Вы шуміце, шуміце, нада мною, бярозы…




Дата канвертавання16.05.2016
Памер88.34 Kb.
Інтэграванае пазакласнае мерапрыемства
Літаратурна-музычная кампазіцыя для вучняў 6-7 класаў

Вы шуміце, шуміце, нада мною, бярозы…”

Падрыхтавалі:

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры

Дзяменцій Л. В.

настаўнік біялогіі Мельнікава І. І.
Мэты:


  • стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў;

  • абуджаць цікавасць да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю;

  • фарміраваць беражлівыя адносіны, павагу да скарбаў роднай прыроды;

  • выхоўваць грамадзянскасць, пачуццё патрыятызму, гонар за сваю Радзіму.


Абсталяванне:

Магнітафон і дыскі з запісамі песень.

Выстава кніг пра Беларусь.

Фотаздымкі прыродных пейзажаў.

Геаграфічная карта Беларусі.

Відэафільм “Сёмуха”.



Эпіграф:

Мая Беларусь –

Край Дняпра і Палесся,

Празрыстых азёраў і рэк,

Айчына бунтарскай

купалаўскай песні,

Што ў сэрца запала навек.

Пятро Прыходзька



Ход мерапрыемства

На фоне музыкі ( гучаць цымбалы и фартэпіяна; муз. І. Лучанка “Мой родны кут”) вучань чытае верш С. Панізніка “Крыніца”.
1 чытальнік.
Крыніца

Нам ніколі не памерці

ані ў якім горы, –

з баявой зямлі не сцерці

сінія азёры:

нашу Нарач, нашу Свіцязь,

Вечалле, Асвею...

Партызанскі край, што віцязь,

Нам здабыў надзею.

Нам ніколі не памерці,

Не растаць, як свечкі:

Прападуць азёры ў свеце –

Застануцца рэчкі: наша Ясельда, і Шчара,

І Дняпро, і Нёман...

Беларусь — край светлых чараў –

Кожнаму знаёма.

Нам ніколі не памерці,

Не растаць, як знічкі:

Пасля нас і нашы дзеці

Стануць ля крынічкі –

І Айчынаю прадвесняй

Будуць ганарыцца...

Беларусь — крыніца песні

І любві крыніца!



Уступнае слова настаўніка беларускай літаратуры:

- Калі паглядзець на карту Беларусі, то абрысы яе нагадваюць дубовы лісток. Толькі “корань-пражылка”, якім лісток трымаецца на галінцы, ссунуты з цэнтра направа, на ўсход. Гэта – Дняпро з прытокамі Бярэзінай, Прыпяццю, Сожам, Друццю. Рака трох славянскіх народаў пачынае свой шлях у Расіі, перасякае беларускаю зямлю і, расшырыўшыся, нясе магутныя воды праз шырокія стэпавыя прасторы Украіны. У заходняй частцы Беларусі ёсць другая вялікая рака – Нёман, але расшыраецца яна на поўнач, бо цячэ ў Балтыйскае мора. Туды ж коціць празрыстыя хвалі паўночная рака рэспублікі – Заходняя Дзвіна…

А яшчэ відаць, як многа ў нас палёў, лясоў, лугоў, балот.

Прырода – наш сябар, наш жыццёвы асяродак. Чалавек звязаны з прыродай тысяччу нябачных ніцяў. Прырода – мнагаграннае паняцце. Гэта і чыстае паветра, і вадаёмы чыстай вады, і зялёны лес, і шчабятанне птушак, і многае іншае.


1 чытальнік.

Мне Богам дадзена Радзіма.

І адабраць яе ў мяне

Пад страхам смерці немагчыма

Тым, хто жыруе на мане.
Мне Богам дадзена Радзіма.

І я заручаны душой

З яе азёрнымі вачыма,

З яе жытнвай цішынёй.


Мне Богам дадзена Радзіма…

Зноў, як замову, паўтару:

“Мне без яе жыць немагчыма,

Без Беларусі я памру”.


Вучаніцы выконваюць песню “Белая Русь” (сл. Л. Пранчака, муз. В. Раінчыка).
Першы вядучы : Паглядзіце, які прыгожы, дзіўны свет вакол нас –цёмныя ельнікі, светлыя бары, вясёлыя беразнякі. Усё гэга - лес. Наша жыццё неаддзяліма ад яго. Лес - цудоўнае тварэнне прыроды.
2 чытальнік.

Лесом мы должны гордиться,

Лес – зелёная больница.

Воздух там – сплошной озон,

Все болезни лечит он.

От усталости, от жажды там найдёт спасенье каждый.

Из лесного родничка, словно мёд, вода сладка.
Настаўнік біялогіі: Лес не ўмее гаварыць. Толькі ціхім шолахам лісця сустракае ён сваіх сяброў або ворагаў. Мы павінны не толькі любавацца прыгажосцю лесу, але і ахоўваць гэтую прыгажосць.

- Сябры, як завуцца людзі, якія ахоўваюць лес?

- Ляснічыя лесаводы.

- Ад якога слова ўтвораны гэтыя словы?

- Ад слова "лес".
Настаўнік біялогіі: У 2004 году ў гімназіі было створана лясніцтва"Верасок". (Выходзяць члены лясніцтва)

Нам огромный мир доверен,

И в него мы влюблены.

Мы распахиваем двери

В годы счастья и любви.

И в лесничестве сегодня

Жизнь клокочет и кипит.

Сколько радостных событий,

Замечательных открытий

Сделать юным предстоит.



Вучні выконваюць гімн.
Гимн лесничих
Весть летит на все концы,

Вы поверьте нам, отцы,

Мы лесничие на славу,

Гордость мы своей страны.


Припев:

И пусть продолжается жизнь,

Природу и лес берегите,

Призваньем своим ты гордись,

Лесничий – защитник Земли.
Даже в зной и снегопад

Будет первым наш отряд,

С нами лёгкие планеты

Лес земной – ценнейший клад.

Припев.
2 вядучы: Беларускі народ з пакалення ў пакаленне выхоўвае адносіны да лесу. Для нашых продкаў лес быў карміцелем, абаронцам, сябрам і дарадцам. Ён даваў чалавеку цяпло, святло, здароўе і натхненне.

Асаблівую павагу і пашану нашыя продкі надавалі дрэвам. Верылі, што дрэва, як і чалавек, валодае пачуццямі, жывой душой і нават мовай.

Асаблівае месца сярод дрэў у беларусаў займае бяроза – сімвал чысціні, дзявочай прыгажосці.
Член лясніцтва. У лясах нашай краіны расце каля 1500 відаў дрэў і кустарнікаў. З пакрытай лесам плошчы на долю бярозы прыпадае больш 12%. З усіх драўняных парод яна ўступае месца толькі лістоўніцы і хвоі. Да роду бяроз належыць каля 120 відаў, з іх у нашай краіне расце 40. Распаўсюджана бяроза па ўсёй еўрапейскай частцы. Сярод вялікай бярозавай радні першае месца належыць бярозе барадаўчатай, названай так з-за дробных, прадаўгаватых барадавак на маладых галінках.
1 вядучы. З бярозы на Беларусі рабілі разнастайныя рэчы: абутак, посуд, кошыкі, вуллі. Народныя музыкі выкарыстоўвалі для ігры нават лісты бярозы. Аб бярозе спявалі ў народзе як аб дрэве “об четыре дела”:

Первое дело мир освещать,

Второе дело крик утешать,

Третье дело больных исцелять,

Четвёртое дело – чистоту соблюдать.

І сапраўды ў бедных сялянскіх хатах бярозавая лучына служыла для асвятлення; з бярозы атрымлівалі дзёгаць, без якога рыпели колы. Яе выкарыстоўвали для лячэння хворых. А хто можа ўявіць баню без бярозавага веніка?!


2 вядучы. Існуе шмат міфаў, легендаў, павер’яў, звязаных з гэтым прыгожым белым дрэвам.

  • Калі будавалі хату, у пярэднім куце гаспадар ставіў зялёную галіну бярозы. Лічылася, што будзе здаровай уся сям’я;

  • Пад парогам канюшні закопвалі палена, каб вяліся коні;

  • Калі пабіць бярозавым дубцом хворае дзіця, хвароба адпусціць;

  • Бярозе можна перадаць дрэнны настрой – падысці і абняць гэтае дрэва. Яна абавязкова перадасць сваю энергію.


1 вядучы: Беларусы так шанавалі гэтае дрэва, што назва першага месяца вясны была березень. У астрожскім “Псалтыры” 1597 года згадваецца назва месяца, якая адпавядае сакавіку, - березол. У гэтым месяцы пачыналася нарыхтоўка бярозавага соку, бярозавай кары і іншай сыравіны.

- А вы ведаеце як правільна збіраць бярозавы сок?
Член лясніцтва. Увесну, як толькі пачынае раставаць снег, бярозы прачынаюцца раней іншых дрэў і пачынаюць гнаць па ствале свой бярозавік. Як касметычны сродак бярозавік ужываюць спрадвеку. Мыючыся бярозавікам, зводзяць пігментныя плямы на твары і вугры. Вельмі карысна па раніцах праціраць твар кавалачкам замарожанага бярозавіка. Гэтак жа вельмі карысна мыць бярозавікам галаву, асабліва жанчынам.

Сок будзе ісці з канца сакавіка да сярэдзіны - канца красавіка. Па меры прагравання лесу варта перамяшчацца ў глыб гушчару, туды, дзе лес прачынаецца пазней, чым на паўднёвым узлеску.

Як жа правільна збіраць бярозавік?

Каб атрымаць ад дрэва бярозавік, але пры гэтым не нанесці бярозе адчувальнай шкоды (шкода мы ўсё роўна нанясем, але трэба імкнуцца яго мінімізаваць, каб не загубіць дрэва дарма), варта выконваць простыя правілы.


1) Не карыстайце сякерай! Лепш выкарыстаць корба са свердзелам 5-10 мм. Такая "лунка" у ствале зарастае практычна бясследна. На наступны год вы не выявіце нават слядоў свайго леташняга свідравання!
2) Не імкнецеся "зліць" з аднаго дрэва ўвесь сок! Дрэва гатова страціць частку соку, і яно яго кампенсуе. Але калі вы яго цалкам абяскровіце, яно засохне. Лепш надсвідраваць 5-10 дрэў і з кожнага з іх браць па літры соку ў суткі, чым з аднаго браць па 5 літраў.
3) Пасля збору соку пастарайцеся максімальна дапамагчы дрэву. Для гэтага замажце “лунку” садовым варам . Тады "лунка" у сярэдзіне дрэва хутка здзірванее.
1 вядучы. Беларусы заўсёды з павагай ставіліся да лесу. Народныя забабоны часта садзейнічалі ахове зялёнага багацця. Лічылася, хто рабіну зломіць ці ссячэ – скора памрэ сам.
Другі вядучы. Але некаторыя рэлігійныя святы, звычаі і абрады несумненна прыносілі, ды і цяпер прыносяць, значную шкоду пасадкам. Перш за ўсё гэта датычыцца сёмухі… Колькі псуецца дрэў – маладых бярозак.
Вучням паказваецца відэафільм “Сёмуха”. (Беларускі відэацэнтр)
Член лясніцтва. Страты, якія прыносілі святкаванні, бачылі многія. На жаль, спробы як-небудзь не дапусціць масавага пашкоджання дрэў на сёмуху не прыводзілі значнага поспеху. Па гэтаму наша мэта сёння – ахоўваць дрэвы, каб нашы продкі маглі сказаць: “Вы шуміце, шуміце, нада мною бярозы”.
Выконваецца песня “Вы шуміце, шуміце, нада мною бярозы”.
Настаўнік біялогіі. Любіце свой край. Кожны дзень заўважайцее кропелькі расы на кветцы, мільгаценне зор і шолах лесу, назірайце, як скача вавёрка, атрымлівайце задавальненне ад спеваў салаўя. І самае галоўнае – зрабіце ўсе, дзеля таго, каб зберагчы гэтае багацце!
1 чытальнік (на фоне музыкі).

Бацькаўшчына

Што такое Бацькаўшчына,

Знаеш?

Гэта рэчка, сцежка лясная,



Гэта ў лузе залатая пчолка,

А ў вачах тваіх — вясёлка.

Бацькаўшчына — гэта дом твой,

Школа;


Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,

Гэта тата твой і мама.

І сябры твае таксама.



П. Панчанка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка