне эфектыўна адмаўляе розніцу паміж Айцом і Сынам і татальнасць уваскрэшання. Такое прадстаўленне ёсць не што іншае, як антыхрысціянскае (1 Іаана 2:22; 4:3; 2 Іаана 7).



Што Хрыстос і Бог мелі адну агульную волю, што Хрыстос не меў асобную волю, якую ён спосабам дабравольнага павінавення падпарадкоўваў Богу ў супрацьлегласць Матфею 21:31; 26:39; Марку 14:36; Іаану 3:16; 4:34.
Што божаская натура ў Хрысце не дапускае ніякіх страт і набыткаў. Гэта, ўпаўне лагічна, адмаўляла б святую нядзелю, як гэта растлумачана ў першым Пасланні да Карынфян 15, адмаўляла такжа біблейскія абяцанні для выбраных. Троіца імкнецца сцвярджаць, што божаская натура, якая дадзена выбраным, адрозніваецца ад той натуры, якая была характэрна Хрысту.
Што Святы Дух як бы дадзены пэўнай мерай, што супярэчыць Іаану 3:34 (RSV); Рымлянам 12:6.
Што Хрыстос не мог паграшыцца (з памылковага дапушчэння, згодна якому божаская натура не прызнае набыткаў і страт больш, як усёведанне Божыя, які ведаў, што Хрыстос не будзе грашыць).
Што Хрыстос зяўляецца кансубстанцыянальным з Богам, і пагэтаму роўнацэнным і роўнавечным, што супярэчыць фрагменту з Паслання да Філіпійцаў 2:6 і Першаму Пасланню да Цімафея 6:16, у якім указана, што выключна адзін Бог з’яўляецца бессмяротным. Вечнасць Хрыста або аіооnion жыццё (1 Іаана 1:2) і жыццё ўсіх астатніх стварэнняў, уключаючы Хрыста, зыходзіць ад гэтай істоты. І Хрыстос, і выбраныя паходзілі ад аднаго і таго ж пачатку (Яўрэям 2:11 RSV), фарміруючы свае жыцці і вечнасць пры дапамозе прадпасылак павінавення Айцу (Іаана 5:19–30), які сатварыў усіх нас (Малахіі 2:10–15). Гэдак жа сама, як бацька мае жыццё ўнутры Сябе, Ён даў жыццё і Сыну ўнутры яго (Іаана 5:26), і мы выступаем сунаследнікамі, прызначаны для таго, каб унутры нас, згодна аўтарытэту Божыя, было б жыццё (глядзі работу Consubstantial With the Father (№ 81).
Што выбраныя не прадстаўляюць сабою Сыноў Божыя такім жа чынам, як Сынам Божыя з’яўляецца Хрыстос, і пагэтаму яны не выступаюць сунаследнікамі, што супярэчыць Пасланням Рымлянам 8:17; Галатам 3:29, Ціту 3:7; Яўрэям 1:14; 6:17; 11:9; Іакаву 2:5; 1 Пятра 3:7.
Што Усявышні Бог прыйшоў у цялесным выглядзе на зямлю і жыў паміж людзьмі (узнік з памылковай устаўкі з Першага Паслання да Цімафея 3:16 у Старым Рукапісу А. Дапушчэнне, згодна якому Усявышні Бог прыйшоў у цялесным выглядзе на зямлю, супярэчыць Благавестваванню Іаана 1:18 (і Благавестваванню Іаана 1:14, згодна якога, целам стаў Лагос (або Мемра) і многім другім тэкстам, якія дыстанцыруюць Хрыста ад Адзінага Ісцінага Бога (Елааха або Тэона, або хо Тэоса як Бога, які з’яўляецца Богам Айцом), ад Бога Іісуса Хрыста (Іаана 17:3; 20:17; 1 Карынфянам 8:6; 2 Карынфянам 1:3), які стаіць у яго імені (Міс. 5:5).
Трынітарыяне скажона зразумелі канцэпцыю ў адносінах таго, якім чынам Бог рэпрэзентуецца Адзіным. Схема (Другазаконне 6:4) указвае на Yahovah Elohenu або на Іагову ў якасці адзінага Бога. Стварэнне ў Другазаконні 6:5 можна ідэнтыфіцыраваць як Усявышняга Бога, як Бога, які прызначыў Хрыста Елахам Ізраіля ў Псалме 44:7.
Адзінства Бога, якое неабходна ў канцэпцыі монатэізма, з’яўляецца расшыраным паняццем, існуючым у сваім адзінстве і пад цэнтральнай воляй ў дагаворы і ў духоўным садзеянні праз духа і ўлады Бога (1 Карынфянам 2:4–14), праз якія Хрыстос з’яўляецца сумесным з Богам (2 Карынфянам 3:3–4). Трынітарыяне не прымаюць уніфікацыю, неабходную для монатэізма, і ўпаўне лагічна прадстаўляюць сабою політэізм. Гэта здараецца па той прычыне, што ўладыкі, з-за сваёй недухоўнасці, не асэнсоўваюць гэта (1 Карынфянам 2:8, 14).
Бог, які ўпамінаецца ў Кнізе Прытчаў Саламонавых 30:4 як маючы Сына, з’яўляецца Елаахам з тэкста названай кнігі 30:5. Такім чынам, Сыны Божыя, асобліва Месія, сталі вядомымі ўжо з Старага Запавета. Разуменне Айца Хрыстом выцякае з жадання Айца самараскрыцца (глядзі Адкравенне 1:1, 6). Хрыстос не з’яўляецца ўсёведаючым і ніколі не прэтэндаваў на гэта. Погляд Бібліі такі: Бог з’яўляецца Богам і Айцом Хрыста (з Рымлянам 15:6; 2 Карынфянам 1:3; 11:31, Ефесянам 1:3, 17; Каласянам 1:3; Яўрэям !6! і далей; 1 Пятра 1:3; 2 Іаана 3; Адкравенне 1:1, 6; 15:3).
Хрыстос атрымаў сваё жыццё, сілу і аўтарытэт, абапіраючыся на загад Бога Айца (Іаана 10:17–18). Сваю волю Хрыстос супадпарадкоўвае волі Бога, які з’яўляецца Айцом (Матфея 21:31; 26:39; Марка 14–36; Іаана 3:16; 4:34). Бог ахвяраваў Выбранага Хрыста, і Бог больш чым Хрыстос (Іаана 14:28) і больш усяго (Іаана 10:29). Такім чынам, Бог паслаў свайго адзінароднага Сына (monogene), каб свет праз Яго змог атрымаць жыццё (1 Іаана 4:9). Гэты Бог, які, будучы найбольшым, ушаноўвае Хрыста (Іаана 8:54).
Бог з’яўляецца цвярдыняй (Sur) як Каменяломня або Гара, з якой высечаны ўсе астатнія, вострыя нажы з Кнігі Іісуса Навіна 5:2, галоўная і дзейсная прычына (Другазаконне 32:4, глядзі Майманід (Maimonedes) Guide of the Perplexed (Даведнік Для Сарамлівых), University of Chicago Press, 1965, Ch. 16, pp. 42 і далей). Бог з’яўляецца Цвярдыняй Ізраіля, Цвярдыняй выратавання яго (Другазаконне 32:15), Цвярдыняй, якая нарадзіла яго (Другазаконне 342:18, 30–31). Першая кніга Царстваў 2:2 паказвае, што няма Цвярдыні, як Бог наш. Ён – Цвярдыня вечная (Ісаіі 26:4). Іменна з гэтай Скалы высечаны ўсе астатнія, гэдак жа сама, як усе з’яўляюцца патомкамі Аўраама па веры (Ісаіі 51:1–2). З гэтай Скалы высечан Месія (Данііла 2:34, 45), каб падпарадкаваць імперыі свету. Іменна Бог, а не Пётр, Хрыстос або хто-нібудзь другі, з’яўляецца Цвярдыняй або асновай, і на гэтым камяні Хрыстос узвядзе сваю Царкву (Матфея, 16:18) і тут ён сам адпачывае.
Месія з’яўляецца галоўным краевугольным камянём у Храме Божым, ад якога выбранымі ёсць Naos або Святыя са Святых – захавальнікі Святога Духа. Усе камяні Храма высечаны са Скалы, якой з’яўляецца Бог, таксама як быў высечаны Хрыстос, і гэтыя камяні дадзены Хрысту – духоўнаму камяню (1 Карынфянам 10:4), каменю спатыкнення і каменю спакусы (Рымлянам 9:33) для стварэння Храма. Хрыстос пабудуе Храм, каб Бог змог быць праз усіх і ва ўсіх нас (Ефесянам 4:6). Бог даў Хрысту магчымасць быць усім і ва ўсім (panta kai en pasin Каласянам 3:11), пакараючы ўсё пад ногі яго (1 Карынфянам 15:27), ставячы яго вышэй усяго, уладыкай Царквы, якая ёсць Цела яго, паўната Напаўняючага ўсё ва ўсім (Ефесянам 1:22–23). Калі Бог пакарае ўсё пад ногі Хрыста, гэта паведамленне, што сам Бог з’яўляецца адзіным выключэннем, які пакарыў усё пад ногі Хрыста (1 Карынфянам 15:27). Калі Хрыстос падпарадкоўвае ўсе рэчы, ён сам усёткі падпарадкаван Богу, які пакарыў усё пад ногі Хрыста, каб сам змог быць усё ва ўсім (panta en pasin 1 Карынфянам 15:28 not as per PSV). Такім чынам, дактрыны платаністаў, якія ўтрымліваюць намеры аб’яднаць Бога і Хрыста ў рамках Троіцы, выступаюць метафізічным нонсенсам, які супярэчыць Пісанню. Хрыстос па загаду Божаму сядзеў па правы бок прэстола Яго на нябёсах (Яўрэям 1:3, 13; 8:1; 10:12; 12:2; 1 Пятра 3:22) і сеў з Айцом гэдак жа, як выбраныя будуць дзяліцца з прэстолам, які даны Хрыстосу (Адкравенне 3:21) і які з’яўляецца прэстолам Божыя (Псалом 44:6–7; Яўрэям 1:8 або Бог ёсць іх прэстол, што перакладваецца як “Прэстол Твой, Божа, назаўсёды”, глядзі заканчэнне анатацыі RSV).
Пасланнік не больш паслаўшага яго (Іаана 13:16), раб не больш гаспадзіна свайго (Іаана 15:20). Поўным абсурдам выступае сцверджанне, што стварэнне магло б ахвяраваць сябе. Такі акт упаўне лагічна быў бы самагубствам, або, згодна трынітарыям, частковым самаскалечваннем. Пагэтаму даная дактрына не прызнае ўваскрэшанне, асабліва з тэкста Першага Паслання Карынфянам 15.
Такім чынам, адрозненне паміж распяццем на крыжы і ўваскрэшаннем з’яўляецца абавязковым і звяршоным. Уваскрэшанне павінна было быць цялесным, уцягваючы і трансляцыю ў якасці прапановы намёку. У супрацьлеглым выпадку не будзе мець месца ні выратаванне, ні далейшае жніво. Прыгатаванне Хрыста для ўзыходжання на неба да Бога яго і да нашага Бога, які і наш Айцец (Іаана 20:17), было рэальным і асаблівым. Хрыстос дасягнуў свайго становішча быць Богам і паўнату Божыю ў цялесным выглядзе ў выніку дзейнасці Святога Духа. Такім чынам, дактрына Сына сродкам хрышчэння з’яўляецца ісцінай і дасканалай.
Маючы выпрацаваную біблейскую пазіцыю часоў Хрыста, мы здольны бачыць, якой была гэтая пазіцыя на працягу першага і другога стагоддзяў. З даступных нам тэкстаў Юсціна Мучаніка і Ірэнея мы ведаем, што такое разуменне распаўсюджвалася ў межах ранняй Царквы.
Юсцін Мучанік паведамляе, што Бог праз прарокаў вучыў таму ж самаму, што і Майсей, і такое нараджаецца зверху (глядзі Dialogue with Trypho (Дыялог з Трыфо), Ch. XXVII, ANF, Vol. 1, pp. 207 і паследуючае). Юсцін вучыў, што Бог узнік сам з сябе як пачатак, як пэўная рацыянальная сіла, якая названа Святым Духам; у цяперашні час – Веліччу Госпада, Сынам, зноў жа мудрасцю, зноў жа Ангелам, тады Богам (Theos), і тады Госпадам і логасам. Юсцін ідэнтыфіцыруе яго як капітана Арміі Госпада, якая з’явілася Іісусу Навіну (ibid., LXI). Гэтая група была прыцягнута пры інтэрпрэтацыі тэкста 8:21 і далей з Кнігі Прытчаў Саламонавых, дзе Мудрасць была апазнана як Месія, створаная Богам. Такім чынам, волю Божыя выконвае Месія. Юсцін лічыць, што ў працэсе сатварэння Бог размаўляў з істотамі, колькасна пераўзыходзячымі Яго (ibid., LXII). Мае месца і пункт погляду, згодна якой Майсей паведаў, што ў працэс сатварэння былі ўцягнуты па крайняй меры два стварэнні, колькасна адрозніваючыяся адна ад другой. Дытэісты імкнуцца зменшыць гэты лік толькі выключна да дзвух адзінак, а трынітарыяне аб’ядноўваюць яго ў рамках трох невыразных гіпастасісаў. Зыходзячы з другіх вышэйупамянутых тэкстаў, асабліва з Псалма 44:6–7, які прыпісвае Хрысту саўдзельнікаў, Елагім, па сутнасці, быў значна шматлікасней.
Ірэней (з 125–203 гадоў) пісаў па пытанню распаўсюджання тэрміна “елагім” (або “theoi” на грэчаскай мове) на чалавецтва. Меркаванні Ірэнея з’яўляюцца важнымі, паколькі яго вучыў Палікарп, вучань Іаана (глядзіце Butler (Батлер) Lives of the Saints (Жыціе Святых), Burns & Oates, UK, 1991, p. 56). Такім чынам, мы можам быць дастаткова перакананымі, што разуменне Ірэнея (зне падробак) было прыблізна такім жа, якое мела ранняя Царква. Ён рашуча падтрымаў Кватра-дэцыманаў і быў пасрэднікам у дыскусіі адносна Вялікадня (Butler, ibid., p. 197), нягледзячы на тое, што, знаходзячыся ў Ліёне, ён быў ізаляваны ад Малой Азіі. У сваёй працы Against Heresies (Супраць Ерасей), ён растлумачыў канцэпцыю, згодна якой выбраныя будуць існаваць у якасці елагімаў.
Ірэней лічыць, што анёлы і стваральнік свету не былі невядомыя Усявышняму Богу, які ўсвядоміў той факт, што яны – Яго ўласнасць і яго сатварэнне, утрыманы сумесна яго сіламі (Вк. II, Ch. VI, ANF, p. 365). Ірэней не ставіўся да стваральніка свету, якім быў Месія, як да Усявышняга Бога або як да Усемагутнейшага Бога (ibid., Ch. VI:2). Зыходзячы з гэтай працы, бачна, што грэчаскія канцэпцыі Дэміурга і Плеромі пераймалі паняцці, якія называліся “Aeons”, і жадалі паўплываць на біблейскія канцэпцыі цераз пасрэдніцтва метафізікі грэкаў, і такім спосабам разграміць іх. Гностыкі, як група, якая знаходзілася на пазіцыі містэрый, былі падаўлены ў падполлі і ў выніку развіваліся ва ўнутры Троіцы. Такое развіццё звяршалася паўсюдна.
Ірэней (і Юсцін) вучыў, уваскрэшанне будзе фізічным, і тады Бог зробіць наша цела непадкупным і бессмяротным (ANF, Vol. 1, p. 403). Бог лічыцца тварцом (ibid., p. 404) як супрацьлегласць Хрысту, які стварыў свет пад уладальніцтвам гэтага Бога (ibid., p. 405). Ірэней лічыў, што Святы Дух указваў на абодвух: і на Айца, і на Сына (з Псалма 44:6–7), у якасці Елагімаў або Theoi – Айцец прызначыў Сына.
Ірэней лічыў, што Псалм 81:1 адносіцца да Сына і да выбраных (да усыноўленых у якасці царквы), калі яны гавораць:
“Бог стаў у сонме багоў (theoi); сярод багоў абвясціў суд” (Adv. Her., Вк. III, Ch. VI, ANF, Vol. I, p. 419).
Ён не асэнсаваў поўнасцю і цалкам ступень і аб’ём узаемаадносін выбраных, якія распаўсюджваліся ў асяроддзі тых членаў Нябесных Палкоў, якія з’яўляюцца братамі ў царствіі. Адкравенне было дадзена Іаану ў час выгнання ў Патме (Patmos) пасля таго, як ён навучыў Палікарпа. У Адкравенні Іаана Багаслова 12:10 утрымліваецца думка, што анёлы выступаюць братамі выбраных. Адкравенне ў раздзелах 4 і 5 паказвае таксама, што выбраныя былі збавенны для Сходу Старэйшын, каб стаць царамі і свяшчэннікамі ў асяроддзі Нябесных Палкоў. Хрыстос паведаміў, што выбраныя зробяцца раўнацэннымі анёлам (“isaggelos” з “isos” і “aggelos”) (Лукі 20:36), што выступае канцэпцыяй станаўлення часткай іх). Хрыстос прызнае нас перад сваімі братамі ў Нябесных Палках.
Ірэней лічыць, што Царква выступае сінагогай Бога, якую Сын збіраў вакол сябе.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка