Вандроўка чацвёртая. Думкі ў дарозе




Дата канвертавання18.05.2016
Памер30.68 Kb.
Вандроўка чацвёртая. Думкі ў дарозе
Мы сёння будзем ехаць і думаць аб людзях, сваіх земляках – найбольшай каштоўнасці. Бо ад чалавека – дарослага і падлетка, пенсіянера і малечы – залежыць лёс нашай Зямлі.

Пачнём з вул. Цэнтральнай вёскі Сыраваткі. Ля кожнага катэджа – дагледжаныя гароды, кветнікі, пладовыя дрэвы. Маці нашай гурткоўкі Тані Жук першая сярод суседзяў збірае агародніну – агуркі, памідоры, перцы, суніцы. Бацька Тані, механізатар, дапамагае сваім дзецям рабіць розныя падзелкі для сямейных выстаў. Усе разам яны займаюцца пляценнем з бісеру, іх работы часта трапляюць на розныя святы і кірмашы ў якасці сувеніраў.

Мнагадзетная сям’я Лукшаў прадстаўляла нашу школу летась на раённым конкурсе сем’яў. Кіраўніца гуртка паказала нам фотаальбом, які быў падрыхтаваны да гэтага свята. Мы глядзелі на сям’ю – бацькоў, сыноў Максіма, Паўла і Мікітку – і здіўляліся трапным вершам-подпісам.

У вёсцы Сыраваткі, дзе народ руплівы,

Дзе лясы прыгожыя і цячэ Вялля,

Пражывае дружная, моцная, трывалая,

На вуліцы Цэнтральнай Лукшава сям’я.


Пра тату Аляксандра мы не раз чыталі

У газеце нашай меснай “Светлы шлях”:

Камбайнёр вядомы, пераможца ніваў,

Кожны год шчыруе Лукша на палях.


Ганарыцца школа Паўлам і Максімам,

Вучацца выдатна, дружныя браты.

Вось такія дзеці – радасць для краіны,

Будучае наша – фонд наш залаты!


Па дарозе сустракаем нашага фельчара, Шабан Нэлу Яўгенаўну: на веласіпеде падалася на выклік да нейкага хворага. Яна – адна з лепшых фельчараў Смаргонскай ЦРБ, працуе шмат гадоў на сваёй нялёгкай пасадзе.

У вёсцы Дабраўляны завітваем у госці да нашай гурткоўкі Яцыны Гражыны і яе мамы Марыны. Нам абяцаюць гарбату з траў, а печыва ўжо стаіць на стале ў альтанцы! Гражына знаёміць нас з мамай, а кіраўніца гуртка з ёй нават абдымаецца: яна вучыла Кузьміну Марыну! Робім невялікую астаноўку пасля палуднавання, бо нам хочацца самім убачыць гэту старадаўнюю вёску. Тут некалі жыў багаты мецэнат Гюнтэр, які меў мастацкую галерэю, аранжарэю, прыгожы і гасцінны дом, рыбныя сажалкі, парк з рэдкімі раслінамі. Ад былой велічы мала што захавалася: былая канюшня, якая пазней, у савецкія часы, некаторы час была турмой, амбары, падзямеллі пад будынкамі і зарослыя сажалкі. Габрыеля Пузына, дачка Гюнтэраў, пакінула свае ўспаміны пра Дабраўляны. Частка з іх перакладзена з польскай мовы, і кіраўніца гуртка абяцае нас з імі пазнаёміць.

Недалёка ад Дабраўлянаў размясцілася невялікая вёсачка Пазборцы. Адсюль у школу ездіць наша настаўніца біялогіі Лобач Вольга Лявонаўна з сынам Ягорам. Старэйшы сын, Аляксандр, пераможца Рэпубліканскіх алімпіядаў па біялогіі, які “праславіў” не толькі сябе, але і ўсю нашу школу, вучыцца на ўрача-стаматолага ў Мінску.

Цяпер пераязджаем у вёску Стаўбуцева. Там нам хочацца ўбачыць на свае вочы капліцу, пабудаваную фундатарам на асабістыя ахвяраванні. Ён у свой час выйграў грашовы грант і потым, адкрыўшы сваю справу, пабудаваў гэту капліцу. Завуць яго Францішак Жылка.

Мы маем з сабой яго фотаальбом “Вілія вачыма вандроўніка. Краязнаўчыя нарысы”, які ён стварыў разам з А.Касцючэнкам. У гэтай кнізе шмат чаго цікавага ад такога ж зацікаўленага, улюбёнага местачкоўца-патрыёта. Тапонім “Стаўбуцева” паводле легенды растлумачыў яшчэ Ігнацій Ходзька ў 1843 годзе: слова “стаўбуй” абазначае “прычальвай да берага, да стаўбоў на беразе”. А стаўбы (па́лі, бэлькі) засталіся як езуіцкія памяткі, бо на беразе некалі стаяў іх млын. Стаўбы (буі) патрэбны былі і для астаноўкі плытоў ля берага. А плыты – гэта драўніна, якую сплаўлялі па Віліі аж у Балтыку.

У сваіх краязнаўчых нарысах Ф.Жылка расказвае шмат цікавага для нас: пра фальварак Тупальшчына, які належаў езуітам, пра сям’ю Бакшанскіх, пра летні пансіянат, які месціўся недалёка на правым беразе Віліі з пляжам і байдарачнай прыстанню і праіснаваў да 1939 года. Але ўсё гэта было знішчана падчас ваенных дзеянняў у сакавіку 1943 года. Мы рашылі, што вясной адшукаем рэшткі пахавальнага склепа XVIIст., пра які таксама піша Ф.Жылка…

У Стаўбуцеўскай капліцы, якая пабудавана ў гонар св. Францішка, восенню адбываюцца фэсты з набажэнствамі.



Развітваючыся з гэтай вёсачкай, хочацца паўтарыць словы-эпіграф да нарысаў Жылкі:


Корвель А., 11кл., Яцына Г., 7кл.Цикота С.,6 кл

Фота Сімончык С., 11 кл.

Набор,камп’ ютарная верстка і дызайн Пазлевича В.,11 кл


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка