Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Іванавіч сняжко




Дата канвертавання29.03.2016
Памер16.17 Kb.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Іванавіч СНЯЖКО



Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Іванавіч СНЯЖКО з вёскі Кашчэлічы сёння не падымаецца з ложка. Што казаць – гады падкасілі былую сілу. Але памяць ветэрана не спіць! Назаўсёды туды ўрэзаліся месяцы, тыдні, дні, напоўненыя выбухамі снарадаў, свістам куль… і духмяным дымам паходнай кухні. 

Андрэю Іванавічу выпала служыць у польскіх пяхотных войсках. Ён з саслужыўцамі мала не дайшоў да Берліна. Мабыць, сам Бог быў на баку нашага земляка: за ўвесь час, пакуль доўжылася франтавая служба, ён ні разу не быў паранены. Тэрмін службы разам з абвяшчэннем Вялікай Перамогі не скончыўся: Андрэя Іванавіча прыставілі ў дапамогу вайсковаму повару, дзе і спасціг азы майстэрства гатавання смачных страў. Сёння ганарыцца дзядуля сваім унукам, які ў свой час таксама прынёс прысягу на вернасць Айчыне. Ён упэўнены: армейская загартоўка дае трывалы падмурак для будавання далейшага жыцця. А ў душы моліцца, каб нікому з сённяшніх пакаленняў не давялося паспытаць горкі смак вайны…



Сяргей САДОЎСКІ,

фота Сяргея БОБРЫКА



Фёдар Рыгоравіч УНУЧАК – ветэран Вялікай Айчыннай вайны



У вёсцы Капусціна жыве мой дзядуля Фёдар Рыгоравіч Унучак – ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Перада мной – яго ўзнагародны ліст да ордэна Чырвонай Зоркі.

Глядзіш на гэты пажоўклы дакумент і разумееш, як шмат гадоў прайшло з той пары. У лісце напісана, што «…у час баёў на падыходзе да Берліна Фёдар Рыгоравіч праявіў мужнасць і адвагу. Пры прарыве абароны праціўніка пад моцным артылерыйскім агнём ён, як зарадчык 6-й батарэі 2-га дывізіёна 413-га мінамётнага палка 24-й мінамётнай брыгады, забяспечыў бесперабойнае вядзенне агню. 27 красавіка 1945 года ў час выканання баявога загаду з данясеннем быў абстраляны аўтаматчыкамі са склепа. Манеўруючы пад агнём праціўніка, абышоў дом і закідаў аўтаматчыкаў гранатамі. У выніку ён знішчыў шэсць фашыстаў, двух параніў і двух узяў у палон. Дзякуючы смелым дзеянням Ф. Р. Унучак выканаў баявое заданне дакладна і ў тэрмін».



Анжэла РАДЫНА,

фота Сяргея САДОЎСКАГА


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка