Узорны аркестр народных інструментаў «Клавіс» Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў




Дата канвертавання13.05.2016
Памер12.86 Kb.

Узорны аркестр народных інструментаў «Клавіс»

Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў
Аркестр народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў створаны ў 2001 годзе.

Мастацкі кіраўнік – Кіслых Марыянна Міхайлаўна.

У 2001 годзе да ансамбля баяністаў-акардыяністаў, створанага годам раней, далучыліся домра, балалайка, кантрабас, раяль, ударныя і духавыя інструменты.Так пачаў сваё існаванне дзіцячы аркестр народных інструментаў.

Рэпертуар калектыва яркі і разнастайны. Ў яго ўваходзяць творы замежных, рускіх, савецкіх кампазітараў, п’есы сучасных аўтараў, апрацоўкі народных песень, эстрадныя кампазіцыі, інструментоўкі.



У 2005 годзе малы састаў аркестра быў удзельнікам конкурса ансамбляў у г.Барысаве. Добрае выступленне было адзначана ганаровай граматай. У 2006 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне “узорны”

  • У 2007г. калектыў атрымаў дыплом фестывалю інструментальнай музыкі “Гоячие пальцы” г.Мінск,

  • XVIII фестываль юных музыкантаў “Сымон-музыка” г.Стоўбцы – дыплом I-ай ступені,

I адкрыты Мінскі гарадскі агляд-конкурс баяннай і акардэоннай музыкі “Весенняя россыпь” – дыплом III супені; 2008г.

  • XIX фестываль юных музыкантаў “Сымон-музыка” г.Стоўбцы – дыплом II-ай ступені, 2008г

  • Рэгіянальны адборачны тур абласнога конкурса ансамбляў г.Барысаў – грамата ў намінацыі “Іграем класіку” 2008г;

  • Абласны конкурс ансамбляў г.Салігорск: граматы за ўдзел, за арыгінальную аранжыроўку 2008г

  • дыпламант Х фестывалю “Свята музыкі – Заслаўе” (2010г.)

На працягу свайго існавання аркестр прымаў актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці школы, горада.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка