Варыянт 3 Тэсты і заданні па міфалогіі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер39.76 Kb.
Тэсты і заданні да экзамену па антычнай літаратуры на І-м курсе

аддзялення беларускай мовы і літаратуры завочнага абучэння

Варыянт 3

Тэсты і заданні па міфалогіі


  1. Назавіце багіню земляробства і ўрадлівасці:

А — Гера; Б — Афіна; В — Дэметра; Г — Афрадыта.

  1. Назавіце бога-лекара:

А — Гермес; Б — Асклепій; В — Пан; Г — Кіпарыс.

  1. Назавіце багіню — апякунку шлюбаў і сям’і, узор жаночай вернасці:

А — Гера; Б — Афрадыта; В — Гестыя; Г — Эўрыдыка.

  1. Якая з багінь не была сястрой Зеўса?

А — Гера; Б — Рэя; В — Гестыя; Г — Дэметра.

  1. Назавіце бога (багіню), у якога не было калчана са стрэламі:

А — Артэміда; Б — Апалон; В — Арэс; Г — Эрот.

  1. Назавіце музу трагедыі:

А — Эўтэрпа; Б — Мельпамена; В — Каліопа; Г — Эрата.

  1. Адкажыце, які рымскі бог адпавядае Гефесту?

  2. Назавіце багіню зары і світанку.

  3. Замяніце выказванне на афарызм, які ўтрымлівае міфалагічны вобраз “цяжкая, марная, пазбаўленая сэнсу праца”.

  4. Назавіце прарочыцу, якой ніхто не верыў:

А — Піфія; Б — Касандра; В — Харыта; Г — Галатэя.

  1. Як загінуў Арфей?

А — Не перажыў смерці жонкі і скончыў самагубствам; Б — Яго пакараў Аід;

В — Яго разарвалі вакханкі; Г — Свой варыянт.



  1. Хто з герояў не спускаўся ў царства Аіда?

А — Персей; Б — Геракл; В — Тэсей; Г — Браты Дыяскуры.

  1. Адкажыце, як Геракл па дарозе да Гесперыд перамог Антэя.

Тэсты па тэкстах “Іліяды” і “Адысеі”.

  1. Хто з багоў-алімпійцаў быў на баку траянцаў?

А — Афрадыта; Б — Гера; В — Афіна; Г — Зеўс.

  1. Як парушаецца перамір’е паміж ахейцамі і траянцамі (песня 4-я)?

А — Дыямед параніў валуном Энея; Б — Філактэт параніў стралой Гектара;

В — Пандар параніў стралой Менелая; Г — Менелай ледзьве не задушыў Парыса.



  1. Чый воблік прыняла Афіна падчас паядынку Ахіла і Гектара?

А — Брата Гектара Дэйфоба; Б — Бацькі Гектара Прыама; В — Маці Гектара Гекубы; Г — жонкі Гектара Андрамахі.

  1. Назавіце імя самага высакароднага з “жаніхоў” Пенелопы:

А — Амфіном; Б — Антыной; В — Эўрымах; Г — Эўмей.

  1. Пра што спяваў Дэмадок падчас бяседы ў цара Алкіноя?

А — Пра спатканне Афрадыты з Гефестам; Б — Пра спатканне Афрадыты з Адонісам; В — Пра спатканне Афрадыты з Арэем; Г — Пра спатканне Афрадыты з Анхізам.

  1. Хто ў царстве Аіда расказаў Адысею пра яго дом, яго родных і блізкіх?

А — Цень яго маці Антыклеі; Б — Цень яго баьцкі Лаэрта; В — Цень непахаванага сябра; Г — Цень Ахілеса.

Тэсты па тэкстах грэчаскіх трагедый і камедый


  1. Пра каго гаворыць Праметэй: “Стралок-лучнік, які мяне ад болю

І ад пакут тых вызваліць навечна”?

А — Апалон; Б — Эрот; В — Геракл; Г — Артэміда.



  1. Як быў пакараны Крэонт акрамя смерці сына?

А — Скончыла самагубствам яго жонка Эўрыдыка; Б — Яго выгналі з Фіваў;

В — Яго пазбавілі ўлады; Г — Свой варыянт.



  1. Каго Эдып абвінавачвае ў змове і здрадзе (“Цар Эдып”)?

А — Крэонта; Б — Тырэсія; В — Крэонта і Тырэсія; Г — свайго пастуха.

  1. Куды ляціць Медэя ў пошуках прытулку (апошняя сцэна трагедыі Эўрыпіда)?

А — на сваю радзіму — Калхіду; Б — на радзіму Ясона; В — да афінскага цара Эгея; Г — Да фіванскага цара Лая.

  1. Назавіце хор у трагедыі Эўрыпіда “Іпаліт”:

А — хор трэзенскіх паляўнічых, таварышаў Іпаліта; Б — хор трэзенскіх жанчын;

В — А,Б; Г — хор трэзенскіх старэйшын.



  1. Чаму Стрэпсіяд падпальвае думальню Сакрата (“Воблакі” Арыстафана)?

А — надакучыла вучыцца ў ёй; Б — не апраўдала надзей; В — разбэсціла сына;

Г — помсціць за тое, што кепска вучыла.



  1. Над чым прамаўляюць клятву жанчыны — гераіні камедыі “Лісістрата”?

А — над чашай з віном; Б — над шчытом; В — над мячом; Г — над адрэзанымі пасмамі валасоў.

  1. Як Састрат хацеў узяць у жонкі дачку Княмона — у камедыі “Сугней” (“Брюзга”) Менандра?

А — з вялікім пасагам; Б — з малым пасагам; В — без пасагу; Г — Свой варыянт.

  1. Назавіце самую напружаную частку ў структуры трагедыі:

А — пралог; Б — камос; В — эпісодзій; Г — стасім.

Тэсты па грэчаскай лірыцы


  1. Хто з паэтаў спяваў пад ліру ці кіфару?

А — Феакрыт; Б — Архілох; В — Сапфо; Г — Апалоній Радоскі.

  1. Назавіце прадстаўніка харавой мелікі:

А — Архілох; Б — Сапфо; В — Анакрэонт; Г — Піндар.

Тэсты па рымскай літаратуры


  1. В.Катул належыў да гуртка паэтаў, якіх Цыцэрон назваў:

А — мадэрн; Б — класікі; В — александрыйцы; Г — неатэрыкі.

  1. Якой істоце, любімай Лесбіяй, прысвячаў вершы В.Катул?

А — птушанятцы; Б — кацяняці; В — сабачцы; Г — козачцы.

  1. Што прамаўляе Дыдона перад смерцю (ІV кніга “Энеіды” Вергілія)?

А — Словы кахання да Энея; Б — Праклінае Энея і яго народ; В — Робіць настаўленні сваёй сястры Ганне; Г — Просіць прабачэння ў свайго народа.

  1. Хто дапамагае Энею спусціцца ў царства Аіда?

А — Маці Венера і яе чароўны пояс; Б — Прарочыца Сівіла і залатая галіна;

В — Меркурый і яго кадуцэй; Г — Арфей і яго цудоўныя спевы.



  1. У якой одзе Гарацый заклікаў “выбраць залатой сярэдзіны меру”, быць мудрым?

А — Да Рэспублікі; Б — Да Мецэната; В — Да Ліцынія Мурэны; Г — Да Леўканоі.

  1. Назавіце беларускага перакладчыка оды Гарацыя “Да Мельпамены” (“Памятнік”):

А — М.Танк; Б — М.Багдановіч; В — У.Жылка; Г — У.Караткевіч.

  1. Акрэсліце жанр твора Авідзія “Метамарфозы”:

А — эпічная паэма; Б — ліра-эпічная паэма; В — драма; Г — свой варыянт.

  1. Каго “павучае” Авідзій у сваёй паэме “Майстэрства кахання”?

А — юнакоў; Б — мужчын; В — жанчын; Г — Б,В.

  1. Які жанр распрацоўваў Ювенал?

А — эпіграму; Б — паэму; В — эпілій; Г — сатыру.

  1. Што дазволіла Луцыю, герою рамана Апулея, зноў набыць чалавечы воблік?

А — мазь служанкі Фатыды; Б — жаванне пялёсткаў ружаў; В — начное купанне ў поўню; Г — тайнае заклінанне.

Асобнае заданне


Даць разгорнуты адказ на пытанне: “Новае ў драматургіі Эўрыпіда”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка