Выбраны як Елагім [A1]




старонка1/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер448.03 Kb.
  1   2   3


Хрысціянскія цэрквы Бога

[A1]

Выбраны як Елагім [A1]

(Edition 1.3 19940311-19990322)



Даная праца прысвечана разгляду разнастайнасці елагімаў у прыродзе Божай, а таксама вырашэнню пытання наконт лёсу выбраных у працэсе станаўлення елагімамі. Здольнасці стаць елагімам або тэойем (theoi) у рамках свайго пункту погляду абараняла ранняя Царква. Даная праца звязана з тэкстамі: The Deity of Christ (Божаскасць Хрыста), а таксама The God We Worship (Бог, Катораму Мы Пакланяемся) і серыяй The Holy Spirit (Святы Дух).


Christian Churches of God

P.O. Box 369, WODEN ACT 2606, AUSTRALIA


Email: secretary@ccg.org


(Copyright © 1999 Wade Cox)
Аўтарскія правы: гэты твор можа быць свабодна размножаны і распаўсюджаны пры ўмове, калі ён капіраваны татальна, без змен і выкрэсліванняў. Імя выдаўца і адрас, а таксама звесткі ў адносінах аўтарскіх правоў павінны быць уключаны. Плата ад атрымальніка распаўсюджаных копій інкасавацца не павінна. Кароткія цытаты могуць быць уключаны ў крытычныя артыкулы і агляды, гэта не лічыцца парушэннем аўтарскіх правоў.
Даная праца даступна на старонцы Word Wide Web:
http://www.logon.org
Выбраны як Елагім [A1]


На працягу трэцяга і чацвёртага стагоддзяў Царква акцэптыравала прыём, які грунтуецца на палажэнні, што выбраныя будуць існаваць у якасці елагімаў або тэойяў. Гэдакім, па меркаванню Цэркваў, быў пункт погляду Хрыста, выказаны ў Благавестванні Іаана 10:34–35 з Псалма 81:6. Ён, згодна палажэння Царквы трэцяга і чацвёртага стагоддзяў, прадстаўляў сабою першапачатковую арыгінальную пазіцыю Цэркваў. У дэталізаваным выглядзе яна знайшла тлумачэнне ў даследчай працы God Revealed (Бог адкрыўся; у 1–3 главах).
Названае сачыненне разбірае пытанне – аб чым на самай справе расказваюць біблейскія тэксты. Гэтая праца акцэнтуе ўвагу таксама і на даследванне плана, які прыведзены ў Бібліі. Кіруючыся ўстаяўшайся Біблейскай схемаю і з мэтай дасягнення выразнасці, ўсё гэта будзе даследавацца далей у Трынітарскіх сачыненнях, у якіх праглядваюцца імкненні садзейнічаць распрацоўцы многіх Біблейскіх паняццяў у якасці развіваючайся структуры, якая працягваецца не толькі ў прэдзелах Тройцы, а мае больш шырокае распаўсюджванне. Характэрнымі і добрымі прыкладамі таму могуць служыць такія даследчыкі і працы, як Карэн Армстронг (Karen Armstrong), A History of God (Гісторыя Бога) (Heinemann, London, 1993), і Ц. М. ЛаЦугна (C M. LaCugna) GOD FOR US: The Trinity and Christian Life (БОГ ДЛЯ НАС: Тройца і Хрысціянскае жыццё) (Harper, San Francisko, 1993).
ЛаЦунга дапускае (Enc. of Religion, артыкул Trinity), што ні Стары Запавет, ні Новы Запавет не ўключаюць у сабе заснаванне Тройцы. Класічнай работай, на якую робяць спасылкі такія тэндэнцыі, з’яўляецца сачыненне В. Ф. Олбрайта (W F. Albright) Yahweh and the Gods of Canaan (Яхве і Багі Ханаана), London, 1968. Г. Р. Драйвер (G R. Driver) у сваёй працы Canaanite Myths and Legends (Ханаанскія Міфы і Легенды) (Edinburg, 1956) развівае канцэпцыю міфа. Р. Л. Фокс (R L. Fox) у сваім сачыненні The Unauthorised Version: Truth and Fiction in the Bible (Недазволеная Версія: Ісціна і Вымыслы ў Бібліі) (London, 1991) у гэтым напрамку ідзе нават далей. Падыход трынітарыйскага фундаменталізма накіраваны на змяненне пераклада Біблейскіх тэкстаў, каб такім чынам маскіраваць сэнс паняццяў і адмаўляць плюральнасць слова “елагім”. У якасці прыклада можа служыць 22:22 з кнігі Іісуса Навіна. RSV прапануе наступны тэкст:
“Бог багоў Гасподзь! Бог багоў Гасподзь!”
Марк С. Сміт (Mark S Smith) на 8-й старонцы сваёй працы The Early History of God (Ранняя Гісторыя Бога) (San Francisko, 1990) акцэнтуе ўвагу на яўрэйскі тэкст, дзе Яхвейскі (Yhwh) Ел, Елагім або Яхве выступае ў якасці Бога багоў. Такім чынам, Ел Елагіма азначае, што ён з’яўляецца кіраўніком плюралізма. Сміт працуе з тэкстам у такім манеры, каб паказаць асіміляцыю яўрэйскага слова “Ел” у нетрах яўрэйскай мовы і яго пераўтварэнне ў выглядзе родавага назоўніка, абазначаючага бога. Сміт імкнецца абаснаваць сваю пазіцыю развіцця еўрапейскіх паняццяў, аснова якіх абнаружваецца ў ханаанітах або, магчыма, у час I Жалезнага Стагоддзя, як гэта паказана ў зборы ўгарытаў, што навязвалі сябе на культ Яхве (Intr., p. XXVII). Ён сцвярджае, што ва ўмовах Ізраіля ў канцы манархіі моналатрыйскі яхвізм ужо існаваў як норма, якая дапусціла паступовае развіццё монатэізма (ibid.). Сміт дапускае імпарт звычаяў у рэлігіі Ізраіля. Ён імкнецца даказаць, што некаторыя звычкі, якія лічацца сінкрэтычнымі, адносяцца да старажытнага рэлігійнага наследства Ізраіля (ibid., p. XXXI), а, магчыма, узніклі, абапіраючыся на лінгвістычны фундамент ханаанітаў, які, па сутнасці, з’яўляецца такім жа самым, як і для яўрэйскай мовы. Сміт ідзе на тое, каб высветліць біблейскія патрабаванні, і потым разглядвае іх у найболей абсягавых структурах. Даная праца накіравана таксама на канстатацыю выключна біблейскіх структур, каб такім шляхам была б магчыма праверка самага высокага ўзроўню, але з дапамогаю вывадаў, якія адрозніваюцца ад тых, якія маюцца ў Сміта. Гэты аспект знайшоў далейшае развіццё ў працы Mysticism (Містыцызм). Зыходзячы са сказанага, можна лічыць, што дадзены каркас не можа выступаць як інспірыраваны з боку сацыялагічных забабонаў. Структура павінна існаваць у як мае быць адноўленым выглядзе, улічваючы той фактар, што Біблейскі тэкст утрымлівае ў сабе тое, пра што там гаворыцца. Трынітарскія забабоны парушаюць развіццё данага працэса. Рукапісы Мёртвага мора, тэксты ўгарытаў і наг-хаммадыйцаў выпраменьваюць яркі свет, які раскрывае шырокія перспектывы для ісцінага разумення значэння Біблейскіх тэкстаў, якія прыходзяцца на пору дзейнасці Хрыста. Такім чынам, яны рэпрэзентуюцца як вельмі неабходныя.
Найбольш важным з’яўляецца тое, што ні адзін з сур’ёзных вучоных не адмаўляе факт, што ў пору Хрыста Біблія была зразумета як духоўны фенамен, які адносіцца да Зборніка Елагіма Anthology of Texts and Pictures (Старажытны Блізкі Усход: Анталогія тэкстаў і малюнкаў) (Princeton 1958, pp. 278–282) і яго суадносіны з законам, які з’яўляецца фундаментальным вынікам аўтарытэта і становішча Хрыста. Прагрэсіўная ідэнтыфікацыя Іагоўскага Анёла бярэ пачатак ад Быція 16:7 (глядзіце NIV падрадковую заўвагу). Каментатары яго спазнаюць таксама ў якасці Анёла Прысутнасці (Ісаіі 63:9). Маюць месца таксама выпадкі, калі сябе прадстаўляюць некаторыя істоты, якія таксама абазначаюцца імем YHVH. Выпадкі, калі YHVH заменены словам “Адонай” (пры аўтарстве Соферыма (Sopherim)), сустракаюцца ў Біблейскім Даведніку 134 разы (глядзіце таксама: Прылажэнне 31 для пятнаццаці надзвычайных момантаў і Прылажэнне 33 для выпраўленняў, а таксама працу Гінсбурга (Ginsburg) Introduction to the Hebrew Bible (Уводзіны ў Еўрапейскую Біблію) сс. 318–334 у падрабязнасцях).
Анёл паказаўся перад Аўраамам і яго Сямействам. Агар убачыла Анёла (Быціе 16:7). Ён і быў Елом. Істота ў замянімым парадку была названа Іагоўскім Анёлам і Іаговай, Яму гаворачы на Яго, указваючы такім чынам на шматлікасць. Анёл, які быў Іагова, паказаўся Аўрааму ў Быціі 17; 18:3 (першы абмен Соферыма з усіх 134-х; глядзіце Массорах (Massorah) сс. 107–115 і Гінсбург, ibid.). Замешчаныя словы, якія ўплываюць на даную канцэпцыю, абнаружваюцца ў Быціі 18:3, 27, 30, 32; 19:18; 20:4; у Зыходзе 4:10, 13; 5:22; 15:17; 34:9; у Лічбах 14:17. Елагім быў абменены такім жа чынам, пагэтаму спіс патрабуе расшырэння. Тры істоты, якія прадсталі Аўрааму, без разбору былі аднесены да YHVH, і абодва Анёлы, знішчаючыя Садом, сумесна, зне адрозненняў, прадстаўлялі адначасова і YHVH, што, магчыма, з’явілася прычынаю Соферымскіх змяненняў. Разгром Садома ўчыніў Елагім (Быціе 19:29). Такім чынам, найменне “Іагова” або YHVH ужываецца ў адносінах іерархічнай структуры Іаговых Нябесных Палкоў, пры характарыстыцы суадносін Усявышняга Бога або Елааха і Елагіма Ізраіля, які з’яўляецца субардзініраваным Богам і знаходзіцца ва ўзаемных адносінах з абодвума Анёламі, якія па парадку падпарадкаваны гэтаму Елагіму. Ітак, тэрмін выражае адно з паўнамоцтваў, якое дэлегіравана ад Елааха. Елагім, які прадстаўляе сабою Анёла YHVH, паказваецца таксама Авімелеху ў Быціі 20:4 і г. д. У Быціі 21:17–30 елагім распрасцёрты таксама на Анёла елагімаў.
Анёл YHVH быў названы елагімам, Іаговай, а ў час ахвярапрынашэння Ісаака, згодна Быцію 22:11–12, таксама Анёлам Іаговы (глядзіце The Interlinear Bible). Гэтая падпарадкаваная істота не была ўсёведаючай. Яна паявілася ў Быціі 24:7, 30–44, 48 і, разумеецца, не была Елаахам.
Анёл YHVH раскрыў сябе Якаву ў якасці Ел БетЕла або ў выглядзе Бога (Ела) Дома Божыя, такім чынам, раскрыў сябе як высокі свяшчэннік Дома Божыя (Быціе 28:21–22). Гэты YHVH, Елагім Патрыярхаў і Ел Дома Божыя ў далейшым ідэнтыфіцыраваў сябе ў выглядзе Анёла ХаЕлагіма або Бога (багоў) (Быціе 31:11–13). Гэты елагім аддаў прыхільнасць Якаву (Быціе 35:1–13). У Быціі 35:11 ужыты тэрмін “АбіЕл” або “Бог ёсць Мой Ацец”. Тэрмін “Елагім Абі Ел Шадай” мае таксама значэнне “Бог, Каторы Пакланяецца Усёмагутнейшаму Богу” (глядзіце таксама God Revealed, Ch. 1–3). Гэты Анёл быў Peniel або Асоба Божыя (Быціе 32:24–30). Осія апазнае гэты Анёл як елагіма (Осіі 12:2–9). Упамянуты Анёл, адзін з елагімаў, быў Елагімам (або Капітанам) Нябесных Палкоў (Елохі ха Тсеба аbr; Elohi ha Tseba ‘avch), памылкова названым Богам Нябесных Палкоў (сціраючы спасылку на The).
Ён быў ач (‘ach) або Брацкім Елагімам, абазначаючы абшырнае сямейнае радство елагімаў. У кнізе Амоса 9:5 таксама маецца падобнае значэнне, якое супадае з фрагментам з Кнігі Іісуса Навіна 5:15. Гэты Анёл быў камандзірам Нябесных Палкоў або Капітанам Арміі Божыя. Іагова з’яўляецца Яго Мемарыялам і, здаецца, выступае таксама для абазначэння Анёла ў другой ролі. Пад паняццем пячаткі ці знамення, магчыма, маецца на ўвазе Зыход 3:15 (“Маё Імя ёсць Мой Мемарыял”). Якаў лічыць гэтага елагіма Анёлам Выратавання (Быціе 48:15–16).
Гэты Анёл YHVH звяртаўся да Майсея на гары Бога (багоў) (Ха Елагіма) і раскрыў сябе ў якасці Елахія Аўраама, Ісаака і Якава (Зыход 3:1–6, 10–12). Ён адрозніваецца і з’яўляецца веставым Елааха, Бога Нябесных Палкоў ці Усявышняга Бога. Даная істота, згодна Зыходу (13:21; 14:19), была Анёлам у Воблаку (прымаеце пад ўвагу абмяняемую ідэнтыфікацыю), які быў YHVH, адагнаўшы назад мора (Зыход 14:21), YHVH у Стаўбе Агню і Воблака (Зыход 14:24). Такім чынам, ён меў абменныя тытулы. Той быў ён, які даў закон Майсею і заснаваў семдзесят старэйшын Ізраіля (Зыход 24:9–18). У Другазаконні даная істота апознана як YHVH, і яна з’яўляецца веставым YHVH Нябесных Палкоў, пра якога Хрыстос гаворыць: “ні адзін чалавек не бачыў Яго і ніхто не чуў Яго голас” (Іаана 5:37; 6:46). Гэты Анёл лічыцца Прысутнасцю Бога і пагэтаму Анёлам Прысутнасці. Ён з’яўляецца падпарадкаваным Богам і ў якасці Елохія Ізраілья пастаўлены яго Богам над сваімі партнёрамі (Псалом 45:6–7; глядзіце таксама Пасланні да Яўрэяў 1:5–13; Рымлянам 15:6; Ефесянам 1–3). YHVH адправіў гэты Анёл, каб ён вывеў Ізраіля з Егіпта (Лічбы 20:16) і прагнаў Жыхароў Ханаана (Зыход 33:2–3). Упамянуты Анёл быў YHVH, каторы гаварыў з Майсеем з вока на вока (Зыход 33:11) і Майсей ніякімі даступнымі яму спосабамі не змог вызначыць яго (Зыход 33:12–17). Такім чынам, прысутнасць Бога лічылася праз існаванне ў Анёлу, які быў яго асобай ці персонай, каторая ёсць латынскае слова, азначаючае маску або твар, з якога паходзіць слова “персона” і якое няправільна ўжыта і звязана ў пазіцыі Троіцы.
Даны Анёл YHVH застаўся з Ізраілем на працягу перыяда Суддзяў і быў названы як YHVH (глядзіце Суддзяў 6:11 і далей). Анёл зафіксіраван таксама, як Адонай (глядзіце 13) і YHVH (глядзіце 15) (змяненні Соферыма), а таксама як Анёл Елагіма (глядзіце 20). Гэты Анёл быў названы таксама Шалоўмам (Shalowm) YHVH або “Ён Творыць Свет”, пагэтаму ён лічыцца Прынцам Свету, прымаючы, такім чынам, тытул Месіі. Гідэён прасіў і ахвяраваў выключна Богу, але не гэтаму елагіму (Суддзяў 6:36), хаця гэты елагім даў магчымасць уваходзіць Духу Госпада ў Гідэёна (Суддзяў 6:34).
Анёл явіўся родзічам Самсона і быў зафіксаваны як елагім (Суддзяў 13:19–20). Анёл дэкларыраваў сваё імя пры дапамозе тэрміна “pel’iy” (Суддзяў 2:18), які прыблізна адпавядае тэрміну “цудоўны” і з’яўляецца тытулам Месіі (з Ісаіі 9:6). Анёл адкрыўся ў пору дзён Госпада (2 Царстваў 24:16, 1 Параліпаменона 21:12–30). Згодна 1 Параліпаменона 21:16, Анёл прадстаўляе сабою пасрэдніка паміж зямнымі і нябеснымі з’явамі. Анёл YHVH быў YHVH, які гаварыў праз прарока Гада (глядзіце 18). Версія Самуела паказвае, што ў якасці ўцягнутых выступаюць два YHVH – Анёл YHVH і YHVH, якому былі прынесены ахвяры. Пасля гэтага YHVH уладарыць над Анёлам і камандуе ім (1 Параліпоменона 21:27). Давід, матывіруючы сваё рашэнне страхам у адносінах Анёла YHVH, пабудаваў Храм ці Дом Божы (1 Параліпоменона 22:3).
Анёл YHVH з’явіўся перад Іліем і быў названы YHVH (з Царств 19:5–12). У 4 Кніжцы Царстваў 1:3 ён гаварыў, асуджваючы цара. Ён гаварыў пра YHVH ў 3 Кнізе Царстваў 1:5, які, у сваю чаргу, ідэнтыфіцыраван як YHVH Нябесных Палкоў (4 Царст. 19:31–32; 2 Праліпаменона 32:31; Ісайя 37:36). Тут Анёл распазнаны ў ролі Елоха Ізраіля. Анёл YHVH, пасрэднік Бога Ізраіля, з’яўляецца абаронцам Ізраіля (Псалом 34:7).
Пачцівыя формы, якія адносяцца к Іагове і яго Начальніку, Іагову Нябесных Палкоў, выяўляюцца ў кнізе Іезекііля (глядзіце таксама SHD 3068, 3069). Іагова адносіцца да Іаговы Нябесных Палкоў як Іаговых (напрыклад, у кнізе Іезекііля 16:36, 31:10, 15; 36:5; 38:10, 14; 39:8 і г. д.). Дабар (dabar) Іаговы або слова Іаговы нармальна прыпаднесены ў кнізе Іезекііля. Гэтая праца, дзякуючы яе артыкулу 31:1 і далей, закранае Сад Божыя (багоў) (ХаЕлагім). Аданай Іаговіх ужыты для прадказанняў у кнізе Іезекііля 29:8, у такім манеры ўскосна ўказваючы на адрозненне паміж словам Божыя і прымяненнем Аданая Іаговы. Пагэтаму яўрэйскі канцэпт развівае паняцце Мемры (Memra), якое ў грэчаскім Новым Запавеце інтэрпрэціравана як “логас”.
Анёл або Слова Божыя ў якасці Мемры разумееца як Месія. Кніга Захарыі 3:1–9 паказвае Анёла ў ролі Суддзі, і апазнаны як YHVH і Анёл YHVH. Сатана адлюстравы ў выглядзе абвінавачваемага. Анёл мае судзейскую ўладу, і такім чынам ён выступае справядлівым суддзёй Запаветаў і Елагімам (Псалом 81:1), які знаходзіцца ў Прыходзе Ела і вядзе судовыя справы сярод елагімаў. Даныя ўзаемныя адносіны распаўсюджваюцца, каб ахапіць сямейных рабоў YHVH. Псалом 109:4 сродкам гэтай істоты расшырае свяшчэнніцтва ад ааронаўцаў да амаль мелхіседэкіянаў. DSS дэманструе, што іудаізм чакаў Месію, дваіх прышэсцяў (глядзіце G Vermes (Вермес) The Dead Sea Scrolls in English (Рукапісы Мёртвага мора на Англійскай Мове), асабліва Мессіянскую Анталогію і пераклады трынаццаці фрагментаў з пячоры XI. Месія павінен быў прыходзіць ад Натана і ад Левія (глядзіце Захарыя 12:10; і далей ад Лукі 3). Месіянская Анталогія звяртае ўвагу на абяцанні ў адрас Левія (Другазаконне 33:8:11 і 5:28–29). Тэкст апазнае прарок Другазаконня 18:18–19 у якасці Месіі, як гэта зроблена ў Лічбах 24:15–17. Месія Аарона і Месія Ізраіля, згодна Правілам Дамаска (VII) і ненадрукаваных фрагментаў пячоры IV (Вермес, с. 49), з’яўляюцца аднымі і тымі ж персонамі. Пераклады Кумранскіх рукапісаў сведчаць, што Мелхіседэк і ёсць Елагім і Ел. Гэта выцякае з прадстаўлення пра апошні суд, які праходзіў пад кіраўніцтвам месіянскіх свяшчэннікаў і свяшчэнства. У кнізе Ісаіі 52:7 паняцце “елагім” ужываецца ў кантэксце месіянскага прышэсця ў Сіон (глядзіце Пасланне к Яўрэям 12:22–23). Ён быў успрыняты як тоесны з архангелам Міхаілам і быў кіраўніком Сыноў Нябесных ці Багоў Справядлівасці. Зыходзячы з гэтага, некаторыя іудаістычныя секты ідэнтыфіцыравалі Месію і Міхаіла (з Данііла 12–1). Гэта – таксама старая дактрына адвентыстаў амаль да 1931 года.
Месіяй лічыцца таксама Мелхіседэк. Абодва гэтыя меркаванні з’яўляюцца памылковымі. Імя “Мелхіседэк” мае наступныя значэнні: “Мой Уладар ёсць справядлівы” або “Мой Уладар ёсць суддзя” (суддзя і справядлівасць выступаюць у якасці сінонімаў; глядзіце Вермес “Рукапісы Мёртвага Мора на Англійскай Мове”). У выпадку, калі Мелхіседэк быў бы Месіяй, узнікае сур’ёзная праблема, звязаная з інкарнацыяй і ахвярапрынашэннем. Дапушчэнне хрысціян, згодна якому Мелхіседэк з’яўляецца Месіей, грунтуецца на памылковым разуменні фрагмента з Паслання к Яўрэям 7:3. Тэрміны без бацькі, маці і генеалогіі і г. д. з’яўляюцца неабходнасцю, звязанай з прызнаннем Ааранічнага паходжання, уласцівага для Левіцкага свяшчэнства. Пачатак дзён тэрміна і канец яго жыцця раскрывае неабходнасць, па якой пачатак выканання абавязкаў адпавядае трыццацігадоваму ўзросту, а іх неабходна спыніць ва ўзросце пяцьдзесят гадоў (лічбы 4:47). Усявышэйшы свяшчэннік пачаў сваю дзейнасць у дзень смерці свайго папярэдніка. Для Мелхіседэка такія правілы не існавалі. Яўрэі адзначаюць, што ён быў чалавекам (Яўрэям 7:4). Ён быў створаны як падобны з Сынам Божым (Яўрэям 7:3), аднак ён не быў Сыным Божым, які быў другім свяшчэннікам (Яўрэям 11). Такім чынам, усе выбраныя, так як яны створаны падобныя Сыну Божаму, могуць удзельнічаць у свяшчэнстве вечна, нягледзячы на іх паходжанне і ўзрост. У адносінах таго, што прадстаўляў сабой Мелхіседэк, мы можам мець адны толькі здагадкі (глядзіце работу Melchisedek (Мелхіседэк; № 128). Эссене (Essene) даны тэкст перарабіў у месіянскай манеры выключна так, як і некаторыя фундаменталісты. Думаецца, што Пасланне к Яўрэям напісана ў такім русле, каб выправіць даную памылку, аднак яно само пацярпела ад пераўтварэнняў. Мідраш (Midrash) лічыць, што ён быў Шэм (Shem) (Рашы; Rashi), які быў уладаром (melek) над месцам справядлівасці (tsedek) (Abraham ibn Ezra & Nachmanides). Гэта было тым месцам, дзе трэба было пабудаваць Храм для Божаскай Прысутнасці, якое Мідраш адносіць да Іерусаліма ў якасці цэласнасці, бо, зыходзячы з тэкста, справядлівасць прабывае ў ёй (Ісаіі 1:21) (ibn Ezra & Nachmanides, глядзіце Soncino fn. Быціе 14:18).
Аднак найбольш важнейшым выступае той факт, што канцэпцыя ў адносінах Сходу Елагіма была абсалютнай і з’яўляецца бясспрэчнай у сэнсе даставернага разумення тэкстаў Старага Запавета, уключаючы елагімаў. Субардыяніраваная структура Елагіма, з аднаго боку, з’яўляецца ўпаўне ўсвядомленай, аднак яна застаецца незразумелай у адносінах Міхаіла і Мелхіседэка.
YHVH Sabaoth або YHVH Нябесных Палкоў прадстаўляе сабой імя Божыя (з Ісаіі 51:15; 54:5; Іерэміі 10:16; 32:35 і т. д.; Амоса 4:13; 5:27), які ёсць Елаах. Гэтае стварэнне мае Сына, магчыма, у выніку чытання тэкстаў Параліпаменона 22:11 (хутчэй як хайах (hayah) SHD 1691), як Сына Іагі Іаговы. З Кнігі Прытчаў Саламонавых 30:4–5 становіцца ўпаўне ясным, што Елаах меў Сына. Такім чынам, прадстаўляецца верагодным, што Сын Елааха з’яўляецца Елахі Ізраіля, аднак не выступае як аб’ект паклонніцтва і ахвярапрынашэння.
Гэты Елагім выкуплены сваім Богам, мае прэстол елагіма (Псалом 44:6–7), потым знаходзіцца ў Сходзе Ела і вядзе судовыя справы сярод елагімаў (Псалом 81:1). Пагэтаму:
“Паўстань, Божа, судзі зямлю” (Псалом 81:8).
Канечны вынік актыўнасці Анёла YHVH у якасці Елагіма распрасціраецца на Дом Давіда Старага Запавета. Абапіраючыся на Стары Запавет, стане зусім зразумелым, што лёсам выбраных у якасці прынадлежачых к Дому Давіда як Уладара над Ізраілем з’яўляецца станаўленне такімі елагімамі, якім выступае Анёл YHVH, што знаходзіцца начале выбраных.
У Кнізе прарока Захарыі ў 12:8, сказана: “У той дзень абараняць будзе Гасподзь жыхароў Іерусаліма, і самы слабы паміж імі ў той дзень будзе як Давід, а Дом Давіда будзе як Бог, як Анёл Гасподні прад імі”. (KJV).
Выраз “прад імі” дзесьці ў другім месцы інтэрпрэціраваны як “на чале”. Такім чынам, Анёл YHVH быў елагімам на чале дома Ізраіля. Такім стварэннем мог быць толькі выключна Месія.
Такім чынам, Стары Запавет разглядвае прагрэс у статусе Ізраіля. Дом цара падпарадкаваны існаванню таго елагіма, які з Іерусаліма будзе ўладарыць паміж народамі. Мы бачым, што даная канцэпцыя не з’яўляецца фізічнай і не выцякае з Новага Запавета.
Новы Запавет (Дзеянні Святых Апосталаў 7:38) падцвярджае, што той, што паявіўся на гары Сінаі і гаварыў з Майсеем, і даў закон, быў Анёл (Дзеянні 7:53) і індэфіцыраваў Хрыста ў якасці гэтага Анёла са Старага Запавета. Акрамя гэтага, Новы Запавет (Пасланне к Яўрэям 1:8–9 пры цытаванні Псалма 44:6–7) пераканаўча дэманструе субардынацыю і павінавенне Хрысту.
Як гэта бачна, імя або абазначэнне Бога ў адзіночным ліку пры прасціранні яго на Бога таксама выражаецца словам “елаах” у адзіночным ліку. Ён адносіцца да Бога Айца і ніколі не выкарыстоўваўся ў адносінах Хрыста. Родавым тэрмінам, які выкарыстоўваецца для таго, каб зрабіць апісанне ордэна Нябесных Палкоў, які знаходзіцца ў працэсе распаўсюджвання і звязваецца з аўтарытэтам Бога, выступае “елагім”.
Елагім дзейнічае як Сход і сярод Нябесных Палкоў, і сярод чалавецтва. Пункт погляду, якога прытрымліваюцца трынітарыі і згодна якога Сход прадстаўляе сабою міравых суддзяў у Ерусаліме, з’яўляецца ўсяго толькі дапушчэннем, якое выведзена імі з каментараў Зыхода. Згодна агульнапрынятаму разуменню першага стагоддзя, статус Елагіма ці Тэойя распаўсюджваецца на чалавецтва, і кіруючыся гэтым, яго можна зразумець так, што ён распаўсюджваецца і на Майсея, калі рабіць спасылкі і на Філо, і на Іосіфа. Пазіцыя хрысціян была такой жа, якую фармуліраваў Ірэней. Грэг (Gregg) і Грох (Groh), напрыклад, спасылаюцца на Ірэнея, які сказаў:
“У Пісаннях Богам не названы ні адзін другі, акрамя Айца ўсяго і Сына, а таксама тых, якія маюць усынаўленне” (Early Arianism – A View of Salvation (Ранні Арыянізм – Пункт Погляду Выратавання), Fortress Press, Philadelphia, 1981, p. 68).
Ірэней скарыстаў грэчаскі тэрмін “тэой”, які выступіў эквівалентам яўрэйскага “елагім”. Сучаснае меркаванне з’яўляецца такім, што, зыходзячы з данага сімвала, гэты тэрмін не ўключае Нябесных Палкоў.
А іменна, лічыцца, што яны быццам бы былі малазначымейшымі ў параўнанні з чалавецтвам (зыходзячы з няправільна зразумелага тэкста Першага Паслання Карынфянам 6:3, які поўнасцю адносіцца да зваліўшыхся Нябесных Палкоў) або яны не маюць усынаўлення, якое ім не патрэбна. Раннія тэолагі разглядвалі зваліўшыяся Нябесныя Палкі як здольныя прыносіць пакаянне (гэта развіваецца далей у працы “Бог адкрыўся”).
Сучасныя даследванні даказваюць, што іудаізм амаль да Сярэдневяковага перыяду прызнаваў дуалізм Бога, а іменна: адзін вярхоўны Бог і падпарадкаваны Бог (глядзі Peter Hayman, Monotheism: A misused Word In Jewish Studies? JJS42 (1991), 1–15; Margaret Barker, The Great Angel: A Study of Israel’s Second God, SPCK, London, 1992; а таксама Hurtado, One God, One Lord: Early Christian Devotion and Ancient Jewish Monotheism, Fortress/SCM; яго артыкул у Слоўніку, прысвечаны Іісусу і Евангеліям (eds. Green McKnight and Marshall, Inter-Varsity Press, 1992); а таксама яго неапублікованую працу What do we mean by “First-Century Monotheism”? (University of Manitoba research paper). The Theological Wordbook of the Old Testament (93c) адмаўляе першакрыніцу Елаха – біблейскую арамійскую назву Бога як набытую з двух Багоў: Ел і Ах (скарочанае ад “Ahyen” або “Я буду”, як гэта прапануе Фейджын (Feigin) (JNES 3:259)). Аднак, маюцца некаторыя сумненні ў адносінах сутнасці Елааха ў якасці Усявышняга Бога і па пытанню аб тым, ці ўключаюць непасрэдна дуальнасць божастваў ізраелітаў надзвычайныя і падпарадкаваныя формы.
Калі называецца Усявышні Бог, ён з’яўляецца адасобленым ад падпарадкаванага YHVH з дапамогаю эпітэтаў “YHVH Нябесных Палкоў” ці “Еліон”, г. зн. пры дапамозе абазначэнняў Усявышняга. Сітуацыю развіцця канцэпцыі Бога разглядваў Сміт (loc. cit.). Ён сцвярджае, што Ел не з’яўляецца Іагоўскім словам. Пагэтаму Ел быў першапачатковым галоўным Богам у адносінах групы, якая называлася Ізраілем. Сміт знайшоў апору ў Быціі 49:24–25, дзе слова “Ел” рэпрэзентавана адасоблена ад упамінання YHVH у артыкуле 18. Другазаконне 32:8–9 таксама выдзяляе YHVH у ролі аднаго з сыноў Ела, які тут названы Еліонам.
Калі Усявышні (еліон) уручыў народам іх спадчыннасць, калі ён раздзяліў чалавецтва, ён узмацніў граніцы паміж людзьмі адпаведна ліку Божаскіх тварэнняў. У частцы Іаговы знаходзяцца яго людзі, а Іакаў – яму належачая спадчына (Сміт, с. 7).
Сонціно (Soncino) перакладае массарэцкі тэкст (МТ) адпаведна ліку дзяцей Ізраіля. Такім чынам, сувязь з’яўляецца абмежаванай у рамках дванаццаці плямёнаў і тэрыторыі ханаанітаў, і выключна равінам Рашбамам (Rashbam).
У МТ можна чытаць “Bene yisrael”, у той жа самы час у Септуагінце – “aggelon theou”. У сваю чаргу, у Рукапісах Кумрана таксама можна чытаць “bny ‘ilhym” (“Bene eliym”) (параўнайце: Сміт, п. 37, адзначаючы таксама Мейера (Meyer) і Скехана (Skehan), BASOR 136 (1954):12–15 (параўнайце першае пасланне Клемента (Clement), дзе ўжываецца “aggelon theou”). Тэкст Бен Сира (Ben Sira) 17:17, у сваю чаргу, адлюстроўваючы пазнейшы эксегесіс Другазаконня 32:8, ускосна ўказвае на божаскага ўладара кожнага народа). Такім чынам, старадаўнія тэксты падцвярджаюць вышэйпамянутае, і тэкст массарэтаў, здаецца, пацярпеў ад зменаў у якімсьці пазнейшым перыядзе. RSV прынімае даны пункт погляду і прыпадносіць гэты тэкст як “Сыны Божыя”.
Падзел народаў адпаведна ліку Сыноў Божыя або Елагімаў/елімаў раскрывае далейшы парадак расшырэння. Замест таго, каб падтрымаць тую структуру, якая знаходзіцца ў развіцці, ён хутчэй усяго падтрымае расшыраную структуру, якая адрозніваецца, калі параўноўваць яе з фарысейскім іудаізмам. І даную маскіроўку без сур’ёзнага паглыблення падтрымліваюць і трынітарыяне.
Сам Сміт гаворыць:
“Гэдак жа сама, як і ў пору Суддзяў, існуе мала сведчанняў у адносінах Ела як асобнага Бога ізраелітаў, такім жа чынам мала падцверджанняў на працягу данага перыяда мае Ашэра (Asherah) у ролі асобнай багіні ізраелітаў. Аргументы… абапіраюцца на Кнігу Судзей Ізраілевых 6, дзе яна ўпамянута сумесна з Баалам (Baal).
Вучоныя недастаткова ацэньваюць рэгіянальнае разуменне расшыранай структуры еліма. Каб растлумачыць адрозную іерархію і тытулы, мае месца прымяненне тэорыі сінкрэтычнай інтэграцыі. Аднак яна не прадстаўляе сабою змешванне паміж народамі, як нас стараюцца ў гэтым пераканаць некаторыя вучоныя. Натыканне на думку, згодна якой выбраныя быццам бы могуць быць елагімамі, мае апору ў факце з Эпаса пра Гільгамеша, дзе Ноах (Noah) (Uta-Napishtim) зроблены адным з елімаў або елагімаў (глядзіце New Larousse Encyclopedia of Mythology, Ch. Assyro-Babyloniam Muthology, Hamlyn, 1984, p. 63).
Так называемы Яхве (або найбольш карэктней – Іагова) з тэкста Другазаконня 32:8–9, пра які мы гаварылі раней, з’яўляецца падуладным Іаговам Ізраіля, якому быў прысуджаны Ізраіль у якасці ключа ўзноўленага народа. Падзел народаў адпаведна ліку божаскіх стварэнняў распрасціраецца за прэдзелы трыццаці, бо было зразумела, што існуе семдзесят народаў або моваў. Такім чынам, можна зрабіць вывад наконт здагадкі, што поўны Сход Елагімаў утвараецца з сямідзесяці божаскіх елагімаў.
Сінедрыон (Sanhedrin) або Сход старэйшын, які быў створаны на Сінаі, прадстаўляў сабою прататып расшыранага ордэна. Той факт, што заступнікі народаў, або елагімы, супраціўляліся Богу і YHVH Ізраіля, зафіксаваны ў Кнізе прарока Данііла 10:13 (параўнаць з Другазаконнем 32:18). Зыходзячы з гэтага, можна сцвярджаць, што ў састаў расшыранага Схода ўваходзіла значная колькасць тых Елагімаў, якія ўзбунтаваліся. Гэтыя стварэнні, пачынаючы з першай нядзелі, выбіраюцца з катэгорыі выбраных.
Гарвій (Harvey) (y Jesus and the Constraints of History, y Cn. The Constraint of Monotheism, Westminster Press, Philadelphia, 1982) адзначае, што слова “паважаны” ужыты, каб можна было апісаць другія фігуры, але не Бога. “Божаскім быў названы Майсей. Ён зафіксіраваны яшчэ і як Тэой у Іосіфа (Antiquities of the Jews, 3:180; 8:34, 187; 10:35), а таксама ў Філо (напрыклад, Vita Moses 1:158). Гарвій лічыць, што спасылка на Майсея, як набожнага, з’яўляецца лінгвістычным фенаменам, які не ўстанаўлівае ўнікальную боскасць Бога.
Аднак ніхто з каментатараў не праявіў увагі таму факту, што гэта быў той Бог, які зрабіў Майсея Елагімам і паслаў яго ў ролі Елагіма ў Егіпет, а Аарона ўзвёў у сан яго прарока. Даныя тэрміны ўжыты выключна ў якасці боскай агентуры. Тым не менш такое дэлегіраванне прадэманстравана Усявышнім Богам не толькі ў адносінах Анёла Прысутнасці, але таксама і далей – у бок Майсея. Гэта лічылася першым спецыфічным, нам належачым біблейскім сведчаннем адносна таго, што статус Елагімаў быў распаўсюджаны на чалавецтва пры непасрэдным упарадкаванні Бога (Зыход 4:16; 7:1). Калі статус Елагіма быў бы непрыгодным для ўвядзення яго ў ордэн Елааха, то Бог сам быў бы вымушаны прынудзіць Фараона ўключыцца ў такія сітуацыі разрыву суадносін з першым запаветам, прызваўшы на дапамогу Майсея як Елагіма Фараона. Гэта значыць, Фараон павінен быў мець другога Елагіма да Бога. Аднак першы запавет зусім не азначае, што такое бясспрэчна. Назначаючы другога Елагіма, Бог гэтым самым дэманстраваў, што тэрмін “Елагім” падразумеваецца ў сваім спецыфічным месцы – перад ці побач з Богам, або без дэлегіравання ці аўтарытэта. Такім чынам, Бог змог прызначыць падуладнага яму Елагіма Ізраіля з Псалма 44:7 па-за ўплывам значэння і паўнамоцтваў першага Запавета. Ужыванне тэрміна “Елагім” пры дапамозе дэлегіравання на такія міравыя суды, як суды Іерусаліма, робіцца для таго, каб ускосна паказаць, што тэрмін “Елагім як Бог” не з’яўляецца распаўсюджаным за межы трох гіпатаксісаў рэальнасці. Разважанні ў русле такога абсурда, здаецца, неабходны для таго, каб зберагчы погляды, якія ўключаны ў Стары Запавет.
Тэрмін “Елагім” адносіцца да абодвух: да анёльскіх Нябесных Палкоў і да гэтых, што ўнутры аўтарытэта духавенства, канкрэтна, к Майсею, з той мэтаю, каб пераканаць, што татус Елагіма і асаблівасці Бога і Яго натуры могуць распаўсюджвацца да граніц уключэння ў сябе чалавецтва. Адваротнае было толькі тым выпадкам, калі духавенства займалася кашчунствам на аднабаковай аснове.
Тэрмін “Елагім” з’яўляецца плюральным словам. Ён прымяняецца ў адносінах анёльскіх Нябесных Палкоў або Бога, які дзейнічае праз Нябесныя Палкі або сумесна з імі. Тэрмін нагадвае сабою аб тым, што “Елагім” выступае як плюральны тэрмін, які расшырае Разуменне і Аўтарытэт Бога ў адносінах падпарадкаваных яму структур. У Быціі 35:7 тэрмін “Елагім” з’яўляецца плюральным дзеясловам, але інтэрпрэтыраван хутчэй усяго як “Бог адкрыўся” і менш, як “Багі адкрыліся”. Санцыно (Soncino) адзначае, што:
“Елагім, які адлюстроўвае Бога ў аспекце валадарства, можа быць выкарыстаны ў плюральным значэнні. Аднак, няма ніводнага другога слова, азначаючага Бога, якое ўжывалася б так часта”.
У прадаўжэнне сказанага Санцыно адзначае, што равінскі аўтарытэт Абрахам ібн Езра (Abraham ibn Ezra) зразумеў даны тэкст у такім сэнсе, які мае дачыненне да анёлаў. Гэты тэкст можа быць развіты ў такім напрамку, каб дэманстраваць, што ён мае адносіны да Анёла Прысутнасці ці Мессіі. Як вельмі значны, выступае той аспект, што логіка выкарыстання “елагіма” тут прызнана як распрасціраючаяся на анёльскія Нябесныя Палкі. Такім чынам, у рамках іудаізма была зберажона канцэпцыя аб здольнасці распаўсюджвання елагіма на Нябесныя Палкі. Распаўсюджванне ў бок выбраных, згодна Бібліі, пачалося, па крайняй меры, на такой ранняй стадыі, як пара Майсея.
Спасыланне на Кнігу прарока Ісаіі 44:8, якое робяць трынітарыяне, і якая заключаецца ў тым, што YHVH прадстаўляе сабою выключна адзін Елагім, з’яўляецца проста памылковай. Фрагмент Кнігі прарока Ісаіі 44:6–8 паведамляе:
“Так гаворыць Гасподзь, Цар Ізраіля, і Вызваліцель яго, Гасподзь Саваоф:
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка