Валожыншчына… Куточак у вялікім свеце




Дата канвертавання29.03.2016
Памер148.1 Kb.


Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”


Валожыншчына…

Куточак у вялікім свеце

маленечкі і дарагі

Аўтары: Княжэвіч Ганна Мікалаеўна, выкладчык,

Круглік Ганна Антонаўна, выкладчык

Адрас: 222357 г. Валожын, вул. Луначарскага, 2

Тэлефон: 80177255120

Валожын


2013

Інфармацыйны ліст


Тэма

Валожыншчына… Куточак у вялікім свеце маленечкі і дарагі

Фамілія, імя, імя па бацьку, должность аўтара

Княжэвіч Ганна Мікалаеўна, выкладчык інфарматыкі;

Круглік Ганна Антонаўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры.



Анатацыя

Матэрыялы на тэму “Валожыншчына… Куточак у вялікім свеце маленечкі ды дарагі” можна выкарыстоўваць поўнасцю ці часткова для правядзення ўрокаў беларускай мовы, літаратуры, гісторыі, выхаваўчых мерапрыемстваў.

Работа складаецца з сямі вялікіх частак, кожная з якіх з’яўляецца самастойным праектам. Агульнае ў работах – краязнаўчы матэрыял па Валожыншчыне. Праекты змяшчаюць багаты па зместу матэрыял – вялікую колькасць фотаздымкаў, картасхем, архіўных дакументаў, гістарычных звесткаў пра малую радзіму.

Электронныя матэрыялы падрыхтаваны на беларускай мове ў Microsoft PowerPoint 2003 і Microsoft PowerPoint 2007. 


Напрамак работы

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне

Для якой катэгорыі разлічаны

разлічаны на навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў школ, прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў і людзей, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю.

Публікацыя

-

Поўная назва УА

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”

Адрас установы адукацыі

Адрас: 222357, Мінская вобласць, г. Валожын, вул. Луначарскага, 2

Тэлефон з кодам

80177255120

E-mail, сайт

ptu208@minsk-region.edu.by

volozhin-licey.by




Змест


Інфармацыйны ліст 2

Змест 3


3

Уступ 4


Асноўная частка 5

Прэзентацыя “Уладзімір Караткевіч на Валожыншчыне” падрыхтавана гурткоўцам да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Яна адлюстроўвае сувязь У.С. Караткевіча з валожынскай зямлёй, расказвае аб сяброўстве з В.П. Рагойшам, сустрэчах са знакамітымі людзьмі. (Дадатак № 5) 7

Мерапрыемства “Пазнай сваю Радзіму” ўяўляе сабой завочнае падарожжа па мясцінах Мінскай вобласці (у рамках акцыі па падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя Мінскай вобласці), дзе пражываюць выпускнікі і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Дэталёвы, падрабязны, рознабаковы і крапатлівы падбор матэрыялаў дазволіў стварыць прэзентацыю “Пазнай сваю Радзіму”, што дазволіла ў вобразнай форме паказаць цікавыя і непаўторныя мясціны Валожыншчыны. Эпіграф – словы земляка Хведара Чэрні “Ведаю, што нарадзіўся б толькі тут”. 7

Заключэнне 9

Літаратура 10

Дадаткі ў асобных кнігах 13


Уступ


Праблемы і задачы выхавання маладога пакалення маюць агульную сутнасць: развіццё ў кожным дзіцяці непаўторнай чалавечай індывідуальнасці і самабытнасці з адначасовай арыентацыяй моладзі на высокія маральныя каштоўнасці, актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Галоўная мэта – дапамагчы кожнаму навучэнцу ў фарміраванні грамадзянскай пазіцыі, у выхаванні духоўна развітай асобы, у развіцці цікавасці да вывучэння гісторыі сваёй Бацькаўшчыны.

Змест адукацыі і выхавання павінен быць заснаваны на нацыянальнай культуры і ўключаць пазітыўныя тэндэнцыі ладу жыцця народа. Вялікую магчымасць для выхавання і станаўлення маладога чалавека дае мясцовы краязнаўчы матэрыял.

Шмат гадоў у Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі сумесна працуюць два гурткі – “Спадчына” і “Алгарытм”. Гурткоўцамі не адзін год збіраўся краязнаўчы матэрыял. Праца гурткоўцаў аформлена ў вялікія праекты: “Духоўныя скарбы Валожыншчыны”, “Царкоўны перазвон на Валожынскай зямлі”, “Знаёмымі шляхамі – за новымі адкрыццямі”, “Паэтычны малітоўнік”, “Уладзімір Караткевіч на Валожыншчыне”, “Пазнай сваю Радзіму”. Урок па беларускай мове на тэму “Стылістыка” распрацаваны на аснове мясцовага краязнаўчага матэрыялу. Праекты атрымалі агульную назву “Валожыншчына… Куточак у вялікім свеце маленечкі і дарагі”.

Праекты садзейнічаюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў, гонару за свой народ, любові да роднай зямлі і яе гістарычных каштоўнасцяў, стварае ўмовы для фарміравання ў маладых людзей адказнасці за сваю вёску, горад, Радзіму. Яны развіваюць цікавасць навучэнцаў да гісторыі сваёй Айчыны, выклікаюць жаданне вывучаць гісторыю, геаграфію, літаратуру.

Любоў да Радзімы пачынаецца з роднай мовы, якая яднае ўсіх жыхароў Беларусі ў адзіны народ, таму праекты падрыхтаваны на беларускай мове. Падабрана музычнае суправаджэнне, а тэкст напісаны, але не агучваецца і яго патрэбна чытаць.


Асноўная частка


Адным з асноўных накірункаў работы ў Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.

Без ведання сваіх каранёў па-сапраўднаму немагчыма палюбіць родны край, яго спадчыну. Гэты накірунак вядзецца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і скіраваны на вывучэнне гісторыі, культуры, прыроды, эканомікі малой радзімы. Педагогі і навучэнцы ліцэя – актыўныя ўдзельнікі гэтай акцыі.

Інфармацыйныя тэхналогіі з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця сучаснага чалавека і з поспехам прымяняюцца ў адукацыйнай і выхаваўчай рабоце. Важная роля ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў належыць краязнаўчай дзейнасці. Шмат гадоў у ліцэі на грамадскіх пачатках сумесна працуюць два гурткі – “Спадчына” (кіраўнік Круглік Ганна Антонаўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры) і “Алгарытм” (кіраўнік Княжэвіч Ганна Мікалаеўна, выкладчык інфарматыкі). Больш дзесяці гадоў збіралі краязнаўчы матэрыял: хадзілі ў паходы, наведвалі музеі і бібліятэкі, рабілі фотаздымкі, сустракаліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і старажыламі Валожыншчыны, кансультаваліся са святарамі. Сабранае вылілася ў выхаваўчыя гадзіны, прэзентацыі, праекты. Праца пачалася з выхаваўчай гадзіны “Мая маленькая радзіма”. У 2006 годзе за творчую работу “Пройдземся па нашых вуліцах” (завочнае падарожжа) у намінацыі “Бацькаўшчыне прысвячаецца…” навучэнкі групы 29-20 і кіраўнік Княжэвіч Г.М. атрымалі дыплом І ступені ў конкурсе творчых работ навучэнцаў “Сэрцам адданыя роднай зямлі”.

Валожыншчына багата сваёй гісторыяй, аб краі існуе шэраг легенд і падданняў, захавалася шмат праваслаўных і каталіцкіх храмаў з разнастайнай архітэктурай, палацава-паркавы комплекс, ешыбот і іншыя. На невялікай плошчы ў Валожыне размешчана пяць гістарычных помнікаў. На Валожыншчыне нарадзіліся або працавалі доўгі час такія людзі, як Сымон Будны, Канстанцыя Буйло, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Стары Улас, Фердынанд Рушчыц, Уладзіслава Луцэвіч, Пятро Бітэль, Уладзіслаў Чарняўскі, Сяргей Пясецкі, Хведар Чэрня, Віктар Каваленка, Вячаслаў Кебіч, Шымон Перас, Вячаслаў Рагойша, браты Янушкевічы з Ракава, Віктар Шніп і іншыя. Усе яны любілі і любяць свой край. На Валожыншчыне вельмі маляўнічыя краявіды, як і ва ўсёй Беларусі, іх хочацца здымаць і паказваць фотаздымкі людзям. Сабраныя гурткоўцамі матэрыялы адлюстраваны ў вялікім праекце пад агульнай назвай “Валожыншчына… Куточак у вялікім свеце маленечкі і дарагі”.

Спачатку быў створаны праект “Духоўныя скарбы Валожыншчыны”. Зрабілі прэзентацыю пра Валожын, з’явілася картасхема з населенымі пунктамі раёна – і пачалася праца. Праект налічвае больш за 300 слайдаў з фотаздымкамі валожынскіх мясцін, вершамі паэтаў-землякоў, гістарычнымі звесткамі. Расказваецца аб духоўна-маральных і культурных, вартых увагі, каштоўнасцях сямнаццаці населеных пунктаў раёна, а міні-прэзентацыя “За Радзіму” мае звесткі аб абаронцах Радзімы і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. (Дадатак № 1)

Калі проста расказваць пра сваю маленькую радзіму, то цікавасць навучэнцаў змяншаецца. Вось тут на дапамогу прыходзяць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, якія абуджаюць цікавасць да сваіх вытокаў.

Гульня-падарожжа “Знаёмымі шляхамі – за новымі адкрыццямі” мае больш за 200 пытанняў і складаецца з сямі частак: “Знаёмымі шляхамі − за новымі адкрыццямі (асноўная частка)”, “Архітэктурная спадчына”, “Гістарычнымі сцежкамі”, “Дарога да святыняў”, “Маршрутамі народнай славы і смутку”, “Сустрэчы з прыродай”, “Шляхамі славутых людзей”. Пытанні падрыхтаваны на аснове архіўных дакументаў, матэрыялаў музеяў, дакументальных кніг, артыкулаў, успамінаў удзельнікаў падзей. (Дадатак № 2)

Перад гульнёй патрэбна пазнаёміцца з матэрыяламі праектаў: “Духоўныя скарбы Валожыншчыны”, “Царкоўны перазвон на Валожынскай зямлі” , “Паэтычны малітоўнік” (па творах паэтаў, якія маюць дачыненне да Валожыншчыны) і яе прэзентацыя, “Уладзімір Караткевіч на Валожыншчыне”, “Пазнай сваю Радзіму”, “Стылістыка”.

Прэзентацыя «Царкоўны перазвон на Валожынскай зямлі» (больш 250 слайдаў) садзейнічае фармірованню патрыятычных пачуццяў, стварае ўмовы для прабуджэння ў маладых людзей цікавасці да духоўнага жыцця і праваслаўя ў Беларусі, развівае цікавасць навучэнцаў да гісторыі сваёй Айчыны, святыняў, падштурхоўвае да разважання аб сэнсе свайго існавання на Зямлі. У праекце паказаны ўсе праваслаўныя храмы Валожынскага раёна, большасць з якіх захаваліся і ўяўляюць архітэктурную і гістарычную каштоўнасць, расказваецца аб тым, як зараджалася праваслаўе на Валожыншчыне. Праект «Царкоўны перазвон на Валожынскай зямлі» мае 6 частак: «Царкоўны перазвон на Валожынскай зямлі. Валожын» (асноўная частка); «Івянец, Кіявец, Пральнікі»; «Пяршаі, Доры, Даўбені»; «Ракаў, Яршэвічы, Вялікія Крывічы»; «Лоск, Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, Дубіна»; «Вішнева, Подберазь».

Кожная частка расказвае пра праваслаўныя храмы названых населеных пунктаў. Праект падрыхтаваны на аснове архіўных дакументаў, матэрыялаў музеяў, дакументальных кніг, нарысаў, успамінаў сведкаў падзей. Кансультавалі аўтараў Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы ў Валожыне протаіерэй Дзмітрый Агіевіч і настаяцелі іншых храмаў, мясцовыя жыхары. (Дадатак № 3)

Навуковая праца “Паэтычны малітоўнік” прадстаўлена ў выглядзе зборніка, куды ўвайшлі вершы-малітвы паэтаў, жыццё якіх звязана з Валожыншчынай, а таксама малітвы “Ойча наш” у перакладзе на беларускую мову, да святога Яцака і мучанікаў Ахілеса і Германа. Праца ілюстравана фотаздымкамі валожынскіх краявідаў.

У аснову малітоўніка, напісанага на беларускай мове, пакладзены матэрыял, сабраны з твораў беларускіх паэтаў, якія маюць дачыненне да Валожынскага раёна. Даецца даведачны матэрыял аб аўтарах твораў, доказы іх сувязі з Валожыншчынай, змест вершаў або ўрыўкаў.

Ён ўключае ў сябе ўводзіны, дзе расказваецца пра валожынскую зямлю, людзей, якія праславілі родны край.

Змест дадзенай працы адрозніваецца лагічнасцю, яснасцю, ён паслядоўна выкладзены. Выкарыстаная літаратура і тэрміналогія адпавядаюць сучасным патрабаванням духоўнага выхавання моладзі.

Навуковая праца “Паэтычны малітоўнік” рэалізуе краязнаўчы прынцып у выхаванні навучэнцаў, яго матэрыялы садзейнічаюць духоўна-маральнаму выхаванню. (Дадатак № 4)

Прэзентацыя “Уладзімір Караткевіч на Валожыншчыне” падрыхтавана гурткоўцам да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Яна адлюстроўвае сувязь У.С. Караткевіча з валожынскай зямлёй, расказвае аб сяброўстве з В.П. Рагойшам, сустрэчах са знакамітымі людзьмі. (Дадатак № 5)

Урок на тэму “Стылістыка” распрацаваны па праектнай тэхналогіі. Навучэнцамі падрыхтаваны 5 міні-праектаў. Абавязковая ўмова – выкарыстаць мясцовы краязнаўчы матэрыял. Пастаўленая задача вырашана паспяхова: кожны міні-праект прысвечаны Валожыншчыне. У працэсе падрыхтоўкі і афішыравання работ навучэнцы пераконваліся, што і іх родны куток натхняў паэтаў, што і іх землякі ўнеслі пэўны ўклад у развіццё беларускага слова, што і іх родная зямля прыгожая і непаўторная. (Дадатак № 6)

Мерапрыемства “Пазнай сваю Радзіму” ўяўляе сабой завочнае падарожжа па мясцінах Мінскай вобласці (у рамках акцыі па падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя Мінскай вобласці), дзе пражываюць выпускнікі і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Дэталёвы, падрабязны, рознабаковы і крапатлівы падбор матэрыялаў дазволіў стварыць прэзентацыю “Пазнай сваю Радзіму”, што дазволіла ў вобразнай форме паказаць цікавыя і непаўторныя мясціны Валожыншчыны. Эпіграф – словы земляка Хведара Чэрні “Ведаю, што нарадзіўся б толькі тут”.

У ходзе пошукавай працы склаліся ўмовы для творчасці, павышэння цікавасці да вывучэння гісторыі свайго роднага краю, што садзейнічае фарміраванню патрыятызму, любові да сваёй Бацькаўшчыны, дапамагае кожнаму навучэнцу акрэсліць грамадзянскую пазіцыю, выхоўваць павагу і цікавасць да гістарычнага мінулага і сучаснасці Беларусі, фарміруе ў навучэнцаў асабістую адказнасць за свой горад, Радзіму. Мерапрыемства – штуршок для больш грунтоўнага вывучэння гісторыі сваёй Бацькаўшчыны. (Дадатак № 7)

Матэрыялы на тэму «Валожыншчына… Куточак у вялікім свеце маленечкі і дарагі» садзейнічаюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў, гонару за свой народ, любові да роднай зямлі і яе гістарычных каштоўнасцяў, ствараюць ўмовы для фарміравання ў маладых людзей уласнай адказнасці за сваю вёску, горад, Радзіму, развіваюць цікавасць да вывучэння гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, выклікаюць жаданне вывучаць гісторыю, геаграфію, літаратуру. Матэрыялы падрыхтавана для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Актыўнае развіццё мясцовага краязнаўства дапаўняе звесткі, атрыманыя навучэнцамі на ўроках, спрыяе маральнаму, эмацыянальнаму і эстэтычнаму развіццю, духоўнаму самасцвярджэнню навучэнца як асобы, што адчувае сябе часткай прыроды, грамадства, здольнага творча і актыўна рэалізоўваць сябе ў соцыуме.



Заключэнне


Работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў паспяховая там, дзе яна праводзіцца сістэматычна. Гурткоўцы і іх кіраўнікі пастаянна прымаюць актыўны ўдзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

2009 год. На заключным этапе ІV рэспубліканскага конкурса “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” за завочнае падарожжа “Духоўныя скарбы Валожыншчыны” атрымалі каштоўны прыз у намінацыі “За духоўнае адраджэнне”.

Па выніках удзелу ў абласным фестывалі PowerPoint-прэзентацый, прысвечаных 65-гадавіне вызвалення Беларусі, у намінацыі “Прэзентацыя пазакласнага мерапрыемства” калектыў навучэнцаў ліцэя атрымаў дыплом І ступені.

2010 год. Абаранялі гульню-падарожжа па валожынскай зямлі “Знаёмымі шляхамі – за новымі адкрыццямі” на заключным этапе V рэспубліканскага конкурса “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”.

Работа Макарэвіча Кірыла «Уладзімір Караткевіч на Валожыншчыне» атрымала дыплом пераможцы ў конкурсе мультымедыйных прэзентацый “Наш Уладзімір Караткевіч”.

2011 год. З праектам “Царкоўны перазвон на Валожынскай зямлі” сталі фіналістамі рэспубліканскага конкурсу «Праваслаўныя святыні беларускага народа», прысвечанага стагоддзю перанясення мошчаў прападобнай Ефрасінні ігуменні Полацкай.

2012 год. Член гуртка Астапава Святлана атрымала дыплом ІІ ступені ў абласным конкурсе фотаработ “И помнит мир спасённый” сярод устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і навучэнскай моладзі за работу “Одна на всех Победа”.

На конкурсе навуковых прац навучэнцаў ліцэяў, гімназій, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на тэму “Біблейскія сюжэты ў сусветным мастацтве”, які праводзіла дзяржаўная ўстанова адукацыі “Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла” БДУ, Бекіш Алёна ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені за працу “Паэтычны малітоўнік” (па творах паэтаў, якія маюць дачыненне да Валожыншчыны).

У фінальным этапе рэспубліканскага агляду “Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі” у намінацыі “Беларусь – мая Айчына” праект “Знаёмымі шляхамі – за новымі адкрыццямі” адзначаны дыпломам ІІ ступені.

Як бачна, краязнаўчая праца ў спалучэнні з інфармацыйнымі тэхналогіямі дапамагаюць вывучаць, адраджаць і зберагаць гісторыка-культурную і прыродную спадчыну малой радзімы. Праз паказ фактаў, падзей, з’яў, вобразаў уздзейнічаюць на фарміраванне культуры, выхоўваюць патрыятызм, грамадзянскі абавязак і асабістую адказнасць у навучэнцаў.


Літаратура


Басецкі І. Старонка родная мая. Вершы. Мн.: 1995. - 84 с.

Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Вучэб. дапам. для 10 кл. агульнаадук. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / уклад. М.А. Лазарук і інш.–Мн.: Маст. літ., 2002.– 622 с.

Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Вучэб. дапам. для 10 кл. агульнаадук. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / уклад. М.А. Лазарук і інш.–Мн.: Маст. літ., 2002.– 622 с.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца – Беларусцы / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1996. 480 с.: іл.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы – Варанец / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1996. 511 с.: іл.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4. : Варанецкі – Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1997. 480 с.: іл.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы – Дагон / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1997. 576 с.: іл.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм – Застава / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1998. 576 с.: іл.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка – Кантата / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1998. 608 с.: іл.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто – Кулі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1999. 576 с.: іл.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія – Мугаджары / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2000. 544 с.: іл.

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле – Рэлаксін / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001. 576 с.: іл.

Бяздоннае багацце: Легенды, паданні, сказы / Склад. А.І. Гурскі. – Мн.: Маст. літ., 1990. – 255 с.: іл.

Валожынскій край. Валожын, 1999 год.

Воложинский район. Информационный материал. Воложин, 2006 год.

Галасы роднай старонкі /уклад. Фатыхава Г.А.-Мінск: Друк-С, 2006 – 176 с.

Ганчарык, М.М. Мая Пяршайшчына / М. Ганчарык. – Мн.: Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2004. – 192 с.: іл.

Гіруць-Русакевіч, В.Ф. Мовай сэрца : кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч. – Мінск : Маст. літ., 2008.- 158 с.

Гіруць-Русакевіч В. Пад зоркаю лёсу. Вершы. –Мн. : “Беларускі кнігазбор”, 1999 – 128 с.

Детский туризм в Минской области: пособие для учителей учреждений, обеспечивающих получение общ. сред., проф.-техн. образования организаторов турист. – краевед. работы / Авт. – сост. Т. И. Данилевич, Н. П. Кулеш, З. А. Новикова. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – 232 с.: ил.

Дунін-Марцінкевіч В. Творы/[Уклад., прадм. І камент. Я. Янушкевіча]. – Мн.: Маст.літ., 1984. – 527 с., 8л. Іл., 1 л. партр.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору., Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелСЭ, 1987.- 284 с.: іл.

Зямлі маёй і землякам: Валожыншчына паэтычная / Аўт. – укл В.Ф. Гіруць-Русакевіч. – Мн.: Выд-ва “Чатыры чвэрці”, 2005. – 112 с., іл.

Івашын В. Беларуская літаратура: Падруч. для 10 кл. агульнаадук. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / В.У. Івашын, М.А. Лазарук.–Мн.: Маст. літ., 2001.– 414 с., іл.

Историческое краеведение Белоруссии. Под ред. Э.М. Загорульского, 1980 год.

Купала Я. Лірыка: [Для сярэд. І ст. школ. Узросту/ Аўт. прадм. і ўклад. У. Гніламёдаў].–Мн.: Юнацтва, 1981.– 239 с., 1л. партр.– (Школ. б-ка).

Курыла М. “Асенні рэнесанс”. : Вершы.– ЛМФ “Нёман”, 2001.– 88 с.

Лакотка, А.І. Дойлідства Беларусі. Мінск, 2003 год.

Люблю наш край… : Валожыншчына літаратурная :проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія, ліставанне / уклад., падрыхт. тэкстаў і камент. В. Рагойшы. – Мінск : Маст. літ., 2006.– 495 с., 8[л] іл.– (Беларусь літаратурная).

Настаўніцкая газета. Выданне асветнікаў Рэспублікі Беларусь.

Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Валожынск. Р-на/Укл. Я.Я. Янушкевіч. – Мн.: Маст. літ., 1996. – 454 с.: іл.

Праваслаўныя храмы на Беларусі. Мінск, 2001 год.

Працоўная слава. Грамадска-палітычная газета. Заснавальнік: Валожынскі раённы выканаўчы камітэт.

Прокопчик, Л.Т. В краю Налибокской пущи.–Мн.: Полымя, 1979.–160 с., ил.

Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь /СоставительА. Варивончик и др. – Мн.: ООО “Харвест”, 2004. – 448 с. : ил., карт.

Равінскі, Г.А. Млын жыцця –Мн.: Рым.-катал. парафія Св. Сымона і Св. Алены, 2004. – 396 с.: іл.

Рукапіс Г.М. Каржанеўскага, краязнаўцы.

Рэгіянальная газета. Заснавальнікі: Аляксандр Манцэвіч, Ніна Манцэвіч

Святыня Беларусі. Кс. Уладзіслаў Завальнюк. Мн.: Рым.-катал. парафія Св. Сымона і Св. Алены, 1998.– 472 с.: іл.

Томаш Лях А. Хроніка касцёла і парафіі ў Валожыне і Пяршаях. Том 4. Год 1994 – 2000

Тишков, А.В. Дзержинский. – 4-е изд. – М. : Мол. гвардия, 1985. – 384 с., ил. – (Жизнь замечат. людей. Сер. биогр. Вып. 7 (541).

Фомин А.В. Составитель. Лекарство от греха. Притчи. – М.: НОВАЯ МЫСЛЬ, 2011. – 288 с.

Чантурия, В.А. Археологические памятники Беларуси. Минск, 1982 год.

Часопіс «Дикая природа» № 1, 2011.

Чэрня Хв. На скрыжаваннях памяці: Вершы і паэма. – Мн.: Маст. літ., 1982. – 287 с.

Шакун, М.А. “Песняй рамонкаў”. : Вершы / Марыя Шакун.– Мінск: Выд-ва “Чатыры чвэрці”, 2007 .– 104 с., іл.

Шніп, В.А. На рэштках храма: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1994. - 159 с.

Шніп, В.А. Страла кахання, любові крыж : паэзія і проза / Віктар Шніп; прадм. У. Гніламёдава. – Мінск : Маст. літ., 2008. - 270 с. – (Залатое пяро).

Янушкевіч Я. За архіўным парогам: Бел. літ. XIX – ХХ стст. у святле арх. пошукаў/Язэп Янушкевіч. – Мн.: Маст. літ., 2002. – 381 с., [8] л.: іл.

Фотаздымкі Барцэвіч А.М., Біталя П., Княжэвіч Г.М., Каржанеўскага Г.М., Мікітовіча Д.М., Садоўскага С., Страпко Т.П.


Дадаткі ў асобных кнігах

Дадатак 1. “Духоўныя скарбы Валожыншчыны”, завочнае падарожжа

Дадатак 2. “Знаёмымі шляхамі – за новымі адкрыццямі”, гульня-падарожжа

Дадатак 3. “Царкоўны перазвон на Валожынскай зямлі”, завочнае падарожжа

Дадатак 4. “Паэтычны малітоўнік”, навуковая праца з прэзентацыяй

Дадатак 5. “Уладзімір Караткевіч на Валожыншчыне”, прэзентацыя-даследванне

Дадатак 6. “Стылістыка” прэзентацыя да ўрока па беларускай мове

Дадатак 7. “Пазнай сваю Радзіму” распрацоўка выхаваўчай гадзіны






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка