В. П. Рагойша беларускае вершаванне




старонка7/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.59 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   13

* * *

Зборнік “Дудка Беларуская” адкрываўся вершам “Мая дудка”. Па форме гэта – алегарычны маналог, звернуты, як і ў вядомай народнай песні (“Ой ты, дудка мая, весялушка мая…”), да дудкі, што ў дадзеным выпадку ўвасабляла сабой паэзію. Хацелася б, ой як хацелася б іграць на ёй нешта вясёлае, “каб усе ў кола, узяўшыся ў бокі, ды пайшлі у скокі… каб аж пыл курыўся”. “Грай, васола грай, альбо долю дай!..” – загадвае паэт сваёй “дудцы”, сваёй Музе. Але дзе тут весяліцца, калі, як ён кажа далей,



Сорак гадоў б’юся, Ды такой вадзіцы,

Ніяк не звярнуся Ды з такой крыніцы,

Ніяк не натраплю Што як хто нап’ецца,

Вадзіцы хоць каплю, Дык вольным стаецца [2, с. 19].

І тады паэт вырашае: “Кіну ж тую дудку, а зраблю другую”. Якую? “Ад жалю, ад смутку”. Каб яна плакала “над народу доляй”, каб іграла “слёзным тонам над народу сконам”. І толькі тады, калі не стане няшчасных крывавых слёз, кажа паэт, -- “тагды кончу гранне”.

Перад намі, па сутнасці, творчае крэда пісьменніка-рэаліста. Для рэалізму характэрны зварот да асноўных праблем пэўнага часу, выяўленне сацыяльнай праўды жыцця. Разам з тым яму не супрацьпаказана і пэўная ўмоўнасць, што, у прыватнасці, увасабляецца ў сімволіцы, алегарычнасці. У прыватнасці, вобраз дудкі беларускай сімвалізуе сабой мастацтва з яго асноўнай мэтай – служыць працоўнаму чалавеку, стваральніку ўсіх матэрыяльных даброт.

Гаворачы (і зусім слушна) пра ўмоўнасць і нават пэўную рамантычную стылістыку ў творчасці Багушэвіча, трэба ў той жа час памятаць пра тое асноўнае, што вызначае яго творчы метад – праўдападабенства ў паказе парэформеннай рэчаіснасці Беларусі. Увогуле, праўда -- адзін з асноўных матываў усёй творчасці пісьменніка. “А праўду сказаў Бурачок у сваёй “Дудцы”…” – так пачынае пісьменнік прадмову да “Смыка Беларускага”. У самой жа “Дудцы…” разуменне праўды персаніфікуецца, набывае рысы жывой істоты. У гэтым сэнсе паказальныя нават самі назвы некаторых вершаў Багушэвіча, у прыватнасці “Як праўды шукаюць”, “Праўда”. Калісьці Тарас Шаўчэнка, з творчасцю якога Багушэвіч, несумненна, пазнаёміўся, жывучы на Украіне, у адным са сваіх вершаў у адчаі сцвярджаў: “Няма праўды на зямлі ўсёй, // Ды няма й на небе!” Багушэвіч не такі катэгарычны. Звяртаючыся да Бога, ён просіць, каб той паслаў “праўду сваю тую // З неба на зямельку, слязьмі залітую”, як калісьці пасылаў свайго Сына – Ісуса Хрыста. Але, ведаючы людскую жорсткасць (укрыжаванне Хрыста), тое, што і за дзве тысячы гадоў людзі не падабрэлі і не паразумнелі, ён папярэджвае:



Пашлі ж цяпер Духа, да пашлі без цела,

Каб уся зямелька адну п р а ў д у мела! [2, с. 30].

Праўда паэта была найперш у паказе сацыяльнай несправядлівасці ў канцы ХІХ ст., несправядлівасці, якую, бадай, ва ўсёй тагачаснай расійскай літаратуры найвыразней выявіў менавіта беларус Багушэвіч. І выявіў ледзь не ва ўсіх вершаваных відах і жанрах, нават у жанравых разнавіднасцях песні (цыкл “Песні”). Ён добра ведаў, што ў гэтай несправядлівасці найперш вінаваты не простыя людзі, якія не маюць ні матэрыяльнага дастатку, ні ўлады, а ўсе тыя, што “праўду пахавалі”, “каменем накрылі, зямлю пааралі”. І ў вершы “Афяра” паэт ад імя селяніна, просіць:



Маліся ж, бабулька, да Бога,

Каб я панам ніколі не быў…[2, с. 77].

У зборным вобразе пана паэт увасобіў увогуле ўсіх прадстаўнікоў улады, прыгнятальнікаў працоўнага чалавека. Як сялянскі адвакат (і не толькі ў прафесійным сэнсе, але і ў пераносным), Багушэвіч усюды і заўсёды быў на баку пакрыўджаных. Як паэт ён мог папракнуць нават самога Створца, паколькі “Бог не роўна дзеле”: “Аднаму дзесяткі-служкі // Зарабляюць сотні сот… // Другі ж сам, аж на дзесятак, // Працуючы, лье свой пот”; “Адзін мае хатаў многа, // А вялікіх – касцёл моў… // У другога ў сцяне дзюры, // Вецер ходзе, дым і снег; Тут каровы, свінні, куры…”; “Гэты хлеба і не знае, // Толькі мяса ды пірог…// А той хлеб жуе з мякінкай, // Хлёбча квас ды лебяду” [1, с. 39]. Паэт мог іранічна пакпіць і з мужыка, з яго сацыяльнай слепаты: “Дурны мужык, як варона”. Сапраўды: “Глядзі! Горы паразрыты, // А чугункай свет абвіты: // Ўсё з мужыцкай цяжкай працы, // Усе едуць у палацы; // Ў мужыка ж няма білета! // Ці ж не дурань мужык гэта?” [2, с. 21]. Гэтую багушэвічаўскую іронію ў пачатку ХХ ст. падхапіў у сваім першым друкаваным вершы “Мужык” Янка Купала (“Бо я мужык, дурны мужык”). Падхапіў, каб абудзіць мужыка, заклікаць яго да змагання за лепшую долю і волю. Ф. Багушэвіч, шчыра спачуваючы мужыку, пакуль што мог адно напалохаць паноў мукамі на тым свеце – як у вершы-сненні “Быў у чысцы”. У апакаліптычнай карціне, навеянай, несумненна, “Боскай камедыяй” італьянца Дантэ, беларускі паэт паказвае мукі “багатых паноў”: “Там паны і муруюць й аруць, // Вымятаюць і свінні пасуць, // А смалу дык, як мёд, там жаруць, // А камення, як горы, нясуць, -- // Усё ў пекле каб дно як зрабіць..” [2, с. 63].



Свабода, воля… Гэта -- другі асноўны матыў творчасці Багушэвіча. Да гэтага матыву, як і да матыву праўды, пісьменнік у сваіх творах звяртаўся неаднойчы. Ён згадваў землякоў-змагароў, “што палеглі на чужыне, // Волі прагнучы Айчыне” (“…Я стары, таму й не знаю”; 2, с. 104), яму хацелася верыць, што 1886 год “любоўю ўсіх нас злучыць // І Свабоду нам уручыць” (“Новы 1886 год”; 2, с. 95). У баладзе “Быў у чысцы”, пералічваючы новых паноў, што “нараслі” пасля адмены прыгоннага права, з болем у сэрцы ён выгукаў: “Цяпер ці не болей настала паноў, // Не надта свабодна у гэтай свабодзе” [2, с. 62]… Сапраўды, якая свабода была ў мужыка ў той час! Аднак нават такая, адносная, воля не магла параўняцца з турэмнай няволяй. Нельга не паверыць Аліндарку, галоўнаму герою паэмы “Кепска будзе!”, якога беспадстаўна пасадзілі за краты, пазбавілі волі: “От, здаецца б, і не еўшы // Быў бы сыты на свабодзе, // Як той кролік у гародзе. // Тут, здаецца, і сканаў бы, // За свабоду жыццё б даў бы!” [2, с. 56]. У гэтай паэме знаходзім выдатныя радкі з услаўленнем свабоды, па сутнасці – сапраўдную оду свабодзе. Аліндарка (чытай: паэт) апавядае, як ні птушкі, ні звяры не згаджаюцца жыць без волі, у няволі гінуць самохаць. І заканчвае свой аповед крылатымі словамі: “Як ужо ж скаціна тая // Або гадзіна праклята // І та цану волі знае, // Што ж для нашага-то брата, // Меўшы розум не скацінны, // Як знаць волю мы павінны?..” [2, с. 53]. Як гэтыя словы нагадваюць вядомае выказванне пра свабоду вольналюбівага Мцыры з аднайменнай паэмы М. Лермантава!
* * *

Францішак Багушэвіч займае выключнае месца не толькі ў гісторыі беларускай грамадскай, але, як мы маглі пераканацца, і эстэтычнай думкі другой паловы ХІХ ст. У прыватнасці, яго творчасць вызначыла развіццё беларускага верша апошняга дзесяцігоддзя таго ж стагоддзя і, разам з творчасцю Янкі Лучыны, у многім прадвызначыла шляхі вершавання новага перыяду беларускай літаратуры, калі ў паэзію прыйшлі Янка Купала, Якуб Колас, М. Багдановіч і іншыя майстры мастацкага слова. Найбольш наглядна і доказна паказаць гэта можна з дапамогай спецыяльных табліц, у якіх увасобіўся метрычны рэпертуар вершаваных твораў Багушэвіча, што склалі адпаведна зборнікі “Дудка Беларуская” (1891), “Смык Беларускі” (1896) ці захаваліся ў архівах (”Вершы 1897—2000 гг.”).


Метрычны даведнік да вершаў Ф. Багушэвіча. Табліца 1

“Дудка Беларуская”(1891)



№№

п/п


Назва твора

Колькасць

радкоў


Памер

Рыфміка, строфіка

1

Мая дудка

100

АС 2/6

ААББВВ…

2

Дурны мужык, як варона

64

Х4

(ААБВБВ+ГГ)x8

3

Як праўды шукаюць

90

Раёшнік (9-13)

ААББВВ…

4

У судзе

108

Ан4ц

ААББВВ…

5

Воўк і авечка

40

Х.в. (3-4)

АБАБ…

6

Мая хата

38

С12ц

(ААББВВГГ)x5

7

Праўда

60

С12ц

ААББВВ…

8

Здарэнне

70

Х4

ААББВВ…

9

Немец

58

Х6ц

ААББВВ…

10

Думка

60

С12ц

(АБАБ)x7+ААББВВ…

11

З кірмашу

18

Х6ц

ААББВВ…

12

Падарожныя жыды

30

Раёшнік (9-13)

ААББВВ…

13

Хрэсьбіны Мацюка

85

Раёшнік (9-13)

В. р.

14

Бог не роўна дзеле

40

Х4

(АбАбВгВг)x5

15

Хцівец і скарб на святога Яна

275

С12ц

ААББВВ…

16

Гдзе чорт не можа, там бабу пашле

80

Я5454

АбАб…

17

Кепска будзе!

450

Х4

АбАб…

18

У астрозе

120

Ам4

ААББВА…

19

Быў у чысцы

132

Т3-4

АБАБвГвГ…




Усяго радкоў,памераў

1918

10



“Смык Беларускі” (1894)



20

Смык

48

АС 2/5

абаб…

21

Цыкл “Песні”. 1.Удава

16

Х4343

(АБАБ)x4

22

ІІ.Гора

40

Х44443

ааббв+ААббв+

(АбАбв)x6



23

ІІІ.Песня

20

Х4444

(АБАБ)x2+(АбАб)x3+

24

ІV.Сватаны

44

Х4343

(аБаБ)х11

25

V.Сватаная

72

Х4343

(аБаБ)х18

26

VІ.Песня

24

Тк2

(абаб)… а - рэдыф

27

VІІ.Песня

22

Х3

ААББВВ…

28

VІІІ.Калыханка

52

Х4

ААББВВ…

29

ІХ.Песня

32

Х4444

(АбАб)х8

30

Х.Хмаркі

16

АС 2/10

(А’Б’А’Б’)х4

31

Панская ласка

36

Х4343

АБАБ…

32

Афяра

26

Ан3

АбАб+абаб…

33

Скацінная апека

60

Тк 4-3

аБаБ+АБАБ…

34

Балада

106

Тк 3-4

АБАБ,АбАб,абаб…

35

Жыдок

46

Х4

ААББВВ…

36

Не ўсім адна смерць

88

Тк3

АБАБ,аБаБ…

37

Не цурайся

64

Ан3

аБаБ,абаб…

38

Панскае ігрышча

84

Х4444

(АбАб)х21

39

Адказ Юрцы…

46

Х4

абабвв+АбАб…

40

Свая зямля

94

Тк3

абаб, АбАб…

41

Свіння і жалужы

16

П.а.2

аБ’аБ’+(АБАБ)х2+

абаб





Усяго радкоў, памераў

1052

10



Вершы 1897—2000 гг.



42

Яснавяльможнай пані Арэшчысе. 1891

36

Х3333

ААББ+(АБАБ)х8

43

“Сабраўшыся на тры чоўна…”. 1897

34

Х4

ААББВВ, А’А’Б’Б’В’В’…

44

“Хто над жалезнай струной запануе…”. 1897

8

Тк3-2

АБВБВВГГ

45

“Каму дудка паслушна…”. 1897

4

Ан2

АБАБ

46

“Каб я мог напісаць…”. 1897

6

Ан4цу1

ААББВВ

47

“Малімончык наш Тадэўка…”. 1897

12

Х4

(АбАб)х2+АБАБ

48

“Ото ж, браце, давядзецца…”. 1897

20

Х4

(АБАБ)х5

49

“Веце дзьме і вые…”.

8

Х3

АБАБВГВГ

50

Свінні і бараны

86

Тк4-3

ААББВВ…




Усяго радкоў, памераў

214

6






Табл. 1 выразна дэманструе метрычную, страфічную і рыфмічную разнастайнасць верша Багушэвіча. У прыватнасці, мы бачым, што паэт карыстаўся часта (і найчасцей – у “Дудцы Беларускай”) астрафічным вершам з парнай рыфмоўкай і жаночымі рыфмамі (№ 3, 4, 7, 27, 28 і інш.). Разам з тым у яго ўжо нярэдкія чатырохрадкоўі з перакрыжаванай рыфмоўкай (гэта асабліва заўважаецца ў “Смыку Беларускім”), якія вылучаюцца як у астрафічных вершах (№ 10, 22, 32, 34, 37 і інш.), так і выступаюць у выглядзе самастойных строфаў (21, 24, 25, 29, 38 і інш.). Паэт усё часцей звяртаецца не толькі да традыцыйных для ХІХ ст. жаночых рыфмаў, але мужчынскіх (№ 14, 16, 19, 22, 24, 25, 32, 40 і інш.) і нават дактылічных (№ 30, 41, 43).

Што да метрычнага малюнка Багушэвічава верша, то ён яшчэ больш разнастайны. Гэта наглядна можна ўбачыць з наступных табліц, у якіх паказаны памеры трох сістэм вершавання, якія выкарыстоўваў паэт, – танічнай, сілабічнай і сілаба-танічнай.


Танічная і сілабічная сістэмы вершавання. Табліца 2

Памер

№№ твораў у табліцы 1

Колькасць радкоў у “Дудцы…”

Колькасць радкоў у “Смыку…”

Колькасць радкоў у “Вершах…”

Усяго радкоў

Раёшнік (9-13)

3, 12, 13

90 + 30 + 85 = 205







205

Тк 2

26




24




24

Тк 3

36, 40




88 + 94 = 182




182

Тк 4-3 (3-4)

19, 33, 34, 50

132

60 + 106 = 166

86

384

Тк 3-2

44







8

8

АС 5/2

20




48




48

АС 6/2

1

100







100

АС 10/2

30




16




16

С 12ц

6, 7, 10, 15

38 + 60 + 60 + 275 = 433







433

Усяго: твораў, радкоў




Твораў – 9, радкоў -- 870

Твораў – 7, радкоў --436

Твораў – 2, радкоў --94

Твораў –18, радкоў --1400

Адразу трэба сказаць, што надзвычай распаўсюджаная ў гісторыі беларускай літаратуры меркаванне пра Багушэвіча як прыхільніка сілабічнага верша, не мае падстаў. Так, з 18 вершаваных твораў, што адносяцца да двух некласічных – танічнай і сілабічнай – сістэм вершавання, толькі 4 можна аднесці да сілабікі: “Мая хата”, “Праўда”, “Думка”, “Хцівец і скарб на святога Яна” -- С 12ц. Прычым, у “Смыку Беларускім” і ў “Вершах 1997—2000 гг.” такіх твораў няма зусім. Магчыма, падобнае меркаванне склалася таму, што творы, напісаныя сілабікай, -- адны з найбольш вядомых у творчасці пісьменніка. Аднак яны займаюць нават сярод некласічных сістэм вершавання менш трэці (30, 9 %) па колькасці твораў і яшчэ менш (28,6 %) -- па колькасці радкоў. Што да месца сілабікі ў агульнай структуры багушэвічаўскага верша, то яна яшчэ менш адчувальная: гэта ўсяго 8 % ад усёй колькасці твораў і 13,6 % -- ад колькасці радкоў. Часцей паэт карыстаўся рознымі відамі танічнага верша: раёшнікам (“Як праўды шукаюць”, “Падарожныя жыды”, “Хрэсьбіны Мацюка”), тактавіком (“VІ. Песня” – Тк2, “Не ўсім адна смерць”, “Свая зямля” – Тк3, “Хто над жалезнай струной запануе…” – Тк3-2, “Быў у чысцы”, “Скацінная апека”, “Балада”, “Свая зямля” – Тк3-4) і акцэнтна-складовым вершам (“Смык” – АС2/5, “Мая дудка” – АС2/6, “Х. Хмаркі” – АС2/10). Гэта адпаведна 28 % ад колькасці твораў і 30,4 % -- ад колькасці радкоў.

Паглядзім цяпер, якімі сілаба-танічнымі памерамі карыстаўся Багушэвіч.

Сілаба-танічная сістэма вершавання. Табліца 3



Памер

№№ твораў у табліцы 1

Колькасць радкоў у “Дудцы…”

Колькасць радкоў у “Смыку…”

Колькасць радкоў у “Вершах…”

Усяго радкоў

Ам4

18

120







120

Ан2

45







4

4

Ан3

32, 37




26 + 64 = 90




90

Ан4ц

4

108







108

Ан4цу1

46







6

6

Х3

27, 42, 49




22

36 + 8 = 44

66

Х4

2, 8, 14, 17, 23, 28, 29, 35, 38, 39, 43, 47, 48

64 + 70 + 40 + 450 = 627

20 + 52 + 32 + 46 + 84 + 46 = 280

34 + 12 + 20 = 66

973

Х4343

21, 24, 25, 31




16 + 44 + 72 + 36 = 168




168

Х44443

22




40




40

Х6ц

9, 11

58 + 18 = 76







76

Х в.(3-4)

5

40







40

Я5454

16

80







80

П.а.2

41




16




16

Усяго:твораў, радкоў




Твораў – 10, радкоў -1051

Твораў – 15, радкоў -- 616

Твораў – 6, радкоў -- 120

Твораў – 32, радкоў -1787

Табл. 3 добра паказвае, што ў паэтычнай творчасці Багушэвіча яўна пераважае сілаба-танічны верш. Прычым, перавага яго над вершам сілабічным выразна выяўляецца ўжо ў другім зборніку паэта – “Смык Беларускі”, дзе няма ніводнага сілабічнага верша. Ды і ў далейшай сваёй творчасці да сілабікі Багушэвіч не звяртаецца. Праўда, яго сілаба-тоніка, якая ўрэшце вызвалілася з цянётаў сілабікі, вельмі цесна ўзаемадзейнічала з танічным вершам, так характэрным для беларускай народнай паэзіі. Адсюль – надзвычай частыя з’явы пераакцэнтуацыі ў класічных стопах (найперш у харэічных), што падчас нават цяжка сказаць, ці гэта памер сілаба-тонікі (напрыклад, Х4 або Х4343), ці двух- або трохакцэнтны васьміскладовік (АС2-3/8), г. зн. танічны верш. Нельга не згадзіцца з вядомым беларускім тэарэтыкам літаратуры А. Яскевічам, што “ў сілаба-тоніцы Ф. Багушэвіча часам даводзіцца перачытваць асобныя месцы, каб цалкам засвоіць неабходны рытм. Метрычная рашотка ў некаторых вершах цвёрда нашчупваецца толькі на трэцім радку зачына. Не выпадкова пры такой яскрава выяўленай тэндэнцыі верша Ф. Багушэвіча да сілаба–тонікі ў беларускіх вершазнаўцаў столькі спрэчак пра метрыку яго вершаў і, па сутнасці, няма адзінай думкі пра рытмічную арганізацыю значнай часткі яго паэтычнай спадчыны” [5, 149]. Зрэшты, слушнасць такога меркавання падмацоўвае і сам даследчык, адносячы, у прыватнасці, вершы Багушэвіча “Афяру” да “добра ўпарадкаванага амфібрахія”, а “Не цурайся” – да “дактыля” [5, 146], у той час як іх памер – Ан3. Ва ўсім гэтым, апрача ўсяго, выявілася своеасаблівасць станаўлення беларускай сілаба-тонікі ў канцы ХІХ—пачатку ХХ ст. Станаўлення няпростага і неаднамомантнага, але – мэтаскіраванага і канчатковага. І хоць да беларускага сілаба-танічнага верша крыху раней за Багушэвіча прыйшоў Янка Лучына, усё ж менавіта аўтар “Дудкі Беларускай” і “Смыка Беларускага” лагічна завяршыў гэта станаўленне.

* * *


“Дудка Беларуская” і “Смык Беларускі” рознымі шляхамі нелегальна траплялі да беларусаў. Яны перадаваліся з рук у рукі, многія змешчаныя ў іх творы перапісваліся, завучваліся на памяць, фалькларызаваліся. Такім чынам Багушэвіч аказаў уплыў на грамадскую думку, на далейшае развіццё роднай літаратуры. У прыватнасці, яго малодшы літаратурны пабрацім Адам Гурыновіч (1869—1894) з удзячнасцю пісаў:
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,

За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею.

Што між братоў нашых знаходзяцца людзі

З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.

Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,

Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы…[3, с. 490].
Удзячны Багушэвічу пазней быў і Янка Купала, які, называючы прычыны, што прывялі яго да творчасці на беларускай мове, прыгадваў: “Пісаў спачатку па-польску… Але вось трапляюцца мне ў 1904 г. ці ў пачатку 1905 г. рэвалюцыйныя пракламацыі на беларускай мове і кніжкі “Дудка беларуская” Багушэвіча і “Гапон” ці нейкая іншая кніжка Марцінкевіча, выдадзеная за мяжой, і ўсё маё польскае пісанне пайшло прахам. З гэтага часу я пачынаю пісаць толькі па-беларуску…” [4, с. 271].
Літаратура

  1. Александровіч, С. Х.; Александровіч, В. С. Беларуская літаратура ХІХ—пачатку ХХ ст.: хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Х. Александровіч, В. С. Александровіч. – Мінск, 1978.

  2. Багушэвіч, Ф. Творы / Францішак Багушэвіч; уклад., прадм. Я. Янушкевіча. – Мінск, 1991.

  3. Заняпад і адраджэнне: беларуская літаратура ХІХ стагоддзя / Уклад., прадм. і заўвагі У. Казберука. – Мінск, 2001.

  4. Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. / Янка Купала. – Мінск, 2003. – Т. 9. – Кн. 1.

  5. Яскевич, А. С. Ритмическая организация художественного текста. – Минск, 1991.

  6. Dudka Białaruskaja Macieja Buraczka. – Kraków: Drukawau swaim kosztam Wł. L. Anczyc i Skª, 1891.

  7. Dudka Białaruskaja Macieja Buraczka. – Kraków: Drukawau swaim kosztam Wł. L. Anczyc i Skª, 1896.

  8. Smyk Bałaruski Szymona Reuki z pad Barysowa. – Poznań: Drukawau swaim kosztam R. Nikulski, 1894.

  9. Tralalonaczka. -- Kraków: Drukawau swaim kosztam Wł. L. Anczyc i Skª, 1892.

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Ахарактарызуйце “інтэр’ер” ХІХ ст., у якім давялося жыць і працаваць Багушэвічу. 2. Якія моманты біяграфіі пісьменніка вас найбольш уразілі? 3. Назавіце асноўныя тэмы, праблемы, матывы творчасці Багушэвіча. 4. Што характэрна для строфікі і рыфмікі багушэвічаўскага верша? 5. Якімі сістэмамі вершавання і ў якой ступені карыстаўся Багушэвіч? 6. Ці можна назваць Багушэвіча паэтам-“сілабістам”? 7. Дакажыце, што Багушэвіч як паэт паслядоўна і мэтаскіравана ішоў да сілаба-тонікі. 8. Якімі вершаванымі памерамі найчасцей карыстаўся Багушэвіч?

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка