Васіль Вітка




Дата канвертавання11.06.2016
Памер31.89 Kb.




Васіль Вітка

Васіль Вітка нарадзіўся 16 мая 1911 года ў вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Сапраўднае імя - Крысько Цімох Васільевіч. Пасля Слуцкай прафтэхшколы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929-1930), рэдакцыях газет «Камуніст» (Бабруйск, 1930-1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933-1935), «Чырвоная змена» (1935-1937), «Літаратура і мастацтва» (1937-1938) і часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1938-1939). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны - у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 г. - у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ рэдактарам масавых выданняў для акупіраваных раёнаў. Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». З дня ўтварэння часопіса «Беларусь» (студзень 1944) працаваў яго адказным сакратаром, з 1948 г. - намеснікам, з 1951 г. - галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957-1974 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». У 1974-1987 гг. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм».

Друкавацца пачаў у 1928 годзе. Першы зборнік вершаў «Гартаванне» быў выдадзены ў 1944 годзе ў Маскве. Пасля выходзілі ў свет зборнікі «Поўдзень» (1946), «Вернасць» (1953), «Ружа і штык» (1958), «Паверка» (1961), «Вершы» (1968), «Беларуская калыханка» (1971), «Праводзіны лета» (1972), «Вышыні святла» (1977), «Случчына» (1981), «Трэція пеўні» (1988), зборнік сатыры і гумару «Для дома, для альбома і трохі для эпохі» (1983). Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі і вершаваных казак «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1958), «Казка пра цара Зубра» (1960), «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Казкі» (1968, 1976), «Чытанка-маляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Ладачкі-ладкі» (1977), «Мы будуем метро» (1979), «Мінскія балады» (1982), «Казкі і краскі», «Госці», «Загадка пра зярнятка» (усе 1984), «Дзецям» (выбраныя творы ў дзвюх кнігах, 1986), «Свята дружбы» (1987), зборнік апавяданняў «Зайчык-вадалаз» (1962). У 1973 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Васіль Вітка з'яўляецца адным з аўтараў чытанкі «Роднае слова» для 1-га (1969), 2-га (1970) і 3-га (1988) класаў.

Аўтар п'ес «Прамень будучыні» (1948), «Шчасце паэта» (1951, пастаўлена ў 1952).

Напісаў многа літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў на маральна-этычныя і выхаваўчыя тэмы. У 1977 г. выдаў кнігу дзённікаў, нарысаў і апавяданняў «Дзеці і мы», у 1982 г. - кнігу «Урокі», у 1988 г. - «Азбука душы».

На беларускую мову пераклаў паэму Ў. Маякоўскага «Добра!» (1940, з Р. Лыньковым), «Паны Галаўлёвы» М. Салтыкова-Шчадрына (1956), кнігу В. Сухамлінскага «Блакітныя жураўлі» (1971), творы расейскіх, украінскіх, латышскіх, балгарскіх і польскіх пісьменнікаў.

У 1978 годзе Васіль Вітка быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя X. К. Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў ганаровы спіс вялікага дацкага казачніка. За кнігі «Беларуская калыханка» (1971), «Казкі» (1968), «Чытанка-маляванка» (1971) паэту ў 1972 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970). Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума - «Знак Пашаны» і медалямі.

10 кастрычніка 1991 узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Памер 5 ліпеня 1996 года.


Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сітэмы:
Выбраныя творы: у 2-х т. – Мн.: Маст. літ., 1973. – 415с.іл.

Выбраныя творы /уклад. і камент. Т.Тарасавай, К.Цвіркі – Мн.: Бел. навука, 2013. – 524. іл. – (Беларускі кнігазбор).

Азбука душы: традыцыя, пошук, эксперымент – Мн.: Маст, літ., 1988. – 366с.

Дзеці і мы – Мн.: Маст. літ., 1977. – 272с.іл.

Дзецям: выбр. творы ў 2-х кн. – Мн.: Юнацтва, 1986. – 334с. іл.

Для дома, для альбома і трохі для эпохі: гумар, сатыра – Мн.: Маст. літ., 1983. – 175с.іл.

Казкі /маст. Б.І.Ермачонак – Мн.: Нар. савета, 1968. – 168с. іл. – (Школьная бібліятэка).

Перад парогам: вершы, казкі – Мн.: Маст. літ., 2001. – 246с.

Случчына: вершы, паэмы, казкі – Мн.: Маст. літ., 1981. – 350с.іл.

Трэція пеўні: вершы, паэмы, пераклады – Мн.: Маст. літ., 1987. – 159с.

Урокі: артыкулы, выступленні, нататкі – Мн.: Маст. літ., - 1982. – 319с.іл.

Урокі роднага слова: вершы, казкі, апавяданні /Укл. Т.С. Тарасава; маст.М.Р.Казлоў – Мн.: Юнацтва, 2001. – 264с.іл.

Чытанка-маляванка – Мн.: Юнацтва, 1998. – 175с.

Кто помогает солнцу: сказкі /пер. с бел. Корчагін; мал. Р.Вольского – М.: Дет. лит., 1982. – 119с.іл.


Творы аб жыцці і творчасці аўтара:

Крысько, В. Васіль Вітка :  абразкі-ўспаміны пра бацьку, яго родных і сяброў //  Полымя. -  2010. -  № 10. -  С. 133-143. 

Несцяровіч, В. Б. Свет гармоніі і прыгажосці ў творах Васіля Віткі // Роднае слова. - 2011. — № 5. — С. 12—18.

Чернявская, Ю. Терпи, мужайся, верь :  письма Василя Витки //  Неман. -  2010. -  № 5. -  С. 153-163. 


Сцэнарныя матэрыялы

Пісьменнікі-дзецям: да 95-годдзя з дня нараджэння В.Віткі //Віцебск, 2001. – 10с.



Ушануем добрага каазчніка: формы работы па творах В.Вткі //Бібліятэка прапануе. – 2006. - №2. – С.20-21.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка