Варажба на Гомельшчыне




старонка1/21
Дата канвертавання30.03.2016
Памер2.09 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   21

Варажба



на Гомельшчыне”

Мінск


«Права і эканоміка»

2010


УДК 398.3:398.4 (=161.3)(476.2)

ББК 63.521 (=411.3) – 77(4Беі – 4 Гом)

Н 723

Рэцэнзенты:


Г.І. Каспяровіч,

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства ДНУ “ІМЭФ імя К. Крапівы” НАНБ, доктар гістарычных навук


А.Г. Алфёрава,

Загадчык сектара “Духоўныя традыцыі ў народнай архітэктуры аддзела архітэктуры” ДНУ “ІМЭФ імя К. Крапівы” НАНБ, кандыдат філалагічных навук

У афармленні кнігі выкарыстаны малюнкі

В.А. Кісловай
Афармленне вокладкі

Н.А. Юрчык


Новак, В.С. Кастрыца, А.А.

Н 732 Варажба на Гомельшчыне / укладанне, сістэматызацыя, тэксталагічная пра­ца. – Минск: «Право и экономика» – 2010. – 186 с.


ISBN
У кнізе прадстаўлены сучасныя запісы варажбы, зробленыя ў экспедыцыях на тэ­ры­то­рыі Гомельшчыны студэнтамі, аспірантамі і выкладчыкамі УА “Гомельскі дзяржаўны уні­вер­сі­тэт імя Францыска Скарыны”.

Выданне адрасуецца фалькларыстам, культуролагам, работнікам устаноў адукацыі, сту­дэн­там філалагічных і іншых гуманітарных спецыяльнасцей.


УДК 398.3:398.4 (=161.3)(476.2)

ББК 63.521 (=411.3) – 77(4Беі – 4 Гом)


© Новак В.С., Кастрыца, А.А. 2010

ISBN
© УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Ф. Скарыны”, 2010
Ад аўтараў
Які спакуслівы свет варажбы! Які дзівосны і таямнічы, ча­роў­ны і за­гад­ка­вы! Які ж прыцягальны ён для звычайнага ча­ла­века! Як хочацца нам, людзям, спасцігнуць незразумелае, да­ве­дац­ца пра сваю будучыню і проста ўпэў­ніц­ца, што ўсё будзе доб­ра.

Сучаснікі нашы, узброеныя ведамі з галіны філасофіі і псі­ха­ло­гіі, са­цы­ло­гіі і лінгвістыкі, матэматыкі і фізікі, ўсё роўна ім­к­нуц­ца (магчыма, на­ват неўсвядомлена, інстынктыўна) да таго, што “старыя людзі га­во­раць”, да тых традыцыйных народных ве­даў, якія, як тыя жывыя раслінкі, што прабіваюцца з жаданнем вы­жыць скрозь моцны мёртвы асфальт і ўсё ж такі перамагаюць, пе­ра­да­юц­ца з пакалення ў пакаленне, з вуснаў у вус­ны на працягу мно­гіх ста­год­дзяў і пры гэтым не становяцца менш каш­тоў­ны­мі або менш за­пат­ра­ба­ва­ны­мі, наадварот у цяжкія жыццёвыя хві­лі­ны то­ль­кі да іх і звяртаюцца, толькі ім і давяраюць, таму што спрад­веч­ныя на­род­ныя веды – гэта сапраўдная крыніца чалавечай муд­рас­ці.

Аб чым людзі варажылі (зараз, дарэчы, таксама варожаць)? Сфе­ра ін­та­рэ­саў у кожнага свая: гаспадар дапытваўся аб ураджаі, леп­шым часе для па­се­ву, дабрабыце ў доме, дзяўчаты і хлопцы – аб будучым лёсе. І гэта не дзіў­на: што можа быць для маладых людзей больш важным за асабістае жыц­цё?

Хацелі дзяўчаткі даведацца аб тым, калі і ў які бок замуж пой­дуць, якое імя ў будучага мужа і што ён за чалавек, малады ці ста­ры, багаты ці бед­ны, працавіты ці лодар, спакойны ці п’яніца, аб тым, якая свякроўка тра­піц­ца, лагодная ці буркатлівая, шчод­рая ці сквапная. А якая ж багатая фан­та­зія была, які крэатыўны па­ды­ход да справы! Напэўна, многія су­час­ныя творчыя работнікі то­ль­кі пазайздросціць могуць, а кіраўнікі курсаў нак­ш­талт “Як стаць сапраўднай жанчынай” нават запазычыць да ведама і для вы­ка­рыс­тан­ня некаторыя жаночыя хітрыкі (напрыклад, з пат­рэб­ным муж­чы­нам можна лёгка пазнаёміцца пад выглядам, што ўся­го толькі ва­ро­жыш на імя будучага прыхільніка (успомніце пра пер­ша­га сустрэчнага на Ка­ля­ды), а ён і не здагадаецца, што на са­мой справе “паляванне” на яго вядзец­ца)). Гэта, безумоўна, жар­ты. Ты не менш, жадаючы атрымаць веды аб будучым, намаганні прык­лад­ва­лі разнастайныя: і да сноў звярталіся з іх за­гад­ка­вы­мі сім­ва­ліч­ны­мі вобразамі (напрыклад, мост, праз які суджаны пе­ра­водзіў), і да жывёл, прычым у большасці сваёй такіх, якія, па­вод­ле міфалагічных уяўленняў, мелі дачыненне да звышнатуральных сіл або іншасвету, валодалі магічнымі ўласцівасцямі (сабака, кот, пе­вень, конь і г.д.), і да прадметаў, што неслі на сабе адбітак та­ям­ні­час­ці і загадкавасці (люстэрка, свечка, вянок, грэбень, кальцо і інш.).

З мэтай праілюстраваць фактычнымі матэрыяламі вы­шэй­с­ка­за­нае звер­нем­ся да прыкладаў варажбы, зафіксаванай на тэ­ры­то­рыі Го­ме­ль­ш­чы­ны на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў. Так, каб даведацца, які будзе жа­ніх і ці будзе ўвогуле, і насок з ад­ной нагі на ноч здымалі, заклікаючы суд­жа­на­га прыйсці (у сне, вя­до­ма) яго адзець (“У ноч на Каляды дзевушкі зды­ма­юць чулок і ло­жаць яго пад падушку са словамі: “Сужаны-ражаны, прыс­нісь мне”. Хто прысніцца, за таго і замуж пойдзеш” (в. Хатоўня Ра­га­чоў­с­ка­га р-на)), і грэбень пад падушку клалі з просьбай прыйсці рас­ча­саць (“Пад падушку кладуць расчоску і гавораць: “Сужаны мой, ражаны, прыдзі мяне расчасаць”. Хто прысніцца, той і будзе му­жам” (в. Губічы Бу­да-Кашалёўскага р-на)), і праз масток пра­сі­лі перавесці (“На ноч пад ло­жак ставілі пасудзіну з вадою, на якую зверху клалі дзве лучыны ў выг­лядзе мастка. Калі ўночы прыс­ніц­ца сон, што дзяўчыну цераз масток пе­ра­водзіць хлопец, то гэты хлопец будзе яе жаніхом” (в. Рассвет Акцябрскага р-на)).

Аб імені будучага мужа можна было даведацца ад першага стрэч­на­га (“А то яшчэ блінец бралі да на вуліцу ішлі. Каго ўст­рэ­ніш, дак пыталіся імя. Якое імя скажа, дак ета ўжэ ў мужыка твай­го такое імя будзе” (в. Ча­мя­ры­сы Брагінскага р-на)), а так­са­ма з дапамогай падпісаных паперак, з-пад падушкі выцягнутых (“Пісалі на бумаге імёны хлопцаў і лажылі пад па­душ­ку. Зраніцы, як толькі прачыналіся, вытасківалі з-пад падушкі ліст з імем – і гэ­та быў сужаны, каханы” (в. Залессе Акцябрскага р-на)).

І пеўня (курачку), і сабачку, і коціка, і кароўку прыцягвалі да пра­цэ­су ва­раж­бы (“Ставілі ваду, хлеб, вугаль і люстэрка. Рас­стаў­ля­лі па баках і ўпус­ка­лі пасярод курыцу. Куды яна паверніцца ці па­дой­дзе, судзілі аб бу­ду­чым мужы. Хлеб – багаты, вада – п’яніца, люс­тэр­ка – задавака, вугаль – бед­ны” (в. Карма Добрушскага р-на); “Мацалі ўпоцемкі карову. Возьмешся за рогі – за багатага за­муж выйдзеш, за хвост – за беднага” (в. Доўск Ра­га­чоў­с­ка­га р-на); “Дзеўкі ў 12 гадзін ночы выходзяць на двор і слухаюць, дзе і як ла­юць сабакі. У якой старане лаюць, у той бок дзеўка замуж пойдзе. Ес­лі лай сабакі такі вясёлы, то і жызнь будзе вясёлая, а еслі часта вые, то з го­рам папалам. Калі лай хрыплы – мужык будзе стары, сяр­дзі­ты; а га­ла­сіс­ты лай – малады і харошы” (в. Стара-Краснае Рэ­чыц­ка­га р-на)), каб яны пад­ка­за­лі знеш­нія і ўнутраныя якасці, ха­рак­тар будучага мужа. Спе­цы­я­ль­на, напэўна, каб пасля сказаць, што не самі сабе такога выбралі, а лёсам так наканавана. Ну, што мо­жа быць мацней за жаночыя слабасці!

Э. Касірэр, разважаючы аб зольнасці людзей усталёўваць спе­цы­фіч­ныя прычынна-выніковыя сувязі, падкрэсліў, што “міфічнае паняцце пры­чын­нас­ці падобна зусім не часовай не­пе­ра­рыў­нас­ці, а прастораваму су­сед­с­т­ву. Коранем усёй магіі з’яў­ля­ец­ца неўсвядомленая вера ў тое, што прос­тае існаванне рэчаў разам, іх прасторавае судакрананне, як і іх па­да­бен­с­т­ва, захоўвае ў сабе та­ем­ныя сілы. Што аднойчы ўвайшло ў судакрананне – тое на­заў­сё­ды зраслося ў магічным адзінстве. Простая сумеснасць заўсёды мае рэальныя вынікі” [1, с. 224].

Варажба адбывалася ў строга акрэслены прамежак часу (напрыклад, Ка­ля­ды, Купалле, Тройца, з поўначы да світання), у дак­лад­на вызначаным мес­цы (хата, лазня, хлеў, лес і да т.п.), са стро­га вытрыманым рытуалам, які ўключае тры этапы: па­я­рэд­нія падрыхтоўчыя дзеянні, атрыманне сак­ра­ль­най інфармацыі і яе расшыфроўка.

Як трапна адзначыла Л.М. Вінаградава, “у аснове шматлікіх спо­са­баў варажбы ляжаць універсальныя вераванні ў тое, што пры выкананні пэў­ных умоў (выбар часу і месца, пэўныя па­водзі­ны варожачага, вы­ка­рыс­тан­не пэўных “варажбітных” прадметаў і інш.) чалавек можа з дапамогай звыш­на­ту­ра­ль­ных сіл атрымаць зна­кі, у якіх зашыфраваны яго будучы лёс, і ён павінен правільна рас­т­лу­ма­чыць іх. Такімі знакамі могуць быць сна­ба­чан­ні; гукі, якія доносяцца выпадкова, вымаўленыя кім-небудзь словы; ад­люс­т­ра­ван­не на гладкай паверхні (у люстэрку, вадзе, шкле); аб­ры­сы ценяў, сля­доў, умяцін; формы, якія прымае растоплены воск, во­ла­ва, выліты ў ва­ду бялок, выпечаны хлеб; паводзіны жывёл і на­ся­ко­мых; стан рас­пук­нуў­шых­ся, зялёных ці завянуўшых раслін; цот­ная або няцотная колькасць аб’ек­таў; датыкальныя адчуванні (дакрананне голай ці калматай рукі, гладкай ці шурпатай па­вер­х­ні); выпаўшы жэрабя (выдзяленне аднаго сімвалічнага прад­ме­та са мноства іншых); колер, памер, вільготнасць або сухасць прад­ме­таў варажбы; знікненне ці захаванне пакінутай на ноч па-за до­мам ры­ту­а­ль­най ежы; размяшчэнне кінутых прадметаў і інш.” [2, т. 1, с. 484].

У наш час варажба носіць у большай ступені забаўляльны, гу­ль­нё­вы ха­рак­тар. Кампаніі дзяўчат, а часам і хлопцаў збіраюцца, каб прыемна, ці­ка­ва і весела правесці час, але пры гэтым яны ўсё ж такі жадаюць знайсці ад­каз на важнае (у кожнага яно сваё) пы­тан­не, атрымаць аднекуль звыш сво­е­а­саб­лі­вую падказку для вы­ра­шэн­ня пэўнай сваёй праблемы. І ста­но­вяц­ца дарослыя людзі на ней­кі час інфантыльнымі, з паводзінамі дзіцяці і на­іў­ным ўсп­ры­ман­нем свету, з нежаданнем рацыянальна думаць і пры­маць на ся­бе адказнасць, але ж не варухнецца язык назваць іх неразумнымі ці бла­гі­мі, проста на нейкі час усім хочацца вярнуцца у дзівосны, не­паў­тор­ны свет дзяцінства, дакрануца да чароўнай казкі са шчырай ве­рай, што ўсё будзе добра.
Літаратура:


  1. Кассирер, Э. Избранное. Опыт о человеке. – М.: Гар­дар­и­ка, 1998. – 784 с.

  2. Славянские древности: этнолингвистический словарь: В 5 т. / Под ред. Н. И. Толстого. – М.: Международные отношения, 1995. – Т. 1.


АКЦЯБРСКІ РАЁН
Калядныя варожбы
З печы змесці смецце, забраць на заслонку, потым абя­за­це­ль­на за­нес­ці да ўсходу сонца на вуліцу і высыпаць. У якім баку заб­рэ­ша сабака – ту­ды пойдзеш замуж.

Яшчэ ў нас кідаюць валенак праз крышу: у які бок насок ва­лен­ка па­ка­жа, у той бок пойдзеш замуж.

Дзеўкам пад пасцель (на Крашчэнне) ставяць кружку з ва­дой, трэба шчэ палажыць палачку і замкнуць замок, а ключ – пад па­душ­ку. Хто ва сне пап­ро­сіць ключык – той сужаны.

Запісана ў в. Залессе Акцябрскага р-на

ад Каласковай Марыі Фамінічны, 1932 г.н.,

студэнткай Біндзей М.
Падчас Каляд дзяўчаты гадалі аб будучым замужжы і сваёй до­лі. Нап­ры­мер, дзяўчаты кідалі сабаку аладкі: чыю аладку са­ба­ка першай з’я­даў, той, шчыталі, і павязе срадзі падружак выйсці за­муж.

Запісана ў в. Валосавічы Акцябрскага р-на

ад Юрчак Настассі Астапаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Жулега В.
Гадалі на свечках. Пісалі на бумаге імёны хлопцаў і лажылі пад па­душ­ку. Зраніцы, як толькі прачыналіся, вытасківалі з-пад па­душ­кі ліст з імем – і гэта быў сужаны, каханы.

Запісана ў в. Залессе Акцябрскага р-на

ад Біндзей Лідзіі Мікалаеўны, 1931 г.н.,

студэнткай Біндзей М.
Другая, багатая куцця, вядомая як дзень варажбы. Варажылі то­ль­кі на гэ­тую куццю – 13 студзеня ўвечары. Дзяўчаты са­бі­ра­лі­ся ў адной з хат. На­сі­лі дровы ў хату, беручы іх на рукі ў ахапак, ко­ль­кі ўлезе. Калі цотны лік, то дзяўчына пойдзе ў гэтым годзе за­муж, а калі няцотны, то не пойдзе.

Гэтак жа рабілі і з заборам: колькі абдымеш – і падлічвалі, ці цот­ны, ці не.

На ноч пад ложак ставілі пасудзіну з вадою, на якую зверху кла­лі дзве лучыны ў выглядзе мастка. Калі ўночы прысніцца сон, што дзяўчыну це­раз масток пераводзіць хлопец, тады гэты хло­пец будзе яе жаніхом.

Перад сном бралі грабенчык і расчэсвалі валасы, а гра­бен­чык клалі пад падушку, прыгаворваючы: “Суджаны, раджаны, прыдзі косы рас­ча­саць”. Ні з кім болей не разгаварывалі. Хто прыс­ніц­ца, той і будзе жаніх.

Праз плот або калітку кідалі з нагі абутак. У які бок паказвае “носік”, з таго боку і будзе жаніх.

Ішлі па вёсцы і ў першага сустрэчнага мужчыны пыталіся імя. Такое ж, лічылі, імя і будзе ў жаніха твайго.



Запісана ў в. Рассвет Акцябрскага р-на

ад Макаранка Людмілы Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Дудко В.
На Каляды дзеўкі таксама варажылі. Бяруць ахапкамі дровы, ко­ль­кі хто ўзяў: калі да пары – у тым годзе будзеш у пары.

Пякуць аладкі, бяруць пад мышку і бягуць на вуліцу. Дзе брэ­шуць са­ба­кі, туды пойдзе замуж.

Адзяюць на ногі чулкі, лажацца спаць і ўстаюць утрам рана. Ежа­лі будзе адзін чулок, то прыйдзе любімы і зніме чулок.

Запісана ў в. Мушычы Акцябрскага р-на

ад Гормаш Евы Данілаўны

студэнткай Мазейка Н.
БРАГІНСКІ РАЁН
Калядныя варожбы
На Каляды і ў нас гадалі. Як я помню, падкідвалі дзеўкі тух­лі цераз за­бор. Глядзелі: як носам упадзе – у тую сторану ў ско­рым часе пойдзеш за­муж. Калі ж упадзе носам у хвортку – не пой­дзеш замуж.

З зеркалам гадалі ў пограбі. У стакан ставілася свечка. І ета ста­ві­лі пе­рад зеркалам і глядзелі ў яго. Калі хто будзе ісці, то, зна­чыць, яго судзь­ба.



Запісана ў в. Малейкі Брагінскага р-на

ад Краўчанка Ганны Паўлаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Максімчык А.
У еты вечар мы многа гадалі і гадалі па-ўсякаму. Увечары чы­ры­лі па­ся­род хаты кружок і ў тым кружку сыпалі зярно. На­пры­мер, чатыры нас бы­ло дзеўкі – чатыры кучкі зярна насыпалі. Бра­лі пеўня ў хату, кружылі яго і пускалі. У чыю кучу клюнуў – тыя пойдуць замуж, а ў чыю не клю­нуў, дык тая дзеўка і замуж не пай­ш­ла.

Яшчэ рабілі так: бралі смецце, выносілі яго на перакрэсную да­ро­гу ў 12 часоў ночы і гукалі: “А ты, смецце, сыпся, рас­сы­пай­ся, а дзе мой – адзы­вай­ся”. У яком боку адзавецца, туды і замуж пой­дзеш. А еслі на клад­біш­чы застукае, то, значыць, дзеўка ўмрэ, жыць не будзе.

Яшчэ бралі тарэлку, пісалі на краях алфавіт. Ставілі яе на стол, ад­чы­ня­лі комін у 12 часоў ночы і вадзілі пальцам па та­рэл­цы. Тарэлка сама кру­ці­ла­ся і атвячала. Палец паказваў на тую бук­ву, дзе астанавілася тарэлка, і так чыталі атвет.

Запісана ў в. Малейкі Брагінскага р-на

ад Краўчанка Алены Уладзіміраўны, 1932 г.н.,

студэнткай Максімчык А.
Дзеўкі выскаківалі ў снег. Сапагі паскідалі па аднаму да це­раз вароты пе­ра­кід­ва­лі ўжо той сапог. Ды куды носам стане – ту­ды дзеўка замуж пой­дзе.

Замыкалі замок на калодзец і гаварылі: “Хто атамкне гэты за­мок?” І ло­жаць гэты ключ пад падушку, і хто прысніцца, той быў ужо сужаны.



Запісана ў в. Зарэчча Брагінскага р-на

ад Продчанка Марыі Васільеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Драбышэўскай М.
Варажбой займаліся ў асноўным дзяўчаты. Варажба доў­жы­ла­ся на працягу ўсіх Каляд. Дзяў­чы­ны варажылі для таго, каб даведацца, ці выйдуць яны за­муж у новым годзе. Напрыклад: некалькі дзяўчат сабіраюцца ноч­чу ў адной хаце. Яны кладуць на парозе сваі кольца, пасля чаго пры­но­сяць у хату курыцу або пеўня і назіраюць, чыё кальцо птуш­ка клюне першым – той дзяўчыне і замуж першай у будучым годзе ісці; дзяўчаты пяклі з рэшткаў цеста маленькія булачкі, кла­лі іх на парог хаты, потым прыводзілі сабаку і назіралі: чыю бу­лач­ку ён з’есць раней, тая дзяўчына першай і замуж пойдзе; дзяў­чы­на ноччу выходзіла на папялішча, дзе перад Калядамі смалілі за­бі­тую свінню і ўважліва прыслухоўваліся, з якога боку забрэша са­ба­ка: адтуль і сватоў чакаюць. Каню завязвалі вочы хусткай, дзяў­чы­на садзілася і не кіруючы, выязджала на кані за вароты. У за­леж­нас­ці ад таго, у які бой накіроўваўся конь, адтуль і чакалі сва­тоў; хадзілі ноччу ў хлеў і лавілі авечак: калі зловяць барана – вый­дзе замуж, а калі авечку – не. А як лавілі старую авечку – муж будзе стары або ўдавец, маладую – малады; каб прысніўся су­жа­ны, дзяўчына ў адзін са святочных вечароў спіцыяльна ела якую-ні­будзь салёную ежу перад сном: что ёй прысніцца і напоіць у сне ва­дой – той будзе жаніхом. Дзяўчаты ішлі да калодца і кідалі ў ва­ду камень. Калі ён падаў ціха, то і муж будзе ціхі, добры, рахманы ча­ла­век, калі ж з шумам – не будзе згоды ў сям’і, заўсёды будуць свар­кі; дзяўчаты даставалі з-пад печча курыцу і ставілі яе на стол. На стале раскладвалі розныя прадметы. Які прадмет курыца першым пачне кляваць, дзяўчаты выз­на­ча­лі свой лёс: вуголле – грошы, хлеб – заўсёды на стале будзе ежа, соль – будзе горкая доля.

Запісана ў в. Лубенікі Брагінскага р-на

ад Гайдук Ганны Свясцьянаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Хвост І.

У нас варажылі на Шчадруху (багатая куцця). Абхватывалі час­та­кол і лі­чы­лі па парам. Калі чотнае, то будзеш у пары, калі не – дык не.

Перакідвалі цераз варота обувь (сапог ці што), каб знаць, ад­куль прый­дзе жаніх.

Яшчэ трэба было дзень не есці. Сабраць хлеба кусок або блі­на, за­вя­заць у вузел і пакласць пад падушку, і гаварыць: “Лажуся ўмес­це, прыснісь жа­ніх нявесце”. Потым нельзя гаварыць нічога.



Запісана ў г. Гомель

ад Злыдзенка Любові Мікітаўны, 1928 г.н.

(раней пражывала ў п. Новы Шлях Брагінскага р-на),

студэнткай Прыходзька К.
Дровы неслі, сколькі ўхвацяць, у хату і шчыталі. Еслі ў пары, то вый­дзеш замуж, а калі не, то не выйдзеш.

У 12 часоў ночы выходзілі на вуліцу і абдымалі забор. Колькі аб­х­ва­ці­лі досак, шчыталі. Калі ў пары, то выйдзе дзеўка ў гэтым годзе замуж, ка­лі не, то астаецца ў дзеўках.

Бахілы кідалі цераз забор. І ў які бок падалі носам, туды і пой­дзе за­муж.

Запісана ў в. Вуглы Брагінскага р-на

ад Найдзенка Клары Пятроўны, 1926 г.н.,

студэнтам Васілеўскім У.
У ноч перад Новым годам дзяўчаты варажылі. Варожбы булі роз­ныя. Аб­ды­ма­лі ў цемнаце з заплюшчанымі вачыма шчыкетнік: ка­лі шчыкецін цот­ны лік, то быць у етым годзе ў пары, калі ня­цот­ны, то – не.

Такжа хадзілі ў павець і ў цемнаце наўгад бралі палены, глядзе­лі: цот­на або не.

Кідалі цераз вароты сапог: у які бок насок паказвае, у той бок і замуж іці.

Кідалі бліны сабаку: чый блін першы сабака з’есць, тая дзеў­ка пер­шая замуж і пойдзе.

А яшчэ варажылі так. Дзеўка ноччу каля поўначы шла да ка­лодзе­жа, ве­ша­ла на яго замок, патом быстра, не абарочваючыся, бег­ла ў хату, ла­жы­ла ключ ад замка пад падушку і казала: “Сужаны-ражаны, прыдзі ключа пра­сіць, каня паіць”. Патом ла­жы­ла­ся спаць і не казала больш ні слова.

Запісана ў в. Касачоў Брагінскага р-на

ад Мельнічэнка Марыі Якаўлеўны, 1944 г.н.,

Прышчэп Юліі Аляксандраўны, 1932 г.н.,

студэнткай Лук’янавай Л.
Гадалі на Каляды пра замужжа. Ішлі на двор з закрытымі ва­чы­ма і бра­лі палена. Тады ўжо ў хаце глядзелі: як палена без су­коў, дак мужык будзе малады і красівы, а калі ўжэ крывое тое па­ле­на, дык стары будзе.

Сапагі чараз хаты кідалі. Куды насок пакажа, дак туды і за­муж пой­дзеш.

А то яшчэ блінец бралі да на вуліцу ішлі. Каго ўстрэніш, дак пы­та­лі­ся імя. Якое імя скажа, дак ета ўжэ ў мужыка твайго такое імя будзе. Блі­нец таму ўстрэчнаму аддавалі.

Запісана ў в. Чамярысы Брагінскага р-на

ад Сніцарэнка Марыі Андрэеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Краўчанка Н.
Утрам пякуць бліны. Первага бліна даюць дзеўцы ці хлопцу. По­тым іш­лі ў любую хату, заходзілі і стаялі на парозе, слухалі, што скажа хазяйка. Ес­лі скажа: “Праходзь і сядзь”, то не жэніцца ці не выйдзе замуж. Калі ска­жа: “Праходзь”, то выйдзе замуж ці жэ­ніц­ца. Калі нічога не скажа, то ў нас­туп­ны год жэніцца або вый­дзе замуж.

Прынясе абарэмак дроў дзеўка ці хлопец. Калі дроў парна, то да па­ры, калі ж не, то будуць ці дзеўка адна, ці хлопец адзін.

Падыходзілі да забора, здымалі сапог з нагі і кідалі цераз лю­бы за­бор, а тады глядзелі: куды наском упаў сапог – туды і пойдзе за­муж (у той бок).

Бралі пятуха, прыводзілі ў хату і сыпалі яму зярно, ставілі ва­ду і зер­ка­ла. Як павернецца к зеркалу пятух, то муж будзе кра­сі­вы, як к вадзе – п’я­ні­ца, як к зярну – калхознік, як закукарэкае – ар­ціст.

Клалі блін на галаву і выходзілі на вуліцу. Калі сустракалі пер­ша­га муж­чы­ну, то пыталі яго імя. Так будуць зваць мужа ці хлоп­ца, з якім будзеш сус­т­ра­кац­ца.

Выходзілі на вуліцу і слухалі: дзе стукне ў доску, у той ста­ра­не і будзе твой дом.

Кідалі дзеўкі бліны. Чый первы з’есць сабака, тая першая і за­муж вый­дзе.

Лажылі лентачкі ў рэшата і кідалі. Чыя лента выпадзе пер­шай, тая пер­шай замуж пойдзе.



Запісана ў в. Міхнаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данчанка К.
Шостага раніцай бярэ дзеўка кавалачак хлеба і хавае ў сваё адзен­не, да першай зорачкі нічога не есць, тады еты хлеб пад па­душ­ку ложыць. Як спаць ідзе, дык загадуе: “Сужаны-ражаны, прыдзі вячэраць”.

А то перад Калядамі набіраюць ваду з калодзежа, толькі каб ніх­то да­ро­гу не перайшоў. Тады ўжо і льюць гэту ваду ў міску ды пад краваць па­ста­вяць. З бярозы ці з веніка бярозавага наламаюць пру­тоў ды масток зро­бяць праз ваду. Як спаць ідуць, дык кажуць: “Сужаны-ражаны, прыдзі це­раз масток папіць вады глаток”.

Пякуць на скаварадзе блін. Калі дзеўка шчэ нямужняя, дык бя­рэ гэты блін, хавае пад гаруску і бяжыць на шлях. Там, калі стрэ­не хлопца якога, дык пытае, як завуць. Бяжыць дахаты, есць блін. У гэты ж год замуж ідзе.

Запісана ў в. Петрыцкае Брагінскага р-на

ад Ліжаш Еўдакіі Цімафееўны, 1932 г.н.,

студэнткай Курбатавай Л.
На багатую куццю – на Крашчэнне – гадалі. Кідалі туфлікі це­раз ва­ро­ты і дровы насілі. Кідалі туфлі. Куды ўжо ён стане но­сам, туды ўжо і пой­дзеш замуж. А дровы як прынясуць у печ, да і шчы­та­юць, колькі палак ужэ. Як да пары, то будзеш у пары, а як не да пары, то не ў пары.

Ставілі пад краваць ваду. І клалі такія вот палачкі, мосцік ра­бі­лі. Хто прый­дзе ў ва сне па ваду, то і судзьба будзе.



Запісана ў в. Сялец Брагінскага р-на

ад Цярэшчанка Ганны Пятроўны, 1929 г.н.,

студэнткай Кушняровай К.
Дзяўчаты пяклі бліны, раскладвалі іх, потым прыводзілі са­ба­ку і ўваж­лі­ва сачылі, чый першы блін ён схопіць. Лічылася, што тая дзяўчына пер­шая выйдзе замуж.

Пад ложак у галаве клалі замок і кубак з вадою, паміж імі кла­лі трэс­ку. Які хлопец прысніцца ў гэту ноч, той і замуж во­зь­ме.

Абхватвалі дзяўчаты плот: калі абхвацяць парную колькасць бяр­вен­няў, то ў гэтым годзе ў пары будзе – замуж выйдзе.

Бралі дровы з дрывотні, стараліся адным махам захапіць па­бо­лей дроў. Неслі ў хату і там лічылі: калі пален было парна, то ў гэ­тым годзе ў па­ры будзеш.

Кідалі чаравік цераз вароты: у які бок будзе глядзець насок, ту­ды і за­муж пойдзе.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   21


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка