Васiльеў Юрый Сяргеевiч




Дата канвертавання18.05.2016
Памер9.51 Kb.

Васiльеў Юрый Сяргеевiч. Нарадзіўся ў 1939г. Член фотаклуба «Мiнск» з 1965 года.
З 1978 па 1999гг. – Старшыня праўлення i мастацкi кiраўнiк фотаклуба «Мiнск». Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Член Беларускага грамадскага аб'яднання (творчы саюз) «Фотамастацтва», старшыня экспертнай камісіі. З 2004г. –куратар фотагалерэі «Свет фота». У рамах дзейнасці фотаклуба «Мiнск» рэалізаваў шматлікія праекты: межсаюзныя выставы мастацкай фатаграфii «Фатаграфiка» -- 1971, 1973, 1975, 1978, 1981, 1989 гг., выставы ў рамах Усесаюзных аглядаў на ВДНГ у Маскве (1984, 1992, 1996г). Удзельнічаў у фотапленэрах Саюза польскiх мастакоў-фатаграфiкаў у г. Кельцы (1996, 1997г). Сумесна з Польскім Інстытутам рэалізаваў наступныя фотапраекты: выстава прац К. Гералтоўскага, Варшава (Мінск - 2006, 2007г., Гомель - 2007г., Віцебск - 2008г), выстава прац Е. Пёнтэка, Кельцэ (Мінск - 2008г., Віцебск - 2009г), выстава прац В. Качана (Мiнск) у Варшаве, праграма «Варшаўскае лета 2008», выстава прац Л. Падешвы (Сандомеж) - 2008г. Сумесны праект з Пасольствам Францыі ў Беларусі - «Выстава фатаграфій графа Бэнэдыкта Тышкевіча» - 2009г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка