Варыянт 1 Выпішыце сказы з аднароднымі членамі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер43.85 Kb.
Сказы з аднароднымі членамі

Варыянт 1


  1. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі.




  1. Верхавінка маладой хвойкі падобная на вожыка.

  2. Сонца нядаўна схілілася з поўдня, але хавалася за лесам.

  3. Таполі і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым.

  4. Шпакі густа абляпілі бярозу.




  1. Якія члены сказа называюцца аднароднымі.




  1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. падгрэсліце ў сказах граматычную аснову і аднародныя члены.

Свіц…зь прыгожы мал..ўнічы куток Беларусі. Паабапал воз…ра растуць дубы і ліпы і вязы яс…ні і б…розы. Воз…ра багата рыбай. У ім водз…цца шчупакі і акуні л…шчы і ліні плоткі і карасі в…лікія язі. Можна тут налавіць і ракаў. У л…сах каля воз…ра вельмі часта сустрака…цца ласі лісіцы вавёркі дзікі зайцы і іншыя жывёлы.


  1. Дапішыце сказы аднароднымі членамі. Пакажыце ( падкрэсліце адпаведна), якія члены сказа з’яўляюцца аднароднымі.

Да Вечнага агню ў святочныя дні прыходзяць … .

Унізе густа разрасліся кусты … .

Кожная пара года па-свойму … .

Сонца было паўсюль: … .

Словы для даведак: і над лесам, і на траве, і на лісці; мінчане і госці сталіцы; прывабная, прыгожая; арэшніку, чаромхі і бэзу.



  1. Складзіце сказы па наступных схемах:

1. О, О, О.


2. І О, і О, і О.

3. О, а О.

  1. Абагульняльнае слова : О, О, О


Варыянт 2


  1. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі.




  1. Многа прыгожых кутков ёсць у беларускім краі.

  2. За вёскай густа зелянеецца поле.

  3. Дзень быў ясны , цёплы.

  4. Гняздо вавёрка высцілае мохам і сухой травой, і пупышкамі.



  1. Якія знакі прыпынку ставяцца паміж аднароднымі членамі?




  1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. падгрэсліце ў сказах граматычную аснову і аднародныя члены.

Расла ў лесе дзікая яблынька. Увосень упаў на з…млю з яе кіслы яблык. Птушкі скл…валі яблык і з…рняткі. Толькі адно зерн… схавалася ў з…млю. З яго вырасла прыгожпя стройная яблынька. Прыйшоў садоўнік і пры…чапіў дрэўца. Праз некаторы час зацвіла яблынька пахучымі кветкамі. А ў восень выраслі на ёй рцмяныя і духмяныя яблыкі.


  1. Дапішыце сказы аднароднымі членамі. Пакажыце ( падкрэсліце адпаведна), якія члены сказа з’яўляюцца аднароднымі.

  1. Мы вырашылі дабірацца … .

2. Ад спякоты пабялелі пялёсткі валошкі … .

  1. Праз вокны пазірала на нас … ноч.

4. Паляцелі ў вырай птушкі: … .

Словы для даведак: ластаўкі, буслы і шпакі; не на машыне, а пешшу; на ўзмежках і пры дарозе; цёмная і дажджлівая.

5. Складзіце сказы па наступных схемах:


  1. О, О, О.

  2. О і О, О і О.

  3. О, О, але О.

  4. Абагульняльнае слова: і О, і О, і О.


Варыянт 4.
1. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі.

  1. 1.Пасля дажджоў Серабранка выйшла з берагоў.

2. Піліпок набраў у кубак вады, паліў кветкі.

  1. 3. У ліпені паспяваюць суніцы, парэчкі, чарніцы, маліны.

  2. 4. Усе заўважылі старога высокага чалавека.




  1. Якія знакі прыпынкуставяцца пры пбагульняльных словах.




  1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. падгрэсліце ў сказах граматычную аснову і аднародныя члены.

Кожную в…сну ажывае прырода. Зел…неюць на лугах травы. Наліва…цца і лопа…цца на дрэвах пупышкі. Рскрыва…цца кветкі на яблынях грушах слівах вішнях. У гэты час з’яўляюцца вусені розных матылькоў. Хто ж дапамагае нам змагацца са шкоднікамі л….соў садоў палёў і агародаў? Птушкі . яны з’ядаюць велізарную колькасць шкодных нас…комых.


  1. Дапішыце сказы аднароднымі членамі. Пакажыце ( падкрэсліце адпаведна), якія члены сказа з’яўляюцца аднароднымі.

  1. Хлопцаў гасцінна запрашалі … .

  2. Летні вечар … апускаецца на зямлю.

  3. Адлятаюць у вырай … .

  4. Вада вяртала да жыцця ўсё ў агародзе: …

Словы для даведак: журавы і гусі; і бульбу, і агуркі, і цыбулю; поле, рэчка, лес; павольна і непрыкметна.


  1. Складзіце сказы па наступных схемах:

  1. О, О, О.

  2. О і О, О і О

  3. О , але О.

  4. Абагульняльнае слова: і О , і О , і О



Варыянт 3.


  1. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі.

  1. Прагаладаўшыся, зубры дружна накінуліся на корм.

  2. Паветра насычана пахамі траў, спелых ягад, смалістай хвоі.

  3. Андатра жыве ў рэках, азёрах і балотах.

  4. Стары зялёны лес шумеў працяжна.




  1. Калі паміж аднароднымі членамі касуа не ставіцца?




  1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. падгрэсліце ў сказах граматычную аснову і аднародныя члены.


Л…сныя жыхары добра падрыхтаваліся да зім… . Ваўкі лісіцы і зайчыкі апранулі цёпл… зімов… адзенне. Яшчэ да марозаў пачынае будаваць сваё жыллё м…дзведзь. У глыбокіх норках зіму…ць вожыкі і мышы. Апусцелі птушын… гнёзды. Толькі крыжадзюб не баіцца марозу. Усю зіму ён жыве с…род сн…гіроў і лу…чыць шышкі.

4. Дапішыце сказы аднароднымі членамі. Пакажыце (падкрэсліце адпаведна), якія члены сказа з’яўляюцца аднароднымі.

  1. Белае павуцінне лятала ў паветры і чаплялася за … .

  2. У лясах растуць разам … .

  3. Вецер прыносіць у акно аўтобуса пах … .

  4. Пад разлапістымі елкамі выглядалі рознакаляровыя шапкі …

Словы для даведак: і баравікоў, і падасінавікаў, і сыраежак; траву і галлё; і ясень, і вольха, і рабіна, і бяроза; мёду, лугу і сена.
5.Складзіце сказы па наступных схемах:

  1. О, О, О.

  2. І О, і О, і О.

  3. О, а О.

  4. Абагульняльнае слова: О, О, О


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка