Валеры Булгакаў




Дата канвертавання18.05.2016
Памер8.57 Kb.

Валеры Булгакаў. Галоўны рэдактар незалежнага інтэлектуальнага штомесячніка ARCHE, заснаванага групай маладых інтэлектуалаў у 1998 годзе як штоквартальнік для публікацыі нацыянальнай і замежнай гуманітарнай, палітычнай і навуковай думкі, а таксама літаратурных твораў. З 2006 года выдаецца штомесяц.

У 1997 годзе В. Булгакаў атрымаў спецыяльны грант Таварыства Апекі над Архівам Літаратурнага Інстытута ў Парыжы на месяц пабыту ў Заходняй Еўропе.

У 1998 годзе Валеры Булгакаў быў навучэнцам Усходняй Летняй Школы Варшаўскага Універсітэта.

З верасня 2006 г. да жніўня 2007 г. В. Булгакаў быў студэнтам Інстытута Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі ў Школе Камерцыі і Права Лазарскага ў Варшаве.



Валеры Булгакаў – глава Мінскай Аналітычнай Групы, каманды незалежных экспертаў, дзейнасць якіх мае на мэце даследваць і даваць арыгінальную неканфармісцкую інтэрпрэтацыю фактаў, дат і пунктаў гледжання ў дачыненні да палітычнага, сацыяльнага і культурнага развіцця сучаснай Беларусі.

Даследчыя інтарэсы В. Булгакава ляжаць у сферы гісторыі еўрапейскага нацыяналізму 19-га стагоддзя, нацыянальнай самасвядомасці ў сучаснай Беларусі і асобаў палітычнага рэжыму Лукашэнкі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка