Верасень 2005 года




Дата канвертавання08.05.2016
Памер62 Kb.










Верасень

2005 года




Газета вучнёўскага самакіраванняЧэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу:

дзіцячы сад – сярэдняя школа







Паважаныя калегі, вучні, бацькі! Пачынаецца новы навучальны год! Наперадзе ўсіх нас чакае напружаная праца, мэта якой – атрыманне трывалых ведаў вучнямі, набыццё жыццёвага вопыту, уменне працаваць у калектыве, арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях, самастойна прымаць рашэнні.

У гэтым навучальным годзе ў школе будзе навучацца 88 вучняў, сярод іх 7 першакласнікаў. У дзіцячым садку будуць выхоўвацца 19 дзяцей.

З мэтай дысцыплінаванасці, акуратнасці, прыгажосці ў школе з 1 верасня ўводзіцца школьная форма. Усе вы аб гэтам ведаеце. Акрамя гэтага, кожнаму неабходна мець зменны абутак. Тады ў нашай школе будзе чысціня, парадак.

Як і ў мінулым годзе, кожны клас будзе вучыцца ў замацаваным кабінеце, таму асаблівая адказнасць кладзецца на кожнага вучня за захаванне мэблі, за догляд пакаёвых кветак, парадак і чысціню. У школе створаны добрыя ўмовы для вучобы вучняў. Вас чакаюць утульныя кабінеты, добразычлівыя настаўнікі. Значную дапамогу ў рамонце школы аказалі: аддзел адукацыі, “БІНОМ”, бацькі вучняў 8 класа (класны кіраўнік Густоўская Аксана Чаславаўна). Большая частка работ выканана сіламі тэхнічнага персанала нашай школы пад кіраўніцтвам загадчыка гаспадаркі школы Піскун Н.А.

Паважаныя бацькі! Ад вашай дапамогі, увагі, зацікаўленасці да дзяцей залежаць іх поспехі і дасягненні!

Паважаныя настаўнікі! Дзяржава даверыла вам ганаровую місію – выхаваць будучага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Толькі вы сваёй творчай працай, самаадданасцю зможаце выканасць гэту задачу!

Віншую вас усіх з пачаткам навучальнага года! Жадаю вам здароўя, творчых пошукаў, настойлівасці ў дасягненні сваіх мэт, здзяйснення ўсіх жаданняў, шчасця і дабрабыту ў жыцці!

Дырэктар Чэрнікаўшчынскага ДС-СШ Чэпік Тамара Іванаўна.










Калі вы сядзеце за стол і возьмеце ў рукі бохан духмянага хлеба, ведайце: тут доля працы нашых вучняў. Дзякуй вам, нашы цудоўныя хлебаробы!

Мы ведаем, што ёсць шмат добрых вучняў у школе,

Але і не здагадваліся, што ёсць такія цудоўныя працаўнікі.

Вось яны – удзельнікі рэспубліканскай акцыі “Ураджай – клопат усенародны”:


Значную долю ў нарыхтоўцы хлеба дзяржаве ўнеслі два браты – Шчарбак Яўген і Аляксандр

Шчарбак Алена Іванаўна



- Я ганаруся сваімі сынамі, рада за іх, што растуць стараннымі, працавітымі і ў працы і ў вучобе.







Шчарбак Яўген, вучань 9 класа.

Працаваў памочнікам камбайнера, іх экіпаж намалаціў 536,93 т зерня.


Шчарбак Аляксандр, вучань 11 класа.

Працаваў памочнікам машыніста КЗС,

Прасушыў 420,93 т зерня







Клімовіч Алег, вучань 9 класа.

Працаваў памочнікам камбайнера, хоць доўгі час быў на рамонце, іх экіпаж намалаціў 241,82 т зерня










Вучань 10 класа Валюкевіч Дзяніс працаваў на камбайне памочнікам камбайнера разам са сваім бацькам, іх экіпаж намалаціў 220,34 т зерня.











Есць яшчэ добрыя працаўнікі сярод нашых вучняў. Вядома, што ўсе любяць малако. А яно ў каровы на языку. І вучань 7 класа Наронскі Леанід гэта добра ведае. Ен пасвіў калгасны статак. А пасвіў не адзін дзень, і не два, а цэлых… 75 дзён!. Малайчына, Лёня! Яго сястрычка Ірынка, вучаніца 3 класа, адпасвіла статак 24 дні. Вось так! Малайцы, рабяты!

Гэта яшчэ не ўсе героі лета. Усяго 18 вучняў нашай школы працавалі летам у калгасе. Бурая Мая, вучаніца 8 класа і Дашук Васіль, вучань 9 класа, працавалі на ферме.

На ўборцы КЗС працавалі Ламехава Дар’я, Касцючэнка Аляксандр, Рыштоўская Яўгенія, Бярвольд Вольга, Сяменчык Ліза, Яворская Алена, Русаловіч Наташа, Ачас Кацярына, Сяменчык Рыта, Ачас Дзіма.

Дзякуй вам, дзеці, за працу, за шчырасць!














Дзякуй табе, лета!

Звонкае лета,

Цудоўнае лета,

Дзякуй табе

За жыццё,

за планету!

Мы адпачывалі,

Мы загаралі,

А яшчэ - шчыра

Папрацавалі.

Мы падраслі

І набраліся сілы.

Радасці, смеху

На год накапілі

Лес наш багаты,

Шчодры дарамі.

Суніцы, чарніцы

Ў рот прыгалі самі.

Радасцю, шчасцем

Поўніцца сэрца,

Калі ты грыбоў

Назбіраеш вядзерца.

Здорава летам!

Ўсе хіліцца долу,

Але збіраліся

З радасцю ў школу.

Дворык цудоўны,

Кветкамі поўны,

Даўно нас чакае,

Здалёк выглядае.

А школа, а класы,

А родныя парты

Чакаюць, чакаюць

Народ свой упарты.

У новенькай форме

Радасна крочым.

Загадкі навукі

Хутчэй пазнаць

хочам!

Ермаковіч Рыта, 9 клас.










Ой, і гарачае было лета –

і ў прамым, і ў пераносным сэнсе!

Падзівіцеся самі: у чэрвені ў школе

працавала вытворчае звяно і

аздараўленчая пляцоўка са сном і без сна. Усяго занята было 34 вучні.

З 18 па 28 ліпеня быў арганізаваны

выязны палатачны лагер ў Ратамку. Удзельнічалі 22 вучні. Колькі было

цікавых экскурсій, паездак, відовішч!

З 9 па 18 жніўня ў школе зноў працаваў

лагер працы і адпачынку, які налічваў 20 вучняў. Цікавыя праграмы, сустрэчы, экалагічныя акцыі, экскурсіі, конкурсы, працоўныя дэсанты… Хіба ўсё

пералічыш ?!

Адным словам – было здорава!






























Слова ветэрану педагагічнай працы Веркавіч М.І.

- Паважаныя калегі! Шчыра віншую вас з пачаткам навучальнага года! Няхай энергія, радасць, майстэрства ніколі не пакідаюць вас.

Мае юныя сябры! А Вам жадаю быць настойлівымі, бадзёрымі, стараннымі! Няхай “9” і “10” часцей прыгаюць у вашы дзённікі.





Нашы юбіляры!

Віншуем Сіняўскую Эму Мікалаеўну з 40 -годдзем педагагічнай дзейнасці, Валатоўскую Аксану Эдуардаўну - з 10 - годдзем педагагічнай дзейнасці і Густоўскую Аксану Чаславаўну - з 10 – годдзем педагагічнай дзейнасці ў Чэрнікаўшчынскай школе.

Заснавальнік газеты:

вучнёўскае самакіраванне Чэрнікаўшчынскага навучальна – педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа

Газета выходзіць 1 раз у месяц.


Галоўны рэдактар: Ермаковіч Рыта

Адрас рэдакцыі:

222722. Дзяржынскі раён

в. Чэрнікаўшчына

вул Школьная, д.2

тэлефон 4-31-32

4-32-66


Газета распаўсюджваецца бясплатна:

Тыраж 40 экз.

Час падпісання

да друку 30.08.2005 года











База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка