Вершы, загадкі, прымаўкі пра школу Вершы




Дата канвертавання09.05.2016
Памер34.14 Kb.
Вершы, загадкі, прымаўкі пра школу
1. Вершы

Верасень.

Адплывае на воблаках лета

У далёкі нязведаны свет.

І чырвонай рабінай сагрэта

Цішыня ў пажаўцелай траве.

В. Шніп
Празваніў і змоўк званок.

Пачынаецца урок.

Мы за парты дружна селі

І на дошку паглядзелі…

Л. Дзям’янаў
Першае верасня.

Хлопчыкі і зайчыкі

Весела спяшаюцца

Незвычайны сёння дзень –

Заняткі пачынаюцца.
Мой клас.

Свеціць сонейка ў акно

Я ў свой клас прыйшоў даўно.

Хутка празвініць званок,

Усіх пакліча на урок.
За вучобу.

Адшумела лета каласамі,

Адспявала ў пушчы і ў бары.

Клас заліўся звонка галасамі,

І за парты селі мы сябры.

А. Дзяружынскі


Падручнікі, сшыткі

Купіла мне мама.

У школу з сябрамі

Пайду я таксама.

П. Шыбут
У клас расчыненыя дзверы:

Дошка, крэйда, ліст паперы,

Стол і крэсла, парты ў рад,

Тут вучыцца кожны рад.

Бывай гаманлівае звонкае лета!

Нясём мы у класы вясёлкі букетаў.

Мы бор абуджалі гамонкай вясёлай.

Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу.

П. Прануза
Раніцою залацістай

У клас мы радасна ідзём.

Там утульна, светла, чыста.

Школа – наш любімы дом.

Я. Журба
З часоў далёкіх, самых даўніх,

Які б яму не выпаў лёс,

Да вучняў ідучы настаўнік

З сабой у сэрдцы сонца нёс.

М. Чарняўскі
Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:

У руках дзяцей жывыя кветкі,

Усмешак промні у вачах.

Сышліся класныя сямейкі

На урачыстую лінейку.

Званочак весела гучыць.

В. Жуковіч
Зазвініць званок.

Раніцаю ў школу мы прыйшлі ізноў.

Колькі тут вясёлых жартаў і размоў!

- Што рабілі ўлетку? – Дзе былі сябры?

Гэты - на палетку. Гэты – у бары.

Той лугі абшарыў між высокіх траў

Кветак на гербарый безліч назбіраў.

Адплывае ў просінь лёгкі туманок.

Сёння роўна ў восем зазвініць званок.

А. Вольскі


Свята ў будзень.

Заціх на лузе звон пчаліны,

Замоўк у лесе хор птушыны,

Заглухла музыка жніва.

І першым ранкам вераснёвым

Спяшаецца з настроем новым

Да школы роднае дзятва.

Сышліся класныя сямейкі

На урачыстую лінейку.

Званочак весела гучыць.

Краіна ведаў адчыняйся!

Ніколі, шчасце, не канчайся,

Вучыцца – шчасце і вучыць!

В. Жуковіч


Звініць званок, рассыпаў смех наўкола –

Ён сумаваў без нас у вольны час.

Дзень добры, верасень!

Дзень добры, школа!

Дзень добры, наш утульны, светлы клас.

М. Чарняўскі


У верасні, у верасні

Хапае ўсім работ.

Дзятва да школы ў верасні

Спяшаецца штогод.

А. Вольскі
Верасень.

Мне верасень руку падаў:



  • Ты ў школу свой партфель сабраў?

  • Сабраў партфель і сам сабраўся,

І з вольным летам развітаўся.

- Куды ж цяпер твой дзень імчыцца?

- Вучыцца, Верасень, вучыцца.

С. Панізнік


2. Загадкі
Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі

Лугі пакасілі, стагі завяршылі.

Лістота лятае, дождж не сціхае

Калі гэта бывае?


Дом – палац стаіць высокі,

Нашых ведаў там вытокі.

Радасць свеціцца наўкола,

Ну, вядома, гэта ________.


Ва узорных школах ёсць яна –

Парадак без прынукі,

А ў інстытутах – галіна

Асобнае навукі. (Дысцыпліна)


На зямлю садзяцца сумна

Жоўценькія матылі.

Пэўна ў іх пра тое думы,

Як зялёнымі былі. (лістапад, восень)


Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі,

У зямлі увяз… Вашым ножкам – гразь. (дождж)


У працы не знаю спачыну

Усюды найперш за сталом.

З майго языка за хвіліну

Злятае паўметра слоў. (ручка, аловак)


Рана – росна, у дзень – млосна,

А вечарам – камарыкі. (гультай)


З галінкі збіты ветрам

Ён на зямлю не лёг.

А кружыцца ў паветры,

Як жоўты матылёк. (ліст)




3. Прымаўкі


  1. Няма горшай рэчы чым розум авечы.

  2. Век жыві – век вучыся.

  3. За багацце розуму не купіш.

  4. Розум не купіш – у галаву не ульеш.

  5. Дурному хоць кол на галаве чашы, а ён усё сваё.

  6. Без мукі няма навукі.

  7. Няўмеламу рукі не баляць.

  8. У дурной птушкі дурныя песні.

  9. У людзей пытай ды свой розум май.

  10. Без розуму горш чым без здароўя.

  11. Па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць.

  12. Навука не мучыць, а жыць вучыць.

  13. Цяжка у школе, дык лёгка ў полі.

  14. Хто без навукі, той як бязрукі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка