Вабная Самлеў. Я прапаную ёй размову Апошні раз. Аскепкаў вір Супольных танцаў – напалову. Далёкі гук мінулых лір. Таўкачык срэбна – шаўкавісты – Самлелым струнам слотны крок. Гульліва лірнік прамяністы Схаваў сумленьне незнарок




Дата канвертавання11.06.2016
Памер36.86 Kb.

Вабная



Самлеў. Я прапаную ёй размову

Апошні раз. Аскепкаў вір

Супольных танцаў – напалову.

Далёкі гук мінулых лір.

Таўкачык срэбна – шаўкавісты –

Самлелым струнам слотны крок.

Гульліва лірнік прамяністы

Схаваў сумленьне незнарок.

Выразна рдзее думкай вабнай

Самлелых пасмаў ля брыва

Яе памкненьне быць дакладнай

Мая размова шчэ жыва...

Таямніцы

Як падарункі ўвечары, бразготкі...

І казытаньне разам ўначы.

Пяшчотны дотык, файны і дрыготкі.

Няма магчымасьці, жаданьня ўцячы.

Імпэт і крык ад кайфу-асалоды.

Чутно ва ўсім: і як грукоча цень.

Грукоча цень-адбіткі нейкай моды.

Абдымкі нашыя. Абдымны гэта дзень.

У валасах знаходжу таямніцы.

Палёгкі ўздых і шапаценьне моў.

Штораз гляджу: маленькія драбніцы

Мне адчыняюць таямніцы зноў.

Таямнічы пакой
Пасьля сканчэньня сьвята ў чужой кватэры, яна моўчкі рушыла скрозь целы ў напрамку адзінага таямнічага куточка, які знаходзіўся тут. Хтосьці з прысутных казаў, што гэта неверагодны пакой, дзе заўжды можна знайсьці нешта, на любы, нават пачварны густ. Яна йшла ўздоўж стала з рэшткамі страваў і зьнянацку ўбачыла картку са сваім імём. Карткі, раней чыстыя, белыя, а зараз пакамечаныя, стаялі на тых месцах, куды мусілі сесьці запрошаныя. Як прыгожа, з натхненьнем нехта вывеў : Марыня.

Ма – ры – ня . Гучыць, нібы высока ў гарах пачынае несьціся долу сьнег. Ма. Праз імгненьне ён хавае пад абрусам людзей. Ры. І разам зь імі працягвае сваё адвечнае падарожжа па схілах старажытнае гары. Ня.

Ма – ры – ня.

Як сьмешна зараз глядзець навакол, калі тыя, што нядаўна сьпявалі, пілі, елі і цалавалі яе, ляжаць і ціха пахрапваюць і, пэўна, у снох лётаюць дзесьці далёка- далёка. Яна правяла позіркам па ўсяму пакою і, не знайшоўшы нічога, што магло адцягнуць яе цікавасьць да іншага месца, асьцярожна, амаль не кранаючы людзей, выплыла ў калідор. Да запаветнага месца заставалася колькі мэтраў. Прага. У думках яна ўжо была там. Але. Што за цікавасьць адразу атрымаць асалоду ад невядомага ? Павольна, быццам котка, якая ўбачыла тлустую, безабаронную качку, Марыня рушыла далей. “Цікава, што там. Там, наперадзе”.

Марыня схапіла хустку, якая ляжала без гаспадыні, і абкруціла вакол вачэй.

Цемра. Ноч. Дзе ўсё ? Толькі памяць і рукі здолеюць задаволіць яе. Часам пальцы значна лепей за вочы. Вочы зьвяртаюць увагу на ўсё разам, не засяроджваючыся на дробязях, а пальцы... Яны здольныя на шмат.

Крок у напрамку жаданьня. Яшчэ. Шчыліна. Дзьверы. Нязамкнутыя. Штуршок. Ляснуліся аб штосьці. Прыемна. Але замала.

Яна праціснулася. Змрок. Задавальненьне. Расплылося па ўсяму целу. Яно гарыць. Яно прагне новага.

Яна працягнула руку ў правы бок. Нічога. Пустэча. Потым у левы. Тое ж самае. Дзіўна. Вырашыла збочыць направа. Крок. Яшчэ адзін. Рука дакранулася.

Пэўна сьцяна ?”



Яшчэ крок.

Так, вялікая, неабсяжная сьцяна.”



Цёплая, як яна, Марыня. Яна пасунулася бліжэй і адчула сьцяну кожным кавалачкам свайго цела. Шчыльна прыціснулася і пачала лашчыць рукамі. Незвычайна. Яна адчувала самы дробны ўзгорак і песьціла яго, даючы яму, як узнагароду, шматлікія пацалункі.

Хутка ўзгоркі пачалі акрэсьлівацца ўва ўзор.

Напэўна, гэта аблокі. Белыя. Блакітныя. Сінія. А мо і чорныя хмары. Так, напэўна хмары, колеру маёй кашулі. Мяккая, амаль празрыстая, ня гледзячы на колер, кашуля. Нашто яна ?”



Марыня расшпіліла колькі гузікаў і кашуля ўпала на падлогу.

Цікава, а якая яна, падлога ? Пэўна шчурпатая і непрыемная”.



Марыня працягвала вандраваць. Зьнянацку яе панчохі дакрануліся да нейкай мэталёвай рэчы і ў адно імгненьне пераўтварылася ў нейкую непатрэбную дробязь у яе вопратцы. Марыня з імпэтам разьдзерла іх і пакінула ляжаць унізе.

Што гэта было ? Лядальня ! Такая халодная, сьвежая.”



Яна правяла па шчацэ схаладнелай рукою. Дрыжыкі прайшлі скрозь яе, яшчэ нядаўна сьпякотнай.

Якая вялікая, халодная лядальня. Мо адчыніць і языком адчуць водар сьвежых рэчаў ? Альбо рукамі. Не, усё гэта потым”.



Яна зрабіла яшчэ два крокі ўздоўж сьцяны і натыкнулася на нешга цьвёрдае сваімі нагамі. Яна працягнула наўпрост рукі, але, нічога не намацаўшы, спусьціла іх крыху долу і атрымала неверагоднае задавальненьне – уздоўж і ўшыркі ляжала дошка. Такая далікатная, пяшчотная, цёплая.

Стол !”



Яна ўзьняла адну нагу на яго. Потым другую. Распласталася. Экстаз. Самае прыемнае пачуцьцё ў яе жыцьці. Павольна, амаль ня дыхаючы, яна спаўзла зь яго, праводзячы рукамі па драўляных ножках. Нейкія пачварныя, але ў той жа час прыемныя гукі выліваліся зь яе вуснаў. Самых пяшчотных, самых салодкіх зь існуючых на Зямлі.

Яна зноў рушыла наперад.

Крок.

Кут.

Трэба збочыць”.



Крок.

Шыбы, шкло. Што за імі ? Мусібыць найлепшае ў гэтым пакойчыку. Расчыніць ? Лёгка !”



Паветра апанавала ёю. Валасы разгойдваліся ўва ўсе бакі. Спадніца напялася і імкнулася зьлезьці зь яе. Марыня дапамагла ёй. Паветра цягнула яе наперад.

Крок.

Яшчэ адзін.

Белы вершык (пяць радкоў)
У сьне бачыў
Як эратычная котка і кот
Займаюцца
Пяшчотай
Бяз бруду









База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка