В. А. Максімовіч беларускі мадэрнізм І літаратура пачатку ХХ ст




Дата канвертавання29.03.2016
Памер176.56 Kb.


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ


В.А. МАКСІМОВІЧ




БЕЛАРУСКІ МАДЭРНІЗМ І ЛІТАРАТУРА ПАЧАТКУ ХХ СТ.
Праграма курса на выбар для XI класа

ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай і сярэдняй

адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання,

з 12-гадовым тэрмінам навучання



Мінск 2007

Тлумачальная запіска

Беларуская літаратура пачатку ХХ ст. займае адно з цэнтральных, вызначальных месцаў як у сучаснай сацыякультурнай прасторы, так і ў сферы адукацыі. Менавіта ў акрэслены перыяд складваліся класічныя асновы нацыянальнай літаратурна-мастацкай традыцыі, што ў далейшым знайшло свой плённы працяг у творчасці многіх паэтаў, празаікаў, драматургаў. У гэты час ішло фарміраванне праблемна-тэматычных, жанрава-стылёвых і моўных асаблівасцей, выкрышталізоўваліся духоўныя і эстэтычныя прыярытэты, гуманістычныя і дэмакратычныя прынцыпы літаратуры.

Эстэтычныя вымярэнні літаратуры пачатку ХХ ст. шматвектарныя, шматузроўневыя ў многім дзякуючы творчаму засваенню дасягненняў розных мастацка-эстэтычных сістэм, плыняў, кірункаў і стыляў, у тым ліку мадэрнісцкай скіраванасці. Само ж стаўленне да мадэрнізму працяглы час заставалася даволі стрыманым, асабліва з боку нарматывісцкай эстэтыкі сацыялістычнага рэалізму, якая аб’явіла яго варожай, буржуазнай плынню ў літаратуры. Адной з прычын рашучага адмежавання ад эстэтычных пошукаў мадэрнізму з’явілася тое, што мадэрністы адмовіліся ад рэалістычнага (сацыяльнага) прынцыпу дэтэрмінаванасці людскіх характараў і лёсаў. У аснову мадэрнісцкага твора клаўся прынцып не ўзнаўлення, адлюстравання жыцця, рэчаіснасці, а прынцып стварэння новай рэальнасці згодна з уласным бачаннем і ўяўленнем. Мадэрністы прапагандавалі культ індывідуалізму (індывідуальнага, асабовага, суб’ектыўнага). Спецыфічнай формай адмежавання ад паўсядзённай сферы станавілася іх імкненне паглыбіцца ў сябе, у свой ізаляваны ўнутраны свет, заняцца пошукамі чыстай прыгажосці, вышэйшых сэнсаў і тайнай быцця.

Сёння мадэрнізм успрымаецца найперш як феномен культурны, эстэтычны, які нароўні з іншымі мастацкімі сістэмамі спрыяў уваходжанню беларускай літаратуры ў шырокі сусветны кантэкст праз далучанасць да ўсяго багацця агульначалавечай культуры. Натуральна, як літаратурная з’ява мадэрнізм меў свае нацыянальныя асаблівасці, адметнасці дзякуючы ўмовам гістарычнага развіцця і станаўлення культурнай нацыянальнай традыцыі, якая ніколькі ім не адмаўлялася, а была плацдармам для новых мастацкіх эксперыментаў. Таму ёсць падстава гаварыць пра нацыянальныя мадыфікацыі (разнавіднасці) мадэрнізму. Для беларускага мадэрнізму характэрна яго моцная сувязь з народнай паэтычнай творчасцю, з рэалізмам і рамантызмам, з ідэяй нацыянальнага адраджэння. Прычым той жа фальклор выступаў не як перажытак мінулага, а як частка актуальнага духоўнага вопыту, станавіўся змястоўным складнікам прафесійнай творчасці, што лішні раз сведчыць пра эвалюцыйную скіраванасць беларускага мадэрнізму. Для беларускіх літаратараў актуальнымі і злабадзённымі заставаліся пытанні нацыянальнага самавызначэння, ідэі абуджэння высокіх патрыятычных пачуццяў, цесна спалучаных з ідэяй адраджэння дзяржаўнай незалежнасці. З гэтай прычыны іх творы нязменна акрэслены высокім грамадзянскім пафасам, адстойваннем гуманістычных ідэй духоўнай каштоўнасці чалавека.

Змест курса “Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку ХХ ст.” складаюць аглядныя тэмы і творы тагачасных паэтаў і пісьменнікаў, якія маюць мадэрнісцкую скіраванасць. Прапануемыя для разгляду творы, якія сталі класікай літаратуры, дапамогуць старшакласніку глыбей зразумець і адчуць іх эстэтычныя вартасці, ідэйную змястоўнасць, навучыцца рабіць самастойныя назіранні і высновы паводле ўзнятых у іх праблем.

Літаратурны матэрыял, звязаны з мадэрнісцкімі праявамі, скіраваны на паглыбленне і пашырэнне ведаў, набытых на ўроках літаратуры пры вывучэнні творчасці класікаў беларускай літаратуры, больш грунтоўнае знаёмства вучняў з гісторыка-тэарэтычнымі пытаннямі, звязанымі з уплывам сусветных мастацка-эстэтычных плыняў і кірункаў на беларускую літаратуру. Вельмі важнае значэнне ў працэсе вывучэння твораў мадэрнісцкай скіраванасці набывае ўдасканаленне ўменняў ацэньваць і характарызаваць літаратурны твор ў кантэксце розных эстэтычных сістэм і літаратурных з’яў. Гэта дазваляе вучню адчуць спецыфіку гісторыка-літаратурнай эпохі, акрэсліць праблемна-тэматычныя вектары руху, спрычыніцца да вечных пытанняў чалавечага існавання.



Мэта – павысіць тэарэтычны ўзровень мыслення старшакласнікаў у працэсе мастацкага асэнсавання твораў мадэрнісцкай скіраванасці розных літаратурных родаў і жанраў, што забяспечыць аптымальнае бачанне і разуменне праблем агульначалавечай значнасці, выхаванне ўстойлівых маральных і светапоглядных якасцей, духоўнасці, унутранай культуры, культуры міжасабовых адносін.

Задачы курса:

— удасканальваць уменне аналізаваць літаратурныя творы з улікам іх жанравай спецыфікі і мастацкай цэласнасці, аўтарскай пазіцыі, а таксама звестак па гісторыі і культуры;

— развіваць уменне абгрунтоўваць асабістую ацэнку акрэсленых у
творчасці пісьменніка праблем, іх гуманістычную значнасць;

— выхоўваць чалавечую годнасць, адказнасць за лёс Радзімы,


паважлівае стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны;

— удасканальваць этычныя нормы паводзін у грамадстве, культуру міжасобасных адносін;

— развіваць творчае мысленне вучняў, іх камунікатыўныя і рэфлексійныя здольнасці.

Праблематыка курса:

1) адлюстраванне ў літаратурным творы асаблівасцей гістарычнай эпохі і сродкі іх мастацкага выяўлення;

2) гуманістычная канцэпцыя асобы, увасобленая ў творах мадэрнісцкай скіраванасці;

3) суадносіны сістэмы духоўных каштоўнасцей галоўных герояў і


аўтарскай пазіцыі;

4) спасціжэнне аўтарскай ідэі з улікам родава-жанравай спецыфікі.




Праграма курсу на выбар

(34 гадзіны)

Тэма 1. Гістарычныя ўмовы развіцця літаратуры. (1 гадзіна).
Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі і яго ўплыў на развіццё літаратурнага працэсу. Ідэі актывізацыі нацыянальнага адраджэння і ўзмацненне нацыянальна-патрыятычнага пафасу беларускай літаратуры. Роля і значэнне літаратуры ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці. Нашаніўская дыскусія 1913 года аб сутнасці, змесце і перспектывах развіцця новай беларускай літаратуры.

Тэма 2. Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя — новы этап мастацка-эстэтычнага асваення жыцця (1 гадзіна).
Плыні і кірункі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Асаблівасці беларускага рамантызму на пераломе стагоддзяў. Мадэрнізм як вынік крызісу рамантызму.

Мадэрнісцкія асновы беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя як сведчанне яе інтэлектуальнага пасталення. ”Нізавы” характар беларускага мадэрнізму.

Прынцып вершаванай цыклізацыі — асноўны прынцып мадэрнісцкай паэзіі. Пейзаж як відазмененая форма мадэрнісцкай утопіі. Заглыбленне індывідуальнага пачатку ў паэзіі.

Тэма 3. Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя — частка сусветнага літаратурнага працэсу (3 гадзіны).
Засваенне іншанацыянальнага культурнага кантэксту як перадумова мастацка-творчага самавызначэння, самастойнасці.

Ідэі прапаганды народнай культуры, шанаванне мовы, развіццё ўласных нацыянальных формаў. Пераход ад культуры рэалізму і рамантызму да мадэрнісцкіх (неарамантычных, неабарочных, неакласіцысцкіх) тэндэнцый.

Агляд прынцыпаў паэтыкі і эстэтыкі беларускага мадэрнізму. Ідэя пераўтваральнай місіі красы, і шырэй — мастацтва — як перадумоў усеагульнай гармоніі і раўнавагі. Дысгармонія як новы прынцып светаадчування.

Сінтэзаванне формаў — фундаментальная ідэя беларускага мадэрнізму. Універсальны характар ідэі нацыянальнага адраджэння.

Фармаванне новага тыпу мастацкага вобраза, спалучыўшага рысы літаратуры і міфа. Міф (фантасмагарычныя вобразы-сімвалы) як ўвасабленне уласных “гістарычных” каранёў.

Тэма 4. Жанрава-стылявое ўзбагачэнне беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, пашырэнне яе вобразна-выяўленчых сродкаў (2 гадзіны).
Прынцып дынамічна-экспрэсіўнага адлюстравання жыцця. Замалёўкі з натуры, псіхалагічныя эцюды, лірычныя мініяцюры, абразкі, “казкі жыцця”, “хронікі”, філасофская і публіцыстычная эсэістыка.

Іронія і самаіронія як своеасаблівы апазнавальны знак, магутны “выхаваўчы” стымул мадэрнісцкай літаратуры.

Музычная запраграмаванасць, схільнасць да вобразнай, сэнсава-змястоўнай і рытміка-метрычнай згарманізаванасці.

Тэма 5. Творчасць Ядвігіна Ш. (2 гадзіны).
Ядвігін Ш. – адзін з пачынальнікаў беларускай навелістыкі. Феномен ядвігінскага стылю. Адметнасць прынцыпаў мастацкай тыпізацыі. Рэалістычна-побытавыя апавяданні. Своеасаблівасць жанравай прыроды алегарычнага апавядання Ядвігіна Ш. (праблематыка, сувязь з нацыянальным міфам, фальклорам).

Лірыка-філасофскія імпрэсіі як праява мадэрнісцкіх тэндэнцый творчасці.


Рэкамендаваная літаратура:

1. Каваленка В. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. – Мн.,1981. – С. 129, 130, 131 – 134.

2. Казбярук У. Ступені росту. – Мн., 1974. – С. 96 - 98.

3. Хромчанка К.Р. Беларуская мастацкая проза (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.). – Мн., 1979. – С. 51 - 69.

4. Дышлевіч А. На пераломе стагоддзяў: Жыццё і творчасць Ядвігіна Ш. (А.Лявіцкага) // Род. слова. –1994. – №1.

5. Верціхоўская М., Цялкова В. “Зрячий посох”, або Спроба прачытаць Ядвігіна Ш. // Род. слова. – 1997. – №№ 4, 5, 6.

6. Максімовіч В. Алегарычнае апавяданне Ядвігіна Ш.: Да праблемы вызначэння метаду і жанру // Род. слова. – 1998. – С. 49 - 61.

Мастацкія творы (на выбар настаўніка і вучняў):

Апавяданні: “Бярозка”, “Васількі”, “Раны”, “Падласенькі”, “Дачэсныя”, “Дуб-дзядуля”, “Сабачча служба”, “Павук”, “Гадунец”, “Заведзеная надзея”, З бальнічнага жыцця”, “Зарабляюць”, “Цырк”, “Гаротная”, “Шчаслівая”.

Мастацкая публіцыстыка: “Лісты з дарогі”, “Думкі з падарожы”.

У кн.: Ядвігін Ш. Выбраныя творы. – Мн., 1976.



Тэма 6. Асоба А.Пашкевіч (Цёткі) (2 гадзіны).

Шматграннасць мастакоўскага таленту. Асаблівасць паэтычнага рамантызму. “Бурапенны” матыў як метафара духоўнага адраджэння асобы, вечнага абнаўлення жыцця.

Жанрава-стылявая і тэматычная разнастайнасць прозы Цёткі. Цётка — адна з пачынальнікаў суб’ектыўнай прозы ў беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. Удасканаленне майстэрства псіхалагічнага аналізу. Асаблівасць стылю.
Рэкамендаваная літаратура:

1. Багдановіч І. “Дух народу я абняла б...”: Літаратурны партрэт Цёткі (Алаізы Пашкевіч) // Роднае слова. – 1996. – №7 – 8.

2. Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. – Мн., 1974. – С. 124 – 154.

3. Максімовіч В. Пераадоленне відавочнасцяў: Эўрыстычны дослед паэзіі Цёткі // Род. слова. – 1998. – № 12.

4. Максімовіч В. “Вялікая трагедыя схоплена тонамі”6 Навелістыка Цёткі // Роднае слова. – 1999. – № 7. – С. 20 – 25.

5. Максімовіч В. Феномен Цёткі // Полымя. – 2001. – № 6. – С. 272 – 288.

6. Коўтун В. Крыж міласэрнасці. – Мн., 1988; 1996.

Мастацкія творы (на выбар настаўніка і вучняў):

Вершы:Скрыпка”, “Лета”, “Мае думкі”. “Вера беларуса”, “Мужык не змяніўся”, “На чужой старонцы”, “Восень”, “Суседзям у няволі”, “Артыст грайка”, “У дарогу”, “Хрэст на свабоду”, “Мора “, “Добрыя весці”, “Бунтаўнік”, “Пад штандарам”, “Бура ідзе”, “Ласы”, “Мужыцкая доля”, “Нямаш, але будзе”, “Музыкант беларускі”, “Мой сад”, “Лес”, “Вясковым кабетам”, “З чужыны”, “Грайка”, “Сірацінка”, “Арлы-брацці, дайце скрыдлы...”

Апавяданні: “Прысяга над крывавымі разорамі”, “Навагодні ліст”, “Асеннія лісты”, “Зялёнка”, “Міхаська”, “Зваротлівы”, “Лішняя”.

У кн.: Цётка. Творы. – Мн., 1976.



Тэма 7. Роля Янкі Купалы ў станаўленні і развіцці беларускай паэзіі

(7 гадзін).
Умовы і фактары фармавання творчай асобы і індывідуальнасці. Духоўныя настаўнікі і дарадцы.

Мадэрнісцкая трансфармацыя рамантычных прынцыпаў у творчасці Я. Купалы. Свабода як анталагічны паказчык жыцця чалавека, спалучанага з самабытнымі формамі беларускай рэчаіснасці. Купалаўскае Слова як інструмент паэтычнага пераўтварэння свету. Канцэпцыя Паэта і нацыянальнай індывідуальнасці ў творчасці Я. Купалы.

Паяднанасць сацыяльнай тэматыкі Купалы з ідэяй сацыяльнай гармоніі.

Вобраз селяніна як вобраз выразніка “ідэалогіі” нацыі. Купалаўская канцэпцыя самабытнай чалавечай сутнасці беларуса. Вобраз-сімвал песні як мадэль гарманічнага светаўладкавання.

“Трагедыйны рамантызм” Я.Купалы. “Метафарычная міфатворчасць” Купалы.

Рамантычныя паэмы Я. Купалы 1910 — 1913 гг. Героіка-рамантычны пафас паэм “Курган” і “Бандароўна”. Гістарычная праблематыка ў рамантычных паэмах “Курган”, “На куццю”, “На дзяды”, “Бандароўна”. Рамантызацыя (ідэалізацыя) гісторыі.

Мадэрнісцкія паэмы. Драматычныя паэмы. Зашыфраванасць, двухсэнсавасць вобразаў, сцэн, малюнкаў, філасофская заглыбленасць тэксту. Роля фантастычнага элементу. Ідэйна-мастацкі універсалізм.


  • Ідэйны змест паэмы “Адвечная песня”. Матыў непрымання абсурднасці, ненармальнасці ўмоў жыцця чалавека, даведзенага не па ўласнай ахвоце да крайняй галечы, да жудаснай безвыходнасці. “Адвечная песня” як паэма-містэрыя. Філасофска-абагульнены аспект вобраза Мужыка. Сувязь з дэкадэнцкім светаадчуваннем

  • Катастрафічнае адчуванне часу ў паэме “Сон на кургане”. Праблема самасці, адзінкавасці як праблема філасофская. Пошукі скарбу як сімвалічнае выражэнне пошуку шляхоў духоўнай кансалідацыі нацыі.

  • Паэма “Магіла льва”. Поліфанізм твора. Суаднесенасць фальклорнай і літаратурнай традыцыі. Філасофскі сэнс канфлікту ў сітуацыі “прарок – маса”.


Рэкамендаваная літаратура:

1. Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1986.

2. Багдановіч І. Э. Янка Купала і рамантызм. – Мн., 1989.

3. Гніламёдаў У.В. Янка Купала: Новы погляд. – Мн., 1995.

4. Каваленка В.А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. – Мн., 1981. – С.136 - 188.

5. Казбярук У.М. Рамантычны пошук. – Мн., 1983. – С.38 – 161.

6. Калеснік У. Тварэнне легенды. – Мн., 1987. – С.253 - 430.

7. Лазарук М.А. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. – Мн., 1970. – С.104 – 198.

8. Лойка А.А. Зб. тв.: У 2 т. – Т. 1. – Т. 2. – Мн., 1984.

9. Максімовіч В. “Міфалогія” адчужанасці: Экспрэсіянізм у дакастрычніцкай творчасці Янкі Купалы // Полымя. – 1997. – № 2. – С. 387 – 306.

10. Максімовіч В. Купалаўская міфатворчасць і мадэрнісцкая паэтыка ў пачатку ХХ ст.// Род. слова. – 1997. – № 4. – С. 52 – 60.

11. Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы / Укладанне Г.В. Кісялёва. – Мн., 1981.

12. Санюк Д. “Магіла льва” Янкі Купалы як паэма-трагедыя // Беларуская літаратура. – 1991. – Вып. 19.

Мастацкія творы (на выбар настаўніка і вучняў):

Вершы: “Мужык”, “А хто там ідзе”, “Я бачыў”, “Мая малітва” (Я буду маліцца і сэрцам, і думамі...”, “Песня жней”, “Хлеб”, “Бываюць хвілі...”, “Сон” (“Не помню дня і той мінуты...”), “Ворагам Беларушчыны”, “Я не для вас...”, “Перад Сёмухай”, “Устань”, “Легла на сэрцы гора нядольнае...”, “З песень нядолі”, “Я відзеў душы сільныя...”, “Песня вольнага чалавека”, “Воля”, “Адзін”, “Дзе ні вылеці з няволі...”, “Калі ў свет я ні гляну прыгожы...”, “Забытая карчма” (“Ля дарогі, ля далёкай...”), “Разлад”, “Вецер, і сокал, і я...”, “Я не паэта”, “Гэта крык, што жыве Беларусь”, “Любімосць, мае суседзі!”, “Сон”.

У кн.: Купала Я. Поўны зб. тв.: У 9 т.– Мн., 1995. – Т.1.



Вершы: “Крыжы”, “Перад вісельняй”, “Грымну я, грымну па струнах бунтарных...”, “Замчышча”, “Песняру-беларусу”, “Жальцеся, грайкія струны...”, “Палац”, “Даўгажданая”, “Курганы”, “Чорны бог”, “Як я полем іду”, “Адцвітанне”, “Паліліся мае слёзы”, “Снег”, “Песня званара”, “Явар і каліна”, “Мой дом”, “Я ад вас далёка”..., “Сэрца спытай...”, “Мой край”, “Шчаслівасць”, “К зорам”, “Ноч за ночкай”.

У кн.: Купала Я. Поўны зб. тв.: У 9 т. – Мн., 1996. – Т.2.



Вершы:Ваўкалак”, “З недацветаў”, “Хохлік”, “З табою...”, “У купальскую ноч”, “Мінуты шчасця”, “За свабоду сваю...”, “Вячэрняя малітва”, “Заручыны”, “Зоркі”, “Дзве таполі”, “Як спытаюцца нас”, “Спека”, “Нашай ніве”, “Ў вечным боры...”, “Бледныя буднія дні...”, “Прыстаў я жыць...”, “Грай жа, музыка...”, “Мая малітва”, “Пад крыжам”, “З кутка жаданняў”, “Прарок”, “Маладая Беларусь” (“Вольны вецер напеў вольных песень табе...”), “Шлях мой...”, “У ночным царстве”, “Абнімі...”, “З вячэрніх дум”, “Песняй толькі...”, “Па шляху”, “Маё цярпенне”, “Быў гэта сон...”, “Таей даўгажданай”, “Сыйду...”, “Бацькаўшчына”, “А яна...”, “Мая вера”.

У кн.: Купала Я. Поўны зб. тв.: У 9 т. – Мн., 1997. – Т.3.



Паэмы: “Зімою”, “Нікому”, “У Піліпаўку”, “За што?”, “Адплата кахання”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”.

ПаэмыНа куццю”, “На дзяды”.

У кн.: Купала Я. Поўн. зб. тв. У 9 т.– Мн., 1999. – Т.6.



Тэма 8. Роля Якуба Коласа ў станаўленні новай беларускай літаратуры (4 гадзіны).
Праблематыка дакастрычніцкай паэзіі Я.Коласа. Колас — прыроджаны эпік-апавядальнік, пранікнёны лірык.

“Новая зямля” – манументальны твор у беларускай літаратуры. Зямля як духоўная і матэрыяльная экзістэнцыя беларуса. Асаблівасць жанравай формы. Лірызацыя эпічнага аповеду. Адметнасць “новазямельскай” карціны свету. Вобраз-сімвал шляху.

Паэма “Сымон-музыка”. Прынцыповая сімвалічнасць паэмы. Тэма прарока. Сымон як увасабленне духоўнага (мужнага) пачатку, мастацтва, ідэалу. Асноўны канфлікт у паэме. Пейзаж як умова і сродак духоўнага ўзвышэння. Імператыў дабра і чысціні душы. Трагічны гуманізм паэмы.
Рэкамендаваная літаратура:

1. Жураўлёў В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. – Мн.,1991.

2. Казбярук У. “...Як промень волі і свабоды”: [ Аб паэме Я.Коласа “Новая Зямля”] // Полымя. – 1994. – №12.

3. Казбярук У. “А праўда мне ўсяго дарожай...”: Перачытваючы “Новую зямлю” Коласа // Роднае слова. – 1995. – № 8, 9, 10.

4. Навуменка І.Я. Якуб Колас. – Мн., 1981.

5. Шамякіна Т.І. Якуб Колас — пясняр стыхіяў // Бел. мова і літ. у школе. – 1991. – № 2. – С. 42 – 50.

6. Конан У. Беларускі музыка-Арфей: Пра ліра-эпічную паэму “Сымон-музыка” Я.Коласа // Полымя. – 1992. – № 11.

7. Мушынскі М. Паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” // Роднае слова. – 2000. – № 5. – С. 52 – 57; – № 6. – С. 54 – 59.

8. Мушынскі М. “Яна – асноўная паэма ва ўсёй маёй паэтычнай творчасці”: “Новая зямля” Якуба Коласа // Роднае слова. – 2001. – № 1. – С. 16 – 24.

9. Шаладонава Ж. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. – Мн., 2001.



Мастацкія творы (на выбар настаўніка і вучняў):

Вершы: “Наш родны край”, “Асенні вечар”, “Беларусам”, “Нёман”, “Ворагам” (”Багачы і панства...”), “Вёска”, “Не бядуй!”, “Ліпы старыя”, “Рольнік”, “Жніво”, “Усход сонца”, “Чыгунка”, “Маці”, “Родныя вобразы”, “Хмаркі”, “У няволі”, “Ноч”, “Сохну марна я ў астрозе...”, “Адлёт жураўлёў”, “Гусі” (“Зоры далёкія, зоры бліскучыя...”), “Скора ў полі забушуе...”, “Лес”, “У дарозе”, “Мужык” (“Я – мужык, бядак пахілы...”), “Неба”, “Ручэй”, “Вясна” (“Вясна, вясна жаданая!..”), “Налузе”, “Першы гром”, “Ноч перад навальніцай”, “Раздум’е”, “Каля акна ў астрозе”, “Песняру”, “Дудка”, “Заход сонца”, “Наша гуменца”, “На развітанні”, сатыра “Вобразы самаўладдзя”, “Мікалаю ІІ”, “Асадзі назад”, “Канстытуцыя”, “Малебен”, “Першае знаёмства”.

Паэмы “Новая зямля”, “Свмон Музыка”.

Тэма 9. “Вянок” М.Багдановіча як паэтычная містэрыя (4 гадзіны).
Творчасць М. Багдановіча як выражэнне агульнага інтэграцыйнага працэсу сусветных літаратур. Творчае засваенне прынцыпаў эпохі Рэнесансу, барока і класіцызму. М.Багдановіч і мадэрнізм.

Вянок” М.Багдановіча як паэтычная містэрыя.

Ідэйна-канцэптуальная цэласнасць кнігі “Вянок”, яе паэтычны сімфанізм. Наследаванне класічных традыцый сусветнай паэзіі. Сувязь паэзіі М.Багдановіча з паэтыкай і эстэтыкай сімвалізму і імпрэсіянізму. Міфалагічны цыкл “У зачарованым царстве” як сімвалічнае выяўленне нацыянальнага і духоўнага быцця народа. Паэтычны сінтэз язычніцкага і хрысціянскага.

Урбаністычны цыкл “Места”. Сцвярджэнненне пераемнасці гісторыі і культуры. Праблема адвечнай драмы чалавечага жыцця, пошукі яго духоўнага сэнсу.

Праблема нацыянальнай адметнасці мастацтва.
Рэкамендаваная літаратура:

1. Замоцін І. М.Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс // Замоцін І. Творы. – Мн., 1991.

2. Конан У. Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча. – Мн., 1991.

3. Лойка А.А. Максім Багдановіч. – Мн., 1966.

4. Стральцоў М. Загадка Багдановіча. – Мн., 1968.

5. Чабан Т. Космас “Вянка”: Літаратурны каментарый да “Вянка” Максіма Багдановіча // Максім Багдановіч. Поўны зб. тв.: У 3 т. – Мн., 1992. – Т. 1. – С.463 – 518.

6. Максімовіч В. Універсалізм творчасці Максіма Багдановіча // Максімовіч В. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. – Мн., 2000. – С. 183 – 228.

7. Шлях паэта: Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. – Мн., 1975.



Мастацкія творы (на выбар настаўніка і вучняў):

Кніга паэзіі “Вянок”.



Вершы: “Мяжы”, “Эміграцкая песня”, “С.Палуяну”, “Ліст...”, “Народ, Беларускі народ!..”, “Цёмнай ноччу лучына дашарала...”, “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...”, “Як Базыль у паходзе канаў...”, “Вершы беларускага складу”, “Лявоніха”, “Агата”, “Маладыя гады...”, “Пагоня”, “Муар”. “Страцім-лебедзь”.

Паэмы “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”.

АпавяданніМузыка”, “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару...”

У кн.: Багдановіч М. Поўны зб. тв.: У 3т. – Мн., 1992 – 1995.




Тэма 10. Асоба і творчасць М.Гарэцкага (3 гадзіны).
М.Гарэцкі – прадстаўнік інтэлектуальна-філасофскай прозы ў беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. Сувязь яго творчасці з новымі мастацкімі формамі, тэндэнцыямі часу. Апавяданні М.Гарэцкага. Шырыня жанрава-стылёвага дыяпазону. Тэма інтэлігенцыі і народа. Асоба героя – інтэлегента ў першым пакаленні, выхадца з сялянскага асяроддзя.

Майстэрства псіхалагічнага аналізу.

Зварот да “патаёмнага” як адзнака заглыбленасці ў сутнасць нацыянальнага менталітэту, спроба асобаснай самаідэнтыфікацыі.

Драматызаваная аповесць “Антон”. Маральна-філасофскі змест твора. Феномен “дваістасці” як асноўны сутнасны пачатак у нацыянальным светаадчуванні беларуса. Жыццёвая і духоўная трагедыя Антона. Палемічнасць вобразаў. Жанравыя асаблівасці твора.


Рэкамендаваная літаратура:

1. Адамовіч А. Браму скарбаў сваіх адчыняю. – Мн., 1980.

2. Дасаева Т. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. – Мн., 1993.

3. Чыгрын І.П. Паміж былым і будучым: Проза М.Гарэцкага. – Мн., 1994.

4. Коваленко В. Трагическая мечта о буйном колошении... [Философия национальной жизни в творчестве М.Горецкого] // Неман. – 1995. – № 3.

5. Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы / Склад. А.С. Ліс, І.У.Саламевіч. – Мн., 1984.

6. Максімовіч В. Праблема “дзвюх душ” у ранніх апавяданнях М.Гарэцкага // Роднае слова. –2000. – № 5. – С. 19 – 21.

Мастацкія творы (на выбар настаўніка і вучняў):

Апавяданні: “У лазні”, “Роднае карэнне”, “Што яно?”, “У чым яго крыўда?”, “Патаёмнае”, “Страхаццё”, “Стогны душы”, “Дзёгаць”, “Чарнічка”, “Рунь”, “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Генерал”, “На этапе”, “Знібее сэрца”, “Прысяга”.

У кн.: Гарэцкі М. Зб. тв.: У 4 т. – Мн., 1985. – Т. 2.



Тэма 11. Творчасць Змітрака Бядулі (2 гадзіны).
Лірыка. Сувязь з паэтыкай акмеізму і імпрэсіянізму.

Лірычныя мініяцюры як сведчанне ўзмацнення суб’ектыўнай плыні ў літаратуры. Сінтэз уласна літаратурнай (кніжнай), фальклорна-міфалагічнай і біблейскай асноў. Ідэя хараства як квінтэсенцыі жыцця. Імпрэсіянісцкі культ жывапіснасці. Сувязь з новым мастацка-філасофскім мысленнем.

Трагедыйная канцэпцыя чалавека ў апавяданнях З.Бядулі. Тэма мастака і мастацтва. “Змрочны гумар” (М.Багдановіч) у апавяданнях. Паглыбленне псіхалагізму.
Рэкамендаваная літаратура:

1. Каваленка В. Пошукі і здзяйсненні. – Мн., 1963.

2. Навуменка І. Змітрок Бядуля. – Мн., 1995.

3. Максімовіч В. Дакастрычніцкая творчасць Змітрака Бядулі: сувязь з эстэтыкай сімвалізму і імпрэсіянізму // Максімовіч В. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. – Мн., 2000.



Мастацкія творы (на выбар настаўніка і вучняў):

Вершы: “На горне душы першы верш я каваў...”, “Начлежнікі пяюць. Над вогнішчам туман...”, “Мары паэта”, “Вячэрнія гаснуць зарніцы...”, “Дзень добры!”, “Зімовая казка”, “Дазволь...”.

У кн.: Бядуля. Зб. тв.: У 5 т. – Мн., 1985. – Т.1.



Абразкі: “Плач пралескаў”, “Прытуліся ка мне”, “Над сажалкай”, “Кветка”, “У заварожаных казках”, “На гай высокі...”, “Араты”, “Без споведзі”, “Даль”.

Апавяданні: “Пяць лыжак заціркі”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Злодзей”, “Ашчаслівіла”, “Злосць”, “На каляды к сыну”, “Велікодныя яйкі”, “Летапісцы”, “Тулягі”, “Малыя дрывасекі”, “Малітва малога Габрусіка”, “Шалёны”, “Злодзей”, “Вялікі пост”, “Сымон”,. “Акорды мора”, “Акорды”.

У кн.: Бядуля З. Зб. тв.: У 5 т. – Мн., 1986. – Т.2.



Тэма 12. Вацлаў Ластоўскі (Власт) (2 гадзіны).
В.Ластоўскі – адзін з генератараў выпрацоўкі канцэпцыі адраджэнскага беларускага руху пачатку ХХ ст.

Паэзія Власта ў ракурсе авангардных плыняў еўрапейскай літаратуры пачатку ХХ ст.

Власт-празаік. Жанрава-стылёвая разнастайнасць яго прозы. Апрацоўка народных легендаў і паданняў у святле новага мастацкага мыслення на пачатку ХХ ст.

Мадэрнісцка-экспрэсіўная скіраванасць імпрэсій-абразкоў Власта.


Рэкамендаваная літаратура:

1. Багдановіч М. Поўн. зб. тв.: У 3 т. – Мн., 1993. – Т. 2. – С. 191, 199.

2. Власт (Вацлаў Ластоўскі) // Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі...” – Мн., 1990. С. 285 – 287.

3. Конан У. Эстэтычныя погляды Вацлава Ластоўскага // Беларусіка. – Мн., 1995. (Гл. тут і інш. матэрыялы пра Власта).

4. Пацюпа Ю. Моўная ўтопія В.Ластоўскага як славянская трансфармацыя футурызму // Крыніца. –1994. – № 8.

5. Барысенка В. Вацлаў Ластаўскі як прадстаўнік мадэрнізму ў беларускай літаратуры // TERRA ALBA I Праблемы беларускага літаратуразнаўства: (Да 85-годдзя з дня нараджэння А.Куляшова). – Мн., 2000. – С. 116 – 120.



Мастацкія творы (на выбар настаўніка і вучняў):

Ластоўскі В. Лабірынты: Аповесць // Маладосць. – 1991. – № 1.

Сідарэвіч А. [Прадмова да вершаў В.Ластоўскага] // Дзень паэзіі – 89. – Мн., 1989.

[Вершы В.Ластоўскага] // Крыніца. – 1994. – № 8.

Кн.: Ластоўскі В. Выбраныя творы. – Мн., 1997.
Выніковыя заняткі (семінар, канферэнцыя) (1 гадзіна).

Плануемыя вынікі вывучэння курсу

Вучні павінны ведаць:

— тэксты вывучаемых літаратурных твораў;

— змест асноўных тэарэтыка-літаратурных паняццяў, звязаных з


праблемамі мадэрнізму, жанрам і структурай мастацкага твора і яго стылёвымі адметнасцямі;

— характэрныя асаблівасці гістарычнай эпохі, якая адлюстравана ў мастацкім творы, праблематыку твораў у суаднесенасці з аўтарскай пазіцыяй.

Вучні павінны ўмець:

— свабодна прымяняць тэарэтыка-літаратурныя паняцці ў працэсе


аналізу твора мадэрнісцкай скіраванасці;

— прымяняць засвоеныя падыходы да аналізу прапанаваных твораў з улікам родава-жанравай спецыфікі;

— адрозніваць стылёвыя адзнакі і родава-жанравыя прыметы твораў з мэтай пранікнення ў глыбіню аўтарскай задумы;

— вызначаць адметнасць гуманістычных ідэалаў у творахлітаратуры пачатку ХХ ст., суадносіць ідэі і характары зуласным жыццёвым вопытам;



— напісаць працу творчага характару (сачыненне, водгук, эсэ) па
праблематыцы, акрэсленай у змесце літаратурных твораў.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка