Валерка булгакаў




старонка4/5
Дата канвертавання27.03.2016
Памер0.7 Mb.
1   2   3   4   5

АЎТАР І АЎТАРЫТЭТ
Вывучаць беларускую літаратуру ХIХ ст. азначае ня столькі дасьледаваць тэксты, колькі разглядаць ідэі, ідэалы і ідэалягічныя практыкі. Дзеля гэтага яна набывае спэцыфічнае адценьне літаратуры няспраўджаных магчымасьцяў.

Беларускія аўтары ХIХ стагодзьдзя ўчастых пісалі ня для іншых, а для сябе, — гэта была свайго роду індывідуальная творчасьць. Гэтым, мабыць, і вытлумачваецца тое, якім чынам крытычнай думкай давалася ацэна беларускамоўнай творчасьці XIХ ст.: ухвалялася само ўзьнікненьне таго ці ін­шага твора, напісанага пабеларуску, і гэтага было ўжо досыць, каб зьмясьціць гэты твор у адпаведную хрэстаматыю.

Згодна з гэтым, творчасьць таго ці іншага пісьменьніка нярэдка дзеялася ў рэжыме індывідуальнай адрасацыі: у бальшыні выпадкаў сам аўтар і невялікае кола яго найбліжшага атачэньня ставаліся чытачамі, спажыўцамі гэтага твора. Таму гаварыць аб літаратурнай палеміцы, аб літаратурнай крытыцы ў гэным часе, за радкім выняткам, вельмі рызыкоўна. Ведама, існавалі іншыя сцэнары, паводле якіх магла разгортвацца дзея, але пэўнае адно: толькі невялікай частцы масыву беларускамоўнай вэрбальнай творчасьці ў ХIХ ст. удалося абачыць сьвет. На гэтым фоне постаць Багушэвіча і ягоныя творы стаюцца выключнымі, бо яны рэальна ўплывалі на сытуацыю, правакавалі масу насьледаваньняў а перайманьняў і ў выніку актыўна засвойваліся, спараджаючы гучны сацыяльны розгалас.

У аўтараў адзінкавых вершаў фактычна няма біяграфіі, а якраз зь біяграфіі і пачынаўся шлях у літаратуру як Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, так і Пранціша Багушэвіча. Сам час і сама прастора прадвызначалі неабходнасьць біяграфіі, бо напару акурат біяграфія абумаўляла будучы росквіт таго ці іншага аўтара. У пэўным сэнсе ўся гісторыя беларускае літаратуры ХIХ ст. — гэта наўперад злучво біяграфій.

Прасторавая топіка фармавала гэтта сваеасаблівую, у адрозьненьне ад Заходняй Эўропы, фігуру аўтара, — аўтар гэтта не безаблічны скрыптар, дасканалы маніпулятар асартымэнтам наратыўных тэхнік, а пэрсона прафэтычная, постаць, што валодае адметным — аўтарскім — почыркам (а почырк, згодна з цытаваным вышэй выказваньнем В.Бэн’яміна, знутра хаваючы несьвядомае пішучага, ё архівам беспачуцьцёвых карэспандэнцый) ды надае літаратурнаму працэсу якасна новыя характарыстыкі (і, адпаведна, пытаньне пра мастацкую мэтоду гэтага аўтара заўсёды будзе другасным, бо ягонае першаснае заданьне — прагматычна сфармуляваць гэткую камунікацыйна агрэсыўную інтэнцыю, якая б засталася рэлевантнай і жыцьцядзейнай у сацыяльным абсягу). Іншымі словамі, літаратурны працэс не разгортваўся гэтта як канвэерная вытворчасьць, а рэалізоўваўся паштучнымі вырабамі майстра. Гранічная роля зразуметага так аўтара палягала ў закладаньні наратыву, аднолькава імпэратыўнага для ўсіх аб’ектывацый нацыянальнага дыскурсу.

Забясьпечыць дасягненьне наратыўнай кантынуальнасьці ў запраўднасьці магла толькі кніга. Кнігай зьясьняецца дасьпех Багушэвічавае літаратурнае місіі. Кніга — гэта ня толькі аб’ект-фэтыш, матар’яльная абалонка наратыўнай інтэнцыі, а перадусім нарматыўны спосаб бачаньня сьвету, які задае базавыя канстэляцыі сымболяў, архетыпаў і вобразаў пры „выкладзе” рэальнасьці. Але адно эмблематыкай сэнсаў функцыя памеркаванай так кнігі не абмяжоўваецца: насьлядуючы прыродзе на макрароўні (nbF4l a priori становіць сабой ейную істу), яна, такім парадкам, выяўляе другую, сукрытую кнігу: бесканцоўны тэкст прыроды.


МОЎНЫЯ ГУЛЬНІ
„Denken heißt identifizieren... Der Widerspruch ist das Nichtidentische unter dem Aspekt der Identität... Dialektik ist das konsequente Bewußtsein von Nichtidentität” 1 9 [10, S.15].

І Адорна і Гайдэґера цікавіў стасунак да неідэнтычнага ў мове. Гайдэґер агулам адмаўляе структуралісцкія тэорыі аб знакавым характары мовы: мова — гэта значна большае, чымся просты знак, і ідзе навет далей, кажучы: „Die Sprache ist das Haus des Seins” 2 0 [22, S. 53]. Мова і праўда, г.зн. мова і несукрытасьць (•8Zhg4"), апынаюцца ў адным паняцьцёвым шэрагу: „...die Sprache bringt das Seiende als ein Seiende allererst ins Offene” 2 1 [21, S. 61]. Тады паэзія — „gesteigerte Seinsweise von Sprache überhaupt, eigens gerichtet auf das Sein von Wahrheit” 2 2 [13, S. 9]. Ад яе Гайдэґер чакае нічога іншага, як затрыманьня забыцьця быту. Як думаньнік Гайдэґер ня хоча выказваць апошняе праўды быцьця, ён пакідае гэта паэту як мастаку мовы. — Так выяўляецца ў дыялёгу думаньніка Гайдэґера з паэтам Гёльдэрлінам, як ён, упа­асобку, вядзецца на апошніх абзацах другога фундамэнтальнага твора Гайдэґера „Beitrдgen zur Philosophie”: „Wie soll aber dem Denken glücken, was zuvor dem Dichter (Hölderlin) versagt blieb?” 2 3 [20, S. 12].

Паэт павінен не заступіць думаньніка, але вывальніць шлях новаму прышэсьцю багоў (і загэтым мысьленьня). Мысьленьне цяпер яшчэ больш перахаджалае, чымся паэзія, але гэта не зашкодзіць таму, што ў будучыні яно ўзноў дасягне свае спачатнае годнасьці: „Der Denker sagt das Sein. Der Dichter nennt das Heilige” 2 4 [23, S. 51].
„In der Sprache berühren sich Erwartung und Erfüllung” 2 5 [44, S. 131]. Гэтае выказваньне Людвіга Вітґенштайна неўспадзеўкі высьветчвае сваю глыбіню ў зусім, здавалася б, нечаканай пэрспэктыве. Ідзецца пра зьдзейсьненую самым Багушэвічам ідэалягічную правакацыю: дзеля яго і пасьля яго беларускі нацыяналізм стаецца pаr exсellence моўным. Можна пайсьці далей і сьцьвердзіць, што аўтарам „Дудкі беларускай” у падтэксьце былі сфармуляваныя тры субстанцыйныя вэктары антыкаляніяльнага мысьленьня, на якія пасьлей так ці інакш абапірацьмуцца за радкім выняткам усі „беларускія” нацыяналістычныя практыкі: (1) спадкаемнасьць/пераемнасьць зь Вялікім Княствам Літоўскім, (2) каталіцкасьць (якая ў мякчэйшых рэалізацыях можа трансфармавацца проста ў непрыняцьцё, ці навет адмаўленьне маскоўскага праваслаўя з усімі вынікаючымі згэтуль насьледкамі), (3) мова (якая, гэткім парадкам, стаецца базысам нацыянальнага дыскурсу, сваеасаблівай ідэалягічнай бацькаўшчынай).

Тэма мовы, барацьбы за мову, фікцыі мовы ў ХХ ст. набыла і мэтафізычнае гучаньне — згадаем, напрыклад, інсьпіраваную Ж.Дэрыдом „бітву за мову” („Gemetzel an der Sprache”, „carnage de langue” [16, S. 315]. Не паспыталіся, адылі, жаднага ад’іначаньня тэзы, што, першае, „a monu­mentality alien to the spoken language” 2 6 і, другое, „writing is a petrified language that lives an independent life” 2 7 (14, P. 113).

Такім чынам, у гістарычным вымеры мова („першапаэзія народу”, словамі Гайдэґера) была асноватворным складнікам паноўных дзяржаўных ідэалёгій. Таму так часта ў гісторыі беларускае слова ўспрыймалася як антыўрадавае. Гэткая тэндэнцыя пракідаецца ўжо ў Лява Сапегі зь ягоным ля­тэнтным супрацівам цэнтралізатарскім памкненьням поль­скай кіраўнічай эліты. Пік жа зьявы назіраецца ў ХIХ ст. — дастаткова прыгадаць, які выбуховы запал несла ў сабе „Мужыцкая праўда” Каліноўскага або паэтычныя творы Багушэвіча. Добры прыклад такой сытуацыі дае пачатак ХХ ст. і тыя радкія мамэнты, калі беларускае слова вырывалася з-пад імпэрскага кантролю ў другой палове ХХ ст.

Чытаць Багушэвіча азначае перакладаць яго на мову сёньняшняга дня.


АДЗІН ПСЫХААНАЛІТЫЧНЫ СЮЖЭТ
У філязафічным паратаксысе „Эстэтычнае тэорыі” Адорна прапануюцца наступныя дэфініцыі мастацтва:

— мастацтва ё грамадзкай антытэзай грамадзтва;

— мастацтва адмаўляе катэгарыяльна накіненыя эмпі­рыяй вызначэньні і, нягледзячы на гэта, утойвае эмпірыю ў собскай субстанцыі;

— мастацтва, як мы ўжо згадвалі, аб’ектывізуе мімэтычны імпульс. Яно як умацоўвае яго, так і спабывае яго беспасярэднасьці, а таксама паддае нэгацыі.

Апрача гэтага, Адорна назіркам за Гэґелем кажа, што мастацтва можна здэфініяваць і як сьведам’е нядолі. Каб перафармуляваць гэтае цьверджаньне ў псыхааналітычных тэрмінах, давядзецца выкарыстаць поймы „сымптом” і „траўма”. Спачатны балёвы згустак (падзея а) сублімуецца ў „творчай праяве” (падзея б); іншымі найменьнямі для гэтага афэктыўнага кола пераўтварэньняў будуць, рэч ясная, „траўматычны асяродак” і „твор мастацтва”. Выходзячы з абмаляванае гэтта пэрспэктывы, кажны арыгінальны мастацкі акт ападыктычна прадвызначаецца ў тым ліку і інтэнсыўнасьцю перажытых балёвых дазнаньняў.

На мове фэнамэналёгіі зразуметы так фронт балёвых дазнаньняў атрымвае назоў прысутнасьці (die Anwesenheit). Такім чынам, для фэнамэналягічнай аналізы існуе прысутнасьць, пры якой забыцьцё і незабыцьцё ўзаемна скрыжоў­ваюцца: боль як гэткі нельга забыць, таму што сам ён існуе толькі ў сваёй чыстай афэкцыі, не трансфармуючыся ўва ўяўленьне, дарма што гэта не азначае, што апошняе немагчыма. Гэтая чыстая іманэнтнасьць болю якраз і робіць яго абсалютным патасам, незалежна ад вонкавых, эміпірычна „вымяральных” сілаў таго, што гэты боль спрычыняе. У гэтым патасе ўзноў прысутнічае жыцьцё, нічога ня кажучы аб вычуцьці болю ці аб ірэальных абстракцыях. Яно застаецца абсалютным у гэтай безаблічнасьці, і гэтае забыцьцё ё хормай прысутнасьці, на якую ўжо і не патрабуецца забывацца, таму што яна актуальная адно ў болю. Калі гэткую афэктыўную абсалютнасьць болю скіраваць на „слова боскае”, пісьмо, то апраў­даньне для абсалютнасьці гэткага слова будзе палягаць больш ня ў тэксьце, які, як і кажная мова, можа быць забыты, а ў пазатэкставай апэляцыі [24, S.179f, 282f, 302f].

Адна з сэмантычных інстанцый гэтай пазатэкставай апэляцыі — „пераварочваньне сьведам’я” (die Umkehrung des Bewu´ßtseins), калі выкарыстаць ужо гатовую мадэль Гайдэґера. Каб разьвязаць узьніклую няяснасьць, прывядзем ягонае выказваньне цалком: „Die Umkehrung des Bewu´ßtseins ist deshalb eine Er-innerung der Immanenz der Gegenstände des Vorstellens in die Präsenz innerhalb des Herzraumes” 2 8 [21, S. 307-308]. Другая частка выказваньня, „eine Er-innerung der Immanenz der Gegenstände des Vorstellens in die Präsenz innerhalb des Herzraumes”, адсылае ў падтэксьце да пунктырна ўжо назначанай вышэй калізіі. Мова ідзе пра адну з найбуйнейшых калізій у мэтафізыцы Новага часу: расшчапленьне суб’екта і аб’екта. Стан мадэрну і канкрэтная сацыяльная рэальнасьць надалі гэтай дыхатаміі новае трагічнае гучаньне: сутыкненьне эмпірычнага „я” і трансцэндэнтальнага “нішто” немінуча пагражае рэдукцыяй сьведам’я першага.
КАЛЯНІЗАЦЫЯ ЯК КАСТРАЦЫЯ
Славой Жыжэк, інтэрпрэтуючы ў сваім спавешчаньні „Псыхааналіза і нямецкі ідэалізм” паймо кастрацыі з псыхааналітычнага гледзішча, даходзіць да высновы, што ў выніку кастрацыі суб’ект ахвяруе істу свае веды, аб’ект у сабе, і таму сам суб’ект стаецца аб’ектам. Можна пайсьці яшчэ далей і правесьці паралель паміж калянізацыяй і (сымбалічнай) кастрацыяй. Запраўды, вастрыё калянізацыі заўсёды скіравана на зьніштажэньне — сымбалічную кастрацыю — функцыі рэпрадуктыўнасьці як калянізаванай культуры наагул, так і ейных канкрэтных носьбітаў упаасобку, на спабыцьцё іхнай пазытыўнай чалавечай самакаштоўнасьці. Людзіна калянізаваная яшчэ доўга па фармальным спыненьні актаў калянізацыйнае агрэсіі што да яе перабывае ў стане дзіўнае разгубленасьці а высілянасьці: карацей, дэпрэсіі.

Багушэвіч прагнуў тоеснасьці з самым сабой; сваёй творчасьцяй ён імкнуўся нанова эксплікаваць „страчаны суб’ект”. Багушэвічава эстэтычная тоеснасьць паклікана была падпіраць тое, што нятоеснае, што ў рэальнасьці падлягае прымусу тоеснасьці. Імпэрская праграма „калянізацыі жыцьцявога сьвету” тэлеалягічна прадугледжвала сьцерці калянізаванага суб’екта з твару зямлі, ператварыўшы яго ў аб’ект адвольных маніпуляцый. Канцавая мэта гэткіх маніпуляцый была ў тым, каб пахіснуць становішча суб’екта ў космасе, тэлеалягічна закладзеную яму пазыцыю да рэальнасьці (нездарма на бачынах мастацкіх твораў fin de siиcle калянізаваны суб’ект так рэдка прыстае ў якасьці асобы з выпрастанай паставай — скурчаная прастора прадукавала скурчаную паставу).

Пазбыцца — паслугуючыся ляканаўскай схемай — адчужэньня ў парадку сыгніфікантаў (Чаму бяздомны мужычок?/— Бо чужога гляджу. [1, С. 73]) суб’ект зможа толькі тады, калі пачуе аб’ектыўную мову спакмянёў. Калі ж гэта ня будзе зроблена, гаворку ў стродкім сэнсе можна будзе весьці адно пра нябачную прысутнасьць суб’екта. Гэткім бінарным выбарам у канчатковым рахунку і матывуецца бунт суб’екта супраць самазабыцьця, пошук тоеснасьці і аб’ектыўных рэалій самаатаесамленьня.

У творы „Ideen zu einer reinen Phänomenologie” Гусэрля фіксуецца наступная думка: „Das Ich aber ist ein Iden­ti­sches” 2 9 [26, S. 123]. Выхапленая з кантэксту, яна, зразумела, ня можа даць поўнага ўяўленьня аб хадзе Гусэрлевых разважаньняў (троху далей ён вылучыць паймо „чыстага я”, якое валодае „абсалютнай ідэнтычнасьцю” 3 0). — Іншае найменьне гэтаму „я” ў эўрапейскай мэтафізыцы Новага часу — cogito, што ападыктычна імплікуе ня толькі тэму картэзыянскага суб’екта, але і праблему транссуб’ектыўнасьці. Суб’ект, які ўжо доўга стаіць перад нашымі вачыма, у духовым досьведзе стаецца суб’ектам адно дзякуючы вывальненьню ад часткі сябе, ад хвальшывай ідэнтыфікацыі зь беспасярэдняй эмпірычнай асобай. Іншымі словамі, чыстая суб’ектыўнасьць дасягаецца толькі праз ачышчэньне (iVh"DF4H).

Матывацыі, якія стваралі Багушэвічу raison d’кtre, част­кова былі і аказыянальнага собства: пошук легітымацыі собскаму існаваньню, пакутлівае знаходжаньне адказаў на пытаньне накшталт „нашто я жыву на сьвеце”, якое для лю­дзі­ны такога духовага фармату стаецца асабліва актуальным. Бо гэтай творчасьцяй немагчыма было дасягчы ні трывалкога становішча ў грамадзтве, ні здабыць звычных жыцьцявых дабротаў, ні разьлічваць на хоць якое зычлівае стаўленьне ўладаў. Беспасярэднім адрасатам творчасьці быў сацыяльны ніз.

Трансцэндуючы, г.зн. уступаючы ў стасунак да трансцэндэнтальнага нішто, суб’ект ужыцьцяўляе разрыў з накіненай яму хвальшывай ідэнтычнасьцяй і дасягае іманэнтнасьці спакмянёў уяўленьняў. „Die Er-innerung wendet unser nur durchsetzend wollendes Wesen und seine Gegenstände in das innerste Unsichtbare des Herzraumes um” 3 1 [21, S. 309]. Прыгадваньне Багушэвічам абсалютна непрадметных дадзенасьцяў было запраграмавана моцна ўкарэненым у ім вызвольным этасам. Гэты этас апэляваў як да афэктыўна каштоўнага вобразу бацькаўшчыны, так і да нутранога клічу сэрца.

Так наш аўтар і жыў — прыгадваньнем, скіраваным на азымут сэрца.
ТЭАТАР СЬЦЕНЯЎ
B. Huszicz, Huszicz, Demos, Ten, A.D., Мацей Бурачок, Шымон Рэўка — што супольнае стаіць за пералікам гэтых постацяў? Тое, што з кажнай зь іх знаходзіўся ў сувязі Пран­ціш Багушэвіч. Якасьць гэтае лучнасьці залежала ад беспасярэдняга наратыўнага кантэксту.

Каб лепш зьілюстраваць назначаную вышэй тэзу, зьвернемся да агульнаведамай парадыгмы хрысьцянскага мысьленьня, якая лучыць у адно цэлае Айца, Сына і Сьвятога Духа. Кантэкстуальным адпаведнікам гэтай сьвятой тройцы ў разгляданай наратыўнай прасторы будуць аўтар-дэміюрг (Багушэвіч), актуальны наратар (Бурачок, ён жа любовы сын свайго бацькі-стварыцеля) і дамінантная камунікацыйная інтэнцыя, якая не падлягае якой-колечы матар’ялізацыі ў актуальных хормах прытомнасьці (фігура беларуса, як намі было падкрэсьлена, існуе не ў сынхраніі, а ў дыяхраніі — гэта сьвяты дух sui generis, прыраўн. ужо цытаванае: „Пашлі ж цяпер Духа, да пашлі бязь цела, / Каб уся зямелька адну праўду мела!”). На гэтым, праўда, дзеяньне хрысьцян­скай трыяды высіляецца, і ў гульню заправодзяцца матывы, якім можна даць адно псыхааналітычнае зьясьненьне.

Інтэгральнай мэтай нашага досьледу было адшуканьне „страчанага суб’екта”, аўтэнтычнага суб’екта. Мы выходзілі з таго, што ў паэтычную хорму можа быць закладзеная эстэтычная рэфлексія, а ўнівэрсальная паэтычная праграма Багушэві­ча пераадольвае межы паміж паэзіяй і паэтыкай. Нашым заданьнем была эксплікацыя драмы суб’екта, як яна ёсьць.

Ужо само каханьне Іншага, пачуцьцё да Іншага правакуе ў суб’екта комплекс падвоенасьці. Гэтая падвоенасьць толькі ўзмацняецца ў сытуацыі ўжыцьцяўленьня суб’ектам актаў мастацкае творчасьці. Ейныя прадукты — у нашым выпадку, напрыклад, тое, што мы называем Бурачком — як бы пачынаюць жыць сваім собскім жыцьцём: Бурачок, будучы спачатна сыноўскім адлюстраваньнем, займае пазыцыю існаснай амбівалентнасьці што да фігуры Бацькі (аўтара-дэміюрга): з аднаго боку, ён імкнецца да ідэнтыфікацыі з бацькам, зь іншага, ён жадае бацькавай сьмерці, каб распачаць сваё паўнавартае існаваньне. І тое, што пераможцам у гэтым сутыкненьні, як паказвае час, выйшаў Бацька (Багушэвіч), баржджэй не заканамерны вынік, а насьледак уплыву трэйціх сілаў (у мадэрнай беларускай літаратуры Янка Купала ўжыцьцяўляе сымбалічнае забойства/ахвяраваньне Івана Луцэвіча, Якуб Колас — Канстантына Міцкевіча etc.).

Тое, што Багушэвіч быў Бацькам, фактычна ніколі не стаўлялася пад сумлеў: „Sapra÷dy jość jon (Bahuševič. — V.B.) wialikim, a takža j Baćkam (akurat tak, ź vialikaj litary. — V.B.) biełaruskaha adradžeńnia...” [40, S. 17]. Хто ж тады Мацей Бурачок? Гэта сымптом Багушэвіча, ягоная адсутная палова, ягонае вэрбальнае цела, якое стаіць у супраціве законам самазьнішчэньня ўсяго жывога.

Але чаму Багушэвіч усё ж ідзе на нараджэньне Бурачка, істы, якая, кагадзе зьявіўшыся, якга стаўляе пад пытаньне існаваньне свайго стварыцеля? Думаецца, што сваю ролю гэтта выконвае комплекс кастрацыі — пагрозы страты таго, што ёсьць найбольш каштоўным (афэктыўна каштоўным). У гэтым ужо чуецца водгульле драмы суб’екта ў плашчыні зьдзейсьненьня собскае суб’ектыўнасьці: аб’ектавая велічыня вымяраецца тут тым, што адкрывае пагрозу кастрацыі, і адначасна тым, што запаўняе прашорак/празор кастрацыі. Адгэтуль адкрываецца жудасны вымер запраўднасьці, якая ўвасабляе сваю рэальную вартасьць у кастрацыі, пераўтвораную ў дадатную якасьць, „пазытыўную наяўнасьць”, якую Лякан называў адсутнасьцю сэксуальнае сувязі („Il n’y a pas de rapport sexuel”).

Рэляцыя Багушэвіч/Бурачок не абмяжоўваецца, аднак, толькі ўстанаўленьнем таго, што другі — гэта alter ego першага, ягоны, так бы мовіць, raison d’кtre. Наступае мамэнт, калі сытуацыя існасна пераламляецца, і Бурачок стаецца двайніком Багушэвіча. Суб’ект міжволі супрацьстаіць свайму двайніку (які можа азначаць зьнікненьне першага або яго сымбалічную замену на люстраны адбітак або сьцень). Ота Ранк у сваёй перавыдадзенай напрыканцы 80-х гг. паангельску кнізе „Двайнік. Псыхааналітычны досьлед” падае рэтра­спэктыўны міталягічны сьлед тэмы двайніка. Агульным месцам тут ё цьверджаньне, што фігура двайніка карэлюе ізь сьценем і адлюстраваным вобразам (the mirror image). Яны перажываюць фізычнае цела дзякуючы якраз сваёй неўцялесьненасьці. Вобраз — гэта нешта больш фундамэнтальнае, чымся ягоны собсьнік. У вобразе яго собсьнік здабывае сваю неўміручую частку, сваю абарону ад сьмерці.

Заразом двайнік, які спачатна мог выкарыстоўвацца — што для нас вельмі важна — у якасьці мэханізму ўніканьня сувязі з жаноцкасьцю і сэксуальнасьцю наагул — немінуча ўводзіць велічыню кастрацыі: дубляваньне сябе азначае кастрацыю:

„This invention of doubling as a preservation against extinction has its counterpart in the language of dreams, which is fond of representing castration by a doubling...” 3 2 [36, P. 356-357].
ПРАНЦІШ БАГУШЭВІЧ
І МАЦЕЙ БУРАЧОК

Дасьледнік традыцыйна пачынаў не з таго канца — з устанаўленьня блізу поўнае тоеснасьці паміж Пранцішом Багушэвічам а Мацяём Бурачком. Тымчасам Багушэвіч як аўтар-дэміюрг імітуе Бурачка, ён — плод Багушэвічавага выабражэньня.

Багушэвіч — першасная эмпірычная рэальнасьць, Бурачок — другасная гіпатэтычная рэальнасьць. — Якраз гэтым і будзе зьясьняцца лёгкая эксцэнтрычнасьць нашых ацэнаў: немагчыма ў стродкіх тэрмінах апісваць гіпатэтычныя зьместы.

Калі ўсё ж ісьці на атаесамленьне, то варта ідэнтыфікаваць Мацяя Бурачка з Шымонам Рэўкам з-пад Барысава і, шырэй, зь Яськам, гаспадаром з-пад Вільні, Гаўрылам з-пад Полацку — гэтымі мігрантамі ў рамах зададзенага наратыву. Зрэшты, мігравалі таксама наратыўныя і імагінатыўныя коды перадмоваў да паэтычных зборнікаў, назовы самых зборнікаў, іхныя дыскурсыўныя складнікі etc.

Багушэвіч — постаць несымэтрычная і навет загадкавая для беларускага літаратурнага кантэксту, яна літаральна вытыкаецца зь яго. Багушэвіч належаў да краёвай інтэлектуальнай эліты; як інтэлектуал, ён валодаў зусім іншым адукацыйным цэнзам, чымся ягоныя наступнікі — беларускія пісьменьнікі пачатку ХХ ст. Багушэвіч паходзіў зь літоўскае шляхты і быў на працягу ўсяго жыцьця непарыўна зьвязаны з гэтай шляхтай, ён быў і этнічна і культурна ліцьвінам у адвечным сэнсе гэтага слова. Багушэвіч быў адзін у сваім родзе.

Тое, што Багушэвіч быў мадэрністым — прынамся, у сьветаглядным вымеры — не патрабуе, відаць, адмысловых довадаў. Бо ў чым палягае мадэрнасьць, як ня ў хорме ім­к­неньня вынішчыць тое, што было раней, у надзеі, нарэшце, дайсьці да гэткага пункту, які можна назваць запраўды цяперашнім, пункту нараджэньня, якім пазначаецца новае падарожжа? У адным із сваіх лістоў Багушэвіч, з прыхаванай апэляцыяй да самога сябе, асьветчыць:

„Чалавек, які нарадзіўся не ў сваю эпоху, альбо які нарадзіўся так, што яго „эпоха” не надыдзе; які з гэтае прычыны змушаны ўсё жыцьцё быць у асаблівым змаганьні з той эпохай і з усім тым, што ёсьць у ёй...” [1, С. 184].

Гэтая самая тэма, праўда, з пэўным зрушэньнем сэнсавае дамінанты, неўзабаве прагучыць узноў:

„І доля мае свае хвалі, як мора: усё, што раптоўна падымаецца, раптоўней спадае, усё мае пералом; перажывём толькі цяпер, а „якась яно будзе...” [1, С. 201].

Мадэрнісцкая топіка знаходзіць сваё выражэньне і ў радыкальнай рэфлексіі Багушэвіча над упадкам традыцыйных маральных вартасьцяў. Рэзка крытычная танальнасьць ягоных спасьцярогаў вымоўна сьветчыць утрату ўнівэрсальнага сэнсу. Факты запраўднасьці, якая ўперад захоўвала сваю вартасьць акурат у гэтым сэнсе, цяпер выклікаюць адно пачуцьцё гаркога расчараваньня:

„У нас нiчога новага, апрача ўзмоцненай подласьцi ў штадзённых зносiнах сярод нiбыта пачцiвых грамадзян i заняпаду пачуцьця хоць якой-небудзь праўды” [1, С. 214].

Быцьцё без эсхаталягiчнай пэрспэктывы, з гэткага гледзiшча, ня можа быць трывалым. Тым ня менш, яно правакуе вымкнёнасьць суб’екта iзь сьвету i стаўляе пад пытаньне iдэалiстычную iдэнтыфiкацыю суб’екта з абсалютнай i творчай асновай быту. Вынiкам незьдзяйсьняльнасьцi празьмернага сэнсавага вымаганьня ў суб’екта стаецца страта сваёй нутраной iмавернасьцi. Губляючы навет слабое адлюстраваньне калiшняе трансцэндэнтнае велiчы, ён даходзiць да высновы, што ўсё рэальна абачанае iм — адно сьляды раскладаньня:

„Дзень у дзень усё больш апаноўвае мяне смутак або „прыгнёт няўрымсьлiвасьцi”; цяжка таксама тут, бачачы навакольнае жыцьцё, не захацець адвярнуцца на хвiлiнку; думаю, заўсёды глядзець на гэты пякельны змрок ня менш цяжка, як на сонца, i прашу ўявiць чалавека, у якога перад вачыма ўвесь небасхiл, сонечным сьвятлом зiхацiць далягляд, а вочы яго — без павек!” [1, С. 227].

Гэтта Багушэвiч iдзе ў рэчышчы пэсымiзму Шапэнгаўэравага тыпу, што ясна ўсьведамляе фактычную а-маральнасьць быту, але згодна зь якiм, аднак, ацэна вонкавае запраўднасьцi i надалей адбываецца з гледзiшча на мараль: падобнага быту „не павiнна iснаваць”, яго трэба пераадолець i адмовiць. Нязноснасьць сьвету безь вiдалi на „разьвязаньне” можа выклiкаць i iмкнёнасьць да “нiшто” ў хорме беспасярэдня самадэструкцыйных тэндэнцыяў або прывесьцi да вынаходу размавiтых спосабаў уцёкаў — ад рамантычнага ап’я­неньня i да дэкадэнцыйнага самазабыцьця:

„Магу толькi дадаць, што дзень пры днi з маiх вачэй спадае па аднэй шкарлупiне i па адным лiстку, што прыкрываюць сьвет, i галiня гэтая агiдная: подласьць, як шавецкая смала, тоўстым слоем пакрывае процьму гною, i бя­да таму, хто памылкова прыйме яго за палiтуру” [1, С. 208-209].

Утрата суб’ектам трансцэндэнтнага апiрышча немiнуча спараджае эфэкт канфлiкту з рэальнасьцяй. Высiлянасьць крынiцы абсалютнага сэнсу нагэтулькi прыгаломшвае суб’екта, што яго агортвае iлюзiя вымкнёнасьцi з прасторы, у якой перабывае сэнс, i, як насьледак, неадрозьненьня сэнсавых i нонсэнсавых хормаў камунiкацыйных iнтэнцыяў. Паўстае стан траякай разгубленасьцi суб’екта: першае, яму падаецца, што ён поўнiцай паглынены гiсторыяй, другое, ягоны маральны iдэал рассыпаецца на вачах, трэйцяе, у яго зьяўляюцца сумлевы што да якасьцi беспасярэдняга перажываньня цяперашняга мамэнту. Такiм чынам, за iн­сьпi­раванай Нiцшэ пераацэнай усiх вартасьцяў стаяла „новая праўда”. Гэтая „новая праўда” па зломе мiнуўшчыны i буду­чынi — мадэрнасьцi — рабiла базавай фiгурай успрыняцьця не шкадаваньне, а мэлянхалічнае прыгадваньне эфэмэрнай, а праз гэта ня менш жаданае эсэнцыi запраўднасьцi:

„...нейкi дзiўны настрой прыгнятае мяне: пакуль я быў далёка ад радзiмы i ад сваiх, хацеў, нiбы таго бiблiйнага збаўленьня, быць тут, а сёньня... ня бачу сваiх i шукаю iх ува ўспамiнах. Што гэта? Дзе тое, чаго шукаў я, i дзе тыя берагi, за якiя ня будзе сягаць туга? Скуль жа той незразумелы на­строй душы, тое неспатольнае жаданьне чагосьцi?.. Гэта павiнна азначаць, што я ня ўмею жыць рэальнасьцю, але прызнацца ў гэтым не хачу! Д’ябал ведае, цi гэта брак творчай фантазii, цi яе выдаткi?” [1, С. 182-183].

Агульным месцам у бальшынi лiтаратуразнаўчых дасьле­даваньнях, прысьвечанай той цi iншай постацi, бывае пытаньне пра ейнае значэньне. Значэньне Багушэвічавае творчасьці, разам з уласна эстэтычным, перадусім мабiлi­зацый­нае.

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка